Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
В. В. Прыемка.
ВЕЛЬБАРСКАЯ КУЛЬТЎРА, В е л ь баркская культура, археалагічная культура пачатку 1 — пач.
5 ст., насельніцтва якой атаясамліваецца з народамі, што ўваходзілі ў племянны саюз готаў. Паняцце «В.к.» як адзінай гісторыкакульт. з’явы было сфармулявана Р.Валангевічаму 1974. Вызначальным для культуры з’яўляецца могільнік ВельбаркМальбарк у нізоўях Віслы. В.к. сфарміравалася ў цэнтр. і ўсх. Памор’і на аснове мясц. аксыўскай культуры позняга перадрымскага часу. Завяршэнне працэсу яе ўтварэння звязана з міграцыяй на тэр. КашубскаКрайненскага Паазер’я ў 3й чвэрці 1 ст. выхадцаў з паўд. Скандынавіі, якім належаць помнікі тыпу Одры—ВенсёрыГжыбніца. У якасці зыходных рэгіёнаў міграцыі гэтых груп перасяленцаў даследчыкамі разглядаюцца розныя рэгіёны паўд. Швецыі: правінцыі Остэрготланд, Вестэрготланд, востраў Готланд. Своеасаблівасць В.к. на фоне інш. культур цэнтр. і ўсх. Еўропы перыяду рымскіх уплываў найб. яскрава праяўляецца ў пахавальным абрадзе, які характарызуюць: 1)бірытуалізм, хаця суадносіны крэмацый і інгумацый могуць вар’іравацца на розных помніках і рэгіёнах, вядомы таксама монарытуальныя могільнікі; для інгумацый характэрна паўн. арыентацыя; 2) шырокае распаўсюджанне, асабліва на ранняй стадыі развіцця, надмагільных канструкцый у выглядзе курганных насыпаў, каменных стэл, брукаў, колаўз валуноў; 3) у пахавальным інвентары адсутнічаюць дэталі ўзбраення і конскай вупражы, выкарыстоўваецца абмежаванае кола вырабаў з жалеза; 4) характэрны склад інвентару ў пахаваннях абодвух полаў (дэталі касцюма і ўпрыгажэнні, посуд), які на фоне пахавальнай абраднасці інш. культур еўрап. Барбарыкума (свет варвараў) успрымаецца як «жаночы». У развіцці культуры вылучаюцца 2 стадыі: любовідская (каля 10—200) і цэцэльская (каля 200—430). На ранняй, любовідскай, стадыі арэал культуры ахопліваў землі цэнтр. і ўсх. Памор’я. На працягу фазы (каля 160—200) вельбарскае насельніцтва пакідае землі на 3 ад Віслы і мігрыруе ў паўд.зах. кірунку, займаючы тэр. правабярэжнай Мазовіі, паўд. Пад
ляшша, Любліншчыны, Бел. Пабужжа, зах. Валыні і ТураваПінскага Палесся. У 220—260я гг. насельніцтва В.к. пранікае на землі Правабярэжнай Украіны, што паклала пачатак фарміраванню чарняхоўскай культуры. Ва ўсім арэале культуры яе носьбіты жылі ва неўмацаваных паселішчах (селішчах). Найб. характэрным тыпам пабудоў з’яўляюцца 2камерныя (падзеленыя на жылую і гасп. часткі) наземныя жытлы слупавой канструкцыі — т.зв. «доўгія дамы», пл. якіх каля 80—100 м2. Былі пашыраны таксама паўзямляначныя жытлы слупавой канструкцыі і гасп. пабудовы пл. каля 16—25 м2. Аснову гаспадаркі насельніцтва В.к. складалі ворнае земляробства і чорная металургія. Насельніцтва В.к. кантралявала ключавыя ўчасткі «бурштыновага» і балтыйскачарнаморскага камунікацыйнагандлёвых шляхоў, якія злучалі народы цыркумбалтыйскага рэгіёна з Рымскай імперыяй. Упльгў насельніцтва В.к. на стасункі паміж народамі еўрап. Барбарыкума і адносіны з Рымскай імперыяй былі абумоўлены таксама высокім узроўнем развіцця вайсковай справы і ваеннапаліт. актыўнасцю гэтага грамадства. На тэр. Беларусі матэрыялы В.к. былі атрыманы ўпершыню ў 1850я гг. М.