Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Золотой век художественных обьеднненнй в Росснп н СССР (1820— 1932). СанктПетербург, 1992.
М.Л.Цыбульскі.
ВІ'ЛЕНСКАЕ МАСТАЦКАПРАМЫСЛОВАЕ ТАВАРЬІСТВА, культурнаасветная арганізацыя. Засн. ў Вільні ў 1904—15 у гонар ураджэнца горада рас. скульпт. М.Антакольскага. Створана з мэтай пашырэння маст. адукацыі сярод рамеснікаў і рабочых, тэарэт. і практычных ведаў у галіне прыкладнога мастацтва, развіцця іх маст. густу, а таксама маст. прамсці ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай губернях. Пры тве з 1905 дзейнічалі класы па малюнку, курсы лепкі, сталярнага і малярнага майстэрства.
Літ.: Золотой век художественных обьеднненнй в Росснн н СССР (1820— 1932). СанктПетербург, 1992.
М.Л. Цыбульскі.
ВІ'ЛЕНСКАЕ МЕДЫЦЬІНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА, навуковая грамадская арганізацыя ў 1805— 1939. Засн. 12.12. 1805 пры Віленскім унце па ініцыятыве прафесараў мед. фта. Аб’ядноўвала выкладчыкаў унта (пасля
яго закрыцця ў 1832 — Віленскай медыкахірургічнай акадэміі) і медыкаўпрактыкаў Вільні і інш. гарадоў Беларусі і Літвы. Тва заснавалі і ўзначалілі прафесары А.Снядэцкі (прэзідэнт), І.Франк (сакратар), аптэкар Ж.Гут (скарбнік). Ставіла за мэту вывучэнне праблем мед., хірургіі, фармакалогіі, краявой паталогіі, даследаванне мясц. мінеральных крыніц, барацьбу з заразнымі захворваннямі. З’яўлялася цэнтрам навук. мед. думкі Беларусі і Літвы, спрыяла разгортванню ў краі даследаванняў у розных галінах медыцыны і прыродазнаўства. Сярод членаўкарэспандэнтаў тва былі бел. ўрачы Э.Бржэзінскі (Пінск), К.Вірыён, і К.Тыфенбах (Гродна), С.Грабоўскі (Слуцк), І.Грабоўскі і Л.Зембржыцкі (Свіслач), К.Гюбенталь і Дз.В.Земляніцын (Віцебск), Д.В.Спасовіч, М.К. Берг, Ф.Брадэнбург, В.Д.Гіндэнбург і І.Машчынскі (Мінск), А.Я.Грабоўскі, С.Алтаржэўскі і М.Цывінскі (Магілёў) і інш. Намаганнямі тва ажыццяўлялася медыкатапаграфічнае вывучэнне Віленскага краю, закладзены асновы статыстычнага вызначэння захворванняў насельніцтва. Пасля закрыцця ў 1842 медыкахірургічнай акадэміі навук. тва засяродзіла ўвагу пераважна на практычных пытаннях аховы здароўя. Яго члены ўдзельнічалі ў ліквідацыі халерных і інш. эпідэмій у краі, знаёмілі насельніцтва з асновамі санітарыі і гігіены, вялі барацьбу з забабонамі і знахарствам, прапагандавалі вакцынацыю. Па ініцыятыве тва ў Вільні засн. Інт вакцынацыі (1808), Інт мацярынства (1809), бактэрыяхімічная лабараторыя (1887), Пастэраўская станцыя (1897); у 1807—10 і 1860—64 дзейнічала бясплатная амбулаторыя для бедных. Працы тва друкаваліся ў навук. зборніках «Веснік Віленскага медыцынскага таварыства» (т. 1—2, 1818—21), «Дзённік медыцыны, хірургіі і фармацыі» (т. 1—2, 1822—24), «Віленскі фармацэўтычны веснік» (1920, усе на польск. мове), мед. газ. «Друг здравня» (на рус. мове, СанктПецярбург), час. «Pamietnik Wilenskiego towarzystwa lekarskiego» («Веснік Віленскага медыцынскага таварыства», 1925— 39).
У 1865—1913 выдаваліся пратаколы пасяджэнняў тва. Яго ганаровымі членамі былі рус. вучоныя С.П.Боткін, І.В.Буяльскі, М.І.Пірагоў, І.М.Сечанаў, ням. Р.Вірхаў, А.Гумбальт і інш.
Літ.: Загорскнй В.Б. ймператорское Внленское обшество 1805—1895. Внльна, 1896; Крючок Г.Р. Очеркн нсторнн меднцнны Белорусснн. Мннск, 1976; Доктор меднцнны Й.Й.Внрнон: новые данные о жнзнн н деятельностн Беларусн в последней четвертн XVIII — начале XIX в. // Журн. Гродненского гос. мед. унта. 2009. № 4.
