• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Віцебск. Віцебскія пісьменнікі каля помніка А.С.Пушкіну ў час традыцыйнага Пушкінскага свята. 2000.
    сцэне віцебскага тэатра. У В. жылі, вучыліся і працавалі пісьменнікі В.Быкаў, А.Вольскі, В.Вольскі, Н.Гальпяровіч, Я.Дайнека, В.Івашын, В.Іпатава, Н.Кіслік, А.Канапелька, У.Лісіцын, А.Маўзон, А.Асіпенка, Н.Пашкевіч,Л.Лрокша, М.Ракітны, Р.Рэлес, У.Скарынкін, Л.Талалай, М.Тулупава, А.Ушакоў, Я.Шабан. 3 1958 у В. перыядычна выходзіў літ. альманах «Дзвіна». У 1990я гг. выдаваўся час. «Дыялог. Карнавал. Хранатоп», прысвечаны творчасці М.Бахціна. 3 1980 у Віцебскім унце працуе літ. музей. У 1998 у горадзе створаны абл. Літ. музей (філіял краязнаўчага музея). У 2000—05 у В. дзейнічала гар. літ. аб’яднанне «Ратуша», з 2005 — абл. філіял Саюза пісьменнікаў Беларусі, які налічваў39 членаў(2010). Сённяў В. жывуць і працуюць пісьменнікі Б.Беляжэнка, М.Бабарыка, Я.Гінько, Н.Давыдзенка, Я.Крыклівец, М.Мірановіч, М.Намеснікаў, У.Папковіч, С.Рублеўскі, В.Русілка, А.Салтук, Ф. Сіўко, Д.Сімановіч і інш.
    Мастацкае жыццё ў В. аформілася ў канцы 18 ст., дамінуючымі ў мастацтве ў гэты час сталі яго свецкія формы. Захаваліся партрэты і пейзажы, панарамы старога горада (акварэлі І.Пешкі). Канец 19 — пач. 20 ст. вызначыўся актыўнасцю маст. жыцця. Асаблівай папулярнасцю карысталіся жывапісныя партрэты (Т.Кіслінг, І.Трутнеў, І.Хруцкі), графічныя пейзажы (Н.Орда), фатаграфіі (Я.Пашкоўскі, С.Юркоўскі). Падзеяй стала адкрыццё музеяў старажытнасцей
    пры губернскім статыстычным кце (1868), царк.археал. (1893, дзейнічаў да 1919), маст.археал. выстаўкі, на якой экспанаваліся творы жывапісу і графікі, этнаграф. і археал. рэчы, фатаграфіі бел. гарадоў (1871). 3 ліст. 1878 па студз. 1879 у В. жыў і працаваў рус. мастак К.А.Савіцкі. У 1892— 1900 у маёнтку Здраўнёва пад В. жыў і працаваў рус. мастак І.Рэпін. У 1898 адкрылася Віцебская школамайстэрня Ю.Пэна. У ліст. 1899 у В. адбылася маст. выстаўка з удзелам Ю.Клевера, Ю.Пэна, І.Рэпіна, А.Саўрасава. Падзеяй было адкрыццё ў 1912 помніка героям вайны 1812 (архіт. І.Фамін). Значную ролю ў маст. жыцці краіны адыграла створаная ў 1919 па ініцыятыве М.Шагала маст. школа (гл. Віцебскімастацкапрактычны інстытут), дзе выкладалі М.Дабужынскі, В.Ермалаева, Л.Лісіцкі, К.Малевіч, Ю.Пэн, С.Юдовін і інш. У 1919—21 пры школе існаваў музей сучаснага мастацтва (фонд налічваў 120 твораў авангардысцкага характару). У 1925 частка работ была перададзена Віцебскаму аддз. Бел. дзярж. музея. У 1920—23 дзейнічала аргцыя «Сцвярджальнікі новага мастацтва». У горадзе праходзілі выстаўкі мастакоўавангардыстаў, навучэнцаў вучылішча (1919, 1920), А.Бразера (1920), вучняў Ю.Пэна і персанальная, «Выстаўка трох» (Э.Валхонскага, Л.Зевіна, М.Куніна) і інш. Маст. жыццё асвятлялася ў альманаху «УНОВЙС» (1921), часопісах «Мскусство» (1921—22), «Журнал ВНТРОСТА» (Віцебскага аддз. РОСТА, 1921), плакатах Віцебскія «Окна РОСТА» (1919—22) і інш. У горадзе дзейнічалі філіялы: усебел. аб’яднання мастакоў (1927), які ў 1928—30 наладжваў у горадзе маст. выстаўкі, творчае аб'яднанне «РАМБ» (1930). Сярод значных падзей 1930х гг.: удзел віцебскіх мастакоў І.