• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    фалькл. гурт «Чобаты». Калектывы Дома культуры — лаўрэаты міжнар., рэсп., абл. конкурсаў і фестываляў: міжнар. тэатр. ў г. Уцена (Літва, 2002) і г. Лімбажы (Латвія, 2007), аматарскіх тэатраў «Тэатр пачынаецца...» (г. СанктПецярбург, 2010), нар. творчасці ў г. Чэнакале (Турцыя, 2006), «Бандароўская гасцёўня» (Польшча), «Джыф Каталонія» (Іспанія), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, усе 2009), фальклору ў г. ТамашаўЛюбельскі (Польшча, 2008), «Песні без межаў» (Украіна, 2009) і інш.
    ВАЎКАВЙІСКІ РАЁННЫ МЕТАДЙЧНЫ ЦЭНТР НАРбДНАЙ ТВбРЧАСЦІ аддзела к у л ь туры Ваўкавыскага р a 
    ённага выканаўчага к a м і т э т а. Створаны ў 1989 у г. Ваўкавыск як арганізацыйнаметадычны аддзел, з 1990 навук. цэнтр, з 1996 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 164 м2. Працуюць нар. калектывы: клуб інтэлектуальных гульняў «Высокі Волак», нар. ансамбль бел. песні «Медуніца», гурток «Лялечны тэатр». Пры цэнтры дзейнічаюць 4 школывучобы кадраў: кіраўнікоў вак.харавога жанру і па харэаграфіі, культарганізатараў, прафес. майстэрства. Сабраны ў фалькл. экспедыцыях матэрыял выкарыстоўваецца для стварэння сцэнічна адаптаваных тэатр. мініяцюр з выкарыстаннем празаічных жанраў рэгіянальнага фальклору, муз. апрацовак песеннага 1 інструм. фалькл. матэрыялаў Ваўкавыскага рна. Спецыялісты цэнтр — удзельнікі міжнар., рэпсп., абл., раённых, гар. фестываляў, конкурсаў, свят. Сярод іх: фестывалі міжнар. — аматарскіх тэатраў у г. Лімбажы (Латвія, 2007), фалькл. вясельных праграм у Варшаве (2009), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002—03), нар. творчасці імя Місцюкова ў г. Ліпецк (Расія, 2005), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2006, 2008), рэсп. — нац. культур у Гродне (2002, 2004, 2006, 2008), фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2004), нац. свята Дзень
    Да арт. Ваўкавыскіраённы Цэнтр рамёстваў: 1 — творчая майстэрня калектываў « Чароўная гліна», «Дударыкі», «Умелыя ручкі»; 2 — музей народнага побыту.
    234
    ВАЎКАВЫСКІ
    бел. пісьменства (г. Смаргонь, 2009), адкрыццё Аўгустоўскага канала (2009). Г.І.Чарапок.
    ВАЎКАВЬІСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ. Адкрыты ў 1999 (будынак узведзены ў 1995) у г.п. Рось Ваўкавыскага рна. Агульная пл. памяшканняў487 м2. Мэтадзейнасці — абучэнне дзяцей традыц. нар. рамёствам. Асн. кірункі — музейнавыставачны (арганізацыя выставак нар. умельцаў раёна), даследчы (рэканструкцыя і сучаснае мадэліраванне нар. касцюма). У цэнтры працуюць 12 гурткоў па дэкар.прыкладным мастацтве, клуб аматараў вышыўкі. На аснове матэрыялаў даследчых экспедыцый створаны музей нар. побыту. Майстры цэнтра — удзельнікі раённых, абл., рэсп. мерапрыемстваў: рэсп. фестывалю нац. культур у г. Гродна, фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), святкавання 1000годцзя Ваўкавыска (2005), раённых свят фальклору, дыпламанты рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2008) і інш.
    ВАЎКАВЬІСКІ СЯДЗІБНЫ ДОМ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Ваўкавыск. Пабудаваны ў 1805. У пачатку вайны 1812 у будынку размяшчаўся штаб 2й рас. арміі генерала П.І.Баграціёна. Драўляны 1павярховы сядзібны дом з мансардай прамавугольны ў плане. 3 боку гал. фасада 4калонны порцік, які завершаны франтонам крывалінейнага абрысу. На ўзроўні 2га паверха шырокі балкон з драўлянай агароджай. Планіроўка анфіладная, у цэнтры — вестыбюль з лесвіцай. Цяпер у будынку размешчаны ваеннагіст. музей імя П.І.Баграціёна. Дом уключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ВАЎКАВЫСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ПОЛЬСКАЙ ПЁСНІIТАНЦА «ЮТШЙНКА». Створаны ў 1989 у г. Ваўкавыск пры гар. Доме культуры (з 1999 раённы Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Кавалёва (з 1989), А.М.Несцер (з 1990), А.А.Пакачайла (з 2000). У складзе ансамбля
    Ваўкавыскі сядзібны дом.
