• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВАРАПАЕЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў г.п. Варапаева Пастаўскага рна. Належала Тызенгаўзам, Пшаздзецкім. Закладзена ў канцы 19 ст. на левым беразе р. Заражанка. Першапачатковы сядзібны дом не збярогся. У 1920я гг. пабудаваны новы (разабраны ў 1966). Цагляны сядзібны дом скла
    212
    ВАРАЦЭВІЦКАЯ
    Сядзібны дом у Варапаеўскай сядзібе.
    даўся з двух 2павярховых аб’ёмаў, якія злучаліся паміж сабой крытым калідорам. Гал. ўваход, размешчаны з паўд. боку, быў вылучаны 6калонным порцікам з балконам на ўзроўні 2га паверха. У палацы налічвалася звыш 20 пакояў, мелася багатая бка, калекцыя зброі і чучал звяроў, муз. інструментаў. Парк (пл. каля 10 га), закладзены ў канцы 19 — пач. 20 ст. ў стылі эклектыкі, займаў тэрасу р. Заражанка са стромкім берагам у цэнтр. частцы. Сфарміраваны на аснове натуральнай пасадкі сасны звычайнай. Раслі дэкар. кусты (паркавая ружа, спірэя, бэз, фарзіцыя), з зах. боку карагана дрэвападобная. 3 паўн. боку размяшчаўся гал. ўезд, вылучаны мураванай брамай у стылі неакласіцызму з балюстрадай і вартоўняй. Праз арачны каменны мост над глыбокім ярам дарога вяла да невял., акруглай формы параднага партэра. Прагулачны маршрут праходзіў вакол паляны і ўздоўж схіла рачной тэрасы. 3 відавых пляцовак адкрываліся маляўнічыя перспектывы на вадаём (каля 5 га), млын і краявіды за ракой. У парку знаходзіўся вальер, дзе ўтрымлівалі 2 ваўкоў. Уезд з зах. боку быў аформлены 2 парамі высокіх і нізкіх пілонаўз шарамі, якія папарназлучаліся аркадай. Парк збярогся часткова. У сядзібе ў 1931—37 працаваў бел. селекцыянер І.П.Сікора. Парк унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    І.М.Пракаповіч.
    ВАРАТбК, в о р а т, традыцыйнае прыстасаванне для падцягвання не
    вада да лодкі пры лоўлі рыбы ў адкрытай вадзе; драўляны барабан з воссю, якая ўстаўлялася ў адтуліну стоек, прымацаваных да бартоў лодкі. Прыводзіўся ў рух пры дапамозе 4 ручак, замацаваных на барабане, на якія намотвалася невадная вяроўка.
    ВАРАТЬІНСКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1938 у в. Варатынь Бабруйскага рна пры сельскім Доме культуры як хор даярак, з 1981 хор. У 1963 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.Е. Парахневіч (з 1938), Я.Р.Блувал (з 1954), В.І.Дашкоўская (з 1963), Ф.Ц. Глушакоў (з 1980). У складзе хору 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне бел. нар. творчасці і мясц. фальклору. У рэпертуары песні рус. («Рэчанька», «Вёсачка»), бел. нар. («А дзе б я не ехала», «А ў садзе рэчанька», «А па возеру», «А ў полі дуб зялёны», «Вяснакрасна», «Пасылала мяне маці», «Там, надрэчкай», «Чаму не прыйшоў», «Чарка на пасашок», «Чубарыкі», «Шумяць вербы», «Цячэ вада»), мясц. («А ўжо вечар», «Кавалёк», «Ой, там, на таргу на базары»), Калектыў — дыпламант дэкад аматарскага мастацтва (1962), нар. творчасці (1965), лаўрэат Усесаюзнага фестывалю аматарскага мастацтва творчасці працоўных (1975—77), удзельнік раённых свят і мерапрыемстваў.
    ВАРАТЬІНЬ, вёска ў Бабруйскім рне, на р. Ала (прыток р. Бярэзіна).
    Вараток.
