Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
піравана ням.фаш. захопнікамі. У 1949 да вёскі далучаны в. Пячоры, у 1950я гг. — пас. Цагельны. У 1990 — 444 двары, 1670 ж. У 1996 — 555 гаспадарак, 1544ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя і дзіцячая муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны ггункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1802).
ВЕЙНЯРОВІЧ Іосіф Навумавіч (28.11.1909, Мінск 29.8.1998), беларускі кінааператар, рэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1973). Скончьгў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1934). 3 1926 працаваў на Мінскай студыі кінахронікі (з 1934 аператар), у 1946—90 рэж.аператар на к/студыі «Беларусьфільм». У Вял. Айч. вайну ваен. аператар, здымаў франтавую і партыз. хроніку. Знятыя ім сюжэты ўвайшлі ў фільмы «Наша Масква» (1941), «У тыле ворага» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), «Вялікая Айчынная вайна» (1979). Тэма вайны і сучаснасць, імкненне перадаць патрыятызм і менталітэт бел. народа — асн. матывы яго творчасці. Працаваў у розных жанрах дакум. кіно: нарысапартрэта, гіст.,
Г.Вейсенгоф. Вясна. Каля 1911.
гтубліідыст., выкарыстоўваў метады кінарэпартажу, сінхронны, узнаўлення факта. Рэж.аператар фільмаў «Наваселле» (1947), «Балада пра Maui» (1965), «Генерал Пушча» (1967), «Балада пра мужнасць і любоў» (1972); рэжысёр фільмаў «Права на бессмяротнасць» (1976), «Пяць гадоў і ўсё жыццё» (1980), «Вернасць» (1987, ісцэнарыстабодвух), «Брэсцкі варыянт» (1988) і інш. Дзярж. прэмія СССР 1943. Дзярж. прэмія Беларусі 1968. Г.В.Ратнікаў.
ВЕЙСЕНГОФ Генрых Уладзіслававіч (7.8.1859, б. маёнтак Пакрэўна, Панявежскі павет, Літва — 23.7. 1922), беларускі жывапісец. Творчасць звязана з маст. жыццём Беларусі і Польшчы. Скончыў філал. гімназію (1874), вучыўся ў Рысавальнай
243
ВЕЛІКАЛІПСКАЯ
Барэльефная выяварыцара наўязной браме Велікаліпскай сядзібы.
школе В.Герсана (1874—78) у Варшаве, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1878—82), Мюнхене (Германія, 1889), Парыжы (1900). У 1918 супрацоўнічаў з мінскай газ. «Siew Веііопу» («Пасеў Белоны — багіні вайны»). Жыў у маёнтку Вейсенгофаў у в. Русаковічы Пухавіцкага рна. Пісаў пераважна пейзажы. Сярод твораў: «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых», «Беларускія могілкі. Русаковічы» (абодва 1889), «Куток у Польным» (1891), «Луг» (1893—94), «Беларускія паляўнічыя»
(1894), «Снег» (варыянты, 1894—96), «Прадчуванне» (1904), «Вясна» (каля 1911), «Світанак на возеры», «Паляўнічы з сабакам», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» (усе 1910я гг.), пейзажы Літвы і інш. Стварыў эскізы дыплома с.г. і прамысловай выставак у Мінску (1901). Праілюстраваў кн. «Собаль і панна» І.Вейсенгофа (1913). Удзельнік маст. выставак (з 1889). У1918 эмігрыраваўу Польшчу.
Н.М.Усава.
