• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.'. Мнловндов А.Н. Пятндесятнлетне «Внленского вестннка» русской редакцнн. Внльна, 1914; Марх е л ь У.І. «Кур’ер Віленьскі» як крыніца для вывучэння гісторыі культуры Беларусі (1860—1862 гг.) // Нз нсторнн кннга, бнблнотечного дела н бнблнографнн в Белорусснн. Мннск, 1972. Вып. 2.
    А.І.Мальдзіс.
    ВІ'ЛЕНСКІ УНІВЕРСІТЭТ, вышэйшая навучальная ўстанова ў ВКЛ. Засн. ў Вільні езуітамі як калегіум, адчынены 27.9.1570 (каля 160 навучэнцаў). 7.7.1578 і 1.4.1579 кароль
    Стэфан Баторый выдаў прывілеі (30.10.1579 пацверджаны булай папы рымскага Грыгорыя XIII) на пераўтварэнне калегіума ў вышэйшую школу (акадэмію). 1ы рэктар П.Скарга. Акрамя калегіума (сярэдняй школы) акадэмія мела філас. (з 1572) і тэалагічны (з 1574) курсы (фты). У 1572 было 200 навучэнцаў, у 1596 — больш за 800. У 1655—60, калі Вільня была занята рас. войскамі, не дзейнічала. Гуманітарны (пачатковы) курс калегіума (складаўся з 4 класаў — граматыкі, сінтаксіса, паэтыкі і рыторыкі) адноўлены ў 1660, філас. — у 1662 (2гадовым для свецкіх студэнтаў і 3гадовым для езуітаў), тэалагічны — у 1666 (4гадовы, аднак існаваў і скарочаны 2гадовы). У 1667 адкрыта кафедрамузыкі, у 1677 — кафедра палітыкі, існавалі кафедры грамадскіх навук — матэматыкі і маральнай філасофіі. У 18 ст. перавагу над традыц. дысцыплінамі (логіка, фізіка, метафізіка) набьші практычныя прадметы: эксперымент. фізіка, матэматыка, астраномія, архітэктура, было ўведзена выкладанне франц. і ням. моў, гісторыі і геаграфіі. У 1752 пачалося выкладанне вышэйшай матэматыкі. У 1642 засн. прававы курс, на якім выкладалася цывільнае (1642— 55, 1667—1773) і царк. права. У 1575 М.К.Радзівіл Сіротка перадаў акадэміі друкарню з Брэста. Афіцыйна яна была прынята ў 1585 (гл. Віленская акадэмічная друкарня). У 1753 насродкі мсціслаўскай кашталянкі Л.Пузына засн. астранамічная абсерваторыя. Пры акадэміі з пачатку яго існавання працаваў тэатр (спец. тэатр. зала пабудавана ў 1733—44), аптэка (з канца 16 ст. публічная). Акадэмія мела багатую бку. Ёй перадалі свае кнігазборы біскупы В.Пратасевіч, Ю.Радзівіл, Б.Война, М.Пац, А.Валовіч, К.Л.Сапега, а таксама кароль Жыгімонт II Аўгуст і інш. Сярод вядомых выпускнікоў акадэміі А.Алізароўскі, А.Баболя, Ф.К.М.Богуш, К.Вырвіч, А.Каяловіч, А.С.Нарушэвіч, М.К.Сарбеўскі, Сімяон Полацкі, М.Сматрыцкі. Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) акадэмія падначалена Адукацыйнай камісіі, пазней з яе вылучана ваяводская сярэдняя шко
    303
    ВІЛЕНСКІ
    ла. У 1781 акадэмія перайменавана ў Гал. школу ВКЛ. Куратарам яе стаў І.Храптовіч, рэктарам — матэматык і астраном М.ПачобутАдляніцкі, які правёў у школе рэформу і надаў адукацыі амаль свецкі характар. Школа мела маральны (выкладаліся гісторыя грэч. і рымскай лры, натуральнае, агульнае, рымскае і ВКЛ права, агульная гісторыя, Свяшчэннае Пісанне, дагматычная і маральная тэалогія, гісторыя царквы і кананічнае права, красамоўства) і фіз. (арыфметыка, геаметрыя, вышэйшая матэматыка, астраномія, механіка, фізіка, хімія, прыродазнаўства, медыцына) фты. 3 Гродна сюды пераведзены і далучаны да Гал. школы мед. школа і інт спавівальнага майстэрства, на базе якіх засн. мед. фт, т.