• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В.м. — самы ранні від муз. мастацтва. Да пач. 17 ст. ў В.м. інструменты толькі суправаджалі або замянялі пеўчыя галасы. У сучасным бел. муз. мастацтве прадстаўлены ўсе формы і жанры В.м. Адметная рыса бел. В.м. — перавага ў ёй жанру апрацоўкі нар. песні, які ўвасабляе глыбінную сувязь айчыннай прафес. музыкі з традыцыямі бел. этнасу. Апрацоўкі бел. нар. песень для голасу і фп., для хору a cappella і з суправаджэннем і інш. прысутнічаюць у творчасці амаль кожнага бел. кампазітара. К.С.Бандарэнка.
    ВАКАР Сяргей Міхайлавіч (27.8.1928, г. Орша —16.6.1998), беларускі скульптар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Скончыў Бел. тэатральнамаст.
    С.М.Вакар.
    інт (1966). Працаваў у галіне станковай і манумент. скульптуры, пераважна ў жанры партрэта. Творам уласцівы прастата і строгасць кампазіцыйнай будовы, яснасць і дакладнасць пластычнага вырашэння, дэтальная прапрацоўка дэталей. Сярод твораў: паргрэтыбюсты (Ф.Скарыны, 1964; Р.Барадуліна, 1965; М.Кедышкі, 1967; У.Караткевіча, 1968; Г.Гая,
    П.Панчанкі, М.Багдановіча, усе 1969; М.Шмырова, 1970; А.Мядзведзя, 1972; Я.Коласа, 1973;Я.Брыля, 1976;П.Клімука, 1977; Г.Бураўкіна, 1978; Міколы Гусоўскага, 1980), кампазіцыі «Рэйкавая вайна» (1957), «Юныя мсціўцы» (1958), «Подзвіг Пятра Купрыянава» (1960), мемар. дошкі (С.К. Цімашэнку, 1970; М.І.Калініну, 1975; І.І.Жыновічу, 1975; М.М.Мураўёву, 1977, усе ў Мінску) і інш. Аўтар помнікаў віцэадміралу В.П.Дразду ў БудаКашалёве (1964), Ф.Э.Дзяржынскаму ў сядзібе Дзяржынава Стаўбцоўскага рна (1977), У.М.Азіну ў Полацку (1979) і інш. Зрабіў некалькі варыянтаў статуарнага партрэта М.Багдановіча (1981), якія ляглі ў аснову помніка паэту ў Мінску.
    Літ.'. Петэрсон Э.А. С.М.Вакар. Мінск, 1980.
    ВАКЗАЛ (ад англ. Vauxhall — назва забаўляльнай установы каля Лондана ў 17 ст.), будынак ці комплекс будынкаў, збудаванняў і прыстасаванняў для абслугоўвання пасажыраў, кіравання рухам транспарту, выканання грузавых і складскіх аперацый і размяшчэння службовага персаналу. Адрозніваюцьчыг., рачныя, марскія, аўта і аэравакзалы. Комплексныя В. адначасова абслугоўваюць розныя віды транспарту. Архіт.планіровачнае вырашэнне падпарадкавана тэхнал. схеме абслугоўвання пасажыраў. Планіроўка павінна забяспечваць лёгкую арыентацыю ў будынку, выключаць магчымасць перасячэння патокаў пасажыраў і перавозак багажу. Чыг. В. у Беларусі будавалі адначасова з пракладкай чыгунак. У 1866 пабудаваны Біцебскі чыгуначны вакзал, да 1867 — Гродзенскі чыгуначны вакзал, у 1874 Віленскі В. у Мінску, у 1886 — Брэсцкі чыгуначны вакзал. Адноўлены разбураныя ў гады Вял. Айч. вайны і рэканструяваны чыг. В. ў Гродне (1946), Баранавічах (1947), Гомелі (1948), Оршы (1951), Полацку (1953) і інш. Пабудаваны аэравакзалы: у Мінску (1970—80я гг.), Брэсцкі аэравакзал, у Гродне (1962), Салігорску (1965), Бабруйску (1966), Магілёве (1971), Гомелі (1976). Буйнейшымі В. ў Б. з’яўляюцца Нац. аэрапорт Мінск (гл. Мінскія аэрапорты), гал. корпус чыг. В. ў Мінску (гл. Мін
    190
    ВАЛАСЕНЬ
    скія чыгуначныя вакзамі), Мінскі аўтавакзал «Усходні».