ВЕЛІКАЛШСКАЯ СЯДЗ/БА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Вял. Ліпа Нясвіжскага рна. Закладзена ў канцы 19 — пач. 20 ст. Належала Абуховічам. Уключала сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, вадзяны млын, вінакурню, сыраварню, шкіпінарны зд. Гал. ўваход у сядзібу вылучаны ўязной брамай, да якой з 2 бакоў далучаліся стайні. Абодва ўваходы ў стайні ўпрыгожвалі барэльефныя выявы рыцараў. Насупраць брамы знаходзіўся палац (не захаваўся). Парадны двор (пл. каля 1 га) быў абкружаны невял. пейзажным паркам, які спускаўся да р. Сноўка. Ад яго захаваліся адзінкавыя дрэвы вяза, дуба, таполі белай. Прамавугольны ў плане 2павярховы флігель спалучаўся з сядзібным домам пераходам. У адным з яго залаў захоўваўся архіў Абуховічаў, знаходзілася бка стараж. кніг. Цікавым спалучэннем драўляных і мураваных канструкцый вылучаецца будынак свірна: гал. фасад мураваны
з 3 арачнымі праёмамі, астатні аб’ём драўляны. Захаваліся ўязная брама, флігель, свіран. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ВЕЛІКАРЙЦКІПАРК, помнік прыроды. Знаходзіцца ў в. Велікарыта Маларыцкага рна. Закладзены ў 1830—36 ТраякуравыміЛяшчынскімі. Парк (пл. 5,2 га) з’яўляўся часткай сядзібы, закладзенай у выгіне р. Рыта, 1 размяшчаўся за сядзібным домам. Захаваліся адзінкавыя дрэвы клёна, ясеня, сасны Бакста, конскага каштана, белай акацыі, шыпшыны, бэзу. Два экзэмпляры бука ляснога ва ўзросце больш за 150 гадоў, адзін з якіхдвухствольны, самыя стараўзроставыя экзэмпляры ў Беларусі. У дрэвастоі таксама меліся інтрадуцэнты.
ВЕЛІКАЧЎЧАВІЦКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦДРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вял. Чучавічы Лунінецкага рна. Пабудавана ў 1846— 51. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор, 3ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты гонтавым дахам з чатырма 2граннымі шчытамі і завершаны 5купаллем. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Гал. і бакавыя ўваходы аформлены слупавымі ганкамі. У інтэр’еры апсіда аддзелена разным пазалочаным іканастасам. Зберагліся
Свіран у Велікаліпскай сядзібе.
Флігель у Велікаліпскай сядзібе.
244
ВЕЛІЧАЛЬНЫЯ
Куток Велікарыцкага парку.
абразы (18—19 ст.): «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў Маці Божай». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЕЛІКАШЬІЛАВІЦКАЯ ЦАРКВА Ў ГОНАР КАЗАНСКАЙІКОНЫ МАЦІ БОЖАЙ. помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Вял. Шылавічы Слонімскага рна. Пабудавана ў 1й пал. 19 ст. з цэглы, адрамантавана ў 1882. Да асн. 8граннага аб’ёму па падоўжанай восі прымыкаюць прамавугольны ў плане прытвор і квадратная апсіда. Асн. аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены магутны 8гранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Гал. фасад аформлены 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам у завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Асобна ад храма ўзведзена 2ярусная 4гранная званіца, накрытая сферычным купалам. Першы ярус апрацаваны рустам, 2і дэкарыраваны кароткімі пілястрамі і расчлянёны арачнымі праёмамі. Ярусы вылучаны магутнымі антаблементамі з паясамі прафіляваных карнізаў і сухарыкаў, фрызам на дэнтыкулах. Храм унесены ў Дзярж.
спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЕЛІКАЭЙСМАНТАЎСКІ касцёл ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры з элементамі класіцызму і готыкі ў в. Вял. Эйсманты Бераставіцкага рна. Пабудаваны ў 1849—50 з бутавага каменю, адрэстаўрыраваны ў 1912. Прамавугольны ў плане аб’ём з квадратнай алтарнай часткай, да якой далучаны невял. бакавыя сакрысціі. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам і трохвугольным франтонам з прамянямі кампазіцыі «Ўсёбачнае Вока». Храм накрыты 2схільным дахам. Па баках уваходнага партала арачныя нішы. Бакавыя плоскасныя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Унутраная прастора 4 парамі драўляных слупоў падзелена на нефы. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з размалёўкамі, бакавыя — плоскай столлю. Над уваходам арганныя хоры. Захаваліся абразы 18—19 ст.: «Маці Божая Ляжайская», «Маці Божая Чанстахоўская», «Ян Непамук». Касцёл дзейнічае.
ВЕЛІКОДНЫЯ ПЁСНІ, разнавіднасць каляндарнаабрадавых песень веснавога цыкла. Спяваліся напярэдадні Вялікадня, у дзень свята і на паслявелікодным тыдні ў адрозненне ад валачобных песень, якія былі пры
Велікаэйсліантаўскі касцёл Дзевы Марыі.
