Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета Гарадоцкага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 12.2.1935 Мехаўскага рна, з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца снеж. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 18.3.1958 у Езярышчанскім, з 25.12.1962 у Гарадоцкім рнах. У 1996 тут 148 гаспадарак,362 ж.
У 2011 базавая школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Ваен. могілкі сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВІРОК, прылада для звівання пражы ў клубок; тое, што і юрок.
ВІРТУОЗ (італьян. virtuoso ад лац. virtus сіла, доблесць, талент), выка
наўца (часцей музыкант), які дасканала валодае тэхнікай сваёй прафесіі і смела пераадольвае тэхн. складанасці. У такім значэнні тэрмін ужываецца з 18 ст. Віртуознасць павінна спалучацца з глыбінёй інтэрпрэтацыі, але часам становіцца самамэтай. У дачыненні да вял. артыстаў карысталіся тэрмінам толькі ў спалучэнні з эпітэтам «сапраўдны». Сярод бел. музыкантаў 19 ст. сапр. В. былі скрыпачы М.Ельскі, Т.Юзафовіч, цымбаліст М.Гузікаў, сярэдзіны 20 ст. — цымбалісты І.Жыновіч, А.Астрамецкі, В.Бурковіч і інш. У наш час віртуознае валоданне тэхнікай — абавязковы элемент мастацтва. Сярод сучасных В. гітарысты В.Дзідзюля, А.Скрыпнік, акардэаніст У.Лебедзеў і інш.
ВІРШЫ (польск. wierszy ад лац. versus верш), дасілабічныя і сілабічныя (гл. Сілабічнае вершаскладанне) вершаваныя творы лр усх. славян. Як новы для стараж. бел. лры тып маст. слова з’явіліся з узнікненнем усх.слав. кнігадрукавання. Першыя ўзоры віршатворчасці ў прадмовах да асобных кніг Бібліі належаць Ф.Скарыне, які прадугадаў тэндэнцыю развіцця бел. паэзіі ад свабоднай вершаванай формы праз сілабічную сістэму да сілабатанічнай. Пашыранай з’явай сталі ў 2й пал. 16—17 ст., калі В. звычайна называлі вершы для чытання (у процілегласць кантам і псалмам, якія спяваліся). Вядомы разнастайныя па тэматыцы панегірычныя і алегарычныя В. Сімяона Полацкага, які распрацоўваў і новыя жанры (дэкламацыя, эпітафія, сатыр. верш і інш.). У 19 — пач. 21 ст. В. сталі называць любыя архаічныя і не зусім удалыя вершы.
«ВІСЛА» («Wish»), польскі краязнаўчаілюстраваны часопіс, орган польск. этналагічнага тва. Выдаваўся ў 18871905, 191617, 1922 у Варшаве. Рэдактары А.Грушэцкі, Я.Карловіч і інш. Друкаваў матэрыялы па этнаграфіі, краязнаўстве, фалькларыстыцы, нар. медыцыне, мастацтвазнаўстве Польшчы, у т.л. асобных сац.этнічных і этнаграф. груп. Змяшчаў рэцэнзіі на народазнаўчыя даследаванні, інструкцыі для збіраль
309
ВІСЛАБОКАВА
нікаў нар. творчасці, артыкулы пра этнографаў, краязнаўцаў, фалькларыстаў. Публікаваў справаздачы пра з’езды гісторыкаў, фалькларыстаў, лекараў і інш., пра разнастайныя выстаўкі. Рабіў агляды рус., чэшскіх, балгарскіх, укр., ням. і інш. этнаграф., гіст. і краязнаўчых часопісаў. Змяшчаў матэрыялы па бел. этнаграфіі і краязнаўстве, фотаздымкі бел. нар. тыпаў, людзей у нац. строях, вясковых пабудоў у Беларусі і інш.
А.Ф.Літвіновіч.
ВІСЛАБОКАВА Надзея Станіславаўна (н. 24.6.1945, г. Рэчыца), беларускі педагог. Др пед. навук (1997), праф. (1998). Скончыла Каломенскі пед. інт(1967). Настаўнічала. 3 1976 у Віцебскім унце (у 1989—92 і 1996— 2005 заг. кафедры). Работы па праблемах вывучэння асэнсавання і засваення вучэбнай інфармацыі школьнікамі (псіхадыдактыка). Аўтар кніг «Выхаванне цікавасці да вывучэння рускай мовы» (1990), «Урокі рускай мовы ў школах Беларусі» (1992), «Асновы дыдактычнай семантыкі» (1994) і інш., вучэбных дапаможнікаў па клінічнай і мед. псіхалогіі.
