• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЕСНАВЙЯ ПЁСНІ, разнастайныя ў жанравых адносінах творы, прымеркаваныя да пэўных абрадаў веснавога цыкла: гуканне вясны, Вялікдзень, Юр’я, зялёныя святкі, русальны ці граны тыдзень. Да іх адносяцца вяснянкі, валачобныя песні, юраўскія песні, траецкія песні (сёмушныя) 1 русальныя песні. Дамінуючая тэма В.п. добры ўраджай: Каб наша жыта // У трубы павілося, // На полі снапамі, // А ў гумне тарпамі, // А ў печы пячыста, // А на стале краіста і інш. 3 В.п. неразрыўна звязаны карагоды, якія аб’ядноўваюць розныя жанры — TaHeu, гульню, песню. Многія карагоды маюць стараж. паходжанне («Проса», «Страла») і звязаны з магіяй руху, шэсцямі, качаннем па зямлі, закапваннем у яе розных шпілек, стужак і інш., пабудовамі кола і хаджэннем радамі па вуліцы, заскокваннем — затанцоўваннем вясны. Карагоды ў веснавым цыкле выконваюцца як самастойна, так і ў спалучэнні з рытуальнымі дзеяннямі. 3 цягам часу многія В.п. адарваліся ад абрадаў, але захоўваюцца ў памяці носьбітаў песеннай традыцыі.
    Літ.: Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мінск,
    268
    ВЕСНІЦЫ
    1985; М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мннск, 1985. А.М.Аляхновіч.
    ВЕСНАВЙЯ СВЯТЫ, АБРАДЫ, ЗВЁІЧАІ. Да веснавых свят адносяцца: гуканне вясны, Вялікдзень, Сёмуха, Юр ’я, Саракі, Камаедзіца; да абрадаў: «Страла», «Куст» і інш. Абрадавыя дзеі адбываюцца на прыродзе («на волі»), калі чалавек збліжаецца з ёю, «перагукваецца» голасам з голасам персаніфікаванай вясны, чакае ад яе розных шчадрот, што забяспечваюць яго ўласны і сямейны дабрабыт і шчасце. Пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя маст. сродкі: слоўныя, песенныя, харэагр., драматургічныя, пластычныя, прадметныя і інш. Гал. месца ў веснавой абраднасці займаюць культ сонца, агню, раслін, палявых духаў, перадахоўная магія, веснавыя шэсці і абходы двароў, ваджэнне карагодаў і інш. Пакланенне сонцу знайшло адлюстраванне ў гуканні вясны і «спальванні зімы», распальванні вогнішчаў, запальванні колаў і спуску іх на плытах па рацэ, спальванні на Юр’я духмяных зёлак і абкурванні жывёл дымам, прыгатаванні на вогнішчы яешні на Сёмуху і спальванні на Русалле пудзіла русалкі з саломы. У веснавой абраднасці ў той ці інш. ступені адбіліся міфал. погляды, думкі і вераванні беларусаў, татэмістычныя ўяўленні, этнічныя рысы (адухаўленне вясны ў прыкметах і павер’ях: «Вясенні дзень год корміць», «Восень кажа — я ўраджу, вясна кажа — пачакай, як дагаджу»; міфалагізацыя вобраза Юр’іў песнях: «Дзе ты, Юр’е, урасіўся? // Па далах, па росах ходзячы, людзям жыта родзячы»; культ раслін і дрэў у сёмушных песнях: «Трава мая шаўковая, // а хто ж цябе таптаць будзе?», «Ай, узрадуйся, бяроза, // мы к табе ідзём вянкі віць»),
    У сучаснай веснавой абраднасці найлепш захаваліся рытуальныя дзеі, звязаныя з культам агню. Яны з’яўляюцца найб. відовішчнымі, эстэтычна прымальнымі, асабліва сярод моладзі, але пры гэтым міфал., анімістычныя, татэмічныя, магічныя вераванні і ўяўленні ўжо не маюць той ролі і значэння, што ў мінулым. Усё часцей веснавая абраднасць пе
    раасэнсоўваецца ў гульнявым накірунку. Утылітарная функцыя пачынае ўступаць месца забаўляльнай, пацяшальнай, эстэтычнай. Таму вельмі важна пры ўзнаўленні веснавых традыцый у другасных формах (абрадавае прадстаўленне, стылізацыя, рэстаўрацыя, рэканструкцыя і інш.) захаваць іх першасную сутнасць, але з улікам сучасных культ. запатрабаванняў, інтарэсаў і эстэтычных густаў насельніцтва.
