Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
рыту. Гравюры вылучаюцца ўмелай кампаноўкай шматфігурных сцэн, багаццем святлоценявой мадэліроўкі. Зрабіў іл. да кн. «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко» (Слуцк, 1678, у якой 19 падпісных медзярытаў В. — копіі гравюр франц. мастакоў С.Леклерка і Н.Кашэна для парыжскага выд. 1670 кнігі П.Рыко). Аўтар медзярытаў (каля 30) для кн. «Акафісты і каноны» (Магілёў, 1693) і інш. Арандатар Магілёўскай Багаяўленскай брацкай друкарні. Аўтар прадмоў да шэрага кніг, дзе В. раскрывае свае погляды асветніка і гуманіста. А.М.Пікулік. ВАЯВбДКА, Ваявудка (Wojewddka, Wojewothka, Voyevodka) Бярнард [?—26(?).7.1554], матэматык, друкар і перакладчык. У 1550 войт Кракава. Аўтар кн. «Алгарытм — навука лічбы» (1553). Па запрашэнні канцлера ВКЛ М.Радзівіла Чорнага ў 1553 пераехаў у Брэст, дзе ўзначаліў першую на тэр. Беларусі друкарню (гл. Брэсцкія друкарні). Выдаў Вялікі і Малы катэхізісы, перакладныя тэалагічныя творы К.Імлера і У.Рэгіуса, якія адпавядалі патрэбам рэфармацыйнага руху і былі накіраваны супраць каталіцкай царквы. На думку даследчыкаў, В. прымаў удзел таксама ў падрыхтоўцы да выдання Брэсцкай Бібліі (1563). Пасля смерці В.
яго друкарскае абсталяванне прададзена ў Кракаў, а Брэсцкая друкарня аднавіла дзейнасць у 1558 пад кіраўніцтвам С.Мурмеліуса.
В. С.Пазднякоў.
ВЁДЗЬМА, Вядзьмарка, паводле ўяўленняў беларусаў, дэманічная істота, звязаная з надпрыроднымі сіламі. Паводле вераванняў, В. вылучаецца асаблівасцю паводзін і знешняга выгляду: у яе можа быць падвойны рад зубоў, бародаўка, пучок валасоў на твары, незвычайна змрочны выраз твару, бліскучыя вочы, кудлатая галава, незвычайная хада. Часцей за ўсё яна лятае ў ступе, на дошцы, ваўку і інш. Пры ёй заўсёды ёсць памяло, каб замятаць сляды, па якіх іншая В. можа зрабіць ёй шкоду. Людзі В. заўсёды баяліся, бо верылі, што яны здольны не толькі самі пераўтварацца ў інш. істоты — жабурапуху, птушку, кабылу, але і зачароўваць іншых. Найб. моцнымі В. рабіліся ноччу, у час купальскага сонцастаяння, Масленіцы ці Запутаў. Лічылася, што В. не адчувае болю, калі біць яе па целе, але становіцца слабай, калі ўдарыць знешнім бокам рукі па яе цені. Знішчыць В. можна было, праткнуўшы яе цень цвіком з царк. будынка.
М.Вашчанка. Ілюстрацыя да кнігі «Манархія Турэцкая, апісаная Рыко». Медзярыт. 1678.
240
ВЕЖА
Ведзьмы. Малюнак В. Слаука. 2005.
«ВЁДЫ», навуковая інфармацыйнааналітычная газета. Заснавальнік — НАН Беларусі. Выдаецца з кастр. 1979 у Мінску на бел. і рус. мовах штотыднёва. Спачатку называлася «За передовую науку», з 1990 — «Навіны Акадэміі навук Беларусі», з 1997 сучасная назва. Асвятляе пытанні рэфармавання навукі, інавацыйнай палітыкі дзяржавы ў навук. сферы, навук. забеспячэнне запатрабаванняў эканомікі рэспублікі, сувязь навукі з вытворчасцю, прыярытэты бел. навукі і інш. С.У.Дубовік.
нія вякі В. атрымала пашырэнне ў дойлідстве як элемент абарончых збудаванняў. У эпоху Адраджэння і ў Новы час выкарыстоўвалася пры будаўніцтве замкаў, храмаў, палацаў.
