• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «ВЕРАБЁЙ», беларускі народны TaHeu. Выконваўся як кругавы танец з падскокамі, якія імітавалі хаду вераб’я. Складаўся з 2 ч.: адна ва ўмераным тэмпе, муз. памер 3дольны, другая — у хуткім, памер 2/4. Найчасцей суправаджаўся прыпеўкамі, песенькамі накшталт:
    Чычы, чычы, верабей, He клюй маіх канапель, — А я таму вераб’ю калом ногі пераб’ю.
    Верабейка скача, Па ножцы плача.
    Быў пашыраны ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
    ВЕРАВЫЗНАННЕ, 1) прыналежнасць да пэўнай рэлігіі; прызнанне асобай рэліг. вучэння якойнебудзь царквы. У краінах, дзе ажыццёўлена свабода сумлення, усім грамадзянам дадзена права свабодна выбіраць uroOoe з В., арганізоўвацца ў рэліг. суполкі, выяўляць у набажэнствах і пропаведзях свае рэліг. перакананні. Рэліг. свабода, упершыню абвешчаная ў час Франц. рэвалюцыі 1789—
    99,	з цягам часу пашырылася на інш. краіны. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае «права самастойна вызначаць свае адносіны да рэлігіі, асабіста або сумесна з іншымі вызнаваць любую рэлігію або не вызнаваць ніякай, выказваць і распаўсюджваць перакананні, звязаныя з адносінамі да рэлігіі, удзельнічаць у адпраўленні рэлігійных культаў, рытуалаў, абрадаў». 2) Рэліг. аб’яднанне, якое мае сваё распрацаванае веравучэнне, культ і ўстойлівую арганізацыйную структуру. Падрабязна распрацаванае з дагматычнымі ўстанаўленнямі, выкладзенае ў спец. палажэннях веравучэнне называецца канфесіяй. У сучасным разуменні В. — прыналежнасць да пэўнай царквы ў веравучэнні і абраднасці. Звычайна тэрмін «В.» ўжываецца ў дачыненні да рэліг. кірункаў, якія маюць развітую багаслоўскую школу — хрысціянства, іулаізм, іслам, будызм. У Беларусі дзейнічаюць аргцыі і абшчыны, вернікі якіх належань да праваслаўнай, рымскакаталіцкай, грэкакаталіцкай, стараабрадніцкай, новаапостальскай цэркваў, евангельскіх хрысціянбаптыстаў, адвентыстаў сёмага дня, сведкаў Іеговы, іудзейскай, мусульманскай рэлігій і іншых. В. і іх дзейнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» (2002).
    Ю.В.Бажэнаў.
    ВЕРАМЁЙКІ, вёска ў Чэрыкаўскім рне, чыг. ст. на лініі Крычаў—Магілёў. За 26 км на Пн ад г. Чэрыкаў, 69 км ад Магілёва. Цэнтр Верамейскага с/с. 588 гаспадарак, 1531 ж. (2011).
    Вядомыз 1576 якс. Верамеевічыў Прапойскай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. У 1737 мелася царква. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі; 37 двароў, 260 ж., у прыватнай уласнасці Быкоўскіх. У 1777 сяло ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1811 — 39 двароў, 94 ж., у 1846 с. Верамеенка ў маёнтку Пятрушына. У 1880 — 30 двароў, 183 ж. У 1897 у Беліцкай воласці Чэ
    251
    ВЕРАМЕЙЧЫК
    рыкаўскага павета, 39 двароў, 303 ж. Дзейнічалі драўляная царква (адкрыта не пазней 1880), царк.прыходская школа. У 1909 — 59 двароў, 225 ж. Пасля 1917 на базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, адкрыта хатачытальня. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Чэрыкаўскага рна Калінінскай, з 9.6.1927 Магілёўскай акруг (да 26.7.1930). У 1926  71 двор, 343 ж. У 1927 пачаладзейнічацьчыг. станцыя. 3 5.12.1931 у Чавускім, з 20.1.1932 зноўу Чэрыкаўскім рнах. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл., у вёсцы пачала дзейнічаць Ударная МТС (рэарганізавана 31.3.1958), адкрыты аптэка, яслі, 4гадовая школа ператворана ў 7гадовую. У 1940 — 115 двароў, 415ж. У Вял. Айч. вайнузліп. 1941да пач. кастр. 1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1941 расстралялі 4 актывістаў. Дзейнічала падп. антыфаш. група пад кіраўніцтвам Я.Кавалёва. У вер. 1943 гітлераўцы спалілі 96 дамоў. 3 16.9.1959 у Крычаўскім, з 30.7.1966 у Чэрыкаўскім рнах. У 1968 да вёскі далучана в. Паходавічы. У 1970 — 310 двароў, 828 ж. У 1996 — 633 гаспадаркі, 1645 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Цэнтр культуры, бка, цэнтр сац. абслугоўвання, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 7 магазінаў; Пакроўская царква (2007). Брацкія магілы: сав. актывістаў, сав. воінаў і
    Веранда жылога дома ў в. Драглёўцы Ашмянскага рна.
    партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік воінамвызваліцелям.
    ВЕРАМЁЙЧЫК Канстанцін Міхайлавіч (26.5.1912, г. Кастрама, Расія — 3.3.1990), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1966). Працаваў у тэ
    К. М. Верамей чык.
    атрах Расіі. У 1946—47 у Бел. тэатры імя Я.Купалы. 3 1955 у Бел. рэсп. тэатры юнага гледача, у 1957—73 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Характарны акцёр. Створаныя ім вобразы адрозніваліся глыбокім паказам унутранага свету герояў, дакладнасцю і індывід. адметнасцю: Кукушкін, Конюхаў («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Пётр («Уладацемры» Л.Талстога), Прытыкін («Варвары» М.Горкага), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А.Салынскага), Карэтнікаў («Дванаццатая гадзіна» А.Арбу
    зава), Менас («Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра) і інш.
    ВЕРАМЁЙЧЫК Уладзімір Міхайлавіч (1.11.1937, в. Петрыцкае Брагінскага рна — 25.10.1999), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1964). 3 1955 на пед. рабоце. Аўтар паэт. збкаў «Прыпяць» (1973), «Яснасць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяццю» (1988), у якіх любоў да роднага Палесся, жыццё вяскоўцаў і настаўнікаў, тэма Чарнобыля. Выдаў кн. публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх педагогаў: запіскі дырэктара школы» (1984). Выступаў як сатырык.
    ВЕРАНДА, 1) звычайна зашклёнае памяшканне, убудаванае ў будынак альбо прыбудаванае да яго, якое не абаграваецца і ў розныя часы года мае рознае прызначэнне (сталовая, гасціная, спальня, пакой для хатніх заняткаў і інш.). У Беларусі як аб’ёмнапланіровачны элемент архітэктуры з’явілася ў канцы 19 ст. ў заможным жыллі і ў сядзібных дамах. У нар. дойлідстве В. звычайна прыбудоўваецца да гал. фасада каля ўвахода ў дом, мае каркасную канструкцыю з адмысловай кампазіцыяй аконных пераплётаў, упрыгожваецца разьбой, расфарбоўкай. У сельскім будаўніцтве 1950—70х гг. мае розныя варыянты: ад невял. зашклёных ганкаў да вял., уздоўж усяго фасада прыбудоў, якія з’яўляюцца ганаровай часткай жылога дома. Як спецыфічнае памяшканне В. выкарыстоўваецца ў сучасным будаўніцтве вясковага жылля, катэджаў, дач. 2) Адкрытае альбо зашклёнае памяшканне, якое не абаграваецца, прыбудаванае да будынка альбо пабудаванае асобна ў выглядзе лёгкага павільёна ў складзе санаторнааздараўленчых комплексаў, дзіцячых дашкольных устаноў.
    С.А. Сергачоў.
    ВЕРАНЁЦЫН Канстанцін Васільевіч (13.6.1834, в. Астраўляне Гарадоцкага рна — 1904), удзельнік літ. жыцця Беларусі ў сярэдзіне 19 ст.; магчымы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе». 3 1845 вучыўся ў Віцебскай губернскай гімназіі, з 1852 — у Пецярбургскай медыкахірургічнай акадэміі. Скончыў ГорыГорацкі земляробчы
    252
    ВЕРАСНІЦКІ
    інт (1859). У 186374 1 з 1880 жыў і працаваў у Пецярбургу, у 1874—79 выкладаў у Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. В. прыпісваюцца паэмы «Тарас на Парнасе» (тэкст з паметай 1855, 15 крас., Гарадок) і «Два д’яўлы» (з паметай 7.4.1860, Масква). Асаблівасці мовы і жыццёвыя рэаліі несумненна сведчаць пра тое, што абодва творы належаць аднаму 1 таму ж чалавеку. Іншых матэрыялаў пра літ. дзейнасць В. не выяўлена.
    Літ.: К і с я л ё ў Г.В. На арбіце пошуку // Кісялёў Г. Пошукі імя. Мінск, 1978; Я г о ж. Жылібылі класікі: хто напісаў паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Мінск, 2005.