зв. Мед. калегіум. У 1781 пры Гал. школе засн. Батанічны сад. Пасля 2га і 3га падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, 1795) і далучэння зямель ВКЛ да Рас. імперыі Гал. школа падпарадкавана рас. ўраду і з 1796 называлася Гал. Віленскай школай. У 1803 рэарганізавана ва унт з 4 фтамі: маральных і паліт. навук, фізікаматэматычных, мед., літ. і вольных мастацтваў. Рэктарамі унта былі: з 1803 I. Страйноўскі, з 1806 Я.Снядэцкі (працягваў курс на развіццё прыродазнаўчых наук). Праф. параўнальнай анатоміі Г.Баянус у сваіх працах наблізіўся да эвалюцыйнага вучэння Ч.Дарвіна. У працы «Тэорыя арганічных істот» (т. 1—2, 1804—11) А.Снядэцкага, перакладзенай на ням. і франц. мовы, абгрунтавана ідэя аб кругавароце элементаў у прыродзе. Вучоныяграмадазнаўцы распрацавалі гіст. і гісторыкаюрыд. праблемы, звязаныя з мінулым ВКЛ (працы І.Анацэвіча, М.Баброўскага, І.Даніловіча, І.Лялевеля, Т.Чацкага, Ю.Ярашэвіча). Пры унце дзейнічалі мед., ветэрынарны, агранамічны інты, астранамічная абсерваторыя, адзін з самых багатых у Еўропе батанічных садоў (паводле каталога 1824, каля 7 тыс. раслін), першы ў Рас. імперыі заалагічны музей, 3 клінікі, аптэка, найбагацейшая бка, шмат добра абсталяваных кабінетаў. 3 1805 унт выдаваў штомесячны навук.літ. час. «Dzien
    nik Wileriski» («Віленскі дзённік»). Унт падтрымліваў навук. сувязі з Pac. АН, з Маскоўскім, Казанскім, Варшаўскім, Кракаўскім і інш. унтамі. Ён з’яўляўся таксама цэнтрам Віленскай навуч. акругі, утворанай у 1803, распрацаваў для школ Беларусі і Літвы навуч. праграмы, выдаваў падручнікі. 3 яго сцен выйшлі вядомыя паэты і пісьменнікі А.Міцкевіч, Ю.Славацкі, Ю.Крашэўскі, гісторык І.Даніловіч, урачы А.Бекю, В.Гіндэнбург, геолаг І.Дамейка і інш. У апошнія гады існавання унта з 47 праф. 36 былі ўраджэнцамі Беларусі і Літвы. Вышэйшая ўстанова была цэнтрам перадавой навук. і грамадскай думкі. У 1816 тут узнікла легальнае тва шубраўцаў, ядро якога складалі выкладчыкі унта. У 1817 ва унце створана тайнае студэнцкае тва філаматаў (сяброў навукі), пры якім у 1820 узнікла нелегальная аргцыя — філарэты, яе члены пачалі распрацоўваць паліт. праграму, найважнейшым пунктам якой былі патрабаванні нац. незалежнасці і знішчэнне прыгоннага права. Сярод студэнтаў распаўсюджваліся антыфеадальныя антысамадзярж. і патрыятычныя ідэі. За ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні 1830—31 у 1832 унт закрыты. На яго базе былі створаны 2 акадэміі — Духоўная рымскакаталіцкая і Медыкахірургічная, якія ў 1842 з мэтаю аслаблення нац.вызваленчага руху на бел. і літ. землях былі пераведзены адпаведна ў Пецярбург і Кіеў. У сценах б. унта засталася толькі абсерваторыя, дзе да 1883 вяліся навук. даследаванні. В.у.зноў пачаў працаваць у 1919 пасля аднаўлення незалежнай польск. дзяржавы, якая акупіравала, а ў 1922 афіц. далучыла да сябе Віленшчыну. Унту было прысвоена імя Стэфана Баторыя. Ён меў 5 фтаў: тэалагічны, права і грамадскіх навук, мед., гуманітарны, матэматычнапрыродазнаўчы, мастацтва. 3 1922 унт выдаваў штомесячны час. «Alma Mater Vilnensis». У 1939 сав. ўрад перадаў Літве тэр. Віленшчыны. 15.12.1939 літоўскія ўлады закрылі В.у., а ў яго будынак перавялі некаторыя фты Каўнаскага унта. 19.3.1943 і гэтыя фты
    зачынены ням.фаш. акупац. ўладамі. У 1945 у будынку В.у. аднавіў дзейнасць пераведзены з Каўнаса унт (цяпер Вільнюскі унт). Выкладчыкі былога В.у. імя Стэфана Баторыя склалі аснову навук. калектыву, створанага ў 1945 у г. Торунь (Польшча) унта імя М.Каперніка.