У Беларусі з’яўленне В. звязана з будаўніцтвам драўляных замкаў. Першыя В. мелі форму квадратных або 8гранных у плане драўляных зрубаў, якія ставіліся ў вызначаных месцах замкавых умацаванняў і накрываліся конусападобнымі шатрамі. У 2й пал. 13 ст. з удасканаленнем абарончай сістэмы драўляныя замкі пачалі дадавацца асобна пастаўленымі каменнымі В. — данжонамі (Камянецкая вежа, гарады Брэст, Гродна, Навагрудак, Полацк, Тураў Жыткавіцкага рна). Такі тып збудаванняў дазваляў весці кругавую абарону праз машыкулі і з верхняй пляцоўкі паза зубцамі. 3 15 ст. пры будаўніцтве замкаў па вуглах крапасной сцяны ставілі шматгранныя абарончыя каменныя В. з зубцамі і 4схільнымі шатрамі ў завяршэнні (Гродзенскі Стары замак). Часам вуглавыя В. былі шмат’яруснымі і прызначаліся для жылля і абароны (Лідскі замак, Крэўскі замак). На мяжы 15—16 ст. у кампазіцыі княжацкіх замкаў Беларусі пераважалі 2ярусныя В. (васьмярык на чацверыку, Мірскі замкавы комплекс). У дэкоры В. замкаў выкарыстоўваліся нішы, байніцы і арнаментальныя паясы, якія атынкоўваліся ў белы колер і ў спалучэнні з чырвонай цэглай стваралі маст. не
Да арт. Вежа. Пажарная каланча ў г. Гродна.
паўторнасць. У кампазіцыі замкаў з’явіліся ўязныя В.брамы (Нясвіжскі палацавапаркавы комплекс), якія пазней атрымалі пашырэнне пры будаўніцтве культавых і палацавых комплексаў. У канцы 15 — 1й пал. 17 ст. вежавыя формы выкарыстоўваліся ў кампазіцыі культавых пабудоў: фланкіравалі гал. фасады храмаў
ВЁЖА, архітэктурнае або інжынернае збудаванне са значнай перавагай вышыні над стараной ці дыяметрам аснавання. Па функцыянальным прызначэнні вылучаюць В.: абарончую (аблогавая), дазорную (вартавая, каланча), сігнальную (маяк, мінарэт, званіца), гадзіннікавую, воданапорную, рэтрансляцыйную (радыё і тэлевежа). Па форме бываюць круглага («круглік»), авальнага («чацвярык») і шматграннага («васьмярык») сячэння. Існуюць В. асобна пастаўленыя і тыя, што ўваходзяць у кампазіцыю будынкаў і збудаванняў. Як архіт. форма ўзнікла ў стараж.ўсх. цывілізацыях у будаўніцтве храмаў (зіккурат у Месапатаміі) і маякоў (Александрыйскі маяк у Егіпце). У сярэд
Воданапорная вежа ў г. Бабруйск.
241
ВЕЖКІ
крэпасцей і сінагог (Сынкавіцкая царквакрэпасць, Быхаўская сінагога), ставіліся над прытворам храма (Гнезнаўскі Міхашіаўскі касцёл). У перыяд сталага барока распаўсюдзіліся 2вежавыя ярусныя фасады каталіцкіх храмаў {Глыбоцкі Троіцкі касцёл, Мінская Петрапаўлаўская царква). У 18 ст. вежавыя формы выкарыстоўваліся пры будаўніцтве ратуш (Біцебская ратуша, Магілёўская ратуша). У архітэктуры класіцызму В. ўключалася ў кампазіцыю палацаў (Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Косаўскі палац). У 19 ст. ў Беларусі В. была асн. формай пажарнай каланчы (Гродна), будавалі воданапорныя В. (Бабруйск, Мінск). У 20 ст. вежавыя формы атрымалі горадабуд. значэнне (жылыя дамы вежавага тыпу ў ансамблі Прывакзальнай пл. ў Мінску). У сучаснай бел. архітэктуры В. ўтварае аб’ём або з’яўляецца кампазіцыйным элементам культавай, грамадскай і жыллёвай архітэктуры.
Ю. Ю.Захарына.
ВЁЖКІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і селішча каля в. Вежкі Дубровенскага рна.
Гарадзішча заО,25наПнад дарогі паміж вёскамі Вежкі—Зарубы,
Вежа ў Лідскім замку.
на ўзгорку правага берага р. Расасенка. Пляцоўка трохвугольнай формы, памерамі 68 х 41 м, выш. 12—15 м. Вядома з канца 19 ст. У 1994—97 Ю.У.Каласоўскі даследаваў 320 м2. Культ. пласт ад 0,6 м у цэнтры да 3,6 м па краях пляцоўкі, стратыграфічна падзяляецца на 3 гарызонты. Найб. раннія матэрыялы (кераміка, фрагмент каменнай свідраванай сякеры) датуюцца бронзавым векам (сярэдзіна 2га тыс. да н.э.). У ніжнім гарызонце напластаванняў уздоўж зах. краю помніка выяўлены рэшткі пабудовы памерамі 10 х 1,8—2м, падлога заглыбленая ў мацярык на 0,4— 0,6 м. У яе запаўненні знойдзены фрагменты ляпнога посуду, касцяныя наканечнікі стрэл, праколкі днепрадзвінскай куль/пуры 2й пал. 1га тыс. да н.э. У паўд. частцы гарадзішча выяўлены рэшткі 2 наземных пабудоў са зрубаваслупавой канструкцыяй сцен, наземнымі ачагамі з каменнай абкладкай, гасп. ямы. Знойдзены таксама фрагменты ляпнога посуду днепрадзвінскай культуры, у т.л. са штрыхаванай паверхняй, жалезны серп, посахападобная шпілька, іголка ад латэнцкай фібулы, брытва, гліняныя прасліцы, грузік
Рэчавы скарб з гарадзішча Вежкі. 7 cm.
