• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Kurczewski J. Biskupstwo Wileriskiej. Wilno, 1912; Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1 (1387—1507). Krakow, 1948; O c h m a ri ski J. Biskupstwo wilenskie w sredniowieczu: ustroj i uposazenie. Poznari, 1972; Przy
    szloic kultury polakow na Kresach. T. 2. Bialystok; Drohiczyn, 2000.
    ВЛ.Насевіч, A.M. Філатава.
    ВІЛЕНСКАЯ ШКЙЛА ГРАВЮРЫ, мастацкая школа ў графіцы пачатку 16—17 ст. Склалася ў Вільні ў 1520я гг., развівалася ў ВКЛ ва ўзаемасувязі з рус., укр., зах.еўрап. мастацтвам і пад уплывам традыцый аздаблення слав. рукапісаў. Тэрмін «В.ш.г.» ўведзены ў мастацтвазнаўства У.В.Стасавым. В.ш.г. паклала пачатак развіццю гравюры на ўсх.слав. землях. Асн. відамі гравюры Віленскай школы былі дрэварыт (кірылаўскія выданні) і медзярыт (лац.польск. выданні). Развівалася пераважна кніжная гравюра: партрэт, іл., франтыспіс, застаўкі, канцоўкі, геральдычныя выявы, ініцыялы. Вобразнастыліст. асновы школы закладзены выданнямі Ф.Скарыны (застаўкі і канцоўкі «Малой падарожнай кніжыцы», 1522, і «Апостала», 1525) і П.Мсціслаўца («Евангелле напрастольнае», 1575; «Псалтыр», 1576), падуплывамякога асн. элементамі ў афармленні віленскіх выданняў сталі фігурны франтыспіс, тытульны ліст («Новы запавет», Еўе, 1611; «Новызапаветз псалтыром», Вільня, 1623). Амальуседрэварыты 16 ст. ананімныя, медзярыты 17 ст. падпісныя. На гравюры кірылаўскіх выданняў паўплывалі традыцыі бел. жывапісу і драўлянай пластыкі. Асаблівасці школы найб. ярка праявіліся ў ксілаграфіях «Акафістаў» і «Канонаў» (Вільня, 1628), тытульным лісце «Ветраграда душэўнага» (Вільня, 1620) і інш. Высокім маст. узроўнем вылучаюцца тытульныя лісты да выд. «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588), «Устаў» (1617), «Граматыка» (1621) і інш. Першыя пастаронкавыя іл. з’явіліся ў «Часаслоўцы» (1617), які выдадзены ў друкарні Мамонічаў. Гравюра на медзі атрымала далейшае развіццё ў друкарні Віленскай акадэміі (тут працавала шмат выхадцаў з Беларусі), творы якой вылучаліся свецкім характарам і дасканалай тэхнікай выканання, што дазваляла перадаць аб’ёмнасць у выяве рэчаў і перспектыву. Майстрам медзярыту быў А.Тарасевіч, творы якога (іл. да «Разарыума...», 1672) паўплывалі натворчасць
    301
    ВІЛЕНСКІ
    многіх тагачасных майстроў. Сярод яркіх прадстаўнікоў школы М.Вашчанка, Л.Кршчановіч, Т.Макоўскі, Л. Тарасевіч, І.Шчырскі, замежныя гравёры Л.Вілатц, К.Гётке, Д.Пельцэльда, Т.Шнопс і інш. В.Ф.Шматаў.
    ВІЛЕНСКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ, Віленская Адзігітрыя, адна з хрысціянскіх святынь у Беларусі. Паводле легенды, намаляваны евангелістам Лукою, належаў візант. імператарам. У 1472 прывезены ў Маскву Соф’яй Палеалог, калі яна брала шлюб з Іванам III, у 1495 — у Вільню іх дачкой Аленай Іванаўнай, нявестай вял. князя ВКЛ Аляксандра
    Віленскі абраз Маці Божай.
    Ягелона. Пасля смерці вял. княгіні абраз быў змешчаны над яе гробам у віленскім Успенскім саборы, дзе яна была пахавана. У 1570 Іван IV зрабіў спробу вярнуць абраз у Маскву ў абмен на 50 знатных палонных ліцвінаў, але безвынікова. У пач. 17 ст. віленскія базыльяне перанеслі абраз у царкву Троіцкага манастыра. Наступную спробу вярнуць абраз у Маскву зрабіў цар Аляксей Міхайлавіч, але ён быў тайна вывезены ў г. Кёнігсберг (цяпер г. Калінінград, Расія). У час Паўн. вайны абраз захоўваўся ў
    Жыровіцкім Успенскім манастыры, потым быў вернуты ў Вільню, дзе ў сярэдзіне 18 ст. пашкоджаны пры пажары. У 1864 рэстаўрыраваўся. У 1915 перад пагрозай акупацыі Вільні ням. войскамі абраз эвакуіраваны ў Расію і далейшы лёс яго невядомы. Быў намаляваны на кіпарысавай дошцы тэмпернымі фарбамі. Па іканаграфіі ўяўляў сабою Адзігітрыю, блізкую да вядомага Ціхвінскага ізвода: Маці Божая злёгку павернута да дзіцяці, галава якога крыху ўскінута, ножкі скрыжаваны. Свабодным паўторам Віленскай Адзігітрыі, верагодна, з’яўляецца абраз Маці Божай пач. 17 ст. са Здзітава (Бярозаўскі рн Брэсцкай вобл.). А.А.Ярашэвіч.
