• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Курганны могільнік2 за 1 км на Пд ад вёскі, ва ўрочышчы Калдоба. 3 насыпы выш. да 1,5 м, дыям. 7—8 м. Вядомы з канца 19 ст. Абследавалі ў 1965 Г.В.Штыхаў, у 1972 А.Г.Мітрафанаў.
    Курганны могільнік3 за 2,5 км на Пд ад гарадзішча. 40 насыпаў выш. да 1 м, дыям. 7—8 м. Вядомы з канца 19 ст. Абследавалі ў 1965 Г.В.Штыхаў, у 1972 А.Г.Мітрафанаў.
    Літ.: Штыхаў Г.В. Крывічы. Мінск, 1992. Г.В.Штыхаў.
    ВАРДАМАЦКІ Андрэй Пятровіч (н. 14.1.1956, пас. ДжарКурган Сурхандар’інскага вілаета, Узбекістан), беларускі сацыёлаг, філосаф і палітолаг. Др сацыялагічных навук (1992). Скончыў БДУ (1978), працаваўу ім. 3 1985 у інтах філасофіі і права, сацыялогіі АН Беларусі. 3 1992 прарэктар Бел. інта праблем культуры. 3 1993 дырэктар прыватнага даследчага прадпрыемства «НовАК». Навук. работы па праблемах цэнасных арыентацый асобы і калектыву, сацыялогіі маркетынгу, маніторынгу грамадскай думкі.
    Тв.: Моральная регуляцня поведення лнчностн. Мннск, 1987; Акснометрня — наука об нзмененнн ценностей. Мннск, 1992.
    Дом у Варнянскай сядзібе.
    
    ВАРЛЬІГА Адам, гл. ГладкіЯА.
    ВАРНЯНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Варняны Астравецкага рна. Закладзенаў 1й пал. 19 ст. на беразе р. Газянка. Належала Абрамовічам. Уключала палац, 2 драўляныя флігелі, парк з вадаёмам. Мураваны палац 2павярховы, прамавугольны ў плане з кароткімі бакавымі крыламі (не захаваўся). Сцены пакояў былі абабіты палатном, часткова абшыты дошкамі, столь упрыгожвалі ляпніна і роспісы, вокны і дзверы лакіраваны ў белы колер з пазалотай. Парк рамантычнага стылю размяшчаецца на беразе вял. вадаёма, які з’яўляецца часткай складанай воднай сістэмы — адной з найбуйнейшых сярод сядзіб Беларусі (каля 65 га). Пасярэдзіне вадаёма 2 астравы, якія злучаліся паміж сабой і берагам мастком. На адным з іх круглая мураваная 4павярховая неагатычная вежа. На беразе знаходзіліся млын, альтанка, павільёнкупальня, бровар. Захаваліся вежа, млын, парк. Сядзіба ўваходзіць у Варнянскі архітэктурны ансамбль і ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    215
    ВАРНЯНСКІ
    ВАРНЯНСКІ АРХІТЭКТУРНЫ АНсАмбль, помнік горадабудаўніцтва ў в. Варняны Астравецкага рна. Сфарміраваўся ў 1760—70я гг. па рэгулярнай планіровачнай схеме вакол вял. выцягнутай прамавугольнай у плане плошчы. Дамінанта ансамбля — Георгіеўскі касцёл. Пабудаваны ў 1767—69 у стылі позняга барока. Мураваная 1нефавая 2вежавая базіліка з трансептам. Архіт. пластыка і дэкор сканцэнтраваны на гал. зах. фасадзе. Храм фланкіруюць мураваныя 2павярховыя прамавугольныя ў плане дом аптэкара і плябанія. Паабапал падоўжаных бакоў пл. размяшчаліся 16 аднатыпных, мяшанай драўлянамураванай канструкцыі 1павярховых жылых дамоў, накрытых вальмавымі дахамі (зберагліся часткова). Прамежкі паміж суседнімі будынкамі запоўнены агароджамі з аркаміпраездамі. У забудовуўваходзілі карчма, гасцініца і гандлёвыя рады. У 2й пал. 18 — 1 й пал. 19 ст. на зах. баку пл. створаны палацавапаркавы комплекс (не збярогся; гл. Вярнянская сядзіба). Гергіеўскі касцёл, будынкі былых плябаніі і дома аптэка
    Да арт. Варнянскі архітэктурны ансамбль: I — дом аптэкара; 2 — плябанія.
    1
    2
    Варнянскі народны ансамбль народнай песні «Світанак».
