Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Т.В.Ланько.
ВАЛбЖЫНСКАЕ НАРОДНАЕ ЛІТАРАТЎРНАМАСТАЦКАЕ АБ’ЯДНАННЕ«РУНЬ». Створанаў 1994у г. Валожын пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.С. Жытарук (з 1994), Н.М.Мацвеева (з 2002), В.Ф.ГіруцьРусакевіч (з 2004). У складзе аб’яднання 30 чал. розных
Да арт. Валожынскае народнае аматарскае аб 'яднанне народных майстроў «Скарбніца». Народная майстрыха М.М. Стасяловіч з удзельніцамі гуртка «Чароўныя паясы» Сакаўшчынскага СДК.
Да арт. Валожынскае народнае аматарскае аб 'яднанне народных ліайстроў «Скарбніца». Творы сям'і Кацура Гарадзечанскага Дома майстроў.
197
ВАЛОЖЫНСКАЯ
Валожынскае народнае літаратурнамастацкае аб'яднанне «Рунь».
узроставых груп. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і прапаганда літ. спадчыны, садзейнічанне развіццю творчых здольнасцей удзельнікаў, знаёмства з вядомымі творцамі. Сярод традыц. форм работы: літ. вечары і святы, вечарыпартрэты, гутарківіктарыны і конкурсы, літ. гасцёўні, экскурсіі па памятных мясцінах раёна і інш. Рэгулярна праводзяцца прэзентацыі кніг удзельнікаў аб’яднання, раённы літ. конкурс юных творцаў «Маладыя галасы». Выдадзены збкі вершаў «Маладыя галасы» (2007), «Нашчадкі» (2009). Падрыхтавана канцэртная праграма «Вам нашы вершы, песні, сэрцы». Удзельнікі аб’
яднання — лаўрэаты ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Валожын, 1997).
В. Ф.ГіруцьРусакевіч.
ВАЛОЖЫНСКАЯ РАЁННАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1920 у г. Валожын. У 2010 кніжны фонд налічваў 35,8 тыс. экз. Штогод бку наведвае каля 4,1 тыс. чытачоў. З’яўляецца культ., інфармацыйным, адукац.прававым, а таксама для бк раёна навук.метадычным цэнтрам. Праводзіць круглыя сталы, токшоу, інфармацыйнапазнавальныя гадзіны, урокі бібліяграфіі, вернісажы. Пры бцы дзейнічаюць клубы: літ,краязнаўчы «Спадчына», «Міласэрнасць» (для пажылых людзей), «Гармонія» (для моладзі). У 2008 распрацаваны літ.краязнаўчы маршрут «Люблю наш край, старонку гэту...».
На базе сабраных краязнаўчых матэрыялаў выпускае бібліяграфічны паказальнік «Каляндар знамянальных і памятных дат Валожынскага раёна», буклеты да юбілеяў знакамітых людзей Валожыншчыны. Выдае інфармацыйныя збкі «Бібліятэчны веснік» і «Хроніка культурнага жыцця бібліятэк Валожынскай ЦБС», бюлетэнь «Бібліятэчны калейдаскоп».
І.М.Зянько.
ВАЛОЖЫНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЬІЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ПРАМЁНЬЧЫКІ». Створана ў 1992 у г. Валожын пры раённым Доме культу
Валожынская ўзорная студыя эстраднай песні «Праменьчыкі».
ры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.М. Гаўрыс. У складзе студыі 17 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя эстр. песні. У рэпертуары творы сучасных бел. кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант Нац. фестывалю бел. песні і паэзіі (г. Маладзечна, 2007), конкурсаўрэсп.: выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок» (абодва 2009, г. Маладзечна), абл. эстр. песні «Вясеннія рытмы» (г. Дзяржынск, 2007) і інш. С.А.Урбановіч.
ВАЛОЖЫНСКАЯ ЦАРКВА КАНСТАНЦІНА I АЛЁНЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў г. Валожын. Пабудавана ў 1866. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні і апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам узвышаецца 2ярусны 8гранны барабан з макаўкай у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя сцены блакітнай афарбоўкі расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў пабеленых ліштвах. У 1990я гг. побач з царквой пастаўлена драўляная капліца пад 2схільным дахам з купалам узавяршэнні. Храм унесеныўДзярж.
198
ВАЛОЖЫНСКІ
Валожынская царква Канстанціна і Алены.
Валожынскі касцёл святога Юзафа.
спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВАЛбЖЫНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТОГА ЮЗАФА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Валожын. Пабудаваны ў 1816 з цэглы на месцы папярэдняга драўлянага храма. Манумент. прамавугольны ў плане будынак на высокім цокалі з 6калонным порцікам дарычнага ордэра. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам, калонны порцік пастаўлены на кубічныя цокалі, на сцяне 4 арачныя конхавыя нішы, у якіх раней змяшчаліся скульпт. выявы евангелістаў. Касцёл накрыты 2схільным дахам, над алтарнай часткай якога ўзведзена гранёная каркасная сігнатуркаліхтарык. Будынак акаймоўвае антаблемент з трыгліфным фрызам і карнізам на дэнтыкулах. Аконныя праёмы і нішы фасадаў завершаны сандрыкамі. Уваходны праём аформлены лучковым парталам з прамавугольным аконным праёмам над ім. Інтэр’ер падзелены магутнымі аркадамі на 3 падоўжаныя нефы, перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на падпружных арках і распалубках. Побач з касцёлам размешчана брамазваніца — 3пралётная арачная канструкцыя з 4калонным порцікам дарычнага ордэра на гал. фасадзе. У арках брамы навешаны 3 бронзавыя званы. Храм з брамайзваніцай
унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэсггублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
А.М.Каласоўская.
ВАЛОЖЫНСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВАЯКІ». Створаны ў 1997 у г. Валожын пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М. Шаўчэнка. У складзе калектыву 9 чал. Мэты дзейнасці — адраджэнне і папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, мініяцюры, муз. гульні і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г.
Валожынскі народны ансамбль народнай песні «Сваякі».
Мар’іна Горка, 2002,2005), удзельнік дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Маскоўскай вобл. (г. Зарайск, Расія, 2006) І ІНШ. С.А.Урбановіч.
ВАЛбЖЫНСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ПРАЦЫ «СПЯВАЮЧЫЯ СбРЦЫ». Створаны ў 2001 у г. Валожын пры раённым Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.І.Харук. У складзе хору 34 чал. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. творчасці. У рэпертуары творы бел. кампазітараў («Грай, гармонік» Л .Сяліцкага, «Пад рабінай» І.Кузняцова, «Песня беларуская мая» Л.Шурмана, «Беларусь — імя святое» Г.Казаковай, «Хлеб усяму галава»
199
ВАЛОЖЫНСКІ
Валожынскі народныхор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы».
У.Кудрына), бел. нар. песні («Ой, каліна, ой, маліна», «Ой, там на горы»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. і абл. ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2005—06), абл. нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2003). С.А.Урбановіч.
ВАЛОЖЫНСКІ ПАЛАЦ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Валожын. Пабудаваны ў 1806 (архіт. А.Касакоўскі). Належаў графам Тышкевічам. Уваходзіўу ансамбльб. Рыначнай пл., цяпер знаходзіцца ў гіст. цэнтры горада. Мураваны 1павярховы аб’ём сіметрычнай кампазіцыі з бакавымі флігелямі (афіцына і аранжарэя) утвараюць прамавугольны парадны двор. Палац накрыты 2схільным вальмавым дахам са сферычным купалам у завяршэнні. Франтальныя
Паўночны флігель Валожынскага палаца.
фасады ў цэнтры вылучаны рызалітамі з трохвугольнымі франтонамі і завершаны развітым антаблементам. Сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаны прафіляваныя сандрыкі, пілястры. Да ўвахода вядзе каменная лесвіца і 2баковы пандусны ўезд. Цэнтр. група памяшканняў уключае вестыбюль і парадную залу. Да палаца прымыкае касцёл св. Юзафа. Флігелі — прамавугольныя ў плане 1павярховыя будынкі калідорнай планіроўкі. Цэнтр. часткі з мансардамі вылучаны 4калоннымі дарычнымі порцікамі. Будынкі пастаўлены на высокім цокальным паверсе з бутавага каменю, апрацаваным рустам. Перад палацам быў разбіты парк, які спускаўся да р. Валожынка. Ансамбль б. рэзідэнцыі графаў Тышкевічаў (гал. корпус, 2 флігелі, фрагмент парку)
унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ВАЛбЖЫНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на 3 Мінскай вобл. Цэнтр — г. Валожын. У раёне 428 сельскіх нас. пунктаў, 17 сельсаветаў: Бабровіцкі, Багданаўскі, Валожынскі, Вішнеўскі, Гародзькаўскі, Дорскі, Забрэзскі, Залескі, Івянецкі, Падбярэзскі, Пральніцкі, Пяршайскі, Ракаўскі, Сакаўшчынскі, Сугваздаўскі, Узбалацкі, Яршэвіцкі. Пл. 1,9 тыс. км2. Нас. 39,1 тыс. чал. (2010); гарадскога — 39%. Жывуць беларусы (84,2%), палякі (10,8%), рускія (3,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,2%). Па тэр. раёнапраходзяцьчыг. Маладзечна—Ліда, аўтадарогі Мінск—Ліда, Валожын—Маладзечна, Валожын— Івянец—Стоўбцы. Каля 30% тэр. раёна забруджана ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 21 сельсавет. У Вял. Айч. вайну ў чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Валожыне і раёне 8,5 тыс. чал. Дзейнічалі Валожынскія падп. райкомы КП(б)Б (8.6.19435.7.1944) і ЛКСМБ (7.11. 1943—6.7.1944), партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь», імя Сталіна, імя Чкалава, імя Чапаева, асобныя атрады П.А.Алыбіна, А.Свентаржыцкага, выдавалася падп. газ. «Іскра». Ням.фаш. захопнікі знішчылі вёскі Козікі, Янушковічы, палову в. Доры разам з насельніцтвам. Раён вызвалены ў пачатку ліп. 1944 войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Мінскай абласцях. 25.12.1962 раён скасаваны, тэр. перададзена ў Маладзечанскі і Стаўбцоўскі рны. Адноўлены 6.1.1965.
Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай, лёгкай і дрэваапрацоўчай прамсці. У раёне ПТВ с.г. вытворчасці, гімназія, 11 СШ, сярэдняя школа—сад, 3 базавыя школы—сады, 13 дзіцячых і 5 яслейсадоў, дзіцячы домінтэрнат, 2 школыінтэрнаты, 4 муз., 2 школы мастацтваў, ДзЮСШ, 2 цэнтры дзіцячай творчасці, 2 міжшкольныя вучэбнавытворчыя камбінаты, сац.пед. цэнтр. Працуюць21
200
ВАЛОСАВІЦКІ
дашкольная ўстанова, 28 клубных устаноў, 31 кінаўстаноўка, 35 бібліятэк, 3 бальніцы, 6 амбулаторый, 17 ФАПаў. Дзіцячыя санаторыі «Пралеска» і аздараўленчы цэнтр «Верасок», санаторыйпрафілакторый «Іслач» (усё ў в. Ракаў), дзіцячы санаторый «Налібоцкая пупгча» (в. Яцкава). Вучэбная геагр. ст. БДУ «Заходняя Бярэзіна». Зона адпачынку рэсп. значэння — Івянец, мясц. — Іслач. Музей традыц. культурыўг.п. Івянец. Выдаецца газ. «Працоўная слава». У раёне 35 рэліг. абшчын, у т.л. 17 праваслаўных і 8 каталіцкіх. Помнікі археалогіі: курганны могільнік (в. Высокае), гарадзішча і селішча (вёскі Замасцяны, Калдыкі, Камень, Кашчэлічы, Ракаў, Яршэвічы), стаянка (в. Падбярэзь) і інш. Захаваліся помнікі архітэктуры: касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1я пал. 17 ст.) у в. Вішнева, Узнясенская царква (канец 18 ст.) у в. Яршэвічы, СпасаПраабражэнская царква (канец 18 ст.) і капліца св. Ганны (1830)у в. Ракаў, касцёл св. архангела Міхаіла (1690) у пас. Багданаў, капліца (1852) у в. Падневічы, Георгіеўская царква (1856) у в. Лоск, АляксандраНеўская царква (1864) у в. Вялікія Крывічы, КозьмаДаміянаўская царква (1865) у в. Вішнева, Пакроўская царква (1866) у в. Гародзькі, Дабравешчанская царква (1867) у в. Забрэззе, Георгіеўская царква (1869) у в. Дубіна Баярская, Праабражэнская царква (1869) у в. Даўбені, Ільінская царква (1878) у в. Сакаўшчына, капліца (2я пал. 19 ст.) у в. Пральнікі, рэшткі палаца (канец 19 — пач. 20 ст.) на хутары Рудня, капліца (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Цвіраўшчына, сядзіба (канец 19 — пач. 20 ст.) у в. Залессе, касцёл дамініканцаў (1906) у в. Ракаў, капліца (пач. 20 ст.) у в. Дзесятнікі, Троіцкая царква (1919) у в. Кіявец, касцёл Сэрца Ісуса (1930) у в. Лоск, касцёл св. Юрыя і Маці Божай (1933) у в. Пяршаі.