• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    М.В.Нікалаеў.
    ВАЎКАВЬІСКАКАМЯНЁЦКІ СГРОЙ, традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Панямоння (тэр. Ваўкавыскага, Пружанскага і Камянецкага рнаў) канца 19 — пач. 20 ст. Бытаваў ў асяроддзі сялян і дробнай шляхты. Жаночае летняе адзенне складалася з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта, пояса, галаўных убораў і ўпрыгажэнняў. Кашуля з глыбокім разрэзам пазухі і высокім стаячаадкладным каўняром упрыгожвалася ўздоўж рукавоў і па цэнтры кашулі чырвонымі або чырвоначорнымі ніткамі расліннымі, зааморфнымі і
    228
    ВАЎКАВЫСКАЯ
    Да арт. ВаўкавыскаКамянецкі строй. Жанчыны ў святочнай вопратцы. Вёска Мікалаева Камянецкага раёна.
    геаметрычнымі ўзорамі. Спадніцыандаракі запрасоўвалі вертыкальнымі складкамі. Яны вылучаліся арнаментальнай узорыстасцю нізу, сакавітасцю фарбаў (бурачковых, малінавых, фіялетавасініх). Яркі дэкор (паласаты ці клетчаты) дапаўняўся рознакаляровымі пальметамі (зоркамі, кветкамі) уздоўж ніжняй дамінуючай паласы шляка. Ільняны (белы) ці паркалёвы фартух шылі з адной полкі (радзей дзвюх), аздаблялі вышыўкай. Гарсэт шылі з чорнай шарсцяной тканіны, аздаблялі паліхромнараслінным арнаментам. Галаўныяўборы складалі наміткі, чапцы, каптуры з чырвонага ці сіняга паркалю, шарсцяной тканіны або бардовага атласу, аздаблялі тасёмкай бліскучага жоўтага галуну і гафрыраваным паскам белага цюлю. Мужчыны насілі кашулю з адкладным каўняром, якая сціпла аздаблялася чырвонай вышыўкай на каўняры і падоле, нагавіцы з суровага палатна або паўшарсцяной тканіны, саматканы рознакаляровы пояс. Верхнім адзеннем мужчын і жанчын служылі світысярмягі, кажухі і інш.
    ВАЎКАВЬІСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Ваўкавыск. Пабудавана ў 1874 з цэглы. Да асн. 8граннага ў плане аб’ёму далучаны прамавугольныя трапезная і апсіда. На гал. фасадзе ўзведзена 6ярусная 1гранная шатровая зва
    ніца з галоўкай у завяршэнні. Сцены асн. аб’ёму расчлянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі з какошнікамі, апсіды і трапезнай — прамавугольнымі. Гал. ўваход аформлены ў выглядзе кілепадобнага партала. Інтэр’ер зальны, столь плоская. Царква дзейнічае.
    ВАЎКАВЬІСКАЯ НАРбДНАЯ АГІТБРЫГАДА «ПОШУК». Створана ў 1978 у г. Ваўкавыск пры мясакамбінаце, з 1985 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.М.Макуць (з 1978), Л.К.Лісок (з 1990), Ч.Т.Апановіч (з 1993), В.В.Небальсін (з 1999), Ю.П. Зубкова (з 2009) і інш. У складзе агітбрыгады 11 удзельнікаў ва ўзросце ад 23 да 45 гадоў. У рэпертуары пастаноўкі агітацыйнага накірунку на розныя тэмы: вытворчыя, гасп., эканам., маральнаэтычныя, выхаваўчыя. Кожны год дэманструюцца літ.муз. кампазіцыі, прысвечаныя дням Перамогі, памяці ахвяр фашызму ў в. Шавулічы Ваўкавыскага рна, міжнар. барацьбы са СНІДам і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. агляду агітбрыгад (Мінск, 1986), абл. конкурсу агітбрыгад (г. Гродна, 1997) і інш.
    Ж. М. Шаракова.
    ВАЎКАВЬІСКАЯ ЎЗбРНАЯ ШКбЛАСТЎДЫЯ ДРАМАТЬІЧНАГА МАСТАЦТВА НА ФРАНЦЎЗСКАЙ МбВЕ. Створана ў 1993 у г. Ваўка
    Ваўкавыская ўзорная школастудыя драматычнага мастацтва на французскай мове. Сцэна са спектакля «Дзяўчына і 200 плюшавых цацак». С. Тэрнаўза.