меркаваны толькі да першага дня свята. Адрозніваюцца гумарыст. гучаннем і быт. прызначэннем. Як правіла, у В.п. прысутнічаюць такія спосабы перадачы камічнага, як узаемнае пакепліванне хлопца 1 дзяўчыны («А ў лесе, у лесе ды на верасе...»), пасміханне з маладога неспрактыкаванага мужчыны, які нібыта не здолеў уберагчы жонку ад наляцеўшых птушак («Да ляцела сойка...»), іронія («Кума кума ў госці ждала...»). Найб. пашыраная тэма В.п. — надыход вясны і «вялікіх дзён» на матыў «Вялікдзень ідзе», але сустракаюцца В.п. і на біблейскі сюжэт («На першы дзень, на Вялікдзень...»). Пасведчанні інфармантаў, В.п. можна назваць любую песню, у якой спяваецца пра Вялікдзень і якую спяваюць у час гэтага свята.
ВЕЛІЧАЛЬНЫЯ ПЁСНІ, жанравая разнавіднасць абрадавых песень. Выконваліся ў межах каляднай, масленічнай, валачобнай, юраўскай, траецкай, купальскай, жніўнай абраднасці бел. земляробчага календара, у радзінных і вясельных комплексах сямейнаабрадавага цыкла. Асн. прынцыпам стварэння вобразаў В.п. з’яўляецца ідэалізацыя персанажаў, абрадавых чыноў, навакольнага асяроддзя, гасп. поспехаў. Для В.п. характэрна выкарыстанне гіпербалы, эпітэтаў, параўнанняў. Усе персанажы малююцца разумнымі, прыгожы
245
ВЕЛЬБАРСКАЯ
мі, паважанымі, надзеленымі шчаслівым лёсам людзьмі: гаспадар, хлопец, жаніх самыя разумныя і багатыя («Пад ім конік сівы, // I на ручках саколік, // А на ём шапка красна, // Як зорачка ясна»), гаспадыня, паненка, нявеста незвычайна прыгожыя і працавітыя («I ручая, рабочая, // ды на дзела ахвочая», «Тонкая, бы быліна, // Чірвоная, бы каліна, // Высокая, бы тополіна»), Любы ўчынак персанажа мае станоўчы вынік. Асобна падкрэсліваецца выхаванасць, уменне паводзіць сябе: «ІЦо ступіть, не похіліться, // ІЦо скажа, не поміліться». Партрэт персанажа максімальна набліжаны да абрадавага ідэалу. Увага засяроджваецца на розуме, шчырасці, стараннасці, спрытнасці, рысах, якія садзейнічаюць найлепшаму выкананню абрадавай ролі. Велічанне абрадавых персанажаў суправаджаецца ідэалізаваным апісаннем іх дома: «Стаўбы тачоныя, // Пазалочаныя, // Вароцікі сярэбраныя»; «Черчіком да й обсыпана, // Калыною да й обтыкана». Персанажы В.п. адчуваюць сябе ў згодзе з навакольным светам, прыродай, людзьмі. Стварэнню абрадавай ідылікі спрыяе ўвядзенне ў творы вышэйшых істот, якія, напр., прысутнічаюць на двары, забяспечваюць багаты ўраджай на нівах, павелічэнне статка, нараджэнне здаровых дзяцей, удзельнічаюць у каравайным абрадзе: («сам бог месіць каравай, анёлы носяць ваду»). У каравайніц «ручкі з залатымі пярсцёнкамі», яны ўпрыгожваюць каравай «залатым пер’ечкам», разразаюць яго потым «залатым ножыкам». Ва ўсіх важных вясельных справах дапамагае Прачыстая: яна то свеціць, то «накрывае нявесту хустою», то вядзе яе да вянчання.
Літ:. Л і с А.С. Жніўныя песні. Мінск, 1993; Вяселле на Гомельшчыне: фальклорнаэтнагр. зб. Мінск, 2003; К a в а л ё в a Р.М. Сістэмныя грані мастацкай рэальнасці каляндарнаабрадавай паэзіі: ідыліка і драматыка // Міфалогія — фальклор — літаратура: праблемы паэтыкі: зб. навук. прац. Мінск, 2007, Вып. 5.