    ра, жылыя дамы з фрагментамі агароджы, вежа, млын, парк, месца палаца і флігеляў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ВАРНЯНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СВІТАНАК». Створаны ў 1977 у в. Варняны Астравецкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.В.Літвін. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., укр., літоўскія, творы мясц. аўтара Л.Кухарэвіча, канцэртныя праграмы «У Варнянскіх ваколіцах», «Варнянскія вячоркі», «Варнянскае вяселле». Калектыў — дыпламант абл. агляду вак.харавых калектываў (г. Гродна, 2000), удзельнік раённых і абл. мерапрыемстваў.
    В.Р. Турубарава.
    ВАРНЯНЫ, вёска ў Астравецкім рне. За 14 км на Пн ад Астраўца, 19 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс (Літва), 216 км ад Гродна, на шашы В.—Астравец. Цэнтр Варнянскага с/с. 482 гаспадаркі, 1253 ж. (2011).
    Згадваюцца з 1391. У 1397 належалі вял. князю ВКЛ Ягайлу, які перадаў іх Віленскаму капітулу. У 1462 М.Сангайлава заснавала ў В. касцёл. У 1й чвэрці 16 ст. маёнтак В. быў уласнасцю князёў Пронскіх і Свірскіх. Свірскія пабудавалі тут новы касцёл. У 1й пал. 16 ст. часткай ма
    ёнтка ў В. валодалі Чыжы (Чыжэвічы), затым да 1860 належаў Абрамовічам. У канцы 16 ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў у В. кальвінскі збор, пры ім шпіталь і школу, якія дзейнічалі да 1654.3 1688 мястэчка Віленскага павета. У 2й пал. 18 — 1й пал. 19 ст. цэнтр В. рэканструяваны на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 1880я гг. цэнтр воласці Віленскага павета Віленскай губ., 24 дамы, 249 ж., касцёл, малітоўны дом, школа, сац. прытулак,
    Да арт. Варнянскі архітэктурны ансамбль. Георгіеўскі касцёл.
    216
    ВАРОТЫ
    18 крам, карчма; адбываліся штотыднёвыя таргі і 12 кірмашоў на год. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У 2й пал. 19 — 1й чвэрці 20 ст. ўласнасць Снядэцкіх і Хамінскіх. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, у Ашмянскім павеце Віленскай зямлі, з 1925 — Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Астравецкагарна. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962 у Ашмянскім рне, з 6.1. 1965 зноў у Астравецкім рне. У 1970 — 341 двор, 1284ж.У 1995481 гаспадарка, 1336 ж.
    У 2011 комплекс яслісад—сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 9 магазінаў. Захавалася частка ансамблевай забудовы 18—19 ст. — Георгіеўскі касцёл, будынак плябаніі, дом аптэкара, жылыя дамы. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВАРбНІЧЫ, вёска ў Полацкім рне, на р. Ушача (прыток р. Зах. Дзвіна). За 22 км на ПдЗ ад Полацка, 16 км ад чыг. ст. Ветрына на лініі Маладзечна—Полацк, 127 км ад Віцебска, на аўтадарозе Ушачы—Полацк. Цэнтр Вароніцкага с/с. 198 гаспадарак, 436 ж. (2011).
    Упамінаюцца ў 1552 як с. Вороноч Полацкага ваяв. ВКЛ. У Лівонскую вайну 1558—83 пасля захопу ў 1563 Полацка войскамі Івана IV Грознага,В.як адзін з фарпостаў абароны ВКЛ бьші ўключаны ў склад дзярж. уладанняў. У 1566—75 полацкі гараднічы Ф.Б.Жук пабудаваў тут замак. У 1580 у В. узведзена праваслаўная царква Раства Багародзіцы. У 1601 мястэчка, 37 дымоў, замак. Затым зноў сяло. У пач. 18 ст. ў В. існаваў маёнтак уніяцкага архіепіскапа Фларыяна Грабніцкага, які ён перадаў езуітам. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1811 — 474 рэвізскія душы, у 1858 — 278 душ. У 1886 цэнтр воласці Лепельскага павета Віцебскай губ., 20 двароў, 134 ж., пачатковая школа, баль
    ніца, царква, касцёл, царк. прыход. У 1906 мястэчка В. Лепельскага павета, 144 драўляныя будынкі, 294 ж., царква, нар. вучылішча, паштовае аддз., казённая вінная крама. 3 28.2.1919 у Полацкім павеце. У 1921 працавала паштоватэлеграфнае аддз. 3 15.2. 1923 у Акцябрскай воласці Полацкага павета. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8. 1924 у Ветрынскім рне Полацкай акругі (да 26.7.1930), з 8.7.1931 у Полацкім рне. 3 12.2.1935 зноў у Ветрынскім рне, з 21.6.1935 Полацкай акругі, з 20.2.1938 Віцебскай, з 20.9.1944 Полацкай абласцей. У 1940 — 171 двор, 534 ж. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1942 спалілі ў В. 68 двароў і загубілі 500 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1946 — 113 двароў. 3 8.1.1954 у Віцебскай вобл. 3 20.1.1960 ваУшацкім, з 25.5.1962 у Полацкім рне Віцебскай вобл. У 1968 — 186 двароў, 481 ж. У1995 — 237 гаспадарак, 575 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, бальніца сястрынскага догляду, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, магазін; царква Раства Багародзіцы (1999). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік вучням і настаўнікам мясц. школы, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і на месцы гібелі сав. лётчыкаў.
