• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    А.Ю.Лозка.
    ВАСІНЁЎСКІ Уладзімір Фаўставіч (н. 30.5.1935, с. Малінаўцы Хмяльніцкай вобл., Украіна), беларускі аператар. Скончыў інт тэатр. мастацтва імя І.К.КарпенкіКарага ў Кіеве (1973). Працаваў на Бел. тэлебачанні, з 1975 у творчым аб'яднанні «Тэлефільм». 3 1993 (з перапынкам) выкладае ў Бел. акадэміі мастацтваў. Зняў фільмы: хранікальнадакум. «Урок матэматыкі» (1975), «Кавалёвы» (1976), «Эстафета» (1977), «Косця Хлябцоў» (1981), «Адкрыты ўрок» (1982), «Трое ў галоўнай ролі» (1988), «Пытанні на адказы» (1989), «Адлучэнне», «А мае міране — добрыя людзі» (абодва 1992), «Белы, белы снег...», «Уладыка» (абодва 1993), «Пастка для зубра» (1995), «Літвінава. Думка. Вобраз. Інтанацыя» (2000), мастацкадакум. «Прыідзі і віждзь» (1992) і інш. Сярод работ у «Белвідэацэнтры»: «Беларусь на крыжы стагоддзяў» (фільмы 1—2, 2000—02 з Л.Кабернік, П.Зубрыцкім) і інш.
    ВАСКАБбЙНЯ, майстэрня па прыгатаванні воску. Невял. збудаванне, часта драўлянае, з печчу з цэглы або каменя, у якую ўмуроўваўся кацёл для плаўлення воску. Расплаўлены воск па спец. латку выцякаў у разнастайныя формы. В. часта згадваліся ў прывілеях гарадам на магдэбургскае права. Паводле дакументаў 16— 18 ст., В. працавалі ў Полацку, Мінску, Оршы, Слуцку і інш. гарадах. Яны існавалі таксама ў мястэчках, фальварках і манастырах.
    ВАСКЙВЫ ЖЙВАПІС, від жывапіснай тэхнікі, у якой сувязным рэчывам фарбаў з’яўляецца пчаліны воск. Воск не паддаецца ўздзеянню вільгаці, таму творы, выкананыя ў тэхніцы В.ж., могуць існаваць стагоддзямі, захоўваючы першапачатковыя лакальныя колеры, шчыльнасць і фактуру маляўнічага слоя. Вядомы з 14 ст. да н.э. ў Стараж. Егіпце, дзе выкарыстоўваўся для пакрыцця фасадаў храмаў. Існуюць гарачы (энкаўстыка) і халодны (васковая тэмпера) спосабы В.ж. Прымяняецца ў манумент. (насценныя размалёўкі) і станковым (карціны, фаюмскія партрэты, візант. іконы) жывапісе, атаксама пры рэстаўрацыі жывапісных
    твораў і інш. У бел. мастацтве пашырыўся ў 1960—80я гг. Сярод значных манумент. твораў В.ж.: насценныя размалёўкі «Навука» (Інт кібернетыкі АН Беларусі, 1971) і «Стары 1 новы Вільнюс» (кінатэатр «Вільнюс») С.Катковай і З.Літвінавай, <Асветнікі» Г.Вашчанкі (Дом настаўніка, абедзве 1976), «Мой край — Беларусь» І.Кліменкі, А.Ксяндзова і В.Барабанцава (бка Бел. інта нар. гаспадаркі, 1978), «Заснавальнікі Беларускага універсітэта» У.Самсонава (фт журналістыкі БДУ), «Музыка» С.Катовіча (Рэсп. ліцэй пры Бел. кансерваторыі; абедзве 1980), «Мінск — горадгерой» і «Беларусь партызанская» Ю.Багушэвіча і Г.Жарына (Мінва замежных спраў Беларусі, 1981) у Мінску, «Дзень нашага жыцця», <Арфей» (санаторый «Беларусь» у Місхоры, Украіна, 1985) і інш. У тэхніцы В.ж. выкананы станковыя работы «Хлеб», «Цыкламен» (абедзве 1966), «Дыялогі» (1996) Г.Вашчанкі, «Дзяўчына ў чорным берэце» (1974) і «Партрэт Л.Зяневіч» (1978) З.Літвінавай, «Партрэт Міколы Гусоўскага» В.Барабанцава, «Збаны і кветкі» В.Ціханава (абедзве 1980) і інш. У наш час В.ж. як від жывапіснай тэхнікі выйшаў з ужытку. Выкарыстоўваецца ў станковым і манумент. жывапісе для запаўнення страт маляўнічага слоя і яго замацавання пры рэстаўрацыі жывапісных твораў, a
    Да арт. Васковы жывапіс. Г.В а ш ч а н к а. Дыялогі. 1996.