    ВІЛЕНСКІ ЛЁТАПІС, помнік беларускалітоўскага летапісання, найболып ранні спіс «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». Захаваўся ў гіст. зборніку канца 15 — пач. 16 ст., які зберагаецца ў Вільнюсе. Паходзіць з усх. Беларусі, знойдзены ў Полацку ў 19 ст. Апрача «Летапісца», рукапіс змяшчае і Аўрамкі летапіс. Спіс дэфектны, канец тэксту не захаваўся. Абрываецца на апавяданні пра загадкавую смерць у Кіеве кн. Скіргайлы. Асн. змест — паліт. гісторыя ВКЛ ад часоў Гедыміна да Вітаўта, пададзеная ў форме займальнай гіст. аповесці з драматычна напружаным сюжэтам. В.л. напісаны дзелавым стылем старабел. літ. мовы з выкарыстаннем месцамі кніжных архаічных, старажытнарус. і царк.слав. элементаў. Упершыню апублікаваны А.Бычковым у 1893, перавыдадзены ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 17, СанктПецярбург, 1907; т. 35, М., 1980). В.А.Чамярыцкі.
    ВІ'ЛЕНСКІ МАНЁТНЫ ДВОР, асноўны цэнтр манетнай вытворчасці ў ВКЛ. Існаваў з канца 15 ст. да 1667. Выпускаў шырокую гаму манетных наміналаў у серабры, золаце (з 16 ст.), медзі (у 1664—66). У час панавання Жыгімонта II Аўгуста [1548—72] быў агульнадзярж. манетным дваром Рэчы Паспалітай. Да Люблінскай уніі 1569 манеты В.м.д. мелі асобную стапу і выяву «Пагоні», пры ўніфікацыі манеты ў час панавання Стэфана Ба
    торыя [1576—86] выбіваліся адначасова гербы ВКЛ і Польск. каралеўства. У сярэдзіне 17 ст. на манетах змяшчалася толькі «Пагоня». Манеты В.м.д. пазнаюцца па гербах вял. падскарбіяў ВКЛ або па ініцыялах арандатараў. Вядомы лічыльныя жэтоны сярэдзіны 16—пач. 17 ст. В.м.д. са знакамі падскарбіяў. Матэрыяльныя сляды манетнай вытворчасці 17 ст. адкрыты ў час археал. раскопак Вільні канца 20—пач. 21 ст. (шматлікія кружкі — загатоўкі медных солідаўЯна II Казіміра).
    Лігп:. Gumowski М. MennicaWilenskawXVI і XVII wieku. Warszawa, 1921.
    1.1. Сінчук.
    ВІ'ЛЕНСКІ МАСТАЦКІ ГУРТОК, культурнаасветная арганізацыя. Дзейнічаў у 1901—08 у Вільні. Створаны з мэтай каардынацыі і прапаганды творчасці мясц. мастакоў, удасканалення іх прафес. здольнасцей, пашырэння розных відаў мастацтваў. Меў аддзелы: маст., муз., літаратурнадрам. і шахматны. У склад праўлення ўваходзілі І.Бальзукевіч, С.Кузняцоў, В.Разанаў, І.Рыбакоў, І.Трутнеў, пазней Л.Бурхарт, Ю.Іадкоўскі, А.Папоў і інш. Першы старшыня — Е.Васільеў, ганаровы — кн. П.СвятаполкМірскі. Члены гуртка праводзілі заняткі па маляванні з натуры, ладзілі літ. і муз. вечарыны, ставілі аматарскія спектаклі, чыталі даклады па мастацтве. У 1902 і 1903 В.м.г. правёў выстаўкі карцін і прадметаў маст. прамсці. У 1908 члены гуртка арганізавалі Віленскае мастацкае таварыства.
