• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: 3 е р н о в a А.С. Тнпографня Мамоннчей в Внльне (XVII в.) // Кнпга: нсслед. н матерналы. 1959. Сб. 1; А н у ш к н н А. На заре кнпгопечатання в Лнтве. Впльнюс, 1970; Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI— XVIII стст. Мінск, 1984; Кніга Беларусі, 1517—1917: зводны кат. Мінск, 1986; Нікалаеў М.В. Псторыя беларускай кнігі. Мінск, 2009. Кн. 1. Г.Я.Галенчанка.
    ВІ'ЛЕНСКАЯ ДРУКАРНЯ ФРАНЦЫСКАНЦАЎ Дзейнічала ў 16711781 у Вільні пры францысканскім кляштары. Засн. ігуменам Я.Длускім. Друкавала ў асн. літургічныя творы. 3 1667 друкавала афіц. дакументы і панегірыкі, з 1750—падручнікі для францысканскіх школ, драмы для школьных тэатраў Вільні, Жыровіч і інш. У перакладзе на польск. мову выдала творы «Заіра» і «Генрыяда» Вальтэра (абодва 1753), «Аргеніда» Я.Барклая (1756), кнігі дзеячаў ордэна францысканцаў Ф.Навіцкага, Ф.Тавянскага і інш. Апошнія вядомыя выданні друкарні датуюцца 1778. Усяго ў В.д.ф. надрукавана 99 найменняў кніг. Т.А.Самайлюк.
    ВІ'ЛЕНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ШКОЛА, у мастацтвазнаўстве ўмоўная назва сукупнасці мастацкіх спецыялізацый (кафедр, класаў) на фце лры і вольных мастацтваў Віленскагаунтаў 1797—1832. У шырокім значэнні В.м.ш. — маст. з’ява, якая азначала дзейнасць выхаванцаў маст. аддз. унта і школ малюнка і архітэктуры пры ім, з характэрнымі агульнымі стылёвымі прыкметамі ў перыяд 1й пал. 19 ст. В.м.ш. — 1я спец.
    299
    ВІЛЕНСКАЯ
    маст. навучальная ўстанова на б. землях ВКЛ і Рэчы Пасталітай, якая іграла ролю мастацкаадукац. цэнтра. Асаблівая заслуга ў стварэнні маст. аддз. ў падборы прафесараў, матэрыяльнага і метадычнага забеспячэння ў 1803—26 належала апекуну унта А.Е.Чартарыйскаму. Станаўленне школы звязана з адкрыццём кафедр малюнка і жывапісу (1797—1807, заснавальнік Ф.Смуглевіч), скульптуры (1803—26), гравюры (з 1805). У аснову распрацаванай вучэбнай праграмы пакладзены прынцыпы класіцызму, дзе першаснае значэнне меў «ідэальны» малюнак мадэлі. 3 рэарганізацыяй школы ў 1803 былі створаны школа малюнка, якую ўзначаліў Я.Рустэм і кафедра скульптуры на чале з А. Ле Брунам (да 1811) і К.Ельскім, пазней адкрыты кабінет гравюры пад кіраўніцтвам віленскага гравёра І.Вейса. Наступны перыядуразвіцці В.м.ш. (1809—32) характарызаваўся прыярытэтным развіццём друкаваных відаў графікі, з 1819 — партрэтнага жывапісу. 3 1820 дзейнічала літаграфічная майстэрня (кіраўнікі В.Славецкі да 1826, Х.Главацкі і М.Пшыбыльскі з 1829). Тут праводзіліся выстаўкі твораў выкладчыкаў і выхаванцаў В.м.ш. (1820, 1822), якія паклалі пачатак публічным маст. паказам у бел.літоўскім краі. Сувязі В.м.ш. з Пецярбургскай акадэміяй мастацтваў і зах.еўрап. маст. школамі станоўча адбіліся на развіцці ціколы. Пасля закрыцця унта (1832) і перадачы фондаў і абсталявання маст. майстэрняў у вучэбныя ўстановы Кіева і Львова (Украіна) дзейнасць школы вызначалася творчасцю асобных мастакоў і прыватных студый (Акадэмія А.Ромера). Яркі след у дзейнасці В.м.ш. пакінулі Ю.Азямблоўскі, І.Аляшкевіч, Г.Бароўскі, К.Бахматовіч, В.Ваньковіч, Т.Гесэ, Я.Дамель, В.Дмахоўскі, Г.Жукоўскі, Я.Кіслінг, К.Кукевіч, М.Кулеша, М.Падалінскі, Ю.Пешка, К.Русецкі, К.Рыпінскі, В.Смакоўскі, А.Шэмеш і інш. Маст. і культ.адукацыйныя набыткі В.м.ш. — агульная спадчына бел., літоўскіх, польск. і рус. народаў.
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мянск, 1974; Р ы н к е в і ч У. Віленская мастац
    кая школа // Адукацыя і выхаванне. 2002. № 6; Я г о ж. Міхал Падалінскі. Мінск, 2009. У.І.Рынкевіч.
    ВІ'ЛЕНСКАЯ НАРОДНАЯ ШКОЛА МАЛЮНКА, Віленская ш к о ла малявання, сярэдняя навучальная мастацкая ўстанова ў Вільні. Дзейнічалаў 1866—1915. Створанана базе іканапіснай майстэрні ў б. памяшканні Віленскага унта. Фінансавала школу Мінва нар. адукацыі, метадычнымі сродкамі, навуч. дапаможнікамі часткова забяспечвала Пецярбургская акадэмія мастацтваў. Арганізатар і кіраўнік школы І.П. Трутнеў (1866—1912). Мела 2 аддз.: рамесная школа малюнка (спецыяльнасці ювеліра, сталяра, цесляра, мэбельшчыка, шкловыдзімальшчыка і інш.) і клас жывапісу (падрыхтоўка да паступлення ў вышэйшыя маст. ўстановы). Навучанне (бясплатнае, незалежна ад нацыянальнасці, саслоўя і веравызнання) першапачаткова было 3гадовае і пасля рэарганізацыі 1891—92 — 4гадовае. Штогод у школу паступалі больш за 100 чал. Вучэбныя курсы (малюнка, жывапісу, кампазіцыі, архітэктуры, буд. матэрыялаў, