• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВІКТАР Садкоўскі [свецкае Васіль Сямёнавіч; 1741?—11(23).11. 1803], праваслаўны царкоўны дзеяч. Скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію. 3 1758 прэфект Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1768 пасвячоны
    ў сан іераманаха, чл. Магілёўскай кансісторыі. 3 1774 ігумен Тупічэўскага Святадухаўскага манастыра ў Мсціславе, з 1775 святар рас. пасольства ў Варшаве. 3 1784 архімандрыт слуцкі. 3 1785 епіскап пераяслаўскі і барыспальскі, адначасова намеснік мітрапаліта кіеўскага са знаходжаннем у Слуцкім Троіцкім манастыры. У час служэння В. актывізавалася праваслаўнае царк. жыццё Беларусі: асвячоны храмы ў Слуцку, Мазыры, Асаўцах, закладзена царква ў Капылі, адкрыты шэраг жаночых і мужчынскіх манастыроў, засн. духоўная семінарыя ў Слуцку. У выніку інтрыг з боку каталіцкага і уніяцкага духавенства ў 1789 В. арыштаваны па абвінавачванні ў падбухторванні вернікаў супраць улад Рэчы Паспалітай як агент рас. ўрада і зняволены ў Нясвіжскі замак. Тут яго прымусілі выступіць з заявай аб лаяльнасці каралеўскай уладзе, аднак яшчэ 3 гады пратрымалі ў турмах Варшавы і Чанстаховы. У вер. 1792 пасля хадайніцтварас. паслаЯ.І.Булгакава В. вызвалены і апраўданы. У сак. 1793 вярнуўся ў Мінск. Са стварэннем у крас. 1793 Мінскай праваслаўнай епархіі В. стаў яе першым архірэем з тытулам «епіскап мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі» (кафедра засталася ў Слуцку). У 1794 выдаў грамату з заклікам да уніятаў вяртацца ў праваслаўе. 3 1795 архіепіскап мінскі і валынскі, з мая 1796 архіепіскап чарнігаўскі.
    Літ.: Ш э й к і н Г. Мінская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар, 1997. Мінск, 1996; Кояловнч М.О. Нсторня воссоедмнення западнорусскнх уннатов старых времён. Мннск, 1999.
    І.В.Аржахоўскі, В.А.Цяплова.
    ВІКТАРАЎ Рычард Мікалаевіч (7.11. 1929, г. Туапсэ, Расія — 8.9.1983), расійскі кінарэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1974). Скончыў Львоўскі унт (Украіна, 1952), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі ў Маскве (1959). У 1959—65 працаваў на к/студыі «Беларусьфільм». Для творчасці В. характэрны жыццёвая дакладнасць, вострапсіхал. распрацоўка сюжэтаў, увага да маральнаэтычнай праблематыкі. Зняў фільмы маст. «Наперадзе — круты паварот» (1960), «Трэцяя ракета» (1963), «Каханая» (1965), дакумент. «Дарогамі бацькоў»
    287
    ВІЛАНЕЛА
    (1965, і сцэнарыст разам з В.Грушо) і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1977. Дзярж. прэмія СССР 1982.
    ВІЛАНЁЛА, віланель (італьян. villanella ад лац. villanus сялянскі, вясковы), лірычны верш, які складаецца звычайна з 6 тэрцэтаў, звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі ўсіх трохрадкоўяў В. рыфмуюцца паміж сабой. Пачатковы і заключны радкі 1 га трохрадкоўя папераменна паўтараюцца ва ўсіх наступных тэрцэтах на месцы 3га радка. Завяршае В. 3і радок 1га тэрцэта. Узнік у 15 ст. ў італьян. нар. паэзіі, пасля пашырыўся ў Францыі, з 19 ст. ў Англіі і некаторых інш. краінах. Першую бел. В. напісаў М.Кавыль («Вілянэль», 1957). Удалая В. належыць Р.Крушыну («Віланэля», 1975):
    Цёплы спеў віяланчэлі, Струнаў ціхі перазвон... Ласкіпешчы загучэлі.
    Вобраз твой — у акварэлі. Перадаў мне патэфон Цёплы спеў віяланчэлі.
    Гукі ў стройнасці мякчэлі, Віўся з альтам барытон — Ласкіпешчы загучэлі.
    Mae вочы заблішчэлі. Як пачуў я дзіўны звон, Цёплы спеў віяланчэлі.
    Аў душы маёй ярчэлі I валошка, і рамон. Ласкіпешчы загучэлі.
    Можа, у гэтай віланэлі Звяжа нас з табою кон — Цёплы спеў віяланчэлі.
    Скульптура «Вілляна» ў г. Вілейка.