    ВАРбНЫ, вёска ў Віцебскім рне. За 16 км на У ад г. Віцебск, на шашы Віцебск—Лёзна. Цэнтр Варонаўскага сельсавета. 311 гаспадарак, 639 ж. (2011).
    Вядома як маёнтак з 16 ст. ў Віцебскім ваяв. ВКЛ, уласнасць Крывашэенкаў. У 1600 уласнасць Івана Клызы, які ў 1634 прадаў маёнтак Васілю Абуховічу. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Расійскай імперыі. У 19 ст. маёнтак у Каралеўскай воласці Віцебскага павета і губерні. У 1905 маёнтак (2 двары, 15 ж.) належаў Хруцкаму. 3 20.8.1924 у Рудніцкім с/с Віцебскага рна і акругі (да 26.7. 1930). У1926 — 20 двароў, 87 ж. У1936 сюды пераселены жыхары вёсак Старынкі, Гаравічы, у 1939 нас. пунктаў Лускі, Прудзіна, Пунькі 1 Кузьменкі. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1941 — 95 двароў, 380 ж. У Вял. Айч. вайну з
    сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У кастр. 1943 карнікі знішчылі 90 двароў і 6 мірных жыхароў. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1969 — 180 двароў, 527 ж. У 1996 — 314 гаспадарак,756 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа (пры ёй працуе Музей баявой славы), Дом культуры, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, міжнар. вузел сувязі, аддз. сувязі і «Беларусбанка», лазня, 2 магазіны; царква Фальковіцкай Маці Божай. Брацкая магіла сав. воінаў, помнікі: землякам і сав. лётчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч.вайну;на месцыбою 1812. Археал. помнік — курганны могільнік.
    ВАРбТЫ, 1) праём у плоце ці сцяне для праезду транспартных сродкаў, які зачыняецца спец. запаўненнем (жэрдкі, створкі і інш.). З’яўляюцца часткай будынка (карчмы, ратушы, стайні, гумна, хлява, гаража і інш.) або атрымліваюць функцыянальную самастойнасць (малыя архіт. формы). У залежнасці ад знаходжання падзяляюцца на сядзібныя (для праезду на тэр. сядзібнага двара) і паля
    Сучасныя палетныя вароты.
    217
    ВАРХІ
    выя (знаходзяцца ў агароджы на межах зямельнага надзелу). У Беларусі В. вядомы з 12 ст. як важная частка абарончых комплексаў (уязных брам замкаў і гарадоў). На У В. («коваратам») зачынялі вясковыя вуліцы. Элементам вяночнага двара былі В., перакрытыя невял. 2схільным дахам, са шчытавымі палотнамі, якія ўпрыгожвалі дэкар. шалёўка, разныя накладныя элементы (разеткі, салярныя знакі, раслінны арнамент і інш.), расфарбоўка. У Прыпяцкім Палессі палотны В. атрымлівалі плаўна выгнутую лінію завяршэння. У сучасным будаўніцтве разам з традыц. — распашнымі, якія зачыняюцца 1 ці 2 створкамі, выкарыстоўваюць В. ралетныя, пласціністыя ралетныя, рассоўныя, ліфтавыя, гарызантальнаскладныя, адкатныя, пад’ёмныя, пад’ёмнапаваротныя і інш. 2) Створкі ці механізм, якія дазваляюць зачыняць праём, прызначаны для праезду транспартных сродкаў і праходу люДЗе Й. С.А. Сергачоў.