дзякоўскага тыпу, якія датуюцца рубяжом н.э. Да сярэдняга гарызонту належаць рэшткі падоўжанай наземнай пабудовы слупавой канструкцыі ўздоўж краю пляцоўкі гарадзішча. Контуры пабудовы прасочваюцца па каменнай вымастцы шыр. да 2 м, абгарэлым бярвёнам. У гэты час гарадзішча выконвала функцыю адм.гасп. цэнтра прылеглага наваколля, аб чым сведчаць шматлікія знаходкі прэстыжных упрыгажэнняў (бронзавыя бранзалеты, скроневыя кольцы, трапецападобныя падвескі, шкляныя пацеркі і інш.), прылады працы рамеснікаў (гліняныя тыглі, невял. форма для адліўкі металічных упрыгажэнняў, жалезныя пінцэты і інш.), зброя. Посуд прадстаўлены гаршкамі цюльпанападобных і рабрыстых форм, карчагамі, мініяцюрнымі пасудзінамі калочынскай культуры 6— 7 ст. У верхнім пласце знойдзены бронзавы бранзалет, жалезны кручок, фрагменты кругавой керамікі 1213 ст.
С е л і ш ч а за 50—60 м на У ад гарадзішча, на правым беразе р. Расасенка. Пл. каля 2,5 га. У 1997—98 Ю.У.Каласоўскі даследаваў 420 м2. Культ. пласт 0,4—1 м. Выяўлены катлаваны 2 паўзямляначных жытлаў прамавугольнай формы памерамі 3,2—3,4 х 3,7—3,8 м, глыб. да 0,5 м. У цэнтры жытлаў знаходзіліся адкрытыя наземныя ачагі, побач — печыкаміны. Асобна вылучаецца гасп. частка селішча, на якой былі ямысклепы, наземныя ачагі. У запаўненні пабудоў і ў культ. пласце знойдзены абломкі ляпнога посуду калочынскай культуры, жалезныя серп, нака
242
ВЕЙСЕНГОФ
нечнік стралы, гліняныя біканічныя прасліцы.
Літ.: Колосовскнй Ю.В. Новые данные о раннеславянском поселеннн у д. Вежкн в Оршанском Поднепровье // Гісторыя Беларусі. Жалезны век і сярэднявечча. Мінск, 1997; Я г о ж. Плямёны калочынскай культуры // Гісторыя Беларусі. Мінск, 2000. Т. 1.
Ю.У.Каласоўскі.
ВЁЙНА, вёска ў Магілёўскім рне. За 10 км на ПдУ ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Магілёў1. Цэнтр Вяйнянскага с/с. 655 гаспадарак, 1948 ж. (2011).
Вядомаў ВКЛ з 16 ст. У 1560 сяло ў Магілёўскай воласці, 112 дымоў, дзярж. ўласнасць. Побач знаходзілася с. Старое В., якое таксама з’яўлялася дзярж. уласнасцю. У 1604 цэнтр войтаўства Магілёўскага стараства, 68 двароў, меліся царква, карчма, млын. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. 3 2.8.1773 у Магілёўскім павеце Магілёўскай, з 23.12.1796 Бел., з 11.3. 1802 зноў Магілёўскай губерняў. У 1785 сяло ў маёнтку Вільчыцы. У 1806 пачаў дзейнічаць вінакурны завод (12 рабочых). Непадалёку ў 1834 знаходзіўся фальварак (10 ж.), у 1850 у ім было 13 ж., дзейнічалі ветраны млын, вінакурня, шынок, уласнасць памешчыка, які меў зямлю, вінакурны завод, 4 вадзяныя млыны, 2 заезныя дамы. У 1884 на заводзе пастаўлена паравая машына, у 1895 на ім працавалі 14, у 1911 — 11 рабочых. У 1890 адкрыта царк.прыходская школа. У 1897 побач з сялом знаходзілася сядзіба Війна (7 двароў, 138 ж.), царк. пагост (3 двары, 13 ж.). У1918 на базе дарэв. створана прац. школа 1й ступені, у якой у 1925 было 66 вучняў. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 5.1.1921 у вёсцы В. і 15.1.1921 у сяле В. адкрыты хатычытальні, бка. 3 сак. 1924 у БССР, з 17.7.1924 уЛупалаўскім рне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 2.3.1931 у Магілёўскім рне, з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. Летам 1924 пачалі дзейнічаць палявыя дзіцячыя яслі. У 1926 — 38 двароў, 254 ж., працаваў клуб. У 1932 вёска атрымала электрасвятло. У 1937 створана МТС. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да 27.6.1944 аку