ВІЛЕНСКАЯ АКАДЭМІЧНАЯ ДРУКАРНЯ, друкарня Віленскай акадэміі езуітаў. Існавала ў Вільні ў 1586— 1805. Аснову яе склалі шрыфты 1 інш. друкарская маёмасць Брэсцкай друкарні М.К.Радзівіла Чорнага, якія М.Радзівіл Сіротка перавёз у 1576 у Вільню, а ў 1586 падараваў езуітам. Кіраваў работамі наёмны друкар, наглядаў за дзейнасцю прэфект друкарні — чл. ордэна. Выпускала штогод да 15 выданняў на польск. і лац. мовах: падручнікі, палемічную лру, царк. права, жыціі святых, тэалагічнафілас. творы, у т.л. П.Скаргі, М.Сміглецкага, Я.Альшэўскага, І.Лаёлы. Сярод падручнікаў выданні Арыстоцеля, грэчаская граматыка М.Карвацкага (1725), латышская і літоўская граматыкі і слоўнікі. Друкавала таксама свецкія творы: лібрэта оперы «Выкраданне Гелены» В.Пучытэлі (1636, на італьян. мове), спеўнік С.Славянчынскага (1648); Статут ВКЛ 1588 (1693); календары (з 1737), якія змяшчалі спісы чыноўнікаў ВКЛ і Польшчы (Кароны), гіст. матэрыялы; газеты і часопісы (з сярэдзіны 18 ст.). Выпускала панегірыкі: «Казанне на пахаванні... Я.С.Алелькавіча» (1593) С.Высоцкага, «Турэцкіх і інфлянцкіх войнаў... аб Яне Каралю Хадкевічу» (1622) Ф.Малькота, «Казанні... з розных гадоў» (1645) Я.Альшэўскага; «Мемарыял несмяротнай памяці Паўлу Яну... і... Казіміру Льву... Сапегам» (1667) Я.Андрайкевіча, «Дарога ўправа да фартуннай вечнасці... Р.Кунасевічу Гімбуту» (1756) Д.Шышкі і інш., напісаныя найчасцей членамі Віленскага і Нясвіжскага калегіумаў. Многія з іх з’яўляюцца каштоўнай крыніцай ін
296
ВІЛЕНСКАЯ
фармацыі пра дзеячаў ВКЛ. Выдадзены гіст. творы: «Збор матэрыялаў аб царкоўным стане, што датычыцца Вялікага княства Літоўскага» (1650), «Пра войны 1648 і 1649 гадоўсупраць запарожскіх казакаў» (1651), «Радзівілаўскія хронікі з кароткім зместам подзвігаўзнакамітага роду князёў Радзівілаў» (1653) А.Каяловіча. Выйшлі: «Гісторыя Інфлянтаў» (1750) Я.А.Гільзена, серыя падручнікаў Ф.Папроцкага па гісторыі Англіі (1758), Курляндыі (1759); «Найбольш значныя войны...» (1763), гісторыя ВКЛ (1760, 1763), падручнік К.Галоўкі «Звесткі па гісторыі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага» (1753, 1763, 1771), «Арганізацыя і палажэнні аб Калегіуме Нобіліум Віленскай Акадэміі Т(аварыства) І(сусава)» (1762), «Першая частка гісторыі Літоўскай правінцыі Тав(арыства) Ісусава» (1768) С.Растоўскага. У афармленні выданняў выкарыстоўваліся арнаментальная, геральдычная гравюра, сюжэтныя іл., партрэт. Упершыню ў мастацтве ВКЛ тут сустракаецца кніжны медзярыт (1589). Магчыма, з друкарняй супрацоўнічаў Т.Макоўскі, які гравіраваў тытул і іл. да панегірыка св. Казіміру (1610). Дрэварыты пераважна ананімныя. Па майстэрстве выканання іх узровень саступае медзярытам. У тэхніцы гравюры на метале для друкарні працавалі таксама Ф.Бальцэвіч, Л.Вілац, К.Гётке, Л.Крыштановіч, А. і Л. Тарасевічы, І.Шчырскі і інш. У іл. 17 — пач. 18 ст. дамінуе барочны стьгль. Пасля скасавання ордэна езуітаў друкарняй кіраваў астраном М.ПачобутАдляніцкі, з 1804 — адміністратар піярскай друкарні ксёндз Р.Даніловіч. У 1805 універсітэт прадаў друкарню кнігавыдаўцу Ю.Завадскаму.
Літ.: Чепене К.,Петраускен е 14. НзданйЯ тйпографйй внльнюсской академйй 1576—1805: бйблчогр. Внльнюс, 1979; Гісторыя беларускай кнігі. Нікалаеў М.В. Кніжная культура Вялікага княства Літоўскага. Т. 1. Мінск, 2009; Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. Z. 5. Wielkie Ksi^stwo Litewskie. Wroclaw; Krakow, 1959.
M.B. Нікалаеў, M./. Ткачэнка.