    За 36 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 2 км ад чыг. ст. Амельня на лініі Бабруйск—Жлобін, 146 км ад Магілёва. Цэнтр Варатынскага с/с. 206 гаспадарак, 576 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. У 1560 сяло ў Бабруйскай воласці Мінскага ваяв. ВКЛ, уласнасць казны. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1885 — 30 двароў, 290 ж., цэнтр маёнтка. У 1887 адкрыта школа граматы. У 1897 — 105 двароў, 756 ж., цэнтр Туркоўскай воласці (да 17.7. 1924) Бабруйскага павета Мінскай губ. У 1902 школа граматы пераўтворана ў земскую, для якой у 1904 пабудавана сваё памяшканне. У 1907 — 103 двары, 920ж., у 1917 — 152 двары, 1006 ж. У школе ў 1923 займаліся 63, у 1925 — 107 вучняў. Працавала хатачытальня. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Бабруйскага 1га, з 4.8.1927 Бабруйскага рна Бабруйскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абл. У 1959 — 234 ж. У 1967 да В. далучаны вёскі Бяляцін і Паляддзе. У 1970 — 388 ж. У 1996 — 220 гаспадарак,702 ж.
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны; Мікалаеўская царква (пач. 21 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВАРАЦЭВШКАЯ КРЫЖАЎЗВІ'ЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Варацэвічы Іванаўскага рна. Пабудавана ў 1869—72 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні (дабудавана ў 1882), прамавугольная ў плане трапезная і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане ў завяршэнні. Фасады расчлянёны адзінарнымі і парнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны элементы старажытна
    213
    ВАРАШКЕВІЧ
    Варацэвіцкая Крыжаўзвіжанская царква.
    рус. царк. дойлідства: аркатурныя фрызы, броўкі, парэбрык, кілепадобныя ліштвы і інш. Гал. ўваход аформлены ў выглядзе арачнага прафіляванага партала. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВАРАШКЁВІЧ Еўдакія Мікітаўна (? — пасля 1977), казачніца з в. Вялікі Рожан Салігорскага рна. Ад яе запісана мноства казак і замоў, сярод якіх даволі рэдкія «Ад каўтуна і каўтуніцы», «Прысушка», «На поспеху судзе», «Ад перуна» і інш. У яе рэпертуары пераважалі казкі на маральнаэтычныя тэмы з павучальнымі каментарыямі («Пра гора», «Дзедава дачка і бабіна дачка», «Як гультайку мужык прывучыў да працы», «Жонкадаказчыца» і інш.), а таксама казкі для дзяцей («Пра лісу», «Як дзед з бабай пасеялі боб пад лавай» і інш.).
    Літ.: Казкі ўсучасных запісах. Мінск, 1989; Кабашнікаў К.П., Б а р т a ш э в і ч Г.А. Сустрэчы з казкай, Мінск, 1984.
    ВАРВАРА, прысвятак у народным календары; дзень ушанавання хрысціянскай пакутніцы Варвары. Адзначаўся 17 снеж. па н.ст. Ha В. забаранялася прасці кудзелю, бо святая была замучана верацёнамі. У гэты дзень пяклі пірагі з макам, а таксама выпякалі з цеста галовы, рогі, ногі, капыты, вушы, якімі кармілі свойскую
    жывёлу. Рабілася гэта для таго, каб тая добра вялася. Добрае надвор’е на В. прадказвала добры ўраджай лёну на наступнае лета.
    Літ:. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Жыцця адвечны лад. Мінск, 1998. У.А.Васілевіч.
    ВАРВАРЬІЗМ (ад грэч. barbarismos іншамоўны), слова ці словазлучэнне, якое запазычана з чужой мовы, у бел. мове не асвоена або асвоена часткова (пераважна графічна) і ўспрымаецца як іншамоўнае. Вылучаюцца агульныя і індывід. В. Агульныя выкарыстоўваюцца пастаянна і могуць паўтарацца ў розных тэкстах: cito — тэрмінова (у медыцыне), teteatete — з вока на вока. Індывід. В. сустракаюцца пераважна ў мове маст. лры для стварэння мясц. каларыту і звычайна не выходзяць за межы аднаго твора: «За вашу дружбу, за цяпло, // Хоць ехаць нам пара, // Валё, валё, валё, валё, // Ура, ура, ура!» (А.Лойка). Мова, перанасычаная В., называецца макаранічнай. 3 яе дапамогай ствараецца камічны эфект у макаранічных вершах, некаторых творах прозы: «Ітак, за здравіе мамашы // I за дальнейшы, значыць, рост // Праізвадзіцельніцы нашай // Я прадлагаю выпіць тост» (Н.Гілевіч).