Ахрэмчыка, Х.Даркевіча, Ю.Пэнаўміжнар. маст. выстаўцы ў Парыжы (1937), адкрыццё выстаўкі жывапісу і малюнка віцебскіх мастакоў (1935) і маст. галерэі Ю.Пэна (1939, фондыякой налічвалікаля 800твораў). У 1941 адбыліся 1я абл. выстаўка выяўл. мастацтва і перасоўная графікі. У 1944 у В. створаны філіял Саюза мастакоў Беларусі (з 1952 — абл. аргцыя). У 1949 адбы
    316
    ВІЦЕБСК
    лася 2я абл. выстаўка мастакоў В. і вобласці. У 2й пал. 20 ст. маст. жыццё В. актывізавалася: перыядычна праходзілі маст. выстаўкі, з 1960 штогод наладжваліся справаздачныя абл. выстаўкі, а таксама маладзёжныя, групавыя, тэматычныя, персанальныя і інш. На вуліцах горада з’явіліся работы скульпт. М.Алешчанкі, Г.Арапава, (помнік У.І.Леніну), З.Азгура (бюсты Героя Сав. Саюза В.Харужай; Героя Сав. Саюза і Героя Сац. Працы П.Машэрава), А. Гвоздзікава (помнік М.Шагалу), І.Казака (помнікі А.Пушкіну і героямафганцам), В.Магучага (кампазіцыя «Юны Шагал») і інш. У 1980я гг. прайшлі выстаўкі акварэлі, маладых жывапісцаў, групавыя і персанальныя вядомых віцебскіх мастакоў, тэматычныя, прысвечаныя 35годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне, 800годдзю стварэння «Слова аб палку Ігаравым». Маст. жыццё атрымала працяг у 1990я гг.: прайшлі пленэры «Малевіч. УНОВНС. Сучаснасць», памяці М.Шагала (абодва 1994, 1996), дзіцячы імя І.Рэпіна (з 1996), імя Я.Драздовіча (з 1999). Адбываліся выстаўкі: групы «УБІКУС», «Новыя імёны», «80 гадоў Віцебскай мастацкай школе», «Графіка Марка Шагала», «Барока на Беларусі», «І.Пэн іягочас», прысвечаныя 150гадоваму юбілею І.Рэпіна, творчасці фінскага мастака А.АхолаВало, і інш. Створаны творчыя аб’яднанні мастакоў
    М.Д а б у ж ы н с к і. Віцебск. 1919.
    «Квадрат» (1987), артцэнтр М.Шагала (1992), «Віцебская акварэль» (1995), прыватная галерэя А.Пушкіна, арганізаваны праект «Акварэльная сябрына», прайшлі Шагалаўскія чытанні. У межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» адбываліся выстаўкі майстроў нар. і аматарскай творчасці. Сярод значных мерапрыемстваў 2000х гг.: выстаўкі «Марк Шагал і сцэна», жывапісу і тэкстылю, акварэлі «Віцебскі вакзал», твораў Я.Драздовіча, прысвечаныя 90годдзю Віцебскай маст. школы, выставачныя праекты маладых мастакоў «Пантэоніка», «Артэфакты», «Дзіцячы альбом», «Кінематограф», «Міфалогіум» і інш. Шматэтапнымі ў апошнія гады сталі штогадовыя праекты: «Іпformation», «Abstract», знакавымі падзеямі — чытанні, прысвечаныя Віцебскай маст. школе (2007), і Драздовічаўскія чытанні (2008). Актыўны ўдзел у маст. жыцці В. прымаюць таксама студэнты і выкладчыкі унтаў імя П.М.Машэрава і тэхналагічнага, навучэнцы вучылішчаў мастацтваў, маст. школ.
    Тэатральнае жыццё. Першыя звесткі аб тэатры ў В. адносяцца да канца 17 ст. У 1671—1766 дзейнічаў школьны тэатр. 3 пач. 1800х гг. у горадзе гастраліравалі трупы М.Кажынскага, А.Руткоўскага, В.Вяржбіцкага і інш. У сярэдзіне 1840х гг.
