• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр традыцыйнай культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», комплексны прыёмны пункт, кафэбар, сталовая, 3 магазіны; Крыжаўзвіжанская царква (2009). Брацкая магіла сав. пагранічнікаў і партызана, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка земляку, удзельніку вайны ў Афганістане С.М.Санцу, які загінуў у Афганістане. Археал. помнік — селішча. Радзіма Героя Сац. Працы А.М.Тычыны.
    ВЕРАСНІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЁРАС». Створаны ў 1976 у в. Верасніца Жыткавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.С.Качко (з 1976), В.Я.Каласько (з 1977). У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне нац. бел. традыцый. У рэпертуары песні бел. нар. («Вецер вее, каліна цвіце», «Ой, на горы ажына», «Ехалі казакі дамоў», «Было ў каморы», «Ці ты чуў, міленькі»), рус. («Навошта сонца рана зайшло»), творы бел. кампазітараў («Беларусь мая сінявокая» У.Карызны), рус. («Салдацкія маці» Б.Аляксандрава), укр. і інш. Калектыў праводзіць абрадавыя
    253
    «ВЕРАСЫ»
    святы «Добры вечар», «Шчодры вечар», «Свята вёскі», «Зажынкі», «Дажынкі», актыўны ўдзельнік раённых мерапрыемстваў і інш. Л.Л.Грыб. «ВЕРАСЁІ», вакальнаінструментальны ансамбль. Дзейнічаў у 1974—96 у г. Мінск пры Бел. філармоніі. 3 2007 аднавіў дзейнасць пры Дзярж. маладзёжным тэатры эстрады. У новым складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 20 да 25 гадоў. Маст. кіраўнік В.Раінчык. У розныя гады ў склад ансамбля ўваходзілі: А.Агурбаш, В.Алешка, Н.Ваяводзіна, І.Дарафеева, Н.Мікуліч, Я.Паплаўская, Ю.Скараход, Г.Старыкаў, У.Угольнік, АЦіхановіч, Л.Шымяткова і інш. У рэпертуары творы бел. кампазітараў («Адні прыгожыя» У.Будніка, «Белы ветразь»Я.Глебава, «Школьны вальс» Л.Захлеўнага, «Бярозка» І.Лучанка, «Карнавал» В.Раінчыка, «Малінаўка» Э.Ханка і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (Масква, 1974, 1983). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980.
    ВЕРАЦЯНб, старажытная ручная прылада для прадзення нітак. Уяўляла сабой круглы драўляны стрыжань з бярозы, ясеня ці грушы даўж. 25—35 см, патоўшчаны ў ніжняй частцы з больш вузкай «шыйкай» і галоўкай на канцы. Расчасаную кудзе
    Вакальнаінструментальны ансамбль «Верасы».
    Верацёны.
    лю льну, воўны або пянькі замацоўвалі ў прасніцы, грабяні ці на палцырагульцы і пралі, накручваючы нітку на В. Для павелічэння інерцыі руху на канец В. насаджвалі прасліцу. В. выраблялі на такарным станку спец. майстры, у больш ранні час выстругвалі з дапамогай нажа і разца. Прадзенне на В. было адным з самых масавых прам. заняткаў, якім займаліся жанчыны пачынаючы з 7гадовага ўзросту. У канцы 19 — пач. 20 ст. сяляне і местачкоўцы ўсё часцей набывалі самапрадкі, ці калаўроты, якія паскаралі працэс прадзення. Аднак традыц. спосаб прадзення з дапамогай В. праіснаваў у нар. побыце да сярэдзіны20ст. В.С.Цітоў.
    ВЕРАШЧАГІН Аляксандр Леапольдавіч (н. 12.2.1949, г. Архангельск, Расія), беларускі мастак кіно, жывапісец. Скончыў Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1977). У 1977—2003 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Аформіў маст. фільмы «Чужая бацькаўшчына» (1982, з Я.Ігнацьевым), «Філіял» (1988), «Д’ябал» (1990), «Кветкі правінцыі» (1994), м/фільмы «Капрычыо» (1986), «Дзень нараджэння!» (1995, аўтар сцэнарыя і рэж.), «Прытча пра Раство» (2010), спектакль «Запіскі вар’ята» (Тэатрстудыя кінаакцёра, 1980). Сяроджывапісныхработ: «Аўтапартрэт», «Журба» (абедзве 1994), рысы стараж. абраза («Замілаванне», 1996) і інш.
