• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    увасабляе героя, які настойліва дасягае мэты і карае злачынца, мысліцеля, які выпрабоўвае сумленнем традыц. погляды (У.Шэкспір). Агульнае паняцце «гамлетызм» абазначала расчараванне, песімізм, горкі роздум аб супярэчлівасцях быцця (А.Шлегель). У пазнейшых трактоўках гуманіст, які выкрывае зло і цемрашальства, але пад іх уздзеяннем сам страчвае свае ілюзіі. Дон Кіхот —з аднаго боку, сумнаіранічнае развянчанне рыцарства, якое верылаўжыццёвасць сваіх ідэалаў і не заўважала гіст. змен, з другога — гераізм у процістаянні ў адзіночку сілам зла (М.Сервантэс). У розныя часы «донкіхоцтва» разглядалася як няспынны пошук хараства і гармоніі чалавечых адносін, адарваны ад жыццёвай рэальнасці і таму моцны і непераможны ў сваёй палымянасці. Да В.в. адносяцца таксама глыбокія маст. вобразы, якія ўвасабляюць тыповыя чалавечыя характары і служаць арыенцірам у чалавечых паводзінах: вернасць (Пенелопа з «Адысеі» Гамера), здрадніцтва (Юда з Новага запавета), крывадушніцтва пад маскай прыстойнасці (Тарцюф з камедыі Мальера) і інш. У бел. лры першымі спробамі асваення В.в. былі пераклады Бібліі, стараж. еўрап. раманаў («Гісторыя пра Варлаама і Іасафата», варыянт рамана пра Трыстана і Ізольду і інш.), творчасць Кірылы Тураўскага, Ф.Скарыны, Сімяона Полацкага, М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Танка, У.Караткевіча і інш.
    Літ.: Адамовіч Г.Я. 3 крыніц сусветнай літаратуры. Мінск, 1998.
    С.А. Сычова.
    ВЁЯЛКА ручная, шуфлік, прылада для веяння абмалочанага збожжа. Лёгкая драўляная лапатка даўж. 30—35 см, шыр. 15—20 см з ка
    Веялка ручная.
    279
    ВЁСКА
    роткай ручкай. Рабілі пераважна з суцэльнага кавалка дрэва (бярозы, асіны, ліпы, вярбы, вольхі), радзей з тонкіх дошчачак ці фанеры. Дно ўвагнутае (выдзеўбанае) або прамое. Больш заўсё В. ручныя былі пашыраны на ПнУ Беларусі.
    ВЁСКА, невялікі населены пункт, асноўны тып сельскага паселішча на тэр. Беларусі. Гал. заняткам яго жыхароўз’яўляецца сельская гаспадарка.
    Да 8—9 ст. В. былі практычна ўсе паселішчы, пакуль у выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі не сталі стварацца гарады і мястэчкі. У гэты ж час пры пераходзе ад радавой да суседскай абшчыны з’яўляюцца асобныя сялянскія дварысядзібы. Да сярэдзіны 16 ст. пераважала скучаная (бессістэмная) планіроўка В., калі сялянскія хаты размяшчаліся асобнымі групамі. У выніку валочнай рэформы 1557 пашырылася вулічная планіроўка, што стала адметнай рысай бел. В. на працягу стагоддзяў. Колькасць двароў звычайна не перавышала некалькі дзесяткаў. Група суседніх В. утварала сельскую акругу (воласць), якая вызначалася аднароднасцю насельніцтва, значным падабенствам духоўнага і эканам. жыцця. Тыпалогія і вонкавае аблічча паселішчаў вызначалася асаблівасцямі таго ці інш. гісторыкаэтнаграф. рэгіёна Беларусі. Сельская гаспадарка мела ў асн. натуральны характар. У феадальны перыяд В. былі прыватнаўласніцкія і дзярж.; землеўласнік меў магчымасць забіраць у сялян прыбавачны прадукт. У час спусташэнняў, выкліканых войнамі, асабліва ў 17— 18 ст., феадалы заахвочвалі перасяленцаў у разбураныя раёны вызваленнем ад падаткаў на некалькі гадоў, такім чынам ствараліся новыя тыпы паселішчаў — «воля», «слабада», якія потым ператвараліся ў звычайныя В. Пасля адмены прыгоннага права (1861) павялічыўся рух сялян у гарады і мястэчкі. Сталыпінская агр. рэформа пач. 20 ст. паскорыла працэс эвалюцыі да гандлёварыначнай с.г. вытворчасці. У выніку Кастр. рэв. 1917 паводле Дэкрэта аб зямлі была ліквідавана памешчыцкая ўласнасць на зямлю. Асн. тыпам гаспадаркі ў В. стала дробная індывід. гас
