• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЁТКАЎСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «КРЫНІЦЫ». Створаны ў 1993 у г. Ветка пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.М.Байдук, В.У. Нікуліна (з 1998), Т.А.Гудкова (з 2007). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце 9—40 гадоў. У рэпертуары песні абрадавыя (жніўныя, веснавыя, купальскія, калядныя, масленічныя), сямейнабыт. («Расцвіла каліна», «Скакалаплясала», «Каля рэчкі», «Як на гары каліна», «Маладая малада» і інш.), бел. нар. («I туды гара», «А ў нашай вёсцы», «Гай зеляненькі» і інш.), прыпеўкі, танцы («Нарэчанька», «Падыспань», «Лявоніха», «Ка
    кетка», «Кракавяк» і інш.). Калектыў — дыпламант міжнар. конкурсу «Дружба» (г. Чарнігаў, Украіна, 1995), кірмашу «Узвіжанскі песенны кругаварот» (г. Прылукі, Украіна, 2008) і інш. Т.А.Гудкова.
    ВЁТКАЎСКІРАЁН, адм.тэр. адзінка на У Гомельскай вобл. Цэнтр — г. Ветка. У складзе раёна 139 сельскіх нас. пунктаў, 11 сельсаветаў: Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Прыснянскі, Радужскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Шарсцінскі. Яноўскі. Пл. 1,56 тыс. км2. Нас. (2009) 19,3 тыс. чал., гарадскога — 39%. Жывуць беларусы (88,8%), рускія (8,5%), украінцы (1,5%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,2%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Гомель—Ветка—Свяцілавічы, Ветка—Добруш.
    Раён утвораны 8.12.1926, да 26.7. 1930 у Гомельскай акрузе. 3 20.2. 1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў жн. 1941 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія ў Ветцы і раёне загубілі 656 чал. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партыз. брыгады 1я Гомельская, Добрушская імя Сталіна, «Бальшавік». Раён вызвалены ў вер.— кастр. 1943 войскамі Бранскагафронту ў ходзе Бранскай аперацыі і войскамі Бел. фронту пад час ГомельскаРэчыцкай аперацыі. У 1969 у раёне 54 тыс. чал. В.р. моцна пацярпеў у выніку чарнобыльскай катастрофы 1986: у 1991—97 скасаваны 8 сельсаветаў, адселены 57 вёсак (7,7 тыс. сямей).
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, тэкстыльнай і харчовай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) 11 сярэдніх, 3 базавыя і муз. школы, школа мастацтваў (з 6 філіяламі), 15 дашкольных устаноў. Працуюць гар. Дом культуры, Цэнтр культуры і адпачынку, цэнтры маст. (г. Ветка і навакольныя вёскі) і ткацкага (в. Неглюбка) рамёстваў. Працуюць 14 СДК, 4 клубыбібліятэкі, 21 бка, 3 бальніцы, 2 амбулаторыі, 15 ФАПаў. Выдаецца газ. «Голас Веткаўшчыны». У раёне 9 рэліг. абшчын, у т.л. 7 праваслаўных. Помнік архітэктуры — палац (пач. 19 ст.) у в. Хальч. Вёска На
    277
    ВЕТРАЗІ
    вілаўка — радзіма акадэміка НАН Беларусі П.П.Рагавога (1895—1985), в. Старыя Грамыкі — дзярж. дзеяча СССР А.А.Грамыкі (1909—89).
    ВЁТРАЗІў архітэктуры, частка скляпення; элементы купальнай канструкцыі, якія забяспечваюць пераход ад квадратнай у плане асновы да цыліндрычнага барабана або акружнасці купальнага перакрыцця. Па канструкцыі адрозніваюць В. бэлечнакансольныя і арачнаскляпеністыя. Маюць форму сферычнага трохвугольніка, вяршыняй накіраваны ўніз, часцей аздоблены выявамі евангелістаў. Запаўняюць прастору паміж падпружнымі аркамі, якія злучаюць суседнія слупы падкупальнага квадрата. Асновы сферычных трохвугольнікаў В. ствараюць акружнасць і размяркоўваюць нагрузку купала па перыметры арак. У архітэктуры Беларусі цікавыя ўзоры В. у касцёлах св. Францыска Ксаверыя ў Гродне і Божага Цела ў Нясвіжы.
    В.Дз. Бажэнава.
    «ВЁТРЫК», беларускі народны танец. Муз. памер 2/4. Выконваўся парамі, якія трайным крокам рухаліся па крузе. Потым удзельнікі пар, то разыходзячыся, то збліжаючыся, кружыліся паасобку. Падрабязна апісаны У.Караткевічам у рамане «Дзікае паляванне караля Стаха». Зафіксаваны ў Аршанскім і Рагачоўскім рнах.