    ВЁРАС Зоська (сапр. С і в і ц к а я Людвіка Антонаўна, па мужу В о й ц і к; 30.9.1892, г.п. Мяджыбаж Хмяльніцкай вобл., Украіна — 8.10.1991),
    беларуская пісьменніца, грамадскакультурны дзеяч. Скончыла прыватную жаночую гімназію ў Гродне (1912), агародніцкапчалярскія курсы ў Варшаве (1914). 3 маст. творамі выступіла ў 1911 у газ. «Наша ніва» пад псеўд. Мірко. Удзельнічала ў выданні альманаха «Колас беларускай нівы» (Гродна, 1913). 3 1915 у Мінску. У 1916—17 з М.Багдановічам працавала сакратаром у Мінскім аддзеле Бел. тва дапамогі пацярпелым ад вайны. 3 1918 у дзедавым фальварку Альхоўнікі на Сакольшчыне (Беласточчына). 3 1923 жыла ў Вільні. Выдала «Беларускапольскарасейскалацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924, факс. выд. 1992). У 1928—39 старшыня Бел. каап. пчалярскага тва «Пчала». Рэдагавала
    дзіцячыя час. «Заранка» (1927—31), «Пралескі» (1934—35), с.г. «Беларуская борць» (1934—38). Пісала вершы, апавяданні, артыкулы па пчалярстве, агародніцтве, садоўніцтве, сельскай гаспадарцы, педагогіцы. Аўтар успамінаў пра М.Багдановіча, У.Галубка, Ядвігіна Ш., Г.Леўчыка, Гродзенскі гурток бел. моладзі 1 інш. Выступала як перакладчык з укр. і рус. моў.
    Тв:. Каласкі. Мінск, 1985.
    ВЁРАСКАЎСКАЯ СЯДЗГБА. Знаходзіцца ў в. Вераскава Навагрудскага рна. Належала Брахоцкім. Закладзена ў сярэдзіне 19 ст. Уключала палац, гасп. пабудовы, спіртзавод, парк, капліцупахавальню. Цэнтр. частка 2павярховага палаца была мураванай, а прылеглыя да яе з абодвух бакоў пабудовы — драўлянымі. Пазней бакавыя крылы падоўжылі, з правага боку дома ўзведзена 3ярусная вежа з 4схільнымі дахам і шпілем, на якім быў вывешаны штандар з гербам уладальнікаў сядзібы. У доме захоўваўся сямейны архіў, калекцыя музейных каштоўнасцей. 3 боку парку знаходзіліся 2 вежы. Абапал уязной алеі раслі таполі. У садзе, які размяшчаўся за домам, была аранжарэя, дзе вырошчвалі цеплалюбівыя культуры, персікі, абрыкосы, лімоны, апельсіны. У дрэвастоі парку пераважалі ліпа, бяроза, граб. У час уладання сядзібай навагрудскім маршалкам У.Брахоцкім яна з’яўлялася асяродкам культ. жыцця. Захаваліся рэшткі сядзібнага дома, парку, капліцапахавальня, гасп. пабудова, спіртзавод.
    Г. Т.Кавальчук.
    ВЕРАСНЁЦА, вёска ў Жыткавіцкім рне, на р. Прыпяць. За 38 км на ПдЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Жыткавічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 271 км ад Гомеля, 7 км ад прыстані Тураў, на шашы ДавыдГарадок— Тураў. Цэнтр Верасніцкага с/с. 482 гаспадаркі, 1098 ж. (2011).
    Вядомаз 16 ст. яксяленнеўТрокскім ваяв. ВКЛ, з 1565 у Пінскім павеце Берасцейскага ваяв., шляхецкая ўласнасць. У 1782 на сродкі ўладальніцы сяла графіні Мастоўскай пабудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква. Невял. царква была і на могілках. Пасля 2га падзелу Рэчы Пас
    палітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 54двары, 390ж., уладанне Патоцкіх. У 1883 адкрыта школа граматы. У 1897 — 70 двароў, 569 ж., царква, царк.прыходская школа, кузня. У 1908 у Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 102 двары, 666 ж. У 1917  771 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з лютага 1919 у ЛітоўскаБел. ССР, з 31.7.1920 зноў у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Тураўскага, з 17.4.1962 Жыткавіцкага рнаў Мазырскай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938), з 20.2.1938 Палескай. У 1925 — 117 двароў. У 1940 — 220 двароў, 1320 ж. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1921 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, у 1944 ням. акупанты спалілі75двароў,загубілі21ж. 38.1.1954 уГомельскайвобл. У1959— 1805 ж.У 1995 — 487 гаспадарак, 1300 ж.