Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
313
ВІЦЕБСК
таў, у 1893—1919 дзейнічаў царк.археал. музей, у 1909—19 — гісторыкаархеал. музей Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. 3 2.2.1919 В. ускладзе РСФСР, з 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр акругі (да 26.7.1930) і раёна. 3 15.1.1938 цэнтр вобласці. У 1940 — 140тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 горад акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў В. і ваколіцах 76 тыс. ваеннапалонных і каля 62 тыс. мірных жыхароў. Вызвалены 26.6.1944 у ходзе ВіцебскаАршанскай аперацыі. У 1970 — 230,8 тыс. ж., у 1999 — 340,7 тыс. ж.
Адукацыя і культура. У 2010 у В. дзейнічалі унт імя П.М.Машэрава, мед. унт, акадэмія ветэрынарнай медыцыны, тэхнал. унт, 93 дашкольныя ўстановы, 36 агульнаадукац. СШ і 9 гімназій, 17 сярэдніх спец. навуч. устаноў. У горадзе 5 музеяў: абл. краязнаўчы, абл. музей Героя Сав. Саюза М.Ф.Шмырова, музей М.Шагала, воінаўінтэрнацыяналістаў, Цэнтр сучаснага мастацтва. Працавалі Цэнтр культуры «Віцебск», які ўключае 9 філіялаў і структурных падраздзяленняў, 21 бка, 16 клубных устаноў, 3 кінатэатры (у т.л. Дом кіно), абл. філармонія, Цэнтр нар. рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне», культ. цэнтр «Першамайскі» і інш.
Архітэктура. Будаўніцтва першых умацаванняў В. адносіцца да 10— 13 ст. Горад складаўся з 2 ч.: дзяцінца на Замкавай гары і пасада, якія ў канцы 13 — сярэдзіне 14 ст. пераўтварыліся ў Верхні і Ніжні замкі. У сярэдзіне 12 ст. ўзведзена Віцебская Дабравешчанская царква. У горадзе былі вулічныя маставыя шыр. каля 2 м з драўляным брукаваннем, уздоўжякіх размяшчалася сядзібная забудова. У 15—16 ст. планіровачная структура В. ўдасканальвалася, была ўзведзена драўляная ратуша (1597, рэканструявана ў 1644, згарэла ў сярэдзіне 18 ст.). У канцы 16 — 17 ст. В. становіцца буйным гандлёвым і культавым цэнтрам, сфарміравана рыначная пл., узведзены Віцебская Святадухаўская царква, Віцебская Міхайлаўская царква, Віцебская Сімяонаўская царква, Віцебская СпасаПраабражэнская царква, езуіцкі касцёл і інш. храмы. Паводле «Чарцяжа» 1664 горад меў моц
ныя драўляныя ўмацаванні; даўж. сцен з 32 вежамі перавышала 3 км. Вежы (7 праезджых вежаўбрам, 25 глухіх) пераважна мелі форму чацверыка ці васьмерыка. На тэр. горада размяшчалася цытадэль з 5 моцнымі вежамі. У 17 ст. пабудаваны Віцебскі палацАгінскага. У пач. 18 ст. адзначаецца эканам. заняпад В., які наступіў у выніку Паўн. вайны 1700—21, калі былі спалены замкі, ратушы, цэрквы і касцёлы, жылыя дамы. У сярэдзіне 18 ст. архітэктура горада аднавілася, цэнтр пачаў забудоўвацца 2—3павярховымі дамамі. У 1775 узведзены мураваны будынак Віцебскай ратушы. У канцы 18 — пач. 19 ст. распрацоўваліся рэгулярныя планы развіцця горада з захаваннем гіст. раёнаў
Адноўлены Святадухаўскі круглікуг. Віцебск.