    ВІ'ЛЕНСКІ МУЗЁЙ СТАРАЖЬІТНАСЦЕЙ. Засн. 29.4.1855 Я.П.Тышкевічам, адкрыты 1.12.1856убудынку бкі Віленскага унта. Пасля паўстання 1863—64 музей быў падвергнуты рэвізіі. Шмат экспанатаў адпраўлена ў Маскву, але частка іх пазней вернута. Рэканструяваны музей праіснаваў да пач. 1 й сусв. вайны і быў зачынены ў 1915 у сувязі з набліжэннем фронту. Аддзелы: археалогія, этнаграфія, мастацтва, зброя, мінералогія, арніталогія. Свае калекцыі музею перадалі Я. і К. Тышкевічы, У.Сыракомля, А.Кіркор, Т.Нарбут,
    302
    ВІЛЕНСКІ
    М.Балінскі, Ф.Багушэвіч, І.Кулакоўскі, К.Буйніцкі, А.Плятэр і інш. У канцы 19 ст. ў фондах налічвалася больш за 12 тыс. экспанатаў, у т.л. стараж. рукапісы, інкунабалы, рэдкія выданні 15—18 ст., калекцыі зброі, слуцкіх паясоў, габеленаў, графікі, скульптуры, партрэтаў магнацкіх родаў (Радзівілаў, Тышкевічаў, Хадкевічаў, Храптовічаў, Сапегаў), гербаў гарадоў Беларусі і Л ітвы, этрускіх ваз, японскіх, італьянскіх і кітайскіх тканін, фарфору, бронзавых вырабаў, нумізматычныя калекцыі (у 1858 былі 3264 антычныя, усх., рус., польскаліт., зах.еўрап. манеты). Пераважная большасць матэрыялаў была з Беларусі: археал. знаходкі, граматы 12—14 ст. аб сувязях полацкіх князёў з ганзейскімі гарадамі, каменныя ідалы са Случчыны, кальчуга са слав. надпісамі з Оршы (экспануецца ў Маскоўскім гіст. музеі), ядры з Мінскага замка, пячатка з Крэва, стараж. рэчы з Каложскай царквы ў Гродне, карэліцкія габелены і інш. У фондах музея ўпершыню выкарыстаны метад захавання прадметаў па аднароднасці матэрыялаў, з якіх яны зроблены (метал, дрэва, шкло, тканіны, косць, камень, папера і г.д.). Пры В.м. с. дзейнічала Віленская археалагічная каліісія. Большасць экспанатаў цяпер зберагаецца ў музеях Літвы, Польшчы і Расіі.
    «ВЙЛЕНСКНЕ ГУБЁРНСКНЕ ВЁДОМОСТЙ», афіцыйная газета. Выдавалася Віленскім губернскім праўленнем з 1838 да 11.10.1916 на рус. мове. Выходзіла ў Вільні, у 1915 (№ 61—63) у Дзісне, потым у Туле з рознай перыядычнасцю. Мелаафіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы, распараджэнні, аб’явы, весці цэнтр. і мясц. улад. Неафіц. аддзел (у 1846—63 выходзіў як самаст. газета пад той жа назвай, з 1864 друкаваўся на апошняй старонцы газеты) асвятляў мясц. жыццё, друкаваў артыкулы па гісторыі («Нарыс пра Расію», 1847, ёсць звесткі пра Беларусь; «Рух беларусаў на поўдзень Расіі да Кіева», 1868; «Гісторыя, геаграфія, этнаграфія і статыстыка заходніх губерняў і Віленскай у асаб
    лівасці» А.Кіркора, 1847, і інш.), даследаванні па этнаграфіі і фальклоры [«Этнаграфія Віленскай губерні» А.Кіркора, 1848; «Каляда (у Беларусі)», 1852; «Пра зборнік заходнярускіх прыказак і прымавак» Р.І.Кулжынскага, 1866], па геаграфіі («Нарыс Лідскага павета ў тапаграфічных адносінах», 1849), эканоміцы, статыстыцы, культуры, нар. асвеце і інш. У розны час да газ. выдаваліся «Асобныя артыкулы», «Дадаткі».
    «ВЙЛЕйСКЙЙ ВЁСТННК» («Kurier Wilenski»), палітычная і літаратурная газета, афіцыйны орган Віленскага ген.губернатарства. Выдавалася ў 1841—1915 у Вільні, у кастр. 1915— 16 у Гомелі. У 1841—64 афіц. матэрыялы друкаваліся на рус. і польск. мовах, неафіц.—пераважна на польск., з 1864 толькі на рус. мовах. «В.в.»— працяг газ. «Kurier Wilenski» («Літоўскі веснік»), Рэдактары АЭ.Адынец (1841— 59), А.К.Кіркор (185965), М. дэ Пуле (1865—68), П.Р.Бывалькевіч (1891— 1903) і інш. Друкавала матэрыялы пра бел. этнаграфію [працы А.М. Булгакава, А.Я. Васільевай, М.А.Дзмітрыева, М.В.ДоўнарЗапольскага, Я.Ф. Карскага, П.П.Дземідовіча (псеўд. Беларус) і інш.], гісторыю, лру, эканамічны стан і культ. жыццё бел. гарадоў і мястэчак. У газеце супрацоўнічалі бел. і польск. пісьменнікі У.Сыракомля, Ю.Крашэўскі, В.Каратынскі, А.ВярыгаДарэўскі, гісторык М.Маліноўскі, Т. Нарбут і інш. Спачатку прытрымлівалася паланафільскага кірунку, з мая 1863 віленскім ген.губернатарам ператворана ў орган урадавай адміністрацыі.