    24 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нац. культуры, танцаў, спеваў. У рэпертуары танцы паланез, мазур, куявяк, абэрак, жывецкія танцы, нар. польскія і бел. песні. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю: фальклору «Hannover» (г. Гановер, Германія, 1997), кірмашоў: фальклору (г. Венгажэва, 2001), св. Якуба (г. Лембарк, 2009, абодва Польшча), фестываляў: Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 1998, 2003—08), рэгіянальнага «Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток» (г. Гродна, 1993, 1995, 2004, 2008—09) і інш. Ж.М.Шаракова.
    ВАЎКАВЬІСКІ ЎЗбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ВАЎКАВЬІСКІЯ НЕПАСЁДЫ». Створаны ў 1997 у г. Ваўкавыск пры гар. Доме культуры (з 1999 раённы Дом культуры). Кіраўнік А.І.Мельнікаў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». У складзе калектыву 75 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. У рэпертуары танцы эстр. («Чачача», «Мы танцуем пасадэну»), бальныя («Вальс»), нар. («Кадрыля»), харэагр. кампазіцыі («Маскарад»). Калектыў — удзельнік міжнар. турніру па сучасных танцах «Extreme Games Belarus» (2010), фестывалю харэаграфіі
    Ваўкавыскі ўзорны ансамбль польскай песні і танца «Ютшэнка».
    235
    ВАЎКАВЫСКІ
    Ваўкавыскі ўзорны тэатр моды «Спадчына». Калекцыя «Віват, Вікторыя!».
    «РухкраінСНДіБалтыі»(2008), кубка Беларусі па сучасных танцах і сцэнічным мастацтве (2007, усе Мінск), абл. фестывалю танца «Гарадзенскія карункі» (г. Гродна, 2007).
    Ж. М. Шаракова.
    ВАЎКАВЙСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР «БАЛАГЛНЧЫК». Створаны ў 1990 у г. Ваўкавыск пры гар. Доме культуры (з 1999 раённы Дом культуры). Кіраўнікі: Н.А.Вытаптава (з 1990), Т.В.Кашавая (з 2003). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». У складзе калектыву 13 чал. ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Mae старэйшую і малодшую групы. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. драматургіі, выхаванне любові да сваёй
    краіны і роднай мовы. У рэпертуары муз. пастаноўкі, п’есы бел. і рус. драматургаў. Сярод пастановак: «Незвычайныя прыгоды маленькага катрыншчыка ў зачараваным горадзе» Л.Усцінава (1996), «Баба Яга і іншапланецяне» (1997) і «Князёўна Ганначка» (1998) М.Казачонка, «Аз і Ферд» М.Фёдарава (2005), «Мятлушка» Л.Рублеўскай (2007), «Мядзведзь» А.Чэхава (2009), «Каліф Журавель» Т. Кашавой па матывах арабскіх казак (2010) і інш. Тэатр — удзельнік і дыпламант фестываляў: абл. аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005, 2007, 2009), раённага да дня тэатра
    «Ваўкавыскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ваўкавыск, 2003—09) і інш.
    Ж.М.Шаракова.
    ВАЎКАВЫСКІ ЎЗбРНЫ ТЭАТР МбДЫ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1996 у г. Ваўкавыск пры Доме дзіцячай творчасці (з 2009 Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі). У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.А.Сурмінава і М.А. Рудзіеўская. У складзе калектыву 35 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — эстэтычнае, грамадскапатрыятычнае, духоўнамаральнае і маст. выхаванне дзяцей і моладзі на аснове вывучэння і практычнага прымянення лепшых традыцый дэкар.прыкладной і нар. творчасці. Калекцыі адзення ствараюцца
    Ваўкавыскі ўзорны фальклорны гурт «Чобаты».