    ВЕРАШЧАКА, традыцыйная беларуская, польская і літоўская страва. Вядома з сярэдзіны 18 ст. Назву атрымала ў гонар вядомага кухмістра па прозвішчы Верашчака, які служыў пры двары караля польск. і вял. князя ВКЛ Аўгуста III у Варшаве. Ён вынайшаў своеасаблівы спосаб падачы каўбасы: яе наразалі ўталерцы, перакладвалі кускамі сала і палівалі вострай падлівай. Есці яе трэба было лыжкай. У канцы 18 ст. ў Нясвіжы частавалі В. наведвальнікаў бернардзінскага кляштара. Стравы падобнай рэцэптуры з некаторымі мясц. адрозненнямі вядомы на ўсёй тэр. Беларусі: падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рэбрышкі са спецыямі запраўляюць мукой і тушаць у печы. На ПнЗ Беларусі В. тушаць на свякольным квасе і ядуць з блінамі. Нар. этымалогія выводзіла назву ад шыпення, якое ідзе ад каўбасы ў час жаркі. Адна з дадатковых версій пашырэння В. ў 19 ст. — ад імя Марылі Верашчакі, каханай А.Міцкевіча.
    А.В.Белы.
    ВЁРБАВІЦКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ пйтніцы, помнік архітэктуры барока ў в. Вербавічы Нараўлянскага рна. Пабудаванаў 18 ст. з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец, нізкі драўляны прытвор пад 1схільным дахам і 5гранная апсіда. Храм накрыты пакатым шматсхільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні.
    254
    ВЕРБНІЦА
    Атынкаваныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і апяразаны прафіляваным карнізам. Вуглы сцен (таўшч. 0,8 м) умацаваны пілястрамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЁРБАВІЧЫ, вёска ў Нараўлянскім рне, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць). За 9 км на Пд ад г. Нароўля, 43 км ад чыг. ст. Ельск на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 187 км ад Гомеля, на аўтадарозе Кіраў—Нароўля. Цэнтр Вербавіцкага с/с. 68 гаспадарак, 159 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як в. Вербкавічы ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. 3 1764 уладанне Аскеркаў, з пач. 19 ст. — Горватаў. 3 18 ст. дзейнічала Параскеўская царква (17.4. 1847 згарэла і ў 1853 пабудавана новая, мураваная, захавалася). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 сяло, 26двароў. У 1850 — 28 двароў, 161 ж., уладанне палкоўніка Бразіна. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. У 1885 — 32 двары, 266 ж. У 1897 сяло ў Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ., царква, нар. вучылішча, магазін, карчма. У 1908 — 86 двароў, 572 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Нараўлянскага, з 25.12.1962 Ельскага, з 6.1. 1965 Нараўлянскага рнаў Мазырскай (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да
    20.2.1938) акругі, з 20.2.1938 Палескай. У пач. 1925 адкрыта паштовае аддз. 3 1922 працавалі вятрак і кузня. У 1932 да вёскі далучаны пасёлкі Буглакі, Меляхі, Нідзеічы, у 1939 — хутары Свіркі і Меляхі. У1936 пачатковая школа пераўтворана ў 7гадовую. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да канца ліст. 1943 акупіравана ням,фаш. захопнікамі. У вёсцы дзейнічала антыфаш. падп. група (кіраўнік Н.Кулажанка). 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 1150 ж. У 1996 — 144 гаспадаркі, 355 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры —
    Вербніца ў г. Баранавічы.
    царква Параскевы Пятніцы (18 ст.). Радзіма бел. вучонага С.В.Кахненкі, бел. пісьменніцы В.Н.Шчадрыной, засл. настаўніка Беларусі Н.М.Белайчука.
