Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
258
ВЕРХНЯДЗВІНСКАЯ
тут 769 чал. У горадзе і раёне дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, выходзіла падп. газ. «Патрыёт Радзімы». 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. У 1959 — 3,6 тыс., у 1970 — 11,9 тыс. ж. У 1999 — 8,0 тыс. ж.
Прамавугольная сетка вуліц склалася ў 16—17 ст. Гал. кампазіцыйная вось — вул. Савецкая. Грамадскі цэнтр сфарміраваўся на пл. Юбілейная, вуліцах Савецкая і Кааператыўная. Побач з прам. зонамі (Пн, ПнУ) пабудаваны групы 2—3павярховыхжылыхдамоў. Паводле генплана 1996 сучасны горад развіваецца ва ўсх. і паўд. напрамках. Забудоўваюцца вуліцы Кобзуна і Першамайская 4—5павярховымі жылымі дамамі, вул. Ф.Скарыны і квартал Паўд. Усход — малапавярховай забудовай сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Зона адпачынку — гар. парк з малымі архіт. формамі, пешаходны бульвар па вул. Савецкая. Сярод значных сучасных пабудоў аўтамабільны мост цераз р. Зах. Дзвіна, будынкі «Беларуысбанка», мытні, аўтамабільнай газазаправачнай станцыі, хакейны модуль фізкультурнааздараўленчага цэнтра «Дзвіна», 2 дамы для дзяцейсірот па вул. Ф.Скарыны. Праведзена рэканструкцыя будынкаў «Белаграпрамбанка», «Віцебскаблсаюздруку», суда, Дома гандлю, мадэрнізацыя стадыёна «Юбілейны», капітальны рамонт Дома культуры.
У 2011 у горадзе 3 дзіцячыя сады, гімназія, 2 СШ, дзіцячая школа мастацтваў, раённы Дом рамёстваў, Дом культуры, цэнтр. бібліятэчная сістэма, цэнтр. раённая бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, ААТ «Верас» па быт. абслугоўванні насельніцтва, 2 аддз. сувязі, адз. «Беларусбанка», «Белаграпрамбанка», «Белзнешэканомбанка», гасцінічныя паслугі, кінавідэасетка, 2 рэстараны, 2 кафэ, сталовая, магазіны. Абеліск у памяць аб падзеях вайны 1812, брацкія магілы: сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, сав. пагранічнікаў, загінуўшым у 1939, мемар. комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінамвызваліцелям і землякам, мемар. дошка ў гонар вызвалення горада і раёна. Цэнтр традыц. маст. ткацтва.
Помнікі архітэктуры: Мікалаеўская царква (1819), касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1809), былы жылы дом па вул. Савецкай (пач. 20 ст.). Радзіма жывапісца І.Л.Аскназія, бел. мовазнаўцы Н.Т.Вайтовіч, Героя Сав. Саюза Н.В.Траян.
ВЕРХНЯДЗВІНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СУЧАСНІК». Створана ў 1993 у г. Верхнядзвінск пры цэнтр. раённай бцы. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.І.Крук (з 1993), Л.В.Гагалінская (з 2001), Т.Б.Зуева (з 2008), Л.А.Куўшынава (з 2009). У складзе аб’яднання 33 чал. ва ўзросце ад 30 да 75 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя вольнага часу насельніцтва, краязнаўчая работа, прапаганда кнігі. Праводзяцца групавыя заняткі па інтарэсах: кветкаводстве, саломапляценні, дызайне салфетак, літ. (пераважна па краязнаўстве), і індывідуальныя. Сярод мерапрыемстваў: сустрэчы з супрацоўнікамі краязнаўчага музея, мясц. краязнаўцамі, літ. вечарыны з удзелам мясц. пісьменнікаў і паэтаў (А.Ф.Бубалам, А.І.Мядзютай). Чл. аб’яднання — удзельнікі абл. святаў аматарскіх аб’яднанняў «Які цудоўны гэты свет» (1998), рэсп. і абл. аглядаўконкурсаў аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах у межах абл. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998, 2000, усе г. Верхнядзвінск). А.К.Гендзік.