    ВАРВАШЭВІЧ Мікалай Фёдаравіч (10.10.1934, в. Раздзялавічы Ганцавіцкага рна — 1.11.2001), беларускі рэжысёр. Засл. работнік культуры
    Беларусі (1975). Скончыў Ленінградскі інт тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1961). 3 1964 дырэктар Дома культуры ў Слоніме, адначасова рэжысёр і дырэктар (з 1967) Слонімскага нар. тэатра. Сярод лепшых пастановак: «На бойкім месцы» А.Астроўскага (1967), «Васа Жалязнова» М.Горкага (1973). Вял. ўвагу надаваў фарміраванню бел. рэпертуара: «Паўлінка» Я.Купалы (1969), «Навальніца будзе» паводле трылогіі «На ростанях» Я.Коласа (1981) і інш. У 1990—97 гал. рэжысёр Слонімскага бел. драм. тэатра. Паставіў спектаклі: «Прынцэса і салдат» У.Ягоўдзіка (1991), «Лекі ад кахання» (1992) і «Каханне з падманам» (1995) паводле У.Галубка, «Сабака з залатым зубам» У.Сауліча, «Прымакі» Я.Купалы (абедзве 1993), «Хітрыкі бабы Ягі» А.Якімовіча і «Чырвоны капялюшык» Я.Шварца (абедзве 1994), «Драўляны рыцар» С.Кавалёва (1996), «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (1999), «Зімняя казка» Г.Лабаніна (2000) і інш.
    ВАРГАН,варганіца, вурган (напэўна, ад стараслав. варгі — вусны), народны самагучальны язычковы музычны інструмент. Падковападобны металічны В. мае паралельна падоўжаныя канцы, паміж імі знаходзіцца прымацаваны пасярэдзіне га
    Варганы.
    214
    ВАРНЯНСКАЯ
    лоўкі сталёвы язычок з загнутым канцом. Пры ігры В. падносіцца левай рукой да зубоў і заціскаецца імі. Рот выконвае ролю натуральнага рухомага рэзанатара. Язычок зашчыпваюць указальным пальцам правай рукі. У выніку бесперапыннай вібрацыі язычка ўзнікае бурдон. Найб. раннія звесткі пра В. на тэр. Беларусі адносяцца да 12 ст. (археал. знаходка ў в. Друцк Талачынскага рна), пазнейшыя — да 16 ст. (пры раскопках замкаў у Лідзе, Віцебску, Мсціславе). Верагодная вобласць пашырэння — ПнУ. У нар. практыцы ў 19 ст. прымяняўся як сольны і ансамблевы інструмент. У наш час В. выкарыстоўваюць у этнаі фолькгуртах: «Стары Ольса», трыо «Тройца» і інш.
    ВАРГАНЬІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча, селішча, курганныя могільнікі каля в. Варганы Докшыцкага рна.
    Гарадзішча на ўскраіне вёскі на ўзвышшы, злева ад шашы на г. Глыбокае. Пляцоўка памерамі 60 х 50 м. Абследаваў у 1949, 1965 і 1972 А.Г.Мітрафанаў. Культ. пласт 0,4—0,6 м. Знойдзены фрагменты ляпнога гладкасценнага і са штрыхаванай паверхняй посуду.
    С е л і ш ч а банцараўскай культуры прымыкае да гарадзішча з паўд. боку. У 1965 Г.В.Штыхаў даследаваў 72 м2, у 1972 абследаваў А.Г.Мітрафанаў. Культ. пласт0,2—0,8 м. Знойдзены рэшткі наземнага жытла зрубавай канструкцыі з печчукаменкай, жалезныя серп і шылы, 2 гліняныя формы для адліўкі бронзавых упрыгажэнняў, біканічныя прасліцы, фрагменты ляпнога посуду. Датуецца 5—7 ст.
    Курганны могільнік1 побач з селішчам, за 0,5 км на ПдУ ад гарадзішча. 3 падоўжаныя насыпы даўж. 8—9 м, шыр. 5—7 м, выш. 1 м. У 1965 Г.В.Штыхаў даследаваў 2 курганы, абследаваў у 1972 А.Г.Мітрафанаў. Пахавальны абрад — трупаспаленне. У адным кургане пахаванне на грунце ў попельнавугальнай праслойцы. У другім пахаванне пад насыпам у яме дыям. 0,4 м і глыб. 0,2 м. Рэшткі крэмацыі былі накрыты перавернутым гаршком. Знойдзена жалезная спражка.