• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    272
    ВЕТКАЎСКАЯ
    ныхі 1752драўляныя (зіх980жылых) пабудовы, школа, вінная крама, млын, магазін, мед. прыёмны пакой, праваслаўная і стараабрадніцкая цэрквы, яўр. малітоўны дом. У1910 пабудавана бальніца. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР, з 1925 горад, з 1926 у БССР (5,9 тыс. ж), з 8.12.1926 цэнтр раёна Гомельскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1930я гг. працавалі вінзавод, торфараспрацоўчая і трыкатажная арцелі, цагельня, абутковая, кравецкая, шавецкая, вяровачная, дрэваапрацоўчая майстэрні, МТС (з 1934), крухмальнапатачны завод, маслазавод, нафтавы млын, ткацкая арцель (з 1931), панчошнатрыкатажная фабрыка (з 1938). У 1939 — 6 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 18.8.1941 да 28.9. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Акупанты загубілі больш за 200 ж. У 1969 — 6,2 тыс. ж. Пасля чарнобыльскай катастрофы 1986 знаходзіцца ў зоне радыеактыўнай забруджанасці. У 1995 — 6,3 тыс. ж.
    Архіт.планіровачную структуру В. вызначаюць вуліцы Леніна, Пралетарская (гал. вось), Савецкая, Інтэрнацыянальная, Чапаева, Луначарскага, Батракова, якія разам з інш. вуліцамі ўтвараюць невял. кварталы. У цэнтры горада (забудаваны 2—5павярховымі жылымі дамамі) паміж вуліцамі Леніна і Пралетарская сфарміравалася пл. са скверам — адм.грамадскі і культ.гандлёвы цэнтр. Пераважае 1павярхо
    Фрагмент забудовы ў г. Ветка.
    вая забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Для знадворнага дэкарыравання жылых дамоў шырока выкарыстоўваецца разьба па дрэве, т.зв. веткаўская разьба, вядомая з 17— 18 ст. (спалучае рус. і мясцовыя бел. традыцыі нар. архіт. дэкору, вызначаецца павышанай дэкаратыўнасцю, шматпланавасцю кампазіцыі, у якой пераважаюць стылізаваныя раслінныя матывы). Паводле генплана 2006 сучасны горад развіваецца ў паўд. і паўн. напрамках. Зона адпачынку — гар. сквер, добраўпарадкаваная набярэжная р. Сож. Вядзецца забудова (2011) шматпавярховымі жылымі дамамі мікрараёна Паўночны.
    У 2011 у горадзе гімназія, сярэдняя, муз., дзіцячаюнацкая спарт. школы, домінтэрнат «Шубіна», 4 дзіцячыя сады, Дом культуры, 2 бкі (цэнтр. і дзіцячая), тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінатбыт. абслугоўвання, аддз. сувязі, «Беларусбанка» і «Белпрамбудбанка», Музей нар. творчасці, рэстаран, магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Бюст ураджэнцу Веткаўскага рна міністру замежных спраў СССР А.А. Грамыку. Памятныя знакі «Адселеным вёскам», знакамітым людзям рэгіёна, мемар. знак воінамафганцам Веткаўшчыны. Помнікі: прац. славы, у гонар першых механізатараў раёна.
    Помнікі археалогіі: бескурганны могільнік, 2 селішчы, паселішча, Праабражэнская царква (1990я гг.). Радзіма парт. і дзярж. дзеяча Беларусі У.І.Бровікава, рус. паэта Дз.М.Кавалёва, Героя Сац. Працы Т.В.Васільковай, генералмаёра Д.І.Скорабагатава, поўнага Георгіеўскага кавалера К.А.Вышнікава, бел. скульпт. А.Т. Курачкіна, жывапісцаў В.Р.Ландарскага, С.М.Цуканава, М.Ф.Шклярава, дзярж. дзеяча Беларусі Н.Л .Сняжковай, засл. будаўніка Беларусі А.Е. Фаміна, засл. настаўнікаў Беларусі С.П.Гаробчанкі, Н.К.Гаўрыкавай і Е.Р.Іўковіч, бел. кампазітара С.В.Райнера.
    ВЁТКА, вёска ў Хоцімскім рне, на р. Войская (прытокр. Беседзь). За 37 км на ПдЗ ад г.п. Хоцімск, 15 км ад чыг. ст. Журбін на лініі Клімавічы— Сураж (Расія), 201 км ад Магілёва. Цэнтр Батаеўскага с/с. 72 гаспадаркі, 207 ж. (2011).