    выск пры СШ №1 (з 2004 гімназія № 1) як тэатр. гурток. 3 1999 драм. тэатр на франц. мове СШ № 1. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі тэатр». 3 2008 сучасная назва. Кіраўнік Л.М.Хамякова. Асн. мэта дзейнасці — развіццё творчых здольнасцей і моўнай культуры на роднай і франц. мовахудзяцей. У рэпертуары п’есы аўтараў, якія пішуць на франц. мове. Сярод пастановак: «Мешчанін удваранах» Мальера (1996), «Адкрыццё Амерыкі не адбудзецца» К.Мавэ (2001), «Пацук гарадскі і Пацук вясковы» А.К. д’Арнодзі (2003), «Капрызы матылёў» (2005) і «Хованкі» (2007) І.Гарыка, «Лунацік» А.Гравэля (2009), «Дзяўчына і 200 плюшавых цацак» С.Тэрнаўза (2010) і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. франкафонных аматарскіх тэатраў (Мінск, 2000—10), абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гродна, 1996) і інш. Л.М.Хамякова.
    ВАЎКАВЬІСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТбКА. Засн. ў 1949 у г. Ваўкавыск. У 1977 у сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэк раёна рэарганізавана ў цэнтр. раённую бку. У 2010 яе кніжны фонд склаў каля 70 тыс. экз. Штогод бку наведвае больш 4 тыс. карыстальнікаў. Каардынуедзейнасць4гар., 1 гарпасялковай і 21 сельскай бкі. У 2002 створаны электронны каталог. Дзейнічае
    229
    ВАЎКАВЫСКІ
    публічны цэнтр прававой інфармацыі (з 2003), мае электронную базу дадзеных «ЭталонWin». Бка праводзіць семінары, школы прафес. майстэрства і маладога бібліятэкара, літ. вечары, прэзентацыі новых кніг. Працуе прафес. клуб бібліятэкараў «Вынаходнік».
    ВАЎКАВЫСКІ ВАЁННАГІСТАРЬІЧНЫ МУЗЁЙ імя П.І.Багр а ц і ё н а. Засн. ў 1935 як краязнаўчы музей на грамадскіх пачатках, з 1940 дзярж., у 1949 пасля Вял. Айч. вайны зноў адкрыты ў Ваўкавыскім сядзібньш доме, з 1953 ваен.гіст. 3 2006 дзярж. ўстанова з сучаснай назвай. Звыш 36 тыс. музейных прадметаў асн. фонду (2011). У будынку 6 экспазіцыйныхзалаўагульнайгоі. 198 м2. Прадстаўлены абмундзіраванне і рыштунак рус. і франц. армій у вайне 1812, матэрыялы аб баявых дзеяннях 2й Зах. арміі П.І.Баграціёна на тэр. Беларусі ў час наступлення войск Напалеона, інш. падзеях 19 — пач. 20 ст. У 2001 музей атрымаў яшчэ адзін будынак (пл. экспазіцыі 748 м2), у якім размясціліся раздзелы экспазіцыі: старажытны Ваўкавыск, Ваўкавыску 1ю сусв. вайну, міжваенны перыяд, 2я сусв. вайна, Ваўкавыск у 2й пал. 20 ст. А.І. Суета.
    ВАЎКАВЬІСКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 2005 у г. Ваўкавыск шляхам рэарганізацыі Ваўкавыскага парку культуры і адпачынку. Mae 8 будынкаў агульнай пл. 618,2 м2, у т.л. адміністратыўны (63 м2), Дом рамесніка (166,2 м2), кузню (39,2 м2). Дзейнічаюць гурткі: «Папялушка» (рукадзелле), «Гліняная цацка» (лепка з гліны), «Залатая саломка» (саломашіяценне), «Палітра» (выяўл. мастацтва), «Кветачны дызайн» (фларыстыка), «Нітачкачараўніца» (вышыўка, ткацтва), «Забаўная цацка» (мяккая цацка), «Натхненне» (бісерапляценне), «Бабулін клубочак» (вязанне), «Чароўны ўзор» (традыц. вышыўка), маст. коўка металу. Майстры Дома рамёстваў штогод удзельнічаюць у культ. мерапрыемствах горада і раёна.
    ВАЎКАВЫСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ТЭАТР ДРАМЫ I КАМЁДЫІ «СЛАВЎЦІЧ». Створаны ў 1970 у г. Ваўкавыск пры раённым
    Доме культуры як драм. гурток. У 1985 прысвоена званне «народны» і сучасная назва, у 2007 — «заслужаны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: М.Гапонік (з 1970), В.Макуць (з 1985). У складзе калектыву 38 чал. ва ўзросце ад 12 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда тэатр. мастацтва, далучэнне дзяцей, моладзі і дарослых да лепшых узораў бел., рус. і замежнай драматургіі, навучанне асновам акцёрскага майстэрства. Сярод пастановак: «Дыяген» Б.Рацара і У.Канстанцінава (2005), «Прыватны сектар» М.Казачонка (2007), «Смерць і каханне» (2007) і «Крыж веры, альбо Кола вечнасці» (2009) паводле А.Дударава, «Метад знаёмства» паводле А.Фуртона (2008), «Сем зярнят шчасця» паводле Л.Усцінава (2009), «Пазашкольныя ўрокі» В.Макуця (2010) і інш. Пры тэатры дзейнічае студыя «Прытворчшыкі». 3 1993 штогод у г. Ваўкавыск пад патранажам тэатра і яго кіраўніка В.Макуця праходзіць раённы фестываль «Ваўкавыскія тэатральныя сустрэчы». Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. ў г. Уцена (Літва, 2002), г. Лімбажы (Латвія, 2007), аматарскіх тэатраў «Тэатр пачынаецца...» (г. СанктПецярбург, 2010), абл. аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 1995—2009) і інш.
    Ж. М. Шаракова.
    Ваўкавыскі касцёл святога Вацпава.
    ВАЎКАВЬІСКІ КАСЦЁЛ СВЯТбГА ВАЦЛАВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Ваўкавыск. Пабудаваны ў 1846—48 з цэглы. Трохнефавая 2вежавая базіліка. Гал. фасад фланкіруюць 4гранныя вежы з купалкамі на высокіх цыліндрычных барабанахузавяршэнні. Паміжвежамі над магутным антаблементам пастаўлены атык крывалінейнага абрысу. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны пілястрамі і дэкарыраваны арачнымі паяскамі, якія абрамляюць паўцыркульныя аконныя праёмы. Гал. ўваход аформлены ў выглядзе прамавугольнага партала. У інтэр’еры абразы 18 ст.: «Нараджэнне Хрыста», «Святы Казімір». Тэр. касцёла абнесена бутавай агароджай з 3пралётнай мураванай брамай. Храм з агароджай і брамай унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ВАЎКАВЁІСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ БЕЛАРЎСКАЙ ПЁСНІ «МЕДУНЁЦА». Створаны ў 1989 у г. Ваўкавыск пры гар. Доме культуры (з 1999 раённы Дом культуры). Ў 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калекгыў». Кіраўнікі: Д.П.Дудзінскі (з 1989), М.С.Мацяс (з 2003). У складзе ансамбля 9 чал. ва ўзросце ад 25 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нац. мастацтва, развіццё
    230
    ВАЎКАВЫСКІ
    Ваўкавыскінародны ансамбль беларускаіі песні «Медуніца».
    Г.Несцяровіч), рус. («Ой, ды ўзыйдзі, чырвонае сонейка...» ў апрацоўцы У.Казлова, «Жыў стары ў адным доме» В.Бьгчака), украінскіх. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестывалю нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2008), нац. тэлевізійнага конкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны» (Мінск), удзельнік міжнар. фестываляў: нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск), «Песні без межаў» (г. Данецк, Украіна, усе 2009).
    Ж.М.Шаракова.
    выканаўчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні, творы сучасных бел. кампазітараў («Бульбачка», «Не хадзіце, дзеванькі, у вечарок», «Ночкачарнавочка» Л.Захлеўнага), апрацоўкі бел. нар. песень Л.Захлеўнага, М.Алешкі, К.Цыбульскага, Г.Несцяровіч, песні мясц. кампазітараў і аўтараў («Прывітальная» Г.Чарапка). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. бел. песні (г. Друскінінкай, Літва, 2006), рэсп. «Ваўкавыску — 1000 год» (2005), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2004, абодва г. Ваўкавыск), абл. гульні «Карнавал весялосці» (г.п. Воранава, 2006). Ж.М.Шаракова.
    ВАЎКАВЫСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ I ПЁСНІ «УЛАДАРЬІ». Створаны ў 1997 у г. Ваўкавыск пры Дэпартаменце аховы МНС Рэспублікі Беларусь
    Ваўкавыскінародны ансамбль народнай музыкі і песні «Уладары».
    Ваўкавыскінародны ансамбль песні і танца «Вяселле».
    як мужчынскі вак. гурт «Салдаты парадку». 3 2005 сучасная назва, дзейнічае пры раённым Доме культуры. Кіраўнікі: У.І.Ахрамовіч (з 1997), В.А.Бычак (з 2005). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 23 да 46 гадоў. У рэпертуары апрацоўкі нар. песень бел. («Ой, там на ганку» ў апрацоўцы