    Літ.: Барташэвіч Г.А. Беларуская паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мінск, 1985; Л і ц ь в і н к а В.Дз. Святы і абрады беларусаў. Мінск, 1997; Сысоў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мінск, 1997.
    А.М.Аляхновіч.
    «ВЁСНІК БЕЛАРЎСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІЙТА», навуковатэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску на бел. і рус. мовах у 4 серыях: 1я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2я—хімія, біялогія, геаграфія; 3я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядьгчнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах навук, вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыкабібліяграфічныя агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук. жыццё фтаў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый і інш. Дасылаецца ў навук. цэнтры, вучэбныя ўстановы, бкі звыш 30 краін свету. В.Р.Рудзь.
    «ВЁСНІК БЕЛАРЎСКАГА ЭКЗАРХАТА», выданне Беларускай праваслаўнай царквы. Засн. ў 1990 у Мінску якчасопіс Бел. экзархата Маскоўскага патрыярхату, выходзіў штоквартальна, з 1998 — неперыядычны альманах з сучаснай назвай. Выходзіць на бел. і рус. мовах. Да 1998 вьшанне публікавала артыкулы ў асн. гісторыкаархіўнага, аналітычнага і багаслоўскага зместу, матэрыялы пра найб. значныя падзеі ў сучасным жыцці праваслаўя ў Беларусі; кожны нумар быў прысвечаны пераважна адной тэме. У цяперашні час альманах друкуе матэрыялы навук. канфе
    рэнцый і чытанняў, якія праводзяцца праваслаўнайцарквой, адлюстроўвае афіц. падзеі ў жыцці праваслаўнай царквы Беларусі. А.А.Петрашкевіч.
    ВЕСНІНА (сапр. ЯдзіткінаВ е с н і н а) Лізавета Саламонаўна (н. 28.1.1917, г. Сухумі, Грузія), беларуская актрыса. Засл. артыстка Бела
    Л.С.Весніна.
    русі (1961). Працавала ў абл. драм. тэатрах Гомельскім рус. (з 1939), Брэсцкім (з 1948) і інш. У 1949—77 у Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі. Вострахарактарная актрыса. Яе творчасці ўласцівы тэмперамент, яркасць дэталей, паглыбленая распрацоўка характараў. Сярод роляў: Мар’я («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Яшурына («Вяселле на ўсю Еўропу» Р.Горына), Люба («Домік на ўскраіне» А.Арбузава), Паэма («Не называючы прозвішчаў» В.Мінко), Ніла Сніжко (« Барабаншчыца» А. Салынскага), Каця, Паліна («Варвары», «Ворагі» М.Горкага), Лушка («Паднятая цаліна» паводле М.Шолахава), Калугіна («Таварышы па службе» Э.Брагінскага і Э.Разанава) і інш.
    ВЁСНІЦЫ, брамка, фортка, лёгкія, часцей кратаваныя дзверцы для ўваходу з вуліцы ў двор ці са двара ў агарод ці сад. В. праразаюцца непасрэдна ў варотах ці будуюцца no634 з імі. На У Беларусі, дзе пераважаюць глухія брамы, В. робяць са шчыльна збітых дошак, аздабляючы іх фігурнымі завесамі, клямкамі, разьбой ці размалёўкай. На астатняй тэр. Беларусі найб. пашыраны лёгкія В. са штыкетніку.
    269
    ВЕСТКІ
    «ВЁСТКІ3 СССР», газета ЦК КПЗБ. Выдавалася ў студз. 1933 —студз. 1936 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Зах. Беларусі. Газета асвятляла розныя бакі жыцця ў СССР і БССР. Друкавала артыкулы пра калектывізацыю, жыццё калгасаў і саўгасаў, будаўніцтва прам. прадпрыемстваў, культ. устаноў, дзейнасць сярэдняй і вышэйшай школы ў БССР і інш. Перадрукоўвала матэрыялы з перыяд. выданняў БССР і СССР. Нелегальна перапраўлялася ў Зах. Беларусь. Выйшла 17 нумароў.
    «ВЁСТКІ ЧАСбВАГА РАБбЧАСЯЛЯНСКАГА САВЁЦКАГА ЎРАДУ БЕЛАРЎСІ», газета, орган Часовага рабочасял. сав. ўрада Беларусі. Выдавалася са студз. 1919 у Мінску на бел., яўр. (ідыш) і польск. мовах. Інфармавала пра дзейнасць Часовага ўрада, друкавала яго пастановы, законы і распараджэнні. Апошні вядомы № 4/5.