ВІСЛІЦКІ Ян (каля 14851520я гг.), паэтлацініст ВКЛ і Польшчы. Верагодна, паходзіў з Беларусі. Скончыў Ягелонскі унт у Кракаве, працаваў у ім (1510—12). Магчыма, у 1506 атрымаў ступень бакалаўра вольных мастацтваў. Пісаў оды, эпіграмы,
Вістыцкая Крыжаўзвіжанская царква.
элегіі, пасланні («Ода да караля Жыгімонта», «Элегія да багародзіцы дзевы Марыі», «Эпіграма на зайздросніка»). Аўтар эпічнай гіст. паэмы «Пруская вайна» (Кракаў, 1516), 2я кніга якой прысвечана Грунвальдскай бітве 1410, дзе В. ўславіў перамогу над Тэўтонскім ордэнам. Твор вызначаецца пластычнасцю вобразаў прыроды, дынамічнасцю і манументальнасцю батальных сцэн. У інтэрпрэтацыі В. Грунвальдская бітва — нар. змаганне, а не проста барацьба каралёў і князёў. Паэма стаіць ля вытокаў жанру эпапеі ў бел., польск. і літоўскай лрах.
Літ.: Дорошкевнч В.Н. Новолатмнская поэзня Белорусснн н Лнтвы: первая половнна XVI в. Мннск, 1979; Парэцкі Я.І. Ян Вісліцкі. Мінск, 1991.
ВІСТЫЦКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры барока ў в. Вістычы Брэсцкага рна. Пабудавана ў 18 ст. з цэглы як касцёл (у 1866 пераасвячоны ў царкву). Трохнефавая бязвежавая базіліка з паўцыркульнай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Гал. фacaдзтpoxвyгoльным крапаваным франтонам у завяршэнні падзелены развітым антаблементам на 2 ярусы. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і паўкруглымі люкарнамі, падвойнымі пілястрамі ў прасценках. У дэкоры выкарыстаны падвойныя паўкалоны тасканскага
ордэра, прафіляваныя цягі, плоскасныя нішы і інш. Гал. ўваход аформлены ў выглядзе арачнага партала з лучковай нішай над ім. Перад царквой узведзена 2ярусная чацверыковая званіца пад пакатым 4схільным шатром. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВІТАЛІЙ, усходнеславянскі рэлігійны дзеяч і пісьменнік 1й пал. 17 ст. Аўтар духоўных вершаў, перакладчык царк. кніг з грэч. і лац. моў. Пераклаў на царк.слав. мову і выдаў кн. «Дыёптра, або Люстра жыцця людскога на тым свеце...» (Еўе, 1612; перавыд. ў Еўі і Вільніў 1642; Куцейне ў 1651 і 1654, Магілёве ў 1698, Клінцах у 1786). У кнізе змешчаны таксама тыпова барочныя паводле характару і стылю філас.дыдактычныя вершы В., у якіх праводзяцца ідэі хрысц. аскетызму, марнасці зямнога жыцця.
Літ.: Ф р а н к о I. Забутнй украінськнй віршопнсець XVII в. // Зап. наук. тва ім. Шевченка. 1898. Т. 22, кн. 2.
ВІТАНДУБЁЙКАЎСКІ (Д у б я й к о ў с к і) Лявон Іванавіч (19.7.1869 ці 1867, в. Дубейкава Мсціслаўскага рна — 6.11.1940), беларускі архітэктар, педагог, паэт. Скончыў Акадэмію архітэктуры ў Парыжы (1909). 3 1910 працаваў у Варшаве як архіт. будаўнік і выкладчык тэхн.прам. школы. 3 1922 у Вільні, быў дырэктарам мулярскай школы (1925—29). Удзельнічаў у бел. нац.культ. руху: спрыяў дзейнасці клуба «Беларуская хатка», чытаў лекцыі на бел. настаўніцкіх курсах у Вільні і Гродне (1919). Аднаўляў касцёлы ў Оршы, Мсціславе, Крычаве, вёсках Смаляны Аршанскага і Свіслач Асіповіцкага рнаў, спраектаваў Відзаўскую Успенскую царкву, Дрысвяцкі Петрапаўлаўскі касцёл. Аўтар навук. працы «Эвалюцыя і рэформа драўлянага будаўніцтва» (у рукапісе), байкі «Цягне воўк —пацягнуцьвоўка!»(нап. 1893), вершаў «Бура», «Кракаў воран на бярозе...», «Голас з чужой стараны» і інш. Склаў зборнік бел. прыказак (у рукапісе).