Віслоцкім на могільніку Вялічкавічы (Камянецкі рн). Мэтанакіраванае вывучэнне помнікаў гэтай культуры ў зах. Палессі было распачата ў 1960 (раскопкі Ю.У.Кухарэнкі на могільніку БрэстТрышын). У Беларусі помнікі В.к. вядомы ў 2 рэгіёнах — Пабужжы і ТураваПінскім Палессі. Адкрыта 25 помнікаў, з іх 12 пахавальных, 10 селішчаў, 3 месцазнаходжанні. На значных плошчах раскопкі праводзіліся толькі на могільніках. На землі Пабужжа насельніцтва В.к. пранікае каля 160—180х гг. і захоўваецца да 350—375 уключна. Вядомы помнікі 2 пахавальных традыцый — з монарытуальным, па абрадзе крэмацыі (БрэстТрышын), і бірытуальным пахаваннем (Пятровічы, верагодна таксама — Велямічы і Скорбічы). У 3—4 ст. насельніцтва Бел. Пабужжа ўтварала адзінства з носьбітамі В.к., якія жылі на права
246
ВЕЛЯМІЦКАЯ
160
375
бярэжжы сярэдняй Віслы — у Мазовіі і Падляшшы. У ТураваПінскае Палессе вельбарскае насельніцтва пранікае на рубяжы 2—3 ст. Помнікі В.к. вядомы тут пераважна па раскопках на могільніках, утвораных некалькімі храналагічнымі і культ. гарызонтамі (Велямічы1, 2, Атвержычы, Бухліцкі Хутар) і па выпадкова адкрытых пахаваннях (Мікашэвічы, Струга1). У 2й пал. 2—3 ст. групы вельбарскіх пасяленцаў у ТураваПінскім Палессі ўтваралі адзінства з насельніцтвам зах. Валыні, культ. аблічча якога паступова трансфармавалася, успрымаючы ўплывы з боку носьбітаў чарняхоўскай культуры. У 370я гг., у сувязі з нашэсцем гунаў, якія зруйнавалі протадзярж. сац.палітычныя ўтварэнні готаў у Паўн. Прычарнамор’і, помнікі В.к. ў Беларусі, як і на большай частцы арэала гэтай культуры, спынілі існаванне. У рэгіёне дэльты Віслы насельніцтва В.к. захоўвалася да 430х гг.
Літ.: Кухаренко Ю.В. Могнльннк БрестТрншнн. М., 1980; В я р г е й В.С. Помнікі вельбарскай культуры // Археалогія Беларусі. Мінск, 1999. Т. 2; Б е л я в е ц В.Г. К нзученню памятннков вельбарской культуры в Беларусн // Nowe materyaly і interpretacje; Stan dyskusji na temat kultury wielbarskiej. Gdansk, 2007; Я r o ж. Помнікі вельбарскай культуры ў ТураваПінскім Палессі: праблемы вывучэння // Гіст.археал. зб. Мінск, 2008. № 22. В.Г.Белявец.
ВЕЛЯМІЦКАЯ ІЛЫНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Велямічы Столінскага рна. Пабудаванаў 1794. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны прытвор і 5гранная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём завершаны чацверыком з 8гранным барабанам і пакатым шатром з
Храналогія матэрыялаў вельбарскай культуры на тэрыторыі Беларусі. 1, 2, 5 — 26, 28, 31, 45, 46 — могільнік Брэст—Трышын; 3, 4, 48 — могільнік Вялічкавічы; 27, 29, 30, 32—35, 37—44, 47, 49—57, 60 — могільнік Пятровічы; 36, 42, 61 — Скорбічы; 58, 63 — могільнік Бухліцкі хутар; 59, 64, 65 — могільнік Велямічы1, 62 — селішча Несвіло; 66 — Ратайчыцы.
247
ВЕЛЯМІЧЫ
макаўкай на гранёнай шыі. Вертыкальна ашаляваныя сцены з нашчыльнікамі расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Фасады графічна выдзелены вуглавымі дошкамілапаткамі. Тры ўваходныя праёмы вылучаны нізкімі прыбудовамі прытвораў пад 2схільнымі дахамі. У інтэр’еры захавалася Евангелле 1798. 3 паўд.зах. боку ад царквы пастаўлена 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Храм са званіцай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЕЛЯМІЧЫ, археалагічныя помнікі, група бескурганных могільнікаў і селішчаў каля в. Велямічы Столінскага рна.
