• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У в. Багданаў нарадзіўся бел. мастак Ф.Рушчыц (1870—1936). Каля в. Падневічы пахаваны бел. драматург, тэатр. дзеяч В.І.ДунінМарцінкевіч, у в. Ракаў — бел. кампазітар 19 ст. М.Р.Грушвіцкі (нарадзіўся ў в. Выга
    нічы), у в. Вішнева — бел. паэтэса К.Буйло.
    ВАЛОЖЫНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1953 у г. Валожын як раённы Дом культуры ў спецыяльна ўзведзеным будынку. У 1998 ператвораны ў Цэнтр культуры. Агульная пл. памяшканняў 600 м2, мае глядзельную залу на 250 месцаў, танц., харэагр. і выставачныя залы, пакоі для работы гурткоў і інш. З’яўляецца метадычным цэнтрам для клубных устаноў раёна. Арганізуе масавыя мерапрыемствы, святы, адраджае фалькл. абрады. У цэнтры працуюць 25 калектываў аматарскай маст. творчасці, з іх 4 са званнем «народны»: ансамбль нар. песні «Сваякі», хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы», аб’яднанне нар. майстроў «Скарбніца» літ.маст. аб’яднанне «Рунь» паэтаў і празаікаў Валожыншчыны і 3 калектывы са званнем «узорны»: дзявочы клуб «Грацыя», студыя эстр. песні «Праменьчыкі», харэагр. калектыў «Раніца».
    А.М.Шаўчэнка.
    ВАЛбЖЫНСКІ ЎЗбРНЫ дзяВбЧЫ КЛУБ «ГРАЦЫЯ». Створаны ў 1996 у г. Валожын пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Яфімчык(з 1996), І.С.Іода(з 2005). У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне эстэтычнага густу і выхаванне высокіх маральных якасцей у падлеткаў, развіццё іх творчых здольнасцей, далучэнне да актыўнага творчага жыцця, арганізацыя цікавага 1 змястоўнага адпачынку. Удзельнікі калектыву распрацоўваюць калекцыі спарт., школьнага адзення і ў класічным стылі, ствараюць мадэлі маладзёжнага сучаснага кірунку са штучных тканін. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю аматарскай творчасці «Свет творчасці, свет захапленняў» (г. Маладзечна, 2005), удзельнік Рэсп. экалагічнага форуму (г. Мядзел, 2006), рэгіянальнага фестывалюконкурсу выканаўцаў эстр. песні «Адна зямля» (г. Валожын, 2007). С.А.Урбановіч.
    ВАЛбЖЫНСКІ ЎЗбРНЫ ЛУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаныў 1989 уг. Валожын пры дзіцячай муз. школе. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.М.Грук. У складзе 20 чал. ва ўзросце ад 9 да 50 гадоў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў В.Раінчыка, Я.Глебава («Юбілейны марш»), Г.Атрашкевіч, а таксама ў апрацоўцы М.Берсана. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю духавой музыкі «Майскі вальс» (гарады Вілейка, Узда, Заслаўе Мінскага рна, 2003,2005,2007),раённыхсвяті конкурсаў. Г. I. Селядкова.
    ВАЛбЖЫНСКІ ЎЗбРНЫ ХАРЭАграфГчны КАЛЕКТЙГЎ «РАНІЦА». Створаны ў 1984 у г. Валожын пры раённым Доме культуры (з 1998 раённы Цэнтр культуры). У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Р.Кузняцова (з 1984), І.У.Шыбут (з 1999), Ю.П.Шарко (з 2009). У складзе калектыву 3 групы ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. У рэпертуары нар. сюжэтныя і эстр. танцы. Калектыў — удзельнік фестываляў: абл харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Салігорск, 2009), духавой музыкі «Майскі вальс» (1997), фестывалюконкурсу «Красуй, Радзіма, цвіці, жыццё!» (2005, абодва г. Валожын). С.А.Урбановіч.
    ВАЛбСАВА, вёска ў Талачынскім рне. За 20 км на ПнЗ ад г. Талачын, 25 км ад чыг. ст. Талачын на лініі Барысаў—Орша, 87 км ад Віцебска. Цэнтр Валосаўскага с/с. 59 гаспадарак, 118 ж. (2011).