«ВЙТЕБСКАЯ ЖНЗНЬ», штодзённая грамадскапалітычная, навуковая і літ. газета памяркоўналібераль
310
ВІТКА
нага кірунку. Выдавалася ў Віцебску з 14.2. да 13.3.1906 нарус. мове. Выступала за буржуазнадэмакр. рэформы, асуджала ваен.палявыя суды і расправы ўрада над рэвалюцыянерамі ў Беларусі, Латвіі і Эстоніі. Змянгчала вершы, эцюды і апавяданні мясц. пісьменнікаў, паліт. фельетоны супраць урадавай палітыкі С.Ю.Вітэ. У аддзеле «Тэатр і мастацтва» асвятляла тэатр. жыццё Віцебска.
У.М.Конан.
«ВЙТЕБСКАЯ СТАРННА», гл. «Віцебская даўніна».
«ВЙТЕБСКНЕ ГУБЁРНСКНЕ ВЁДОМОСТН», газета, афіцыйны орган Віцебскага губернскага праўлення. Выдавалася з 1838 да 5.1.1918 у Віцебску на рус. мове з рознай перыядычнасцю. Мела афіц. і неафіц. (з 1845) аддзелы. Афіцыйны змяшчаў пастановы і распараджэнні цэнтр. і мясц. улад. Неафіц. аддзел меў значэнне самаст. газеты, з 1901 выдаваўся асобна, асвятляў падзеі ў краіне і за мяжой, жыццё Віцебска, Полацка, Веліжаі інш. нас. пунктаўгуберні, друкаваў літ. творы, даследаванні па гісторыі, краязнаўстве, этнаграфіі, фальклоры (часам на бел. мове), артыкулы гасп. тэматыкі. Дадаткі «Телеграммы «Внтебскнх губернскнх ведомостей» (1887—92, 1895—1905) і «Народный лнсток» (1907; выйшла 8 нумароў). 3 11.1.1906 да 18.6.1907 замест неафіц. аддзела выходзіла прыватная газ. «Вйтебскйй голос». Са студз. 1907 выданне неафіц. аддзела адноўлена, 29.6.1912 спынена, замест яго пачала выходзіць газ. «Вйтебскйй вестннк». УДз.Будзько, М.В.Нікалаеў.
«ВЙТЕБСКНЕ ЕПАРХНАЛЬНЫЕ ВЁДОМОСТН», царкоўнарэлігійны часопіс. Засн. Віцебскай епархіяй Бел. праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Выдаваўся ў 2000—02 (выйшла 6 нумароў), выданне адноўлена ў 2010. Выходзіць у г. Віцебск на рус. мове адзін раз у квартал. Асн. рубрыкі: «Афіцыйная хроніка», «Царкоўнае жыццё», «Пацярпеўшыя за веру», «Царква і грамадства», «Старонкі гісторыі», «Літаратурныя старонкі». Публікуюцца афіц. дакументы Рус. праваслаўнай цар
квы, віншаванні царк. іерархаў з нагоды рэліг. свят, указы па Віцебскай епархіі, друкуюцца матэрыялы па яе гісторыі, артыкулы аб адраджэнні прыходаў, храмаў і манастыроў, аб новапакутніках і спавядальніках епархіі, якія пацярпелі ў час ганенняў на царкву ў 20 ст., і інш.
«ВЙТЕБСКНЙ ВЁСТННК», грамадскапалітычная газета. Выдавалася штодзённа з 14.7.1912 да 29.4.1917 у Віцебску на рус. мове на ўрадавыя сродкі. Была рупарам мясц. аргцыі Саюза рус. народа і правых акцябрыстаў. Друкавала афіц. ўрадавыя матэрыялы, агляды рус. газет і часопісаў, хроніку, аб’явы; лічыла Беларусь спрадвечным рус. краем. Пасля Лют. рэв. 1917 перайшла на памяркоўналіберальную пазіцыю. Публікавала этнаграф. даследаванні Е.Раманава, апавяданні і нарысы А.Пшчолкі, гісторыкакраязнаўчы нарыс А.Сапунова «Французы ў Віцебску» і інш. творы мясц. аўтараў.
«ВЙТЕБСКНЙ ГОЛОС», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася штодзённа з 11.1.1906 да 18.6.1907 у Віцебску на рус. мове; замяняла неафіц. аддзел газ. «Внтебскйе губернскйе ведомостй». У 1906 прытрымлівалася акцябрысцкага кірунку, пазней — прыватная газета ліберальнакадэцкага кірунку. Асуджала імперыялістычныя планы царызму ў рус.японскай вайне 1904— 05, рэпрэсіі супраць удзельнікаў 1й рус. рэвалюцыі і інш. Крытыкавала ўрадавую палітыку «адзінай і непадзельнай» Расіі, выступала за культ,нац. і тэр. аўтаномію яе народаў. Вітала выхад «Нашай нівы» як сапраўды нар. выдання. Змяшчала літ. творы рус. і мясц. аўтараў. Асвятляла пытанні мясц. жыцця, эканомікі, нар. асветы, тэатр. і муз. навіны горада.