    падарка. 3 канца 1920х гг. у ходзе індустрыялізацыі, урбанізацыі і калектывізацыі колькасць В. натэр. Беларусі істотна паменшылася. Вял. ўрон В. быў нанесены ў Вял. Айч. вайну: ням.фаш. захопнікі разбурылі і спалілі каля 9,2 тыс. В. (620 разам з жыхарамі), многія з іх не адноўлены. Пасля вайны раздзяленне В. на перспектыўныя і неперспектыўныя таксама прывяло да рэзкага змяншэння іх колькасці. У выніку чарнобыльскай катастрофы 1986 у зоне радыяцыйнага забруджвання апынуліся 54 раёны рэспублікі, сотні В. апусцелі. 3 канца 1980х г. у В. узнікаюць фермерскія гаспадаркі і с.г. кааператывы, адноўлена арэнда зямлі. У пач. 1990х гг. у сельскай мясцовасці склалася неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя, абумоўленая міграцыйнай палітыкай папярэдніх дзесяцігоддзяў, якая была накіравана на прыцягненне прац. рэсурсаў у буйныя прам. цэнтры краіны. У мэтах стварэння ўмоў для прыярытэтнага сац.эканам. развіцця В. і павышэння работы аграпрам. комплексу (АПК) 29.3.2005 прынята Дзярж. Праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005—10. Яе асн. мэты — устанаўленне прыярытэтаў фінансаваэканам., арганізацыйнакадравай 1 інфармацыйнай падтрымкі с.г. вытворчасці, развіццё сельскай сац. і вытворчай інфраструктуры, забеспячэнне належнага ўзроўню жыцця сельскага насельніцтва для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі і сац.культ. адраджэння сяла, фарміраванне эфектыўнай і ўстойлівай аграпрам. вытворчасці. У адпаведнасці з праграмай буйныя В. прымаюцца за базавыя аб’екты развіцця ўсяго комплексу сац. устаноў і паслуг, перабудоўваюцца ў аграгарадкі. 3 2005 у рэспубліцы пачалося стварэнне аграгарадкоў на базе цэнтр. сядзіб гаспадарак і цэнтраў сельсаветаў. Аграгарадкі арганізуіоць абслугоўванне ўсяго сельскага насельніцтва па комплексным пераліку паслуг. Дзярж. дапамога В. канцэнтруецца на 6 асн. кірунках: будаўніцтва жылля, мадэрнізацыя дарог, газіфікацыя, стварэнне аграгарадкоў з сучаснай сац.быт. інфраструктурай, тэхн. і тэхнал. перааснашчэнне с.г. вытворчасці, укараненне індустрыяльных тэхналогій
    у вытворчасць. На тэр. Беларусі (2011) 23,5 тыс. В., у іх пражывае 2,4 млн. чал. (25,5% усяго насельніцтва краіны).
    Архітэктура В. стваралася з улікам уяўленняў аб аптымальных прынцыпах арганізацыі асяроддзя для жыццядзейнасці і на аснове мясц. архіт.буд. традыцый і эстэтычных поглядаў. Планіровачныя рашэнні і канкрэтныя архіт., канструктыўныя і маст. прыёмы і зараз адлюстроўваюць шматвяковыя традыцыі нар. культуры. Таму аблічча В. заўсёды вызначаецца асаблівасцямі гісторыкаэтнаграф. рэгіёна. У 20 ст. значнае ўздзеянне на развіццё В. і на ўдасканаленне іх забудовы аказвалі сац.эканам. фактары. Агр. рэформы пач. 20 ст., накіраваныя на паступовую ліквідацыю сельскай абшчыны як калект. ўладальніка зямлі, садзейнічалі выхаду на хутары, што змяншала шчыльнасць забудовы В. і адкрывала магчымасці для іх архіт.планіровачнага развіцця. Карэнныя змены ў архітэктуры В. адбыліся за гады сав. улады. Большасць з іх сталі забудоўваць па зацверджаных генеральных планах, з выкарыстаннем праектаў, распрацаваных для сельскай мясцовасці. Жылая зона засталася гал. кампанентам В., але яе прасторавыя і архіт.планіровачныя асаблівасці сталі залежыць ад размяшчэння грамадскага цэнтра, які складалі будынкі культ.быт. прызначэння, зона адпачынку, спарткомплекс. Абагульненне вытворчасці паўплывала на змяншэнне складу пабудоў на сялянскім двары. Замест гумнішча ствараліся вытворчыя зоны калгасаў і саўгасаў. У архіт.маст. завершанасці кампазіцыі большую значнасць набывалі добраўпарадкаванне і азеляненне. У 1960—70я гг. рэалізавана праграма эксперымент.паказальнага будаўніцтва, накіраваная на распрацоўку архіт.буд. прыёмаў для пераўтварэння В. у пасёлкі з усімі відамі інжынернага абсталявання, культ.быт. абслугоўвання на ўзроўні горада, але з улікам спецыфікі сельскага жыцця. Для сучаснага перыяду характэрна арыентацыя на фарміраванне паўнацэннага архіт. асяроддзя сельскіх пасяленняў у адпаведнасці з Дзярж. праграмай адраджэння і развіцця сяла ў 2005—10.