В. У 19 ст. горад падзяляўся на 3 раёны — паўн. (Халмагорскі), паўд. (Заручаўскі) і зах. (Задзвінскі). Ускладнілася структура цэнтра горада, які ўключаў Рыначную пл. з ансамблем ратушы, Віцебскі касцёл і кляштар бернардзінцаў, Віцебскія Васкрасенскія цэрквы і Саборную пл. з комплексам езуіцкіх культавых пабудоў і Віцебскага акруговага суда будынкам. У 19 ст. актыўна ўзводзіліся цэрквы (Віцебская Троіцкая царква, Віцебская Мікалаеўская царкваў касцёлы (Віцебскі Варварынскі касцёл), манастыры (.Віцебская Успенская царква і манастыр базыльян). У 2й пал. 19 ст. гар. межы В. пашырыліся, вялося будаўніцтва дарог, мастоў, каменных будынкаў. У 1866 з адкрыццём РыгаАрлоўскай чыг. была створана Прывакзальная пл., дзе ўзведзены будынак чыг. вакзала. Пашырылася жылая забудова ў Задзвінскай частцы горада. У канцы 19 ст. пракладваецца першая ў Беларусі трамвайная лінія, водаправод у цэнтр. частцы горада, узводзіцца электрастанцыя (1897). Актыўна вядзецца будаўніцтва прам. (будынкі тытунёвай, паперакардоннай, ільнопрадзільнай фабрык, чыгуналіцейнамашынабуд. завода) і банкаўскай (будынкі Рыжскага камерцыйнага, Рус.Азіяцкага банкаў) архітэктуры. У 1й чвэрці 20 ст. В. з’яўляўся буйным прам. і культ. цэнтрам. У гэты час пабудаваны трыкатажная фабрыка «КІМ», 2 цагельныя, кафельны заводы, пед. інт, муз. вучылішча. У 1930я гг. праводзілася рэканструкцыя горада, уздоўж гал. магістралей вялося будаўніцтва 4павярховых камунальных жылых дамоў. У сярэдзіне 20 ст. горад аднаўляўся і развіваўся паводле генпланаў 1946 (карэкціроўка1956) і 1966.
314
ВІЦЕБСК
Праводзілася рэканструкцыя агульнагар. цэнтра, узводзіліся будынкі чыг. вакзала, Палаца культуры, гасцініцы «Дзвіна», Усх. прам. вузел на праспекце Фрунзе. Далейшае горадабуд. развіццё В. ажыццяўлялася паводле генпланаў 1975 і 1982 у паўд., паўд.ўсходнім і паўн. напрамках. Забудоўваліся жылыя раёны Лучоса (1978), Пескавацік (1982). Жылая забудова ажыццяўлялася шматпавярховымі (да 16 паверхаў) дамамі. Узводзіліся будынкі Дома культуры, кінатэатраў «Юбілейны», «Брыганціна» з летнім амфітэатрам, гасцініцы «Віцебск», філіял інта «Белдзяржпраект» і інш. Фарміравалася структура агульнагар. цэнтра, якая ўключала адрэзкі гал. гар. дыяметраў — вул. Леніна з плошчамі Леніна, Перамогі, гіст. пл. Свабоды; вул. КіраваЗамкавую з плошчамі Вакзальная і 1000годдзя Віцебска. У 1990я гг. забудоўваюцца мікрараёны Поўдзень 5, 6, 7, пабудаваны Лядовы палац спорту. Паводле новага генплана 2003 асн. раёнамі шматкватэрнай забудовы стануць Білева па Маскоўскім праспекце, Лучоса па вул. Зеленагурская, сядзібнай забудовы — Тулава, Вольгава, Бароннікі, Шпілі, раён в. Васюты. Асобным аспектам сучаснага горадабудаўніцтва з’яўляецца аднаўленне гіст. аблічча гар. цэнтра. У 2002 праведзена рэстаўрацыя ратушы, у 2007 рэканструяваны адзін з элементаў Ніжняга замка — Святадухаўскі круглік. У 2000я гг. пабудаваны будынкі «Белдзяржстраха», кіравання «Беларусбанка», гасцініца «Лучоса», праведзена рэканструкцыя спарт. арэны стадыёна «Дынама», летняга амфітэатра.
Друк, радыё. тэлебачанне. Першым вядомым друкаваным выданнем 18 ст. была «Вмтебская летопнсь» (1768). Развіццё кнігадрукавання звязана з дзейнасцю Віцебскай губернскай друкарні (1797— 1917), якая выпусціла больш за 250 найменняў кніг і больш за 400 друкаваных выданняў, у т.л. «Памятную кніжку Віцебскай губерні» (з 1860). У 1838—1918 выдаваліся «Вйтебскйе губернскйе ведомостй». Праваслаўная царква друкавала «Полоцкне епархнальные ведомостн» (1874—1916). В
1883—88 А.Сапуновым апубл. зб. дакументаў «Віцебская даўніна». У канцы 19 — пач. 20 ст. выдаваліся газ. «Вйтебскйй лйсток» (1898—99), «Вйтебская жйзнь» (1906), «Вйтебскйй лйсток» (1916—19), час. «Вйтебскйй край» (1916—17). У 1917 друкавалася газ. «Нзвестня военнореволюцнонного комнтета города Внтебска», якая неаднаразова змяняла назву, з 1938 выходзіла як абл. пад назвай «Віцебскі рабочы». Пасля 1917 выдаваліся газ. «Голос бедняка», «Віцебская сялянская газета» (1924—27), час. «Коммуннстнческнй труд» (1919—23), «Голос труда» (1920—21), «Мскусство» (1921) і інш. На 1.1.2011 выдаецца 25 дзярж. газет: абл. — «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», раённая «Жыццё Прыдзвіння» (з 1938), гар. — «Віцьбічы» (з 1991), «Гостнный двор» (з 1999), «Вмтебскнй проспект» (з 2002) і інш. Працуе унітарнае паліграф. прадпрыемства «Віцебская абласная друкарня» (з 1920), якая штомесячна друкуе больш за 40 найменняў газет, кніжначасопісную і інш. прадукцыю. Дзейнічаюць карэспандэнцкія пункты вядучых рэсп. газет і агенцтваў БЕЛТА, БелаПАН.