    ВЁТРЫНА, гарадскі пасёлак у Полацкім рне, на беразе воз. Сердава. За 23 км на ПдЗ ад г. Полацк, 133 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Маладзечна, на аўтадарозе Полацк—Вільнюс (Літва). Цэнтр Ветрынскагас/с. 1156 гаспадарак, 2737 ж. (2011).
    У дакументах 1504 згадваецца сярод найб. нас. пунктаў у Полацкім намесніцтве ВКЛ. Упамінаецца ў Полацкай рэвізіі 1552. У сярэдзіне 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Лепельскага павета. У 1886 валасное праўленне, часткова ўладанне дваран М.С.Радзевіча і А.С. Глінскага, 79 дамоў, 292 ж., праваслаўная царква, нар. вучылішча, яўр.
    малітоўная школа, паштоватэлеграфнае аддз., казённая вінная крама, ветраны млын. 3 31.1.1919 вёска ў Полацкім павеце. 3 сак. 1924 у БССР. У 1924—31 і 1935—60 цэнтр Ветрынскага рна Полацкай акругі (да 26.7. 1930 і з 21.6.1935), з 20.2.1938  у Віцебскай, з 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 зноў у Віцебскай абласцях. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 па 29.6. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў В. і раёне 1384 чал. У 1946 — 113 двароў. 3 21.1.1958 гар. пасёлак, з 20.1.1960 у Полацкім рне. У 1979 — 973 двары, 3075 ж. У 1995 — 3,5 тыс. ж.
    У 2011 Полацкі дзярж. прафес. ліцэй с.г. вытворчасці, сярэдняя школа, школа мастацтваў, дзіцячы Дом творчасці, 2 дзіцячыя сады, Дом культуры, 3 бкі, бальніца, паліклініка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі (2) 1 «Беларусбанка», 13 магазінаў; царква Стрэчання Гасподняга (1995); касцёл блажэннага Юрыя Матулевіча (2004). Музеі: Вял. Айч. вайны і Б.ЭпімахаШыпілы. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Абеліск удзельнікам вайны ў Афганістане (1987). Памятныя знакі: у радавой сядзібе двараніна І.Ф.Буйніцкага (2003), на месцы б. сядзібы першага геолагажанчыны ў Расіі Г.Б.Місуна. Мемар. дошка ГероюСав. Саюза А.А.Барэйку. Археал.
    Ветрынскі народны ансамбль народных інструментаў.
    помнікі: гарадзішча Глінскі замак, курганы часоў Стараж. Русі.
    ВЁТРЫНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаныў 1977у г.п. Ветрына Полацкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў (з 2001 пры Фарынаўскім СДК). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.В.Амасаў, В.М.Гур, А.М.Патрэбка, С.М.Мяркулава (з 1990), М.П.Рагожнікава (з 2000), С.А.Каўрэцкая (з 2002). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў; балалаечная і домравая групы, цымбалы, баяны, ударныя інструменты. У рэпертуары апрацоўкі рус. і бел. нар. песень і танцаў («Тустэп» А.Цыганкова, «Барыня» А.Бяляева, «Бульба» Н.Прош і інш.), папулярных эстр. мелодый. Калектыў —дыпламант абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), святаконкурсу нар. талентаў «Іграй, гармонік» (в. Гомель Полацкага рна, 2008), удзельнік аглядуконкурсу аматарскіх калектываў маст. творчасці «Таленты Полаччыны» (г. Полацк, 2004) і інш. С.А.Каўрэцкая.
    ВЕЦЯРбВІЧЫ 2, вёска ў Пухавіцкім рне, на р. Пціч. За 42 км на ПдЗ ад г. Мар’іна Горка і чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск—Слуцк, 105 км ад Мін
    278
    ВЕЯЛКА
    ска. Цэнтр Вецярэвіцкага с/с. 155 гаспадарак, 411 ж. (2011).
    У 1917 маёнтак Вецярэвічы Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., 1 двор, 16 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 27.2.1919 у ЛітоўскаБел. ССР,з31.7.1920уБССР.3 20.8.1924у складзе Слабодскага с/с Шацкага рна Мінскай акругі, з 4.8.1927 і з 12.2.1935 Грэскага, з 8.7.1931 і з 5.4.1935 Пухавіцкага рнаў, з 20.2. 1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 вёска акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У пач. ліп. 1944 вызвалена войскамі 1га Бел. фронту ў выніку Мінскай аперацыі. 3 4.1.1964 цэнтр Вецярэвіцкага с/с. У 1996 —162 гаспадаркі, 470 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін.