    пры дапамозе тэхналогій выцінанкі, перанесенай на тканіну, саломапляцення, інкрустацыі, аплікацыі, керамікі, шыцця, выпальвання і інш. Сярод калекцый: «Блакітная фантазія» (2003), «Саламяныя карункі» (2004), «Беларусь і Расія» (2005), «Віват, Вікторыяі», «Галасы Радзімы», «Свята» (усе 2006), «Джынсавы бум» (2008), «Сэрца зямлі маёй», «Беларусь сінявокая» (абедзве 2009) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. фестываляў «Калейдаскоп фантазіі» (Мінск, 2001), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (г. РастоўнаДоне, Расія, 2007), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004), рэсп. фестывалюконкурсу маст. творчасці навучэнцаў прафес.тэхн. і сярэдніх спец. навучальных устаноў «Артвакацыя» (Мінск, 2005), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004; г. Слуцк, 2005), конкурсу тэатраў мод «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007, 2009), абл. фестывалю «Жывіца» (г. Гродна, 2009) і інш. Г.І. Чарапок.
    ВАЎКАВЬІСКІ ЎЗбРНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ ГУРТ «ЧОБАТЫ». Створаны ў 2001 у г. Ваўкавыск пры раённым Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Андрушко. У складзе гурта 13 чал. ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне нац. маст. культуры, музычнай бел. нар. спадчыны, вывучэнне бел. выканаўчай трады
    236
    ВАЎКАЎНЯ
    Ваўкавыскі ўзорны харавы калектыў «Ветразь дзяцінства».
    цыі і авалодванне навыкамі нар. выканальніцкага майстэрства. Удзельнікі гурта працуюць у кірунку аўтэнтычнага песеннага фальклору. У рэпертуары зімовыя калядныя песні («Гого, каза», «Каляда», «Марозы трышчаць», шчодрыкі), вясновыя («Каб і на вуліцы», «Юр’я», «Юрачка»), быт. («Чобаты», «Ой, ты, селязень», «Таўкачык», «Жаніцьба камара», «Мікіта») і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2004), абл. фестывалю рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (2007), адборачнага тура нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (2004, абодва г. Гродна). ж. М. Шаракова.
    ВАЎКАВЙСКІ ЎЗбРНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЙЎ «ВЁТРАЗЬ ДЗЯЦЁНСТВА». Створаны ў 1995 у г. Ваўкавыск пры СШ №4 як харавы калектыў «Ліра». 3 2007 сучасная назва. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.С.Валадковіч (з 1995), Т.А.Голуб (з 2003). У складзе калектыву 42 чал. ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. У рэпертуары разнастайныя па тэматыцы, жанрах, стыліст. асаблівасцях і форме творы, у т. л. бел. нар. песні «Бульба», «Саўка ды Грышка» ў апрацоўцы А.Атрашкевіча. Калектыў — удзельнік абл. аглядаўконкурсаў: у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Бела
    русь — мая песня» (2005), «Радзіма і маці — шчасце дзіцяці» (2007), «Нам запавет — мір берагчы, руплівай працаю праславіць» (2009, усе г. Гродна) і ІНШ. С.М.Каладзінская.
    ВАЎКАВЙСКІЯ ЗАМКІ. Існавалі ў 10—14 ст. на тэр. г. Ваўкавыск. Уяўлялі 3 умацаваныя паселішчы. Шведская гара — найб. стараж. абарончы комплекс горада. Узнікла ў 2й пал. 10 ст. на высокім круглым у плане ўзвышшы. У канцы 10 ст. па знешнім перыметры насыпаны кальцавы вал (выш. больш за 5 м) з праездам у паўд. частцы. Унутры быў умацаваны драўлянымі канструкцыямі, знешнія схілы — глінай. У пач. 14 ст. страціў сваё стратэгічнае значэнне. Замчышча — цэнтр стараж. Ваўкавыска. Узнікла ў канцы 10 ст. на 3 ад Шведскай гары на трапецаідальным у плане ўзвышшы. У пач. 12 ст. ўмацавана валам (выш. да 5 м). У 2й пал. 14 ст. перастала існаваць. Муравельня — авальнае ў плане ўмацаванне (60 х 120 м) на забалочанай мясцовасці за 0,5 км ад Шведскай гары. Узнікла на рубяжы 10—11 ст., было абкружана па перыметры валам з праездам у паўд.зах. частцы. Пры раскопках В.з. знойдзены прадметы ювелірнай вытворчасці, арнаментальныя керамічныя вырабы і інш.