    Сельсавет утвораны 21.6.1966. У 1995 — 108 гаспадарак, 244 ж., сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца, аддз. сувязі. У 2011 сярэдняя школа, клуб, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін.
    ВАЛбСАВІЦКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «АЖЬІНА». Створаны ў 1975 у в. Валосавічы Чачэрскага рна пры сельскім клубебібліятэцы. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.С. Карчэўскі і Г.А.Арцёмава (з 1975), В.С.Лопухава (з 1993), акампаніятар П.В.Клімянкоў. У складзе гурта
    201
    ВАЛОСАВІЦКІ
    Валосавіцкі народны фальклорны гурт «Ажына».
    14 чал. ва ўзросце ад 40 да 80 гадоў. У рэпертуары больш за 140 абрадавых і пазаабрадавых песень, танцаў, карагодаў («На соракі», «Вяснавясняначка», «На моры вутка купалася» і інш.), абрадаў («Каляды», «Васілле», «Дабравешчанне», «Ушэсце», «Тройца», «Купалле», «Пятро»). Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998, 2003), рэсп. нар. танца «Беларуская полька» (1993— 94, 1996, 2000) і інш. Л.Ф.Трубачэнка.
    ВАЛбСАВІЦКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛбРНЫ АНСАМБЛЬ «НЕКРАШЬІНКА». Створаны ў 1998 у в. Валосавічы Акцябрскага рна пры сярэдняй школе. 3 2005 дзейнічае пры сельскім Доме нар. творчасці. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Ц.Кульбіцкая (з 1998), Л.М.Шчэбель (з 2004). У складзе ансамбля групы: малодшая (дзеці ва ўзросце 7—12 гадоў), старэйшая (падлеткі 12—17 гадоў), колькасць удзельнікаў — 24 чал. У рэпертуары бел. нар. танцы («Падэспань», «Полькаматылёк», «Лявоніха», «Субота» і інш.), песні абрадавыя («Ехала Каляда, калядуючы», «А жаўраначкі прыляцелі», «Ой, вясна, вясна», «Пасеялі дзеўкі лён», «Едзець каравай» і інш.), пазаабрадавыя («Кукавала зязюля»,
    «Ой, улузе, лузе» і інш.). Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. нар. танца «Беларуская полька» (г. Чачэрск, 2000), абл. фалькл. калектываў (г. Ельск, 2004), рэгіянальнага нар. мастацтва «Палескі трохвугольнік» (г.п. Глуск, 2003), пастаянны ўдзельнікрэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі).
    В.В.Давідовіч.
    Валосавіцкі ўзорны дзіцячы фальклорны ансамбль «Некрашынка».
    ВАЛбСАВІЧЫ, вёска ў Акцябрскім рне. За 22 км на ПдУ ад г.п. Акцябрскі, 25 км ад чыг. ст. Рабкор на лініі Бабруйск—Рабкор ад лініі Асіповічы— Жлобін, 185 км ад Гомеля, на аўтадарозе Акцябрскі—Азарычы. Цэнтр Валосавіцкага с/с. 173 гаспадаркі, 447 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1552 вёска, 95 ж. мужчынскага полу. У 1560 упамінаюцца ў дакументах аб межаванні. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 30 двароў, у складзе аднайм. маёнтка, уладанне памешчыка С.Ф.Калчэўскага. У1897 у Рэчыцкім павеце Мінскай губ., 54 двары, 586 ж., царква, царк.прыходская школа, магазін, карчма. У 1918 адкрыта школа. 3 20.8.1924 цэнтр Валосавіцкага с/с Азарыцкага, з 8.7.1931 Парыцкага, з 12.2.1935 Даманавіцка
    га рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай вобл. Пачатковая школа ў 1920я гг. пераўтворана ў 7гадовую. У Вял. Айч. вайну з пач. жн. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, у студз. 1942 партызаны разграмілі ў вёсцы ням.фаш. гарнізон. Карнікі спалілі вёску і загубілі 137 ж. Пасля вайны
    202
    ВАЛЧАНЕЦКАЯ
    адбудавана. 3 20.1.1960 цэнтр с/с Акцябрскага, з 25.12.1962 Светлагорскага, з 20.7.1966 зноў Акцябрскага рнаў. У 1995 — 177 гаспадарак, 487 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял муз. школы, Дом нар. творчасці, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Ільінская царква (2006). Помнікземлякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча.