    ВАЛАВЁЛЬСКАЯ ГЕбРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Валавель Драгічынскага рна. Пабудавана ў 1766. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Храм накрыты агульным 2схільным гонтавым дахам, які над апсідай пераходзіць у вальмавы. Гал. фасад мае крывалінейны франтон, па баках якога ўзвышаюцца дзве 4гранныя вежы, завершаныя 6граннымі барабанамі з галоўкамі і шатрамі над імі. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі. У інтэр’еры драўляны іканастас (1830я гг.), абразы «Георгій Перамаганосец», «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Замілаванне» (18—19 ст.). Побач узведзена каркасная 2ярусная званіца пад шатровым дахам. У ёй звон 1858. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВАЛАДАРСКІ Барыс Саламонавіч (16.11.1911, г. Васількоў Кіеўскай вобл. — 3.3.1987), расійскі і беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Рэспублікі Марый Эл (1954). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працаваў у тэатрах Расіі, Дагестана, Рэсггублікі Марый Эл і інш. У 1964—70 гал. рэжысёр Магілёўскага абл. драм. тэатра. У 1971— 85 у Магілёўскім культ.асветным вучылішчы. Сярод пастановак: «Шануй бацьку свайго» В.Лаўрэнцьева (1964), «Разлом» Б.Лаўранёва (1965), «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна (1966), «Гады навальнічныя» К.Губарэвіча, «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (абедзве 1968), «Усяго адно жыццё» А.Маўзона (1970) і інш.
    ВАЛАКЎПІА, 1) прымітыўнае палазное прыстасаванне для перавозкі грузаў ва ўмовах бездарожжа. Уяўляе сабой 2 доўгія, замацаваныя папярочнымі жэрдкі, адны канцы якіх
    Валавельская Георгіеўская царква.
    служылі палазамі, другія — аглоблямі. Былі В. і без аглобляў, каня ў іх запрагалі з дапамогай пастронкаў і ворчыка. В. перавозілі бярвёны ў лесе, каменне з палёў. У наш час В. сцягваюць сена з забалочаных сенажацей. 2) Прыстасаванне для перасоўвання сена да стога. 3) Старадаўняя прылада для рыхлення глебы; тое, што і вершаліна. 4) Невял. невад для лоўлі дробнай рыбы.
    ВАЛАСЁВІЧ Эдуард Станіслававіч (12.3.1918, г. Магілёў— 3.9.1997), беларускі паэтбайкапісец. Скончыў Магілёўскі пед. інт (1941), дзе і працаваў. Потым — у абласным і рэсп. перыяд. друку, Белдзяржфілармоніі і інш. Яго байкі вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, дасціпным гумарам (збкі «Вершы і байкі», 1954; «Залатая рыбка», 1957; «Арлінысуд», 1959; «Соль», 1962; «На вясёлай хвалі», 1967; «Туды 1 рак з кляшнёй...», 1970; «Сур’ёзна і з усмешкай», 1973; «Полюсы», 1977; «Кругавая парука», 1979, і інш.). Пісаў аднаактовыя камедыі, скетчы («Свет клінам не сышоўся», 1958; «3 хворай галавы на здаровую», 1961), гумарыст. вершы, байкі і казкі для дзяцей (збкі «Камарзванар», 1959; «Дняпроўскі чарадзей», 1963; «Горкі мёд», 1967, і інш.).
    Тв.: Казёл адпушчэння: выбр. байкі. Мінск, 1968; Бегемот і іншыя. Мінск, 1982; Лірыка і сатыра: выбранае. Мінск, 1988.
    ВАЛАСЁНЬ, міфічная істота, хатні дух, які трывожыць і пужае людзей у сне. Уяўляўся невял. істотаю, парослай цёмнай, густой і доўгай поўсцю, з сяміпалымі далонямі і доўгімі пазногцямі. Мужчынам казыча насы і драпае кіпцюрамі па твары. Жанчынам і дзяўчатам кудлаціць валасы, хапае за грудзі, a то і навальваецца ўсім сваім калматым целам. Дзяцей В. таксама пужае: гудзіць ім у вушы, казыча пяткі. Нясе ў сабе рысы Дамавіка і тых міфічных істот, якія пужа
    Валасень. Малюнак В. Слаука. 2005.
    191
    ВАЛАТОЎСКІ
    юць людзей у сне (Мара, Начніца). Згадваўся на Вілейшчыне.
    Літ.: Беларуская міфалогія. Мінск, 2002; Чароўны свет. 2 вьш. Мінск, 2010.
    У.А.Васілевіч.
    ВАЛАТбЎСКІ Міхаіл Міхайлавіч, беларускі этнограф і краязнавец 2й пал. 19 ст. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1857), у якой працаваў настаўнікам. Пазней жыў на Палессі, вывучаў гісторыю, побыт, заняткі і культуру насельніцтва. Выклаў свае назіранні і ўражанні ў 17 нарысах, апублікаваных у пецярбургскай газ. «Русскнй мнр» (1875). У сваіх работах акрэсліў межы бел.ўкр. Палесся, апісаў прыроду, святы, легенды, забабоны насельніцтва, спосабы рыбалоўства, антыезуіцкія паўстанні ў Мазыры (1581) іЯнаве (1657) і інш. Перадрукі асобных нарысаў зроблены ў пецярбургскім час. «Ннва».