Бескурганны м о г і л ь нік1 за 4 км на У ад вёскі, ва ўрочышчы Турска, на высокім участку доўгай дзюны. У 1953—56 даследаваў 4680 м2 Ю.В.Кухарэнка. Выяўлена 157 пахаванняў, з іх 10 належаць да вельбарскай культуры 3—2й пал. 4 ст., 10 — стараж.рус. курганы, астатнія пахаванні зарубінецкай культуры. Пахавальны абрад зарубінецкай культуры — трупаспаленне за межамі могільніка. Перапаленыя косці ссыпаліся на дно круглых і авальных
ям або ў гліняныя урны. У адным пахаванні выяўлены няспалены жаночы чэрап. Суправаджальны інвентар размешчаны на Пн або ПнУ ад касцей: грубаляпныя і глянцаваныя гаршкі (арнаментаваны ўцісканнямі на плечуках або краях венчыка, налепленымі псеўдавушкамі, расчосамі і жамчужнымі ўцісканнямі), міскі, кубкі, стопкі, 77 бронзавых і жалезных фібул (раннія экзэмпляры з дроту сярэднелатэнскай схемы, большасць зарубінецкага тыпу з трох вугольным шчытком на спінцы, астатнія — позналатэнскай схемы), бронзавыя буйныя шпількі з кальцавой і пляскатаспіральнай галоўкамі, арнаментаваныя трапецападобныя падвескі, пярсцёнкі. Датуецца 2 ст. да н.э. — 1й пал. 1 ст. н.э.
Бескурганны м о г і л ь н і к 2 за 1,5 км на 3 ад могільніка1, ва ўрочышчы Пугачэнец, на невял. пясчанымузвышшы. Даследавалі ў 1954—55, 1957 Ю.В.Кухарэнка 1868 м2, у 196062 К.В.Каспарава — 6116м2. Выяўлены 2 пахаванні вельбарскай культуры 3—2й пал. 4 ст., 116 — зарубінецкай культуры. У большасці пахаванняў рэшткі крэмацыі ссыпаліся на дно круглых 1 авальных ям, у адным выяўлена ў глінянай урне, у другім яма выкладзена абломкамі глінянага посуду, што імітуе
скрыневыя пахаванні паморскай культуры, 12 — кенатафы. Частка суправаджальнага інвентару аналагічная рэчам могільніка1, за выключэннем бронзавых пласціністых шпілек (2) і трапецападобнай падвескі, паяснога кручка, жалезнага званочка з кручком і інш. Сярод 89 фібул 63 сярэднелатэнскія зарубінецкага тыпу, астатнія — позналатэнскай схемы: адначленныя «воінскія» (19) і рамачныя (7). Датуецца 2 ст. да н.э. — 1й пал. 1 ст. н.э. Вельбарскія пахаванні ў могільніках 1, 2 адбываліся па абрадзе трупаспалення. Рэшткі крэмацыі ўперамешку з попелам і вуглямі ад кастра і пахавальным інвентаром (пашкоджаныя агнём абломкі посуду, упрыгажэнні і дэталі касцюма) ссыпаліся ў ямы акруглай або авальнай формы.
Бескурганны м о г і л ь н і к 3 за 2 км на ПдЗ ад могільніка1, на б. хутары Дуброўка, на невял. узвышшы сярод балот. У 1957 Ю.В.Кухарэнка правёў раскопкі. Знойдзены фрагменты пасудзін зарубінецкай культуры.
Селішча1 наПдадмогільніка1, на пакатым схіле дзюны. Даследаваў Ю.В.Кухарэнка. Культ. пласт 0,8 м. Выяўлены фрагменты ляпных гаршкоў зарубінецкай культуры, косці жывёл, жалезныя шлакі.
Рэчы з пахаванняў бескурганнага могільніка1 Веляліічы.
248
ВЕНГЕРКА
Рэчы з пахаванняў бескурганнага могільніка2 Велямічы.
С е л і ш ч a 2 за 0,5 км на ПнУ ад могільніка2. У 1953—57 даследавалі 600 м2 Ю.В.Кухарэнка, у 1962 — 102 м2 К.В.Каспарава. Культ. пласт 0,4—0,8 м. Выяўлены рэшткі пабудоў і некалькі гасп. ям. Адна з пабудоў зрубавая, няправільнай прамавугольнай формы памерамі 6 х 4 м, паглыбленая на 0,8 м у мацярык. У ёй былі рэшткі глінабітнага вогнішча дыям. 1 м, абпаленыя камяні. Знойдзены косці жывёл, абломкі каменных зерняцёрак, фрагменты грубаляпнога і глянцаванага посуду, жалезны нож, бронзавыя падвескі, кавалкі глінянай абмазкі.
Селішча3 наУад могільніка2. Памеры 0,5 х 0,2 км. У 1962 даследавала 276 м2 К.В.Каспарава. Культ. пласт 0,3—0,4 м. Выяўлены рэшткі грубаляпных і глянцаваных пасудзін.