    ВЁРБНІЦА, Вербная, Пальм а в а я нядзеля, апошняя перад Вялікаднем нядзеля. 3 ёю звязана асвячэнне ў храмах галінак вярбы, што служыла аберагальным і прадуктыўным сродкам. Гіст. вытокі В., відаць, паходзяць ад язычніцкіх часоў, калі продкі ўшаноўвалі культ расліннасці, што звязвалася з прыходам вясны і распусканнем першага дрэва. Хрысціянства прымеркавала гэты дзень да ўваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім, дзе народ сустракаў яго пальмавымі галінкамі. У Беларусі ў
    праваслаўных і католікаў ролю пальмавых галінак выконвае вярба. Асвечанай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яна, як хрышчэнская вада і грамнічныя свечкі, доўга захоўвалася ў доме і ўжывалася пры розных патрэбах. Пасля асвячэння вербачкамі сцябалі адзін аднаго з прыгаворкамі і пажаданнямі: «Не я б’ю — вярба б’е, // За тыдзень — Вялікдзень», «Хвароба ў лес, здароўе ў косці». Выкарыстоўвалі вярбу ў нар. медыцыне; бралі на Юр’я, калі ішлі ў поле «расу таптаць», і ўторквалі ў зямлю, каб збожжа было тоўстае і вялікае, як вярба; пры набліжэнні навальніцы асвечаны дубчык выстаўлялі на акно, каб адагнаць хмару, але найчасцей асвечаная вярба выкарыстоўвалася ўжывёлагадоўлі. Яе вешалі
    255
    ВЕРГІЛІЙ
    ў хляве, ёю сцябалі скаціну, каб была здаровая, плодная, не паддавалася сурокам і інш. Католікібеларусы імітаваныя «пальмы» аздаблялі засушанымі і фарбаванымі кветкамі, травамі, каласкамі, мохам. Імі ўпрыгожвалідом,клалінамагілы блізкіх лю дзей. Асвячэнне вярбы ўспрымалася ў народзе як выгнанне з яе нячыстага духа. Паводле нар. вераванняў, чэрці ўцякаюць з вады пасля Вадохрышча і пасяляюцца на вярбе, ажно пакуль тую не асвецяць на В., пасля чаго ўцякаюць у траву да яе асвячэння на Івана Купалу (Купалле).
    Літ.: Земляробчы каляндар. Мінск, 1990; Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3. Зямная дарога ў вырай. Мінск, 1999. У.А.Васілевіч.
    ВЕРГІЛІЙ (Vergilius) Марон Публій (15.10.70дан.э.,в. Андыкаляг. Мантуя, Італія — 21.9.19 да н.э.), рымскі паэт. Атрымаў рытарычную і філас. адукацыю ў Крэмоне, Мілане, Рыме. Жыў у Неапалі. Значны ўплыў на яго творчасць зрабілі грэч. паэзія і філасофія Эпікура. Літ. вядомасць прынеслі збкі «Буколікі» (42—38 да н.э.) і дыдактычная паэма «Георгікі» (36— 29 да н.э.). Асн. твор — гераічная паэма «Энеіда» (29—19 да н.э.), апавяданне пра вандраванне і прыгоды траянца Энея. У ёй аўтар апісвае прыгажосць прыроды Італіі, працавітасць народа, дае ідэалізаваную карціну італьян. старажытнасці ў кантэксце сац.паліт. праблем Рыма. Творчасць В. зрабіла значны ўплыў на развіццё зах.еўрап. эпічных твораў, жанр буколік (Ф.Петрарка, Нюрнбернская школа паэтаў, паэзія eapoKa), на традыцыю пастаралей, бурлескных паэм, лацінамоўную паэзію Беларусі (творы Я.Вісліцкага, Міколы Гусоўскага). У той жа час «Энеіда» В. выклікала шмат пародый. У Беларусі парадыраванне твораў антычнай лры з’явілася сродкам барацьбы супраць дагматызму і жорсткіх канонаў класіцызму, дало магчымасць асэнсаваць жыццё і лёс народа, паказаць яго самабытнасць і духоўную моц. Да багатай традыцыі парадыйнай інтэрпрэтацыі сюжэтных матываў «Энеіды» адносіцца бел. ананімная паэма «Энеіда навыварат», напісаная