    ВАЛОШЧЫК Мікалай Антонавіч (н. 6.3.1931, в. Ціхны Бярозаўскага рна), беларускі народны майстар у галіне лозапляцення. Скончыў Гродзенскі пед. інт (1956). Настаўнічаў. У 1961—88 — у школе прац. моладзі ў г. Белаазёрск. Тэхніку і традыцыі лозапляцення асвоіў ад мясц. нар. майстроў. Вырабляе розныя рэчы быт. і ўтылітарнадэкар. прызначэння (кошыкі, вазы, сумкі, фруктоўніцы, карабы, падносы і інш.), у якіх мясц. традыцыі лозапляцення спалучае з уласнымі пошукамі ў галіне форм і дэкору. Удзельнік і прызёр шэрага выставак, конкурсаў, фестываляў нар. творчасці. Аўтар зб. вершаў і перакладаў «Жывіца» (2011).
    Я.М.Сахута.
    М.Валошчык. Кошыкі. 2007.
    ВАЛТОРНА (ням. Waldhorn, літар. лясны рог), медны духавы муштучковы музычны інструмент. Паходзіць ад паляўнічага рога. Mae доўгі вузкі сагнуты ў кальцо цыліндрычны ствол, які паблізу раструба пераходзіць у канічны. Старадаўнія В. давалі тоны натуральнага гукарада. Сучасная храматычная В. (з 2й чвэрці 19 ст.) мае 3 дадатковыя трубкі, якія ўключаюцца
    Валторна.
    ў асн. ствол пры дапамозе вентыльнага механізма; вырабляецца ў строі F, дыяпазон Н 1 — f 2. Гучанне мужнае, высакароднае, паэтычнае. Выкарыстоўваецца як аркестравы, ансамблевы і сольны інструмент. Звесткі пра В. ў Беларусі сустракаюцца ў дакументах з 2й пал. 17 ст. Выява інструмента ёсць у насценнай размалёўцы Слонімскай сінагогі 17 ст. В. ўваходзіла ў аркестры і капэлы 2й пал. 18 ст., ігры на ёй навучалі ў прыгонных муз. школах. У наш час выкарыстоўваецца не толькі ў прафес. і аматарскім муз. выканальніцтве, але і ў нар. інструм. практыцы асобных раёнаў (напр., Нясвіжскага рна). Бел. кампазітарамі напісаны для В. творы розных жанраў: санаты (П.Падкавыраў), санаціны, варыяцыі (М.Аладаў), мініяцюры (Г.Вагнер, Я.Глебаў, С.Палонскі), а таксама камерныя ансамблі з яе ўдзелам (Нанет М.Аладава, Квінтэт П.Падкавырава). У Бел. акадэміі музыкі і муз. вучылішчах ёсць класы ігры на В. ІДз.Назіна.
    ВАЛУНЬІ САКРАЛЬНЫЯ, археалагічныя помнікі культавага прызначэння, вядомыя ў многіх народаў свету. У Беларусі іх выяўлена больш за 300, некаторыя маюць назвы: Князькамень, Вялікі камень, Чортаў камень, Мядзведзь, Быкі, Сцяпан і інш. Паводле нар. паданняў, пад валунамі могуць быць закапаны скарбы, каля другіх апоўначы скачуць чэрці, некаторыя атаясамліваюць з людзьмі, якія акамянелі зза працы ў святочныя дні. У старажытнасці каля камянёў адпраўлялі язьгчніцкія культы, праводзілі малебны (Дажбог, Пярун, Дзявочы камень), сюды прыносілі
    падарункі (грошы, тканіну, ручнікі, ежу). Над некаторымі валунамі будавалі хрысціянскія капліцы і храмы (г. Барысаў, в. Жыровічы Слонімскага, г.п. Чырвоная Слабада Салігорскага рнаў). Сярод найб. распаўсюджаных В.с. — камянікраўцы, камяніследавікі, камяні з паглыбленнямі.
    Літ.: Мялешка М. Камень у вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1929; Д у ч ы ц Л.У. Культавыя камяні Беларусі // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: зб. арт. Мінск, 1985; Л я ў к о ў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мінск, 1992. Л.У.Дучыц.
    ВАЛЧАНЁЦКАЯ Валянціна Фёдараўна (27.11.1898, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 5.5.1980), беларуская спявачка (меццасапрана). Нар. артыстка