    ВЁЧАРЖАВА (Vecefova) Мілада (26.8. 1930, Чэхія — 2004), чэшская перакладчыца. Скончыла Карлаў унт у Празе. Працавала рэдактарам выдва «Свет Совету». На чэшскую мову пераклала трылогію «На ростанях» Я.Коласа (1960), творы «Тры пальцы» З.Бядулі (1957), «Халады напачатку вясны» А.Кудраўца (1977), аповесці «Трэцяя ракета» В.Быкава (1964), «Суд у Слабадзе» (1980) і «Цвіце на Палессі груша» (1983) В.Казько.
    ВЕЧАРЬІНКА, гл. Вячоркі.
    «ВЕЧЁРННЙ МЙНСК», гарадская газета. Заснавальнік — Мінскі гар. выканаўчы кт. Выдаецца з ліст. 1967 у Мінску на рус. і бел. мовах 5 разоў на тыдзень. Асвятляе грамадскапаліт., эканам. і культ. жыццё Мінска і рэспублікі. Выпускае штомесячныя тэматычныя старонкі «Экалогія Мінска», «Мір вашаму дому», «Максімаліст», «Званіца».
    С.Д. Сверкуноў.
    «ВЕЧЁРНЯЯ ГАЗЁТА», штодзённая грамадскапалітычная газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 1.10. 1912да 24.6.1915у Вільнінарус. мове. Асвятляла міжнар. і ўнутранае жыццё, дзейнасць урада і Дзярж. думы, падзеі 1й сусв. вайны. Выступала за буржуазнадэмакр. рэформы, культ,нац. самавызначэнне народаў Расіі,
    інфармавала пра рабочы і сялянскі руху Беларусі і Літве. Прыхільна ставіласядабел. нац. руху, падтрымлівала газ. «Наша ніва» ў яе палеміцы з рус. і польск. выданнямі. Бачыла ў сац. і духоўным абуджэнні беларусаў значны культ. набытак чалавецтва.
    ВЁЧНЫ ЖЫД, гл. Агасфер.
    ВЁЧНЫЯ ВОБРАЗЫ, умоўная назва вобразаў, што ўвасабляюць агульначалавечыя якасці. Узніклі ў канкрэтную эпоху, але ў свядомасці наступных пакаленняў, у творчасці буйных пісьменнікаў ператварыліся ў шматзначныя, шырокавядомыя сімвалы. Сярод класічных В.в.: Праметэй, Дон Жуан, Фауст, Гамлет, Дон Кіхот і інш. Кожны з іх пасвойму адлюстроўвае спрадвечныя канфлікты паміж чалавекам і грамадствам, праблемы самавыяўлення і самавызначэння чалавека, вышыню і бязмежнасць яго жыццёвых ідэалаў, супярэчлівую рэальнасць іх ажыццяўлення. Вобраз тытана Праметэя ўвасабляе абаронцу чалавека ад самавольства багоў (выкраў з Алімпа агонь і перадаў яго людзям, за што быў прыкуты да скалы і асуджаны на бясконцыя пакуты). У трагедыі Эсхіла «Прыкуты Праметэй» — смелы багаборца; у творчасці І.В.Гётэ, Дж.Байрана, П.Шэлі — бунтарпакутнік, сімвал чалавечнасці, падзвіжніцкага служэння вял. мэце. Дон Жуан — рыцар, які аддаў жыццё пошукам любоўных уцех насуперак маральным і рэліг. нормам (п’еса Тырса дэ Маліны «Севільскі свавольнік, або Каменны госць»); прадстаўнік арыстакратычнага грамадства, заўзяты шукальнік неўвядальнай жаноцкасці (Мальер, Э.Т.Гофман); бунтару імя волі асобы (Дж.Байран); звычайны спажывец буржуазнага тыпу (А.Бальзак); эгаістычны жыццялюб, для якога час расплаты настаў, калі прыйшло сапр. пачуццё (А.Пушкін). Ф а у с т — сярэдневяковы вучоны, які нібыта прадаўдушуд’яблудзеля ведаў, багацця і зямных задавальненняў; увасабленне веры ў сілу чалавечага розуму, у здольнасць і прызванне чалавека перайначыць рэчаіснасць (І.В.Гётэ); лёс героя параўноўваецца з лёсам Германіі 20 ст. (Т.Ман). Г а м л е т