    Тв.: Полессгае свята: нз очерков Полесья // Ннва. 1881. №29—30; Полесскне буднн // Там жа. №2; Полесская поганьшнна // Там жа. №27.
    вАлаўск, вёска ў Ельскім рне. За 35 км на ПдЗ ад Ельска, 25 км ад чыг. ст. Славечна на лініі Калінкавічы— Оўруч (Украіна), 223 км ад Гомеля, на аўтадарозе Стадолічы—Скароднае. Цэнтр Валаўскага с/с. 277 гаспадарак, 711 ж. (2011).
    Вядомы з 18 ст. як вёска ва ўладанні езуітаў, потым дзярж. ўладанне, з 1777 маёмасць віленскага біскупа І.Масальскага, у Мазырскім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 15 двароў, дзейнічала Васкрасенская царква. У 1834 у Мазырскім павеце Мінскай губ., 17 двароў. У 1866 у Скараднянскай воласці, 39 двароў, 272 ж., царква, царк.прыходская школа, магазін, 2 крамы, карчма, побач існавала аднайменная сядзіба. У 1908 — 68 двароў, 460 ж. У 1917 — 671 ж. У 1923 адкрыта школа. У 1925  133 двары, 732 ж. У 1930 працавала кузня. 3 5.2.1931 у Ельскім рне Мазырскай акругі, з 20.2.1938 Палескай вобл. У 1940 — 171 двор, 780 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў
    ліп. 1942 спалілі 95 двароў, загубілі 59 ж. Пасля вайны адбудавана. 3 8.1. 1954 у Гомельскай вобл. 3 17.12.1959 цэнтр сельсавета. У 1959 — 837 ж., з 17.12.1959 цэнтр сельсавета. У 1996 — 319 гаспадарак, 828 ж.
    У 2011 сярэдняя школа—дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, кафэ, 2 магазіны. Помнік землякам і магіла сав. воіна І.Ф.Шчарбакова, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВАЛАЎСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ВАЛбШКІ».
    Створаны ў 1955 у в. Валаўск Ельскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.М. Акуліч (з 1955), Г.М.Бурміч (з 2008). У складзе ансамбля 15 чал. ваўзросце ад 30 да 70 гадоў. У рэпертуары аўтэнтычны песенны фальклор («Калінамалінушка», «Зязюлькасівенька», «Годы», «Наару я поле», «Волы» і інш.), бел. нар. песні, танцы, мясц. абрады («Саракі», «Увядзенне», «Пакровы», «Юрэй», «Зажынкі», «Дажынкі», «Першая баразна» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 1997), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), рэгіянальнага гарманістаў Палескага краю «Грай, гармонік» (г. Ельск, 2003,2007), песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы, 2006), удзельнік фестывалю Еўропы «Чамаданны настрой» (г. Шэпенштэт, Германія, 2009).
    В.В.Давідовіч.
    Валаўскі народны фальклорны ансамбль «Валошкі».
    ВАЛАЧбБНІКІ, лалоўнікі, paлёшнiкi, кукольнікі, валхоўнікі, хрыстаслаўнікі, удзельнікі абходу двароў з гімнічнавелічальнымі віншавальнымі песнямі на Вялікдзень (гл. Валачобныя песні). Валачобная група складалася пераважна з мужчын: пачынальніка, які спяваў асн. тэкст валачобных песень, выконваў віншавальныя арацыі; музыкі або музыкаў; падхватнікаў, якія спявалі прыпеў пасля кожнага радка песні; механошы, які насіў святочныя дарункі гурта, і інш. Колькасць удзельнікаў дасягала 15— 20, а часам і 30 чал. За выкананне песень В. атрымлівалі ад гаспадара падарункі: яйкі, сыр, каўбасы, сала, пірагі і інш. стравы святочнага стала ці грошы. Асобны падарунак прызначаўся пачынальніку. Пасля завяршэння абходу В. ладзілі ў адной з хат удзельнікаў рытуальнае застолле з песнямі, гульнямі, танцамі, гушкаліся на арэлях, вадзілі карагоды. У Аршанскім павеце разам з В. хадзілі кукольнікі з лялечнай тэатр. пастаноўкай «Ягорый». У Рагачоўскім і Слаўгарадскім рнах двары сваякоў абыходзілі дзеці. У пач. 20 ст. валачобны абрад страціў свае першапачатковыя рысы і паступова ператварыўся ў вясновае маладзёжнае гулянне.