    224
    ВАСЬМЯРЫК
    таксама пераважна ў афармленні прыватных камерных інтэр’ераў. В.ж. вывучаюць у Бел. акадэміі мастацтваў. І.Л. Чэбан. ВАСКОЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 19.10.1950, в. Ільінка Талачынскага рна), беларускі народны майстар у галіне керамікі. Скончыў Бабруйскае маст. ПТВ (1974). 3 1975 працаваў мастакомкерамістам на Мазырскай фцы маст. вырабаў. 3 2005 кіраўнік гуртка «Жывая гліна» пры Цэнтры
    М.Васкоўскі. Сувенірныя кубкі. 1990ягг.
    дзіцячай творчасці ў г. Мазыр. Распрацоўваў узорыэталоны дробнай пластыкі утылітарнадэкар., маст. і сувенірнага прызначэння для масавага ўжытку. Творы вызначаюцца вастрынёй характарыстык персанажаў, дакладнасцю адлюстравання побыту, гумарыст. характарам. Удзельнік і прызёр многіх выставак, конкурсаў, фестываляў нар. творчасці.
    Я.М.Сахута.
    ВАСЬКАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «ЧАПЎРУШКІ». Створаны ў 1994 у в. Папоўка Слаўгарадскага рна пры Васькавіцкім сельскім клубе. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Лук’яненка (з 1994), Г.С.Малахоўская (з 2001). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 30 да 45 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нац. традыцый, вак. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. песні («У зялёную дуброву», «I туды гара», «3пад каменя», «Ляснік»), творы бел. кампазітараў («Беларусь» М.Захарчанкі, «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага, «Чарнобыль
    скі шлях» В.Войціка, «Цякла рэчка» М.Алешкі, «Прывітальная» В.Кісцені і інш.). Калектыў — дыпламант абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2007), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), раённага тура ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Слаўгарад, 2005) і інш.
    Г.І. Селядкова.
    ВАСЬМІРАДКОВІК, від нерыфмаванага верша, які складаецца з 8 радкоў, завершаных па сэнсе і рытмікаінтанацыйнай структуры. Яму ўласцівы філасафічнасць, медытатыўнасць, прытчавасць і афарыстычнасць. В. складаецца з 2 сэнсавых частак: 1я — разгорнуты эмацыянальналагічны, вобразны тэзіс; 2я — выснова афарыстычнага, прытчавага характару, створаная ў форме антытэзіса, паэт. парадокса. Колькасць радкоў у 1 й і 2й частках можа спалучацца 2 спосабамі: 6—2 і 4—4 (2 катрэны).
    Усё мае працяг жыцця:
    Нітка — у туга навітым клубку, Дарога — у імкненні за небасхіл, Песня — у водгаласах рэха, Зерне — у хлебе надзённым, Любоў — у сонечнай усмешцы дзіцяці.
    Усё мае свой працяг жыцця,
    Апроч няпраўды.	(М.Танк)
    В. сустракаецца ў творчасці Я. Купалы («О так! Я — пралетар!..»), М.Танка («Я спытаўчалавека...», «Па тым, як нашы рэкі дыхаюць хвалямі...», «Праўда», «Не сарваная з дрэва лістота»), А.Пысіна («Прамільгнуць далёкія свяцілы...»), Н.Гілевіча («Як чараўніца на нябачных кроснах») і інш. Разнавіднасці В. — цвёрдыя вершаваныя формы: актава, трыялет, сіцыліяна.	І.М.Гоўзіч.
    ВАСЬМІРАДКОЎЕ, а к т э т, страфа, якая складаецца з 8 вершаваных радкоў, з сэнсавай, кампазіцыйнай, інтанацыйнарытмічнай завершанасцю і ўпарадкаванасцю рыфмы. У В. радкі рыфмуюцца рознай колькасцю рыфм: адной, дзвюма, трыма, чатырма. Напр., у вершы А.Куляшова «Калі каханне абвянчае...» выкарыстоўваюцца 3 рыфмы:
    Калі каханне абвянчае Жаданай згодай маладых, Свайго сумлення не хавае Яно ад позіркаў чужых. А звяжа іплюбам маладая Сябе з нялюбым і старым, Свайго сумлення не схавае Яна за прозвішчам чужым.
