Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Музычнае жыццё В. ў розныя гіст. часы шмат у чым сутыкалася з муз. культурай Беларусі. У 16—17 ст. тут працавалі капэлы бел.літоўскіх магнатаў М.Радзівіла Чорнага, К.Радзівіла, Я.Тышкевіча. Спектаклі школьнага тэатра Віленскага унта (спачатку езуіцкая акадэмія) суправаджаліся інструм. музыкай, спяваннем кантаў, танцамі. У 1803 ва унце адкрыта кафедра музыказнаўства. Першым кіраўніком яе быў Я.Д.Голанд, пазней піяніст і арганіст Я.Рэ
нер. У В. атрымалі адукацыю бел. музыканты М.Ельскі, Ф.Міладоўскі, Н.Орда. Парадамі віленскага скрыпача І.Рэўта карысталася скрыпачка з Гродна Т.Юзафовіч. Ураджэнец Міншчыны С.Манюшка, працуючы ў В., дапамагаў мінскай скрыпачцы Б.Крыгер. У горадзе праходзілі выступленні бел. музыкантаў І.Памарнацкага(1816, 1822), Ф.Міладоўскага (1829), Т.Юзафовіч (1835), К.М.Марцінкевічаў (1847), М. Ельскага (1849), М.Багушэўскага (1862). У сваю чаргу звычайнымі былі канцэрты музыкантаў з В. у гарадах Беларусі. У 1904 у В. засн. муз. вучылішча Рускага муз. тва. Бел. інтэлігенцыю горада аб’ядноўваў у 1910—16 Беларускі музычнадраматычны гурток. 17.9.1916 быў створаны Беларускі клуб з драм. гуртком. У 1920—30я гг. тут разгарнулася муз.асветніцкая дзейнасць Р.Шырмы, які кіраваў бел. харавымі калектывамі (харамі бел. гімназіі, бел. саюза студэнтаў), наладжваў канцэрты бел. музыкі. У В. працаваў бел. і літоўскі кампазітар К.Галкоўскі, пачынаўтворчы шлях Г.Цітовіч. У 1980х гг. намаганнямі бел. актывістаў быў створаны клуб аматараў песні і творчасці «Сябрына». Першым яго кіраўніком стаў В.Стэх.
Тэатральнае жыццё. У 2й пал.
18 ст. ў В. пры езуіцкім калегіуме існаваў школьны тэатр, у якім побач з латынню і польск. мовай ужывалася бел., найперш у інтэрмедыях, якія стваралі навучэнцы на мясц. матэрыяле. У 19 ст. філаматы і філарэты ставілі сцэнкі на бел. мове. У 1846 у В. асобным выданнем выйшаў драм. твор «Сялянка» В.ДунінаМарцінкевіча. Падзеяй стала праведзеная ў В. 12.2.1910 Першая беларуская вечарынка, у якой удзельнічала каля 100 выканаўцаў: драм. акцёры (кіраўнік Ф.Аляхновіч), хор, салісты, аркестр (кіраўнік Л.Рагоўскі), танцоры І.Буйніцкага з Палевачоў. Яна атрымала вял. грамадскакульт. рэзананс і паспрыяла арганізацыі Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, спектаклі якой былі паказаны ў В. летам 1910. У В. распачаў дзейнасць Беларускі музычнадраматычны гурток, які ўпершыню паставіў «Паўлінку»
307
ВІНАГРАДАВА
Я.Купалы і «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча. У 1916 пры Беларускім клубе распачала дзейнасць Беларуская драматычная дружына пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, якая садзейнічала развіццю бел. тэатр. мастацтва. У 1919 у В. працаваў Ф.Ждановіч, які паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. У 1920—30я гг. тэатр. дзейнасць вялася пры бел. навуч. установах. Найб. значны ўклад у папулярызацыю бел. тэатр. культуры ў Зах. Беларусі, стварэнне асновы для прафес. тэатра ўнесла Беларуская драматычная майстэрня. Пачынаючы з 1945 у В. гастралявалі бел. калектывы: Бел. тэатр імя Я.Купалы (у 1922 паказаў «Тутэйшых» Я.Купалы) і Бел. тэатр імя Я.Коласа і інш. Бел. калектывы актыўна ўдзельнічалі ў фестывалях «Прыбалтыйскія тэатральныя вёсны» (1957, 1984) і тэатраў лялек (1979), якія праводзіліся ў В. Тут ставіліся бел. п’есы «Выбачайце, калі ласка!» (1954) і «Лявоніха на арбіце» (1961) А.Макаёнка. У наш час вільнюскія тэатры актыўна ўдзельнічаюць у фестывальным жыцці Беларусі.
Літ.: Соболевскнй А. Белорусская драматургня в театрах народов СССР. Мйнск, 1972; Аляхновіч Ф. Беларускі тэатр // Выбр. творы. Мінск, 2006. ’
А.В.Сабалеўскі (тэатральнае жыццё); А.А.Кастыка (літаратурнае жыццё).
ВІНАГРАДАВА Інеса Леанідаўна (н. 8.4.1934, г. Хойнікі), беларускі харавы дырыжор. Засл. работнік культу
І.Л.Вінаградава.
ры Беларусі (1975). Скончыла Бел. кансерваторыю (1960). Працавала ў Брэсцкім муз. вучылішчы. 3 1981 ды
рыжорхормайстар хору Бел. радыё і тэлебачання, адначасова выкладчык Мінскага інта культуры. У 1953—81 узначальвала аматарскія харавыя калектывы, у т.л. ў 1963—81 Брэсцкую народную харавую капэлу. 3 1985 маст. кіраўнік Мінскага ўзорнага камернага хору «Мы — дырыжоры». Аўтар апрацовак, аранжыровак і пералажэнняў нар. песень і эстр. твораў. Яе мастацтва вызначаецца высокай муз. культурай, тонкім густам, тэмпераментам.
ВІНАГРАДАВА Людміла Мікалаеўна (н. 11.12.1936, г. НаваградВалынскі Жытомірскай вобл., Украіна), расійская фалькларыстка, этналінгвістка. Др філал. навук (2002). 3 1966 працуе ў Інце славяназнаўства Pac. АН. Даследуе праблемы міфалогіі, фалькларыстыкі і этналінгвістыкі. У 1975— 85 праводзіла палявыя даследаванні. Адна з арганізатараў і кіраўнікоў экспедыцый па зборы матэрыялаў для «Палескага этналінгвістычнага атласа». Актыўна выкарыстоўвае бел. (пераважна палескія) фалькл., этнаграф. і этналінгвістычныя матэрыялы, звязаныя з міфал. (асабліва русальнай) традыцыяй.
Тв.: Мйфологаческйй аспект полесской — «русальной» траднцнй // Славянскнй н балканскнй фольклор: духовная культура Полесья на обіцеславян. фоне. М., 1986; Регнональные особенностн полесскнх повернй о домовом // Славянскйй н балканскнй фольклор: этнолйнгвйст. нзученне Полесья. М., 1995; Откуда берутся детм: полесскне формулы о пронсхожденйн детей // Там жа; «Той, шчо лозамй трясе»: полес. поверья о черте // Слово н культура: памятн Н.М.Толстого. М., 1998. Т. 2; Полесская народная демонологйя на фоне восточнославянскнх данных // Восточнославянскнй этнолннгвнстйческйй сборннк. М., 2001.
М. П.Антропаў.
ВІНАГРАДАЎ Віктар Ніканавіч (н. 3.11.1933, былая в. Замасточча Гарадоцкага рна), беларускі педагог. Др пед. навук (1994), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1976). Скончыў Полацкі пед. інт (1957). Працаваўу Віцебскімунце (у 1978—97 рэктар). Заснавальнік бел. навук. школы тэхн. графікі. Навук. работы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў
ВНУ і сярэдняй школе, падручніка «Чарчэнне» (выдаецца з 1969, Масква, перакладзены на 20 моў). Аўтар публікацый па гісторыі выяўл. мастацтва, эстэтычным выхаванні, падрыхтоўцы пед. кадраў, адзін з аўтараў падручнікаў для школ Беларусі і ВНУ.
ВІНАГРАДАЎ Міхаіл Кліменцьевіч (н. 28.1.1944, в. Навасады Чашніцкага рна), беларускі архітэктар. Скон
М. К. Вінаградаў.