    палітай (1793) у Рас. імперыі. Кацярына II падаравала В. мінскаму генералгубернатару Карнееву, які аб’яднаў мястэчка і вёску В. ў адзін нас. пункт. 3 1795 цэнтр Вілейскага павета Мінскай, з 1843 Віленскай губерняў. 22.1.1796 зацверджаны герб горада: чырвонае поле шчыта перасякае выява ракі з суднам і залатым коласам. Развіццю В. спрыяла гандлёвае суднаходства па Віліі, штогод адбываліся 4 кірмашы. Вял. страты гораду нанеслі пажар 1810 і вайна 1812. У час паўстання 1830—31 тут дзейнічаў паўстанцкі кт, паўстання 1863—64 — сфарміраваны паўстанцкі атрад. У сярэдзіне 19 ст. ў В. быў маёнтак з палацам; у 1860 — царква, 3 малітоўныя дамы, 3 капліцы, шпіталь, бровар, 14 крам, 272 дамы, у 1861 —
    2931 ж„ у 1880  3450 ж., у 1897 3560 ж., 2 навуч. ўстановы, шпіталь. У 1904 праз В. прайшла чыгунка. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр павета Віленскага ваяв. У В. дзейнічалі падп. райкомы КПЗБ і КСМЗБ, аргцыі Бел. сялянскаработніцкай грамады, Тва бел. школы. У 1939 у В. 7,5 тыс. ж. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 4.12.1939 цэнтр Вілейскай вобл. Выходзіла абл. «Сялянская газета». У Вял. Айч. вайну з26.6.1941 да 2.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут больш за 6 тыс. чал. Дзейнічалі падп. абкомы і гаркомы КП(б)Б і ЛКСМБ, ВілейскаКуранецкае патрыятычнае падполле. 3 вер. 1944 у Маладзечанскай, са студз. 1960 у Мінскай абласцях. У 1959 у В. 8,2 тыс. ж., у 1965 — 10,8 тыс. ж., у 1970— 12,2тыс.ж.,у 1999 —ЗОтыс.ж.
    У канцы 18 ст. тэр. В. ў плане нагадвала трохвугольнік, адметных будынкаў і ўмацаванняў не было. У 19 ст. горад набыў стройнасць забудовы, роўныя вуліцы дзялілі В. на невял. кварталы, у цэнтры быў разбіты парк. У кампазіцыйным і планіровачным вырашэнні В. захавала прамавугольную планіроўку 19 ст. Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада фарміруюць вуліцы 17 Верасня, Першамайская, Вадапьянава, якія ўтвараюць прамавугольную сетку дробных кварталаў сядзібнай, пераважна драўлянай, забудовы. Якасны ўзровень пабудоў, азеляненне і добраўпарадкаванне вуліц ствараюць своеасаблівы камерны інтэр’ер невял. горада, утульнае гар. асяроддзе. Адм.грамадскі і культ. цэнтр — прамавугольная ў плане пл.
    Ласкіпешчы загучэлі.
    ВІЛЁЙКА, горад, цэнтр Вілейскага рна, на р. Вілія (прыток р. Нёман), чыг. ст. на лініі Маладзечна—Полацк. За 103 км на ПнЗ ад Мінска. Вузел аўтадарог на Маладзечна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы. 28 339 ж. (2009).
    Вядомаў ВКЛ з 1599 як мястэчка, цэнтр Вілейскага староства Ашмянскага павета. Мела назву Стары Куранец, у 16 ст. належала роду Куранецкіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Пас
    Будынак басейна ў г. Вілейка.
    288
    ВІЛЕЙСКАЯ
    Леніна. Горад развіваецца паводле генплана 1979 і праекта дэтальнай планіроўкі цэнтра (1989). Прадугледжана развіццё В. ў паўд. напрамку ўздоўж р. Вілія, рэканструкцыя і забудова цэнтр. часткі 3—6павярховымі жылымі дамамі з захаваннем існуючай сеткі вуліц. Шматпавярховымі дамамі забудаваны жылы раён зда «Зеніт» і раён вул. Незалежнасці. Пабудаваны царква свяціцеля Ціхана, будынкі «Беларусбанка», басейна, праведзена рэканструкцыя пл. Ле ніна з устаноўкай фантана, рэстарана «Вілія», капітальны рамонт гар. парку з узвядзеннем скульптуры «Вілляна», вядзецца забудова (2011) мікрараёна Паўночны 2.
    У 2011 філіял Бел. тэхнікума бізнеса і права пры Бел. інце правазнаўства, каледжы: прафес.тэхн., с.г. вытворчасці; 8 дзіцячых садоўяслей, 2 гімназіі, 3 сярэднія, пачатковая і муз. школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДзЮСШ, школаінтэрнат, цэнтры пазашкольнай работы, дашкольнага развіцця, эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў, Дом школьнікаў, Палац культуры, 3 бкі, бальніца, паліклініка, 5 аптэк, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, краязнаўчы музей, філіял тва з дадатковай адказнасцю «Ваяжтур», аддз. сувязі (2), «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», басейн (з 2006), кафэ, магазіны; царква свяціцеля Ціхана (1995—96), Крыжаўзвіжанскі касцёл (пач. 20 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 3 магілы ахвяр фашызму. Помнікі: вызвалення, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, Герою Сав. Саюза А.Асланаву. Мемарыял «Былым вёскам». Мемар. дошкі: падпольшчыкам, супрацоўнікам міліцыі. Помнікі архітэктуры: будынкі гімназіі, бальніцы, жылы дом, царква Марыі Егіпецкай (1865), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1906—13). Археал. помнікі — 2 гарадзішчы.
    ВІЛЁЙСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ АРЫГАМІ «ЧАРбЎНЫ КВАДРАТ». Створана ў 1992 у г. Вілейка пры гар. Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.В.Занкевіч (з 1992),
    А.Г.Шахрай і А.Р.Судніковіч (з 1999). У складзе студыі 31 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Mae 3 групы: малодшую, сярэднюю, старэйшую. Мэты дзейнасці — засваенне эстэтычных асноў складвання з паперы, развіццё творчых здольнасцей у дзяцей, папулярызацыя арыгамі сярод насельніцтва, знаёмства з лепшымі ўзорамі школ арыгамі. Асн. кірункі: канструяванне, аплікацыя, мокрае складванне паперы, папяровая пластыка. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты рэсп. свята выцінанкі «Папяровы свет» (Мінск, 2005), абл. фестывалю нац. культур (г. Маладзечна, 2005), святконкурсаў цацкі і гульні «На аблоках дзяцінства» (г.п. Старобін Салігорскага рна, 2003, 2006), удзельнікі выстаўкі «Папяровыя дзівосы» (Мінск, 2005). Г.Я.Гуркіна.
    ВІЛЁЙСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ МЯККАЙ ЦАЦКІ «ПУШЬІСЦІКІ». Створана ў 1991—92 у г. Вілейка пры гар. Цэнтры эстэтычнага выхавання дзяцей і падлеткаў. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.С.Мікуліч (з 1992), С.М.Хазава (з 1994), С.А.Петух (з 2001) адначасовазЛ.А.Арол (з 2002), Т.Дз.Малькевіч (з 2007). У складзе студыі 31 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. Mae малодшую і старэйшую ўзроставыя групы. Мэты дзейнасці: далучэнне навучэнцаў да нар. творчасці, адраджэнне духоўнай спадчыны і захаванне маст. традыцый сродкамі
    Вілейская ўзорная эстрадная студыя «Экспромт».
    Вырабы студыйцаў Вілейскай народнай студыі ліяккай цацкі «Пушысцікі».
    дэкар.прыкладнога мастацтва, развіццё практычных здольнасцей у навучэнцаў. Асн. кірункі — выраб цацак, вышыванне, вязанне, бісерапляценне, аплікацыя. Студыйцы — лаўрэаты і дыпламанты рэсп. фестывалю нац. культур «Сонечны птах» (Мінск, 2000), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005), абл. святконкурсаў цацкі і гульні «На аблоках дзяцінства» (г.п. Старобін Салігорскага рна, 2003, 2006), «Беларуская лялька» (г. Слуцк, 2007), рэгіянальнага конкурсу гульні і цацкі (г.п. Старобін, 2006) і інш. Г.Я.Гуркіна.
    ВІЛЁЙСКАЯ ЎЗбРНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «ЭКСПРОМТ». Створана ў 1989 у г. Вілейка, пры гар. Доме культуры (з 2000 Палац культу
    289
    ВІЛЕЙСКАЯ
    Вілейская царква Марыі Егіпецкай.
    ры) як вак.інструм. ансамбль, з 1994 сучасная назва. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.В.Зайцава. У складзе студыі 30 чал. ва ўзросце ад 9 да 16 гадоў. У рэпертуары творы сучасных кампазіатараў бел. («Белая Русь» І.Цімакова, «Мая Белая Русь» І.Капланава), рус. («Музыка» І.Крутога, «Птушкі белыя» С.Ранды). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. юныхталентаў «Марская зорачка» (г. Адэса, Украіна — г. Стамбул, 2009), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1997, 1998, 2003, 2005), рэсп. бел. дзіцячай эстр. песні «Спяваем з аркестрам» (1998—99, 2001, абодва Мінск), абл. выканаўцаў эстр. песні «Жодзінская вясна» (г. Жодзіна, 2001, 2003), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Маладзечна, 2003), конкурсаў: вак. мастацтва «Музычныя пацеркі» (2009), адкрытых вак. мастацтва «Залатая ліра» (2008), маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (2008—10, усе Мінск), юных выканаўцаў эстр. песні «Маладзічок» (г. Маладзечна, 2009), нац. юных талентаў «Сузор’е надзей» (2002—03, 2006), тэлеконкурсаў: маладых выканаўцаў бел. нар. песні «Галасы Радзімы» (2004, абодва Мінск).