Радыёвяшчанне існуе з сак. 1927, тэлебачанне — з крас. 1960, каляровае з 1981. 3 крас. 1960 працуе абл. студыя тэлебачання (з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Віцебск»). Сутачны аб’ём радыёвяшчання па правадной сеткі 1 гадз. 20 мін, радыёстанцыі «Радыё Віцебск» — 23 гадз., тэлевяшчання —
2 гадз. 30 мін. Радыёперадачы выходзяць у рэгіянальных уключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры радыёстанцыі «Радыё Віцебск», тэлеперадачы — у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканале «ЛАД» і на Першым нац. тэлеканале 2 разы ў дзень адпаведна 15 і 10 мін. Жыхары горада прымаюць праграмы Першага нац. канала Бел. радыё, радыёстанцый «Сталіца» і «РадыусFM», Першага нац. тэлеканала, тэлеканалаў «ЛАД», АНТ, СТБ, НТББеларусь, РТРБеларусь. У В. працуюць таксама недзярж. FMстанцыі «РадыёЛюкс», «Новы стыль», тэлеканалы «Скіф», «АРТ Відэа—48 канал», 3 фірмыаператары кабельнага тэлебачання: ААТ «Віцебскі абласны тэхнікагандлёвы цэнтр «Гарант», тва з дадатковай адказнасцю «Перадавыя тэхналогіі», ТАА «Тэлемедыя», якія трансліруюць у сеткі эфірнакабельнага тэлебачання праграмы звыш 60 тэлеканалаў. Трансляцыю тэлерадыёперадач у В. 1 вобласці ажыццяўляюць 5 радыётэлевізійных перадаючых станцый і 6 рэтранслятараў.
Літаратурнае жыццё. 3 В. звязана дзейнасць многіх бел., рус. і польск. дзеячаў культуры і лры. У 17 ст. віцебскі ваяводаЯ.Храпавіцкінапісаў «Дыярыуш». У 1768 С.Аверка завяршыў складанне Віцебскага летапісу, у якім прыведзены звесткі па гісторыі горада. У 18 ст. ў В. нарадзіліся польск. паэт ФЛ.Князьнін, многія вершы якога прысвечаны В., і драматург Ф .Багамолец. Сюды прыязджаў
315
ВІЦЕБСК
Г.Дзяржавін (1799, 1800), які ў сваіх «Запісках» (1859) адзначаў нац. самабытнасць бел. народа. У пач. 19 ст. віцебскім віцэгубернатарам быўбел. публіцыст І.Манысоўскі, аўтар «Ліста з Віцебска», у 1853—54 — рус. пісьменнік І.Лажэчнікаў. У В. служыў чыноўнікам польск. і бел. паэтгумарыст Ф.Рысінскі, вучыліся бел. і польск. паэт, фалькларыст і кнігавыдавец 19 ст. А.Рыпінскі, паэтрамантык Т.ЛадаЗаблоцкі, аўтар паэмы «Ваколіцы Віцебска», нарадзіліся бел. і польск. паэт і празаік Г.Марцінкевіч, рус. філолагславіст А.Пагодзін, бел. паэт Я.Вуль. 3 В. звязана жыццё і дзейнасць бел. паэтадэмакрата А.ВярыгіДарэўскага, вакол якога групаваліся літаратары В. У канцы 19 — пач. 20 ст. тут жылі і працавалі бел. этнографы і фалькларысты Е.Раманаў, М.Нікіфароўскі, мемуарыст М.Маркс, пісьменнік А.Пшчолка, збіраў матэрыялы для нарысаў Г.Успенскі (1890), жыў С.Маршак (1892—94), выступаў з лекцыямі К.Чукоўскі (1913), служыў у Чырвонай Арміі пад В. (1919) А.Грын, нарадзіўся рус. пісьменнік Л.Лагін (аўтар аповесціказкі «Стары Хатабыч»), жыла і вучылася аўтар кн. «Віцьбічы» Л.Абухова. У 1920я гг. ў В. дзейнічаў філіял літ. аб’яднання «Маладняк», пазней рэарганізаваны ў філіял Бел. асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, існаваў пед. інт, дзе чыталі лекцыі літ.знаўцы М.Бахцін і П.Мядзведзеў. У горадзе неаднойчы бывалі Я.Купала, Я.Колас, К.Чорны, У .Караткевіч, п’есы якіх ставіліся на