    існаваў хатні тэатр генералгубернатара кн. А.М.Галіцына. У 1845 адкрыўся гар. тэатр, у якім выступалі рус. і польск. трупы, Віцебскі балет Піёна і оперная трупа В. Шмідкофа. У 1846 у парку пастаўлены драўляны будынак (т.зв. ваксал), дзе ігралі акцёрыаматары і гастрольныя тэатр. трупы. У В. працавалі драм. трупы Я.Чаховіча (1847—49), М.Дудчанкава (1849—50), СураўцавайЛідзінай (1852—53), І.Гатавіцкага (1853), В.Клакоцкага (1853), В.Аберскага (1853— 54) і інш. У рэпертуары былі п’есы В.Гюго, А.Дзюма, У.Шэкспіра. 3 1860х гг. зафіксаваны прадстаўленні нар. драмы «Цар Максімілян», пазней адбываліся нар. лялечныя паказы жлоба. У 1870х гг. значнае развіццё атрымала камерцыйнае тэатр. прадпрымальніцтва. У 1864—1900 у В. дзейнічалі 20 рус. драм. антрэпрыз і 12 тваў артыстаў. Працавалі антрэпрызы Ф.Саваярава (1870—71, 1872— 73), А.Пагонінай (1871—72), І.Багдановіча (1875—76), А.Варанкова (1876— 78), І.Самарына (1881—82), А.Металава (1882—84), М.МяшковаТраяпольскага (1884—85), А.Г.Даніловіч (1885—86, 1889—91), Ф.Надлера (1887—89), П.Валхоўскага (1892—93) і інш.; твы артыстаў пад кіраўніцтвам Я.Бяляева (1894—95), А.Громава (1895—96), М.Чарнова (1897—98, 1905) і інш. У 1898 у адкрытым пасля рамонту rap. тэатры павялічылася колькасць месцаў (да 750) для гледачоў і з’явілася электрычнае асвятленне. У 1899—1900 мясц. дэкаратар і рэж. М.Дзянісаў стварыў па ўзоры Маскоўскага маст. тэатра агульнадаступны тэатр, у рэпертуары якога пераважала сур’ёзная сучасная драматургія. 3 1900 у гар. тэатры выступалі трупы пад кіраўніцтвам П.ПаповаВалхоўскага (1901—02), Е.Кавалеўскага (1902—03), К.Вітарскага (1903), М.Палей (1906), З.Гардона (1909), А.Вяхірава (1910), У.Чарскага (1911). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў В. гастраліравалі акцёры М.ІваноўКазельскі, В.Давыдаў, браты Адэльгейм, В.Далматаў, П.Арленеў; артысты Александрынскага тэатра на чале з К.Варламавым і В.Стрэльскай (1902), Маскоўскага Малога тэатра на чале з А.Яблачкінай (1904), Тэатр В.Камісар
    317
    ВІЦЕБСК
    Да арт. Віцебск. Выступленне Віцебскага заслужанага аматарскага ансамбля класічнага танца «Піруэт».
    жэўскай (1906). Папулярнасцю карысталіся творы А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Горкага, Г.Гаўптмана, Г.Ібсена, інсцэніроўкі раманаў Ф.Дастаеўскага, І.Тургенева, Л.Талстога. Выступалі ўкр. трупы пад кіраўніцтвам А.Васіленкі і Л.Сабініна (1893—94, 1896, 1898), А.Вітвіцкай (1898), М.Матусіна (1899), А.Хмары (1901) і інш. Важную ролю ў культ. жыцці В. ў канцы 19 — пач. 20 ст. адыгрывалі аматарскія тэатр. аб’яднанні: Віцебскае музычнадраматычнае таварыства, тва аматараў прыгожых мастацтваў (1900—03), Віцебскі музычнадраматычны гурток. У 1910я гг. арганізоўваліся беларускія вечарынкі, атрымалі распаўсюджанне агітацыйныя формы мастацтва, якія прадстаўлялі Тэатр рэвалюцыйнай сатыры, губернскія пралеткульт і паказальны тэатр (1922—24), калектыў «Сіняй блузы», Піянерскі тэатр, рэарганізаваныў Віцебскі трам. Працаваў гар. тэатр. У 1926 адкрыўся Бел. другі дзярж. тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа), вакол якога канцэнтруецца асн. тэатр. жыццё В. з 1й пал. 20 ст. У В. праводзіліся тэатр. фестывалі: Першы бел. тэатр. (1986), Тэатр. марафона (1993), прысвечанага Дню тэатра, і інш. У 1990—2000я гг. ўзніклі шматлікія аматарскія калектывы, у т.л. Віцебскі народны драматычны калектыў, Віцебскі народны калектыў буфанады «Маска», Віцебскі народны тэатр моды «Стыль», Віцебскіўзорны драматычны калектыў
    «Тэст», Віцебскі ўзорны тэатр «Вясёлка» і інш. На сучасным этапе ў В. дзейнічае Беларускі тэатр «Лялька». У В. ў розны час жылі і працавалі нар. артысты СССР АІльінскі, П.Малчанаў, М.Яроменка, нар. артысты Беларусі М.Бялінская, Г.Гарбук, Я.Глебаўская, М.Звездачотаў, Р.Кашэльнікава, А.Радзялоўская, С.Станюта, Ц.Сяргейчык. Значны ўклад у развіццё культ. жыцця горада зрабілі нар. артыст СССР Ф.Шмакаў, нар. артысты Беларусі С.Акружная, З.Канапелька, Т.Кокштыс, У.Куляшоў,
    Да арт. Віцебск. Выступленне А.Баля на фестывалі аўтарскай песні «Віцебскі лістапад». 2009.
    Я.Шыпіла, засл. артысты Беларусі Г.Дубаў, Т.Мархель, А.Мельдзюкова, В.Петрачкова, Л.Пісарава, Б.Сяўко, М.Цішачкін, Т.Шашкіна і інш.