Сучасная забудова ў г. Верхнядзвінск.
ВЕРХНЯДЗВІНСКАЕ ТКАЦТВА, народнае мастацкае ручное ўзорыстае ткацтва на тэр. Верхнядзвінскага рна. Вядома з літ. крыніц 19 ст. Тут ткалі посцілкі, дываны, ручнікі, для якіх характэрна адметнае традыц. спалучэнне 2 колераў (чорнага з малінавым, белым, чырвоным ці аранжавым) у тэхніках — перабор, шматрамізная, выбарная. Сярод пашыраных узораў: «у дымкі», «у ромбы» і г.д. Разнастайнасць дасягалася ўзбуйненнем ці здрабненнем асобных матываў, рознымі перапляценнямі нітак пры захаванні адзінага кампазіцыйнага ладу. У 1967—2000 пры Верхнядзвінскай фабрыцы маст. вырабаў працаваў цэх маст. ткацтва, дзе ў традыц. колерах з бел. арнаментам ткалі ручнікі, посцілкі, накідкі на крэслы.
ВЕРХНЯДЗВІ'НСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Верхнядзвінск. Пабудавана ў 1819 з цэглы. Чатырохчасткавую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю складаюць прытворзваніца, трапезная, квадратны ў плане асн. аб’ём са сферычным купалам у завяршэнні, паўкруглая апсіда. Купал разам з галоўкаю ўзведзены на магутным цыліндрычным барабане, які ў верхняй частцы дэкарыраваны паяском сухарыкаў. Трох’ярусная званіца ў форме чацверыка накрыта пірамідальным шатром. Ярусы аддзяляюць прафіляваныя карнізы. Вугла
259
ВЕРХНЯДЗВІНСКАЯ
Верхнядзвінская Мікалаеўская царква.
выя часткі аб’ёмаў храма крапаваны пілястрамі. Кожны ярус расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ці нішамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. Прамавугольныя вокны асн. аб’ёму выдзелены прафіляванымі ліштвамі з замкавым каменем. Храм атынкаваны. Дах, шацёр, аканіцы арачных праёмаў званіцы і купал вылучаны блакітным колерам. Зберагліся абразы 18—19 ст. Царква дзейНІчае. Ю.Ю.Захарына. ВЕРХНЯДЗВІ'НСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я Т.Хадкевіча. Засн. ў 1944 у г. Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) як раённая бка з кніжным фондам каля 2 тыс. экз. У 1977 прысвоена імя бел.
Да арт. Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка. Выстаўкапрагляд новых паступленняў.
пісьменніказемляка Т.Хадкевіча. У 1979 у сувязі з цэнтралізацыяй бібліятэк раёна рэарганізавана ў цэнтр. раённую бку. Кніжны фонд (2010) каля 52,8 тыс. экз., штогод бку наведвае 3,2 тыс. чал. Прыярытэтны кірунак дзейнасці — краязнаўства. Вядзе работу па мэтавай праграме «Спадчына» пад дэвізам «Зямля бацькоў — жыцця крыніца». Праводзіць літ. і тэматычныя вечары, прэзентацыі, слайдшоу і інш. 3 1993 пры бцы працуе нар. аматарскае аб’яднанне «Сучаснік». Выдае збкі мясц. паэтаў і краязнаўчую лру. А.К.Гендзік.
