Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВАЎКАЛАК, Ваўкалака, П я рэварацень, персанаж славян
скай міфалогіі; чалавек, нібыта ператвораны помслівым чарадзеем у ваўка, або сам чарадзей, які абярнуўся на некаторы час у ваўка, каб шкодзіць людзям. Паводле вераванняў беларусаў, В. ў сваіх паводзінах значна адрозніваюцца ад сапр. ваўкоў: іх выццё больш падобна на плач ці стогн, нават галодныя яны ніколі не стануць есці сырое мяса, здыхляціну. Пярэваратні не баяцца людзей і могуць вытрываць, калі іх б’юць палкамі. Калі ж В. гіне ад кулі паляўнічага, то на ім могуць праявіцца знакі яго чалавечай прыналежнасці: крыжык, рэшткі вопраткі, пярсцёнак. У «Слове аб палку Ігаравым» пра полацкага кн. Усяслава, празванагаЧарадзеем, гаворыцца, што ён «в ночь вльком рыскаше». Вобраз В. знайшоў адлюстраванне ў творчасці А.Абуховіча, П.Багрыма, М.Гарэцкага, Я.Купалы.
ВАЎКАЎНЙ, ваўкоўня, пастка для лоўлі ваўкоў; нерухомае лоўчае збудаванне з забітых у зямлю і пераплеценых лазою 3метровых жэрдак. На Міншчыне мела форму з крыламі, што накіроўвалі ў В. Уваход прыкрывалі дзверцы, якія свабодна адчыняліся ўсярэдзіну і ўтрымлівалі звера ў пастцы, бо калі звер ішоў па вузкім праходзе паміж скрынкай з прына
Ваўкалак. Малюнак В. Слаука. 2005.
237
ВАЎКІ
дай і сценкай В., ён сам зачыняў іх. Больш стараж. тып В. нагадваўу плане вялізнага слімака. Завостраныя гнуткія дубовыя спіцы (оспы) у сценцы спіралепадобнага праходу прапускалі драпежніка свабодна ўперад і ўтыкаліся ў тулава, калі ён спрабаваў адступіць назад. На Палессі сустракаўся тып В. — трайня (трызуб) — вертыкальна прымацаваная на невял. адлегласці да дрэва дошкасаракоўка з 3 зубамі і звужанымі ўніз пазамі паміж імі. Пры спробе сарваць падвешаную зверху прынаду воўк зашчамляў лапу і павісаў на трайні.
С. Ф.Цярохін.
ВАЎКІ, вёска ў Пастаўскім рне. За 42 км на У ад г. Паставы, 10 км ад чыг. ст. Навадруцк на лініі Глыбокае— Паставы, 208 км ад Віцебска, на шашы Віцебск—Вільнюс (Літва). Цэнтр Ваўкоўскагас/с. 71 гаспадарка, 167ж. (2011).
Вядомы з 1873 як вёска ў Нарыцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губ., 71 дзярж. селянін. 3 1899 існавала школа граматы. У 1905 — 213 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Віленскім ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Ласіцкім с/с Дунілавіцкага рна Вілейскай, з 20.9.1944 Полац
Ваўкаўні: 1 — у форме круга з крыламі; 2 — тыпу слімака; 3 — трайня.
кай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай вобл. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім, з 25.12.1962 у Пастаўскім рнах Віцебскай вобл. Ў 1970 — 65 двароў, 192 ж., сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП. 3 20.11.1970у Ваўкоўскім с/с. У 1995 — 99 гаспадарак, 252 ж.
У 2011 комплекс базавая школа—дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВАУНАЧбСКА, ч a с а л к а, прыстасаванне для рыхлення і часання воўны. Паводле спосабу прывядзення ў дзеянне В. падзяляліся на вадзяныя, конныя і ручныя. Прынцып іх работы быў амаль аднолькавы: воўну клалі на рашотку з лучыны, адкуль яна пры дапамозе палатнянага транспарцёра падавалася на барабан і сістэму валкоў, абцягнутых мешкавінай з драцянымі шчоткамі. Праходзячы праз валкі, воўна расчэсвалася і трапляла на барабан, адкуль яе здымалі ў выглядзе кудзелі. Вадзяныя В. былі пашыраны пры млынах часцей у мястэчках і гарадах, а конныя і ручныя — у буйных вёсках. У наш час выкарыс
тоўваюцца В. з электрычным прываДЭМ. Н.І.Буракоўская.
ВАЎЧбК Алесь, беларускі народны казачнікз в. Крылоўшчына Навагрудскага павета. Ад яго ў 1901 польскі лінгвіст Э.Кліх запісаў 18 казак і апавяданняў з сац. матывамі, якія пазней надрукаваў ва ўрыўках, у іх ліку «Як non цяліўся», «Марка багаты» і інш.
Тв.: [Казкі] // Materialy і ргасе Komisji j