    Архіт. ансамбль В.у. складаўся на працягу стагоддзяў і займаў вял. квартал. Гал. будынак калегіума ўзведзены ў 1611 — 13. У 1670 пачалося будаўніцтва новага калегіума (этапы 1671, 167779,1681, 168690,172836). Калегіум адбудоўваўся пасля пажараў 1737 і 1748. Карпусы В.а. (цяпер іх 13) утвараюць 12 дзяцінцаў. Найб. раннія гатычныя элементы будынкаў адносяцца да 1й пал. 16 ст. Асн. карпусы 16 ст. ў стылі рэнесансу (з элементамі маньерызму) маюць адкрытыя аркады і ўтвараюць дзяцінцы Вялікі (Скаргі) і Абсерваторыі. На Вялікі дзяцінец выходзяць гал. фасады Віленскага касцёла Яна Хрысціцеля і Яна Евангеліста, вежызваніцы (выш. 68 м, 1 —4ы ярусы збудаваны ў 1600—10 у стылі рэнесансу, 5ы ўзведзены пасля 1737 у стылі барока), корпуса актавай залы (1757— 61). Элементы барока маюць трэція паверхі зах. корпуса дзяцінца Сарбеўскага і карпусы на паўн. і зах. баках Вял. дзядзінца (пасля 1749), астранамічная абсерваторыя (1753—58, архіт. Т.Жаброўскі), інтэр’еры залаў Белай і Лялевеля (сярэдзіна 18 ст.). У стылі класіцызму надбудавана абсерваторыя (1782—88, архіт. М.Кнакфус), партал Белай залы (1770—73, архіт. К.Спампані).
    Літ.: Нстормя Внльнюсского уннверснтета. Внльнюс, 1979; М а ч ю л н теКасперавнчене A., С а к a лаускас М., Стравннскас А. Здання Внльнюсского уннверснтета. Внльнюс, 1979; Baranowski Н. Uniwersytet Wileriski, 1579—1939: Bibliografia za lata 1945—1982. Wroclaw etc., 1983; Piechn i k L. Dzieje Akademii Wileriskiej. T. 1—4. Rzym, 1984—90; Paszenda J. Zabudowa akademii wileriskiej w XVI—XVIII wieku // Paszenda J. Budowle jezuickie w Polsce XVIXVIII w. Krakow, 1999. T. 1.
    В.С.Пазднякоў, В.В.Грынявецкі.
    ВІЛЕНСКІЯ ПАКЎТНІКІ, Т р ы літоўскія мучанікі, пра
    304
    ВІЛЬКІН
    васлаўныя святыя Антоній, Іаан і Яўстафій (да хрышчэння Круглец, Няжыла і Кумец), якіх пакаралі ў 1347 у Вільні пакутніцкай смерцю за пераход з язычніцтва ў хрысціянства. Гал. крыніцы пра іх жыццё — слав. жыццяпіс «Сказанне пра віленскіх мучанікаў Іаана, Антонія, Яўстафія» (3я чвэрць 14 ст., на думку М.Спяранскага, складзены сербскім аўтарам) і грэч. пахвальнае слова Міхаіла Вальсамона (канец 14 ст.). Паводле гэтых крыніц, яны былі прыдворнымі вял. кн. літоўскага Альгерда і патаемна ахрышчаны святаром Нестарам. Напачатку хрысціянства прынялі браты Круглец (Антоній) і Няжыла (Іаан), пазней — Кумец (Яўстафій). Падставай для смяротнага прысуду стала публічная адмова В.п. есці мяса ў пост 1 галіць бараду. Пасля зняволення ў турму і катаванняў Антоній, Іаан і Яўстафій былі павешаны 14 крас., 24 крас. і 13 снеж. 1347. Спачатку яны былі пахаваны ў царкве св. Міколы і сталі шанавацца хрысціянамі як святыя. На месцы іх пакарання пазней засн. Троіцкі манастыр. У 1374 частка іх мошчаў перанесена ў Сафійскі сабор у Канстанцінопалі, у тым жа годзе мучанікі кананізаваны Патрыярхам Філафеем па просьбе мітрапаліта кіеўскага Кіпрыяна, тады ж складзена ім царк. служба. Захавалася вышытая выява пакутнікаў на сакасе (святарскае адзенне) мітрапаліта кіеўскага Фоція. Культ В.п. набыў не толькі вял. рэліг., але і паліт. значэнне для праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Духоўнаму подзвігу мучанікаў прысвечана карціна І.П.Трутнева «Віленскія мучанікі Антоній і Іаан» (1880я гг.). У 1915 у сувязі з пагрозай германскага наступлення мошчы па ініцыятыве архіепіскапа літоўскага і віленскага Ціхана (у 1917—25 Патрыярх Маскоўскі) перанесены ў Маскву, у 1946 вернуты ў Вільнюс і захоўваюцца ў кафедральным саборы Святадухаўскага манастыра. У 1993 крупінкі мошчаў, змешчаныя ў абраз, перанесены ў Петрапаўлаўскі сабор Мінска. В.п. глыбока ўшаноўваюцца праваслаўным насельніцтвам Літвы і Беларусі. У 1993 у Мінску створана Праваслаўнае брацтва ў іх