ВЕРХНЯДЗВІ'НСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Верх
нядзвінск. Пабудаваны ў 1809 з цэглы, адноўлены ў 1867 (сафіт пакрыты размалёўкай, перароблены алтары, калоны распісаны пад мармур), рэстаўрыраваны ў 1980я гг. Асн. прамавугольны ў плане аб’ём з 3граннай апсідай і нізкай прамавугольнай сакрысціяй. Накрыты 2схільным дахам, над апсідай — 3схільнай вальмай. Па цэнтры гал. фасада размешчана 3ярусная 4гранная ўваходная вежа з шатром у завяршэнні. Фасады расчлянёны арачнымі (на гал. фасадзе ў вежы), лучковымі (на бакавых фасадах і апсідзе) аконнымі праёмамі. Унутраная прастора падзелена на нефы аркадай на слупах, перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках. У інтэр’еры гал. алтар у выглядзе 4калоннага дарычнага порціка з лучковым франтонам. Перад храмам узведзена 3пралётная арачная брама. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ВЕРХНЯДЗВІНСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1985 у г. Верхнядзвінск пры дзіцячай муз. школе (з 1992 дзіцячая школа мастацтваў). У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.А. Пікуліна (з 1985), Я.Дз.Шугаль (з 2007). У складзе аркестра 27 чал. ва ўзросце ад 11 да 58 гадоў. У рэпертуары творы рус. кампазітараўкласікаў, сав. кампазітараў, самадзейных аўтараў («Ой, ты, поле», «Джазавы экспромт» В.Малыха, «Цыганачка» Л.Маліноўскага і інш.). Калектыў — дыпламант абл. конкурсу аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ і школ мастацтва Віцебскай вобл. (г. Віцебск, 2000, 2004), удзельнік Усесаюзнага агляду аматарскай творчасці (1985) і інш. Я.Дз.Шугаль.
ВЕРХНЯДЗВІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ЯРЫЦА». Створаны ў 1994 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.Г.Рубель (з 1994), М.М.Зярноў (з 2008), харэографы — В.І.Новікава (з 1994), І.І.Горнік (з 2005). У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Mae групы:
260
ВЕРХНЯДЗВІНСКІ
Верхнядзвінскі народны вакальнахарэаграфічны ансамбль «Ярыца». Дзіцячая група.
інструм., вак. і харэаграфічную. У рэпертуары бел. нар. песні і танцы, песенны і танц. фальклор Верхнядзвінскага рна. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. фальклору «Славенскія ключы» (г. Пскоў, Расія, 2008), «Спяваюць беларусы Прыбалтыкі» (г. Вісагінас, Літва, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Полацк, 2002), абл. тура ўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), міжрэгіянальнага бел. песні «На зямлі святой Сафіі» (г. Полацк, 2004—05) і інш. Н.П.Карніцкая.
ВЕРХНЯДЗВШСКІ НАРбДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1982 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.С.Траскоў (з 1982), У.П. Грыга (з 1995). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 16 да 27 гадоў. У рэпертуары творы І.Бекера, І.Брамса, Я.Глебава, С.Дрэйзіна, І.Дунаеўскага, М.Кюса, Ю.Розаса, Ф.Шуберта, нар. папулярныя мелодыі, маршы. Калектыў — дыпламант абл. тура міжнар. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008).
ВЕРХНЯДЗВІНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ МОДЫ «ВбБРАЗ». Створаны ў 1999 у г. Верхня
дзвінск пры дзіцячай школе мастацтваў. Кіраўнік Т.В.Сыраватнікава. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе клуба 40 чал. ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — распрацоўка, выраб і дэманстрацыя калекцый мадэлей сучаснага сцэнічнага і паўсядзённага дзіцячага і маладзёжнага адзення. У клубе праводзяцца заняткі па дэфіле, харэаграфіі, этыкеце, стылі, гісторыі мастацтваў, вывучэнні нац. традыцый. Сярод калек
Верхнядзвінскі народны клуб аматараў моды «Вобраз». Калекцыя «Дзікае паляванне».
цый і тэатралізаваных пастановак: «Вія» (2003), «Танга», «Усход», «Казка Шэхеразады» (усе 2004), «Басанож па зорках», «Асананс» (абедзве 2005), «Лапушкадушка», «Джынсаманія» (абедзве 2006), «Спорт», «Музыка — пластыка — вобраз» (абедзве 2007), «За ваколіцай», «Опіумныя сны» (абедзве 2008), «Налева за кутом», «Адлюстраванне», «Дзікае паляванне» (усе 2009) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. конкурсу «MAXMODA» (Талін, 2008—09), фестывалюконкурсу «Сэрцабіццё касцюмаў» (Рыга, 2007), фестываляў: рэсп. дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава», абл. «Мода і музыка XXI стагоддзя» (абодва 2009), аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў і клубаў «Беларусь — мая песня» (2004, г. Верхнядзвінск) і інш. Т.В.Сыраватнікава.