    Упершыню В. ў бел. паэзіі выкарыстаў Сімяон Полацкі ў вершы «Стнсн краесогласннн ко пресветлейшему самодержавнейшему велнкому государю царю н велнкому князю Алексню Мнхайловнчю...». Сустракаюцца В. ў творах В.ДунінаМарцінкевіча («Гапон», «Верш Навума Прыгаворкі»), Ф.Багушэвіча («Дурны мужык, як варона», «Мая хата» і інш.), Я.Лучыны («Што думае Янка, везучы дровы ў горад»), а таксама ў бел. паэзіі 20—21 ст. (М.Танк, А.Куляшоў, П.Броўка, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, Н.Мацяш, Я.Сіпакоў і інш.). Цыкл «Васьмірадкоўі апошніх пацалункаў» стварыла Р.Баравікова (зб. «Дрэва для райскай птушкі», 2007).
    І.М.Гоўзіч.
    ВАСЬМЯРЬІКу архітэктуры, васьмівугольны ў плане будынак або яго частка. Як выразная маст. архіт. форма на аснове больш трывалай прасторавай структуры атрымаў пашырэнне ў архітэктуры жылля, грамадскіх і культавых пабудоў. У Беларусі ў 15—18 ст. у форме В. будавалі абарончыя вежы («круглікі») гар. умацаванняў і замкаў (гарады Віцебск, Полацк), званіцы (в. Дудзічы Пухавіцкага рна), капліцы (Мінск), касцёлы (г. Шклоў), культавыя збудаванні (Смаргонскі кальвінскі збор). У 16—19 ст. шырока выкарыстоўваліся камбінаваныя формы В. і чацверыка (Мірскі замкавы комплекс, Любчанскі замак, Заслаўская СпасаПраабражэнская царква, званіца ў в. Рубель Столінскага рна). У 17—18 ст. форма В. пашырылася ў драўляным дойлідстве для стварэння выразнай сілуэтнай кампазіцыі пры чаргаванні В. і чацверыкоў у вежах храмаў (Рубельская Міхайлаўская царква, КажанГарадоцкая Мікалаеўская царква і інш.). У 20 ст. павароты паверхняў В. эфектна выяўлялі святлоценявыя моманты архіт. кампазіцыі (будынак абкома КПБ у Мінску). Эстэтычнае
    225
    ВАСЮЧКОЎ
    Форма васьмерыка ў сучаснай архітэктуры.
    асэнсаванне гіст. форм садзейнічала з’яўленню формы В. ў сучасным жыллі (жылы комплекс «Ясны Бор» у МІНСКу). С.А.Сергачоў.
    ВАСЮЧКОЎ Міхаіл Дзмітрыевіч (н. 14.9.1947, Мінск), беларускі кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1972). 3 1973 канцэртмайстар Мінскага пед. інта, з 1978 выкладчык Мінскага муз. вучылішча. Працуе ў розных муз. жанрах, пераважна ў галіне вак. і інструм. музыкі. Для яго муз. стылю характэрны лаканізм формы, маляўнічасць тэмбравай палітры, разнастайнасць выканальніцкіх сродкаў, фалькл. арыентаванасць. 3 канца 1980хгг. стварае царк. музыку. Сярод твораў: араторыя «Песні зямлі беларускай» на тэмы бел. нар. песень (1971), канцэрт для фп. з аркестрам (1972), п’еса «Русаліі» («Карагод дзяўчат»; 1979), паэма «Вільготны змрок» (1982), варыяцыі і версіінастараж. франц. тэму(1992— 1я рэд., 2005—06 — 2я), 5 харавых паэм «Разважанні» для змешанага хору (2002), хор а капэла «Сярод гімнаў нябёс» (2003) і інш.
    Літ.: М д з і в а н і Т.Г., С е р г і е н к a Р.І. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997. С.І.Уланоўская.
    ВАСЮЧЙНКА Пётр Васілевіч (н. 15.2.1959, г. Полацк), беларускі празаік, крытык, драматург. Канд. філал. навук (1985). Скончыў БДУ (1981). 3 1984 у Інце лры НАН Беларусі, з 1997 у Мінскім лінгв. унце. Аўтар збкаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылібылі паны Кубліцкіды
    Заблоцкі» (2003), «Каляровая затока» (2008), п’ес «Маленькі збраяносец» (1999). Даследуе класічную і сучасную бел. лру: манаграфіі «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), зб. літаратурнакрыт. прац «Адлюстраванні першатвора» (2004) і інш. Для яго творчасці характэрна парадаксальнасць мыслення, гумар, развагі над культ. архетыпамі.
    Тв.\ Драматургічная спадчына Янкі Купалы. Мінск, 1994; Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм. Мінск, 2004; Ад тэксту да хранатопа. Мінск, 2009.
    В.М.Іўчанка.
    ВАТ, традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок, прымацаваны да