    Засн. ў пач. 1920х гг. на б. памешчыцкіх землях. 3 20.8.1924 у Бялынкавіцкім, з4.8.1927у Касцюковіцкім, з 22.2.1935 у Хоцімскім рнах Калінінскай, з 9.6.1927 да ліп. 1930 Магілёўскай акруг. У 1920я гг. дзейнічала пачатковая школа. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да 27.9.1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962да 30.7.1966 у Касцюковіцкім рне. У 1975 да В. далучана в. Леванова. У 1996 — 94 гаспадаркі, 310 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, сацыяльны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЁТКАЎСКАЯ ІКАНАПІСНАЯ ШКОЛА, самабытная рэгіянальная жывапісная школа, якая склалася ў г. Ветка і яго наваколлі ў 17—18 ст. і праіснавала да сярэдзіны 20 ст.; адна з беларускіх іканапісных школ. Ахоплівала рэгіён з пасадамі Злынка, Клінцы, слабодамі Тарасаўка, Раманаўская, Касіцкая, Дабранка, Перавоз, Мар’іна, Крупец, Галодная і інш., б. манастыры Пакроўскі (г. Ветка), Макар'еўскі жаночы (в. Чонкі Гомельскага рна), Лаўрэнцьеўскі
    273
    ВЕТКАЎСКАЯ
    (каля г. Гомель). Сфарміравалася і развівалася падуплывам стараж.рус. і мясцовых бел. традыцый, аб’яднала адметныя рысы маскоўскага, наўгародскага, паволжскага, укр. і бел. іканапісу. На развіццё школы значна паўплывалі пашыраныя ў той час зборнікі гравюр, іл. старадрукаў, мініяцюры мясц. і старабел. рукапісаў. Захаванню традыцый садзейнічала выкарыстанне проразей з іканаграфічнымі схемамі, якія перадаваліся ад аднаго майстра да другога. Паводле архіўных крыніц, надпісах на проразях абразоў вядома пра 75 майстроў. У 18 — 1й пал. 20 ст. найб. пашыранымі былі багародзічныя сюжэты «Пакровы» ў варыянтах наўгародскіх і ўладзімірасуздальскіх зводаў: «Багародзіца Змякчэнне злых сэрцаў» (18 ст.), «Маці Божая Знаменне» (1840), «Маці Божая Усім смуткуючым радасць» (1840я гг.), «Пакровы Багародзіцы» (сярэдзіна— канец 18 ст.), «Маці Божая Страсная» (канец 18 — пач. 19 ст.), «Маці Божая Неспадзяваная радасць» (19 ст.) і інш. Пісалі абразы 2часткавыя («Харлампій», «Паісій», 1япал. 19ст.),4часткавыя («Пакровы», «Маці Божая Багалюбская», «Сергій Раданежскі», «Святая Параскева», 19 ст.; «Раство
    Веткаўская іканапісная школа. Сямічасткавы абраз. Канец 18 — пач. 19 cm.
    Веткаўская іканапісная школа. Сергій Раданежскі. Пач. 19 cm.
    Маці Божай», «Багародзіца Фёдараўская», «Маці Божая Бысць чрэва тваё святая трапеза», «Святыя вялікапакутніцы Кацярына і Варвара», усе 1840я гг.), 6часткавыя («Не рыдай мене маці», «Айчына», «Маці Божая Спагнанне загінуўшых душ», «Святы Мікалай», «Выбраныя святыя з Кірыкам і Улітай», канец 18 — пач. 19 ст.), 7часткавыя жыційныя і свя
    точныя («Харлампій у жыціі», канец 19 ст.), 12часткавыя («Святы», 19 — пач. 20 ст.) і інш. Асобнае месца займалі мясц. гаючыя («цалебныя») абразы з выявамі святых (Мікалая, Барыса і Глеба, ІаанаХрысціцеля, Іаана Багаслова, Сергія Раданежскага), сюжэтамі («Пакровы», «Успенне Maui Божай», «Сабор архістраціга Міхаіла» і інш.): «Мікола Адхіляючы» (19 ст.), Цалебнікі (28часткавы, які ўключаў сярод інш. частак выявы «Маці Божая Ціхвінская» — для здароўя немаўлят; «Неапалімая Купіна» — для захавання ад пажару; «Святы Арцемій» — для збавення ад хвароб, усе 2я пал. 19 ст.) і інш. Веткаўскія іканапісцы ўключалі ў сюжэты разнастайныя этнаграф. дэталі (касцюм, быт. рэчы, элементы інтэр’ера), імкнуліся перадаць эмацыянальны стан персанажаў. Большасць абразоў вылучае мажорная колеравая гама, засн. на выкарыстанні залатога, чырвонага, светлаблакітнага, ружовага, яркапунсовага колераў. Веткаўскія абразы пісалі на дошках (з сустрэчнымі шпонкамі), выкарыстоўвалі павалоку па ляўкасе, яечную тэмперу, упрыгожвалі абкладамі (металічнымі ў тэхніках гравіроўкі, чаканкі, прасечкі), бісерам, жэмчугам, змяшчалі ў драўляных кіётах з пышным разным дэкорам. Б.А.Лазука.
    ВЁТКАЎСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1998 у г. Ветка пры гар. Цэнтры дзіцячайтворчасці. Ў 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Т.А.Бялова. У складзе студыі 242 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Студыя мае гурткі: «Чароўная саломка», «Саламяная скульптура», «Бісерапляценне», «Сувенір», «Клякса», «Самадзелкін» (лепка з гліны), «Масцеравыя» (лепка з цеста), «Палітра», «Ткацтва». Мэты дзейнасці: фарміраванне творчай асобы сродкамі дэкар.прыкладной творчасці, вывучэнне нар. традыцый, культуры Беларусі, роднага краю, выяўленне і развіццё талентаў. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты выставак: рэсп. дзіцячай творчасці «Вясёлкавыя рытмы» (2007), дэкар.прыклад
    274
    ВЕТКАЎСКІ
    нога мастацтва «Саматканы цуд» (2009, абедзве Мінск), абл. «Асеннія фантазіі» (г. Гомель, 2007), конкурсаў: рэсп. дэкар.прыкладной творчасці «Зямля — наш дом» (Мінск, 2008) і абл. «Вясёлкавыя рытмы» (г. Гомель, 2007), рэсп. выстаўкіконкурсу дэкар.прыкладной творчасці «Калядная зорка» (2006—08, абедзве Г. Гомель) і інш. С.В.Барысёнак.
    ВЁТКАЎСКАЯ РАЗЬБА, 1) аб’ёмнаажурная пазалочаная разьба па дрэве, якой у г. Ветка. ў 18— 19 ст. аздаблялі ківоты да абразоў. З’яўлялася высокаразвітым пасадскім ці манастырскім рамяством, працягвала і развівала традыцыі беларускай рэзі. Уяўляе сабой перапляценне вінаградных лоз, лісця, гронак, кветак і інш. На пач. 20 ст. промысел заняпаў. Калекцыя ўзораў разьбяных ківотаў захоўваецца ў Веткаўскім музеі народнай творчасці. 2) Архіт. дэкор, пашыраны ў г. Ветка і навакольных вёсках. Традыцыя ідзе ад перасяленцаў з цэнтр. Расіі (17—18 ст.) Арганічна спалучае бел. і рус. нар. архіт. дэкор. У 18—19 ст. нескладанай выемчатай разьбой геаметрычнага характару аздабляліся пераважна аконныя ліштвы. 3 сярэдзіны 19 ст. пад уплывам класіцызму дэкор узбагаціўся накладнымі элементамі ў выглядзе прафіляваных ромбаў, прамавугольнікаў, рэечак, такарных дэталей і інш. Надваконнікі набылі форму трохвугольных франтончыкаў з прафіляванымі накладкамі, дэкор карнізаў і вуглоў часам імітаваў элементы мураванай архітэктуры. 3 канца 19 ст. пашырыўся прапілаваны дэкор геаметрычнага і расліннага характару, якім багата аздаблялі ліштвы, карнізы, ганкі, вароты, а ў наш час і веранды, мансарды, франтоны. Сучасная В.р. звычайна спалучаецца з паліхромнай расфарбоўкай, вызначаецца павышанай дэкаратыўнасцю, перавагай стылізаваных раслінных матываў, шматпланавасцю кампазіцыі. Я.М.Сахута.
    ВЁТКАЎСКАЯ ЎЗбРНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ФАРСЁ. Створана ў 2000 у г. Ветка пры СШ №2 (з 2007 гімназія). У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.Е.Фарашчан. У складзе студыі 53 чал. ва ўзросце ад 6
    да 20 гадоў. Mae вак. гурты «Усмешка», «Сонейка», «Мелодыя», «Ручаёк», «Фарсі». Асн. мэты дзейнасці — далучэнне ўдзельнікаў да вак. мастацтва, развіццё выканаўчых здольнасцей, прапаганда твораў бел. і рус. кампазітараў. У рэпертуары нар. песні бел., рус., армянскія, эстр. творы рус. і бел. кампазітараў. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2002), міжнар. сац.творчай акцыі «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця» (па раёнах Гомельскай вобл., 2009), абл. і раённага фестываляў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Гомель, 2000, г. Ветка, 2000— 09), раённага конкурсу «Веткаўская зорачка» (г. Ветка, 2005—09). Калектыў — арганізатар дабрачыннай акцыі «Дабро — людзямі».