    280
    ВІДАМЛЯ
    Асновай большасці пасяленняў новагатыпу (аграгарадкоў) сталі В., якія былі адм.тэр. адзінкамі базавага ўзроўню — цэнтрамі сельсаветаў і цэнтр. сядзібамі с.г. прадпрыемстваў. С.А.Сергачоў (архітэктура).
    ВІГЎРСКАЯ Галіна Васілеўна (28.6. 1909, с. Юлінцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1.8.1990), украінская перакладчыца, літаратуразнавец. Скончыла інт педагогаў для дашкольнікаў пры Кіеўскім унце (1936). Працавала ў рэдакцыях рэсп. газет. Даследавала ўкр.бел. літаратурныя і культ. ўзаемасувязі. Пераклала на ўкр. мову трылогію «На ростанях» Я.Коласа (1958), раман «Калі зліваюцца рэкі» П.Броўкі (1961), аповесць «Альпійская балада» В.Быкава (1965), раман «Віленскія камунары» М.Гарэцкага (1969), аповесць «Міколкапаравоз» (1956) і апавяданне «Андрэй Лятун» (1979) М.Лынькова, раман «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна (1975), паасобныя творы І.Мележа, Я.Брыля, п’есы В.Вольскага, К.Крапівы і інш.
    ВІД у літаратуры, устойлівая форма развіцця літаратуры, якая склалася гістарычна як адна з праяў роду літаратурнага (эпасу, лірыкі, драмы). Вылучаюць асн. В. эпасу (эпапея, раман, аповесць, апавяданне, нарыс, кажа і інш.), лірыкі (паэма, верш, песня і інш.), драмы (трагедыя, уласна драма, камедыя). В. у літры выяўляе ўзаемасувязь паміж тэмай, ідэяй, стылем твора і іх маст. увасабленнем. Валодае адносна ўстойлівымі кампазіцыйнымі адзнакамі, адзінствам праблематыкі, пафасу. Mae падвіды або жанравыя формы (напр., адрозніваюць раманы філас., псіхал., гіст. і інш.). У сучасным літ.знаўстве часам адбываецца атаясамліванне паняццяў В. і жанр зза цяжкасці іх тэарэт. размежавання.
    ВІД (Wied) Антоній (1500, герцагства Пфальц, Германія — 1558), нямецкі картограф, мастак і гравёр. У 1545— 46 жыў у Вільні, дзе выконваў маст. работы паводле заказу караля польск. і вял. кн. літоўскага Жыгімонта II Аўгуста (карціны палявання на зуброў з адлюстраваннем рыцарскага турніру). Аўтар карты ўсх. часткі Беларусі і Маскоўскага вял. княства,
    складзенай у Вільні (гл. ВідаЛяцкага карта).
    ВІДАВЬІ ФІЛЬМ, жанраватэматычная разнавіднасць кінанарыса; адзін з самых пашыраных жанраў экраннай культуры Беларусі. Засн. на асацыятыўным прынцыпе драматургічнай арганізацыі матэрыялу; замест дыктарскага каментарыя выкарыстоўваюцца вершы. Важны маст. сродак В.ф. — муз. афармленне. Найчасцей яго прадметам выяўлення з’яўляецца прырода, прадстаўленая ў паэт. форме: «Бацька Нёман» (1993, рэж. Дз.Міхлееў), «Накцюрн» (1995, рэж. Н.Суханава), «Вясна» (2000, рэж. В.Скорабагатчанка) і інш. Ствараюцца В.ф. і пра нас. пункты — гарады, мястэчкі Беларусі, архіт. комплексы: «Бярэсце» (1996, рэж. В.Сюмакоў), «Заслаўе» (1997, рэж. Г.Нагаева), «Навагрудак» (1998, рэж. С.Пятроўскі), «Гомельскі палацавапаркавы ансамбль» (2009, рэж. А.Анісімаў), «Храмы кола Браслаўскага Паазер’я» (2010, рэж. В.Скварцова) і інш. В.ф. носяць пераважна рэпрэзантыўны характар, прадстаўляючы краіну ў прывабным ракурсе. Эвалюцыя сучаснага В.ф. звязана з пашырэннем тэматыкі, накіраванасцю на інфармацыйнасць і выкарыстаннем метадаў ігравога кінематографа. Здымаюць В.ф. у кіна, тэле і відэафарматах. Буйнейшы вытворца В.ф. у Беларусі — «Белвідэацэнтр». В.ф. здымаюць таксама на Бел. тэлебачанні, у вытворчатворчым аб’яднанні «Летапіс». Г.У.Шур.