    «ВЁСТННК ЕВРОПЫ», расійскі літаратурны і навуковапалітычны часопіс. Выходзіў у 1802—30 у Маскве 2 разы ў месяц. Заснавальнік і рэд. М.М.Карамзін. Поруч з лрай і мастацтвам асвятляў пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі Расіі, гісторыю і культ. жыццё замежных краін. У 1814 у «В.Е.» дэбютавалі А.С.Пушкін і А.С.Грыбаедаў. Значнае месца ў часопісе займалі матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі і фалькларыстыцы слав. (у т.л. бел.) народаў, друкаваліся працы З.Я.ДаленгіХадакоўскага, К.Ф.Калайдовіча, М.П.Пагодзіна, І.М.Снегіроваіінш. Шэрагматэрыялаў, прысвечаных Беларусі, Літве і Польшчы, публікаваўся ў перакладзе з «Dziennika Wilenskiego» («Віленскага весніка»).
    «ВЁСТННК ЕВРбПЫ», рускі гісторыкапалітычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1866—1918 у Пецярбургу, першыя 2 гады — 4 разы на год, з 1868 штомесячна. Выдавецрэд. М.М. Стасюлевіч (да 1909). Друкаваў навук. працы, публіцыстыку, літ. творы (у т.л. А.М.Астроўскага, І.А.Ганчарова, А.К.Талстога, І.С.Тургенева), паліт. агляды, замежную хроніку.
    Выступаў за паслядоўнае рэфармаванне ўсіх бакоўжыцця Рас. імперыі, інфармаваў пра правядзенне судовай, земскай, школьнай рэформ на месцах, у т.л. ў Беларусі. Абараняў правы народаў Расіі на свабоднае культ. развіццё. Змясціў шэраг матэрыялаў па гісторыі, этнаграфіі і лры Беларусі. У апошняе дзесяцігоддзе існавання аддаваў перавагу праграмам акцябрыстаў і кадэтаў.
    «ВЁСТННК ЗАПАДНОЙ РОССЙН» , палітычны і гісторыкалітаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1862— 64 у Кіеве (пад назвай «Вестннк ЮгоЗападной н Западной Росснн») і ў 1864—71 у Вільні на рус. мове ў 4 кнігах асобнымі тамамі (ад 4 да 12 на год). Напачатку выступаў з пазіцый нац. адраджэння ўкраінцаў і беларусаў, але хутка адышоў ад такога кірунку і стаў правадніком ідэі заходнерусізму. Падтрымліваў палітыку рас. улад, накіраваную на стварэнне ў Беларусі рускамоўнай школы, насаджэнне рас. чыноўніцтва і інш. Выступаў супраць польск. і бел. дваранства, каталіцкага духавенства, уніяцтва. Змяшчаў матэрыялы па археалогіі, краязнаўстве, статыстыцы, этнаграфіі Беларусі, Літвы, Украіны. Друкаваў маст. творы. С.В.Говін.
    «ВЁСТННК МЙНСКОГО ГУБЁРНСКОГО ЗЁМСТВА», часопіс. Выдаваўсяў 1914—15 у Мінску на рус. мове. У 1914 выйшла 12 нумароў, у 1915 — 8. Адказны рэд. Б.М.Самойленка. Асвятляў дзейнасць губернскіх і павятовых земстваў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, лясной справы, эканам. жыцця губерні. Змяшчаў хроніку, распараджэнні ўрада і Сената па земскіх справах. У часопісе надрукаваны кароткі агляд дзейнасці Мінскага земства за 3 гады (1914, № 3—4), матэрыялы пра першых земскіх урачоў і прадстаўнікоў земстваў Мінскай губ. (1914, № 10), нарыс «Кароткая характарыстыка Палесся» (1914, № 12).
    «ВЁСТННК МЙНСКОГО ГУБЁРНСКОГО КОМНССАРМАТА», штодзённая газета, орган Мінскага губернскага камісара Часовага ўрада. Выходзіла з 9 (22).3 да 19.12.1917
    (1.1.1918) у Мінску на рус. мове (замест «Мйнскйх губернскйх ведомостей»), Да № 33 мела назву «Вестннк Мннского губернского комнссара». Друкавала пастановы Часовага ўрада. Усе падзеі адлюстроўвала ў агульнадэмакр. кірунку, што спрыяла кансалідацыі грамадства. У паслякастр. перыяд праводзіла антыбальшавіцкую палітыку. Прыпыніла выхад з прычыны скасавання губ. камісарыята.