чыў Бел. політэхн. інт (1968). 3 1972 у інтах «Белдзяржпраект», «Мінскпраект», начальнік аддзела Гал. архіт.планіровачнага ўпраўлення Мінгарвыканкома, з 1998 дырэктар творчай майстэрні. Асн. работы (усе ў сааўт.): археал. музей «Бярэсце» ў Брэсце (1972—76), санаторый «Белая Русь» у в. Варанцы Мядзельскага рна (1986), у Мінску — кінатэатр «Масква» (1976—80), комплекс акадэмгарадка АН Беларусі па вул. Жодзінская (1976—83), чыг. вакзал з падземным узроўнем і комплексным добраўпарадкаваннем прывакзальных плошчаў (1992—2001), будынак Нац. бкі Беларусі (2002), помнік Ф.Скарыну (скульпт. А.В.Дранец, 2006) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
ВІНАКЎРАВА Святлана Пятроўна (н. 3.1.1953, в. Дзмітравічы Бярэзінскага рна), беларускі філосаф, сацыёлаг. Др філас. навук (1994), праф. (1996). Скончыла БДУ (1974). У 1978—88 і 1990—94 у Інце філасофіі і права АН Беларусі. Адначасова з 1981 у Бел. пед. унце і Бел. акадэміі мастацтваў, у 1994—2002 заг. кафедры Акадэміі агр. навук Рэспублікі Бе
308
«ВІСЛА»
ларусь. 3 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з 2002 у Кце дзярж. кантролю Рэспублікі Беларусь. 3 2006 1ы прарэктар Бел. акадэміі мастацтваў. Кіраўнік каардынацыйнага савета па навук. дзейнасці ў галіне культуры і мастацтваў пры Мінве культуры Рэспублікі Беларусь. Навук. работы па праблемах гісторыі філасофіі, сацыялогіі, этыкі, філас. метадалогіі навукі, пытаннях маральнага развіцця асобы, фарміравання грамадзянскай пазіцыі вучонага, асаблівасцей гуманітарнага пазнання.
Тв.: Лнчность в снстеме нравственных отношеннй. Мннск, 1988; Філасофія адчаю і веры. Мінск, 1991; Методологнческне проблемы нсследовання моралн. Мннск, 1992; Фнлософня. 2 нзд. Мннск, 1998 (у сааўт.); Мнр н Беларусь: аспекты устойчнвого развнтня. Мннск, 2003 (у сааўт.).
ВІНАКЎРНЯ, гл. Бровар.
ВІННІЦКІ Юрый (Георгій, свецкае імя Г а б р ы э л ь; 1660—23.9.1713), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. 3 укр. шляхецкага роду герба «Сас». Служыў у войску, займаў адм. пасады, пасол на Варшаўскі вальны сойм 1690 ад Рускага ваяв. У 1700 прыняў манаства. У 1700—13 епіскап перамышльскі. 3 1708 адміністратар (в.а. кіраўніка) Кіеўскай мітраполіі, УладзіміраБерасцейскай і Львоўскай епархій. Ад кіравання мітраполіяй адхілены каралём Станіславам Ляшчынскім, але пасля вяртання на трон караля Аўгуста II у 1710—13 мітрапаліт кіеўскі. Актыўна пашыраўунію на зах.ўкр. землях, нават шляхам закрыцця праваслаўных цэркваў; адначасова беспаспяхова імкнуўся прадухіліць пераход шляхты ў рымскакаталіцкі абрад.
Літ.: Опнсанне документов архнва западнорусскнх уннатскнх мнтрополнтов. Т. 2. СанктПетербург, 1907.
С.В.Казуля.
ВІНЬЁТКА (франц. vignette) у кніжнай графіцы, невялікі малюнак арнаментальнага або выяўленчага прызначэння. Звычайна выкарыстоўваецца як застаўка ці канцоўка.
ВІРАЛАЙНЕН (дзявочае У р а ж э н к а) Любоў Іванаўна (н. 14.1.1941, г. Барысаў), расійская актрыса тэатра і кіно. Засл. артыстка Расіі (1980). Скончыла студыю пры Ленінградскім Вял. драм. тэатры (1965), працавала ў ім. 3 1972 на к/студыі «Ленфільм». Сярод фільмаў на к/студыі «Беларусьфільм»; маст. «Вазьмутвой боль» (1980), «3 юбілеем пачакаем» (1985) іінш. Н.А.Крывашэева.
ВІРАЛЁ (франц. virelai ад virer кружыцца), шасцірадковая страфа, інтанацыйна падзеленая на 2 трохрадкоўі. Першыя 2 радкі звязаны парнай рыфмай, 3і кароткі радок рыфмуецца з 6м, таксама ўкарочаным. Узнікла ў старафранц. паэзіі. У бел. паэзіі страфічная будова В. дакладна вытрыманаўвершы Я.Купалы «3 летніх малюнкаў»;
Коціцца, ўецца далінкай крыніца, Б’ецца, плюскоча ў каменнях вадзіца, Далей плыве і плюскоча.
Белымі грудкамі лёгшы на траўцы, Хоча дзяўчынка к вадзіцы дастацца, Губкамі чэрпнуці хоча.
В. называюць таксама 9радковы верш з рыфмоўкай АбААбААбА.
ВІРАЎЛЯ, вёска ў Гарадоцкім рне. За 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок, 11 км ад чыг. ст. Бычыха на лініі Віцебск— Невель (Расія), 74 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Гарадком. Цэнтр Віраўлянскага с/с. 131 гаспадарка, 301 ж. (2010).