ВІЛЕНСКАЯ АРХЕАГРАФІЧНАЯ КАМІ'СІЯ. Bіленская к а м і
сія для разбору і в ы д а н ня старажытных актаў, афіцыйная навуковая ўстанова ў крас. 1864—1915. Створана з мэтай абгрунтаваць дзярж. палітыку царызму ў Беларусі і Літве. Важнейшы накірунак дзейнасці камісіі — публікацыя дакументаў аб існаванні праваслаўных цэркваў і манастыроў у краі. Археаграфічная падрыхтоўка дакументаў была на невысокім узроўні. У рабоце камісіі ўдзельнічалі П.А.Бяссонаў, Я.Ф.Галавацкі, М.І. Гарбачэўскі, Ф.М.Дабранскі, Д.І. Даўгяла, Ю.Ф.Крачкоўскі, К.І.Снітка, І.Я.Спрогіс, А.В.Турцэвіч, С.В. Шалковіч і інш. Выдадзена 39 тамоў «Актаў» Віленскай камісіі (матэрыялы земскіх, гродскіх, копных судоў, магістратаў, інвентары старостваў і маёнткаў, матэрыялы пра вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і інш.); 6 выданняў (у 8 кнігах) па гісторыі агр. адносін, лясной гаспадаркі («Пісцовая кніга былога Пінскага староства», «Пісцовая кніга Гродзенскай эканоміі», «Пісцовая кніга Пінскага і Клецкага княстваў», «Рэвізія Кобрынскай эканоміі...», «Рэвізія пушчаў і пераходаў звярыных у былым Вялікім княстве Літоўскім...», «Ардынацыя каралеўскіх пушчаў у лясніцтвах былога Вялікага княства Літоўскага»), «Зборнік дакументаў, якія датычаць адміністрацыйнага ладу ПаўночнаЗаходняга краю пры імператрыцы Кацярыне II (1792— 1796)», «Зборнік палеаграфічных здымкаў са старажытных грамат і актаў», усяго 49 тамоў крыніц. Выданні камісіі з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі бел. мовы.
Літ:. Турцевнч А. Краткнй нсторйческнй очерк Внленской комйссйй для разбора й йздэнйя древнйх актов, 1864— 1906 гг. Вмльна, 1906; У л а ш н к Н.Н. Очеркн по археографйй й йсточннковеденню нстормй Белоруссйй феодального пернода. М., 1973; Ill у м е й к о М.Ф. Белорусская археографйя в XIX—XX вв.: (Проблемы теорйй, нсторйй, методнкй). Мннск, 2007. А.П. Грыцкевіч.
ВІЛЕНСКАЯ АРХЕАЛАГІЧНАЯ КАМІСІЯ (ВАК), навуковая ўстанова ў Вільні ў 1855—65, утвораная па ініцыятыве групы віленскіх аматараў гісторыі на чале з Я.Тышкевічам пры
Віленскім музеі старажытнасцей з мэтай вывучэння помнікаў старажытнасці натэр. Беларусі і Літвы, экспанавання атрыманых матэрыялаў. У 1851 Я.Тышкевіч распрацаваў праекты арганізацыі і дзейнасці музея і камісіі. 11.5.1855 рас. імператар Аляксандр II зацвердзіў «Высочайше утвержденное положенне о Музеуме древностей н о Временной Археологнческой комнсснн в Внльно», у якім указвалася, что яна ствараецца на 3 гады, у якасці выпрабавальнага тэрміну. Музей і камісія мелі сваю пячатку з дзярж. гербам і надпісам «Внленского музеумадревностей». Старшынёй ВАК і куратарам музея стаў граф Я.Тышкевіч з правам нашэння мундзіра чыноўніка Мінва нар. асветы 5га класа, намеснікам старшыні — М.Балінскі, вучоным сакратаром — М.Круповіч. Па палажэнніўсе члены Музея і ВАК падзяляліся на сапр., ганаровых і членаўсупрацоўнікаў. У першым спісе членаў музея старажытнасцей і ВАК, зацверджаным генералгубернатарам 1.1. 1856, налічваўся 51 чал. Ён уключаў 15 сапр. членаў, сярод якіх Т.Нарбут, Ю.І.Крашэўскі, М.Гербурт, М.Маліноўскі, І.Ходзька, П.В.Кукальнік, А.Г.Кіркор, М.М.Гусеў і інш., 8 ганаровых (кн. М.Радзівіл, К.Снітка, Я.Любанскі і інш.), 18 членаўпапячыцеляў (графы Р.Тызенгауз, М.ГутэнЧапскі, К.Тышкевіч і інш.) і 9 членаўсупрацоўнікаў (Я.К.Вільчынскі, А.Завадскі і інш.). Інфармацыя аб рабоце камісіі рэгулярна друкавалася ў газ. «Вшіенскйй вестнйк». Камісія збірала матэрыялы па гісторыі краю, звесткі пра ўладальнікаў археал. матэрыялаў, рукапісы, наладжвала археал. экспедыцыі, заслухоўвала даклады і рэфераты па краязнаўстве. Найб. цікавыя матэрыялы змяшчаліся ў спец. выд. ВАК «Запнскн Вйленского археологнческого обшества», выходзілі асобнымі краязнаўчымі працамі. У 1858 Я.Тышкевіч падрыхтаваў праект рэарганізацыі ВАК у тва з аддзяленнямі па археалогіі, археаграфіі, натуральным навукам, статыстыцы і эканоміцы, але ў сувязі з паліт. нестабільнасцю ў краіне ён не быў зацверджаны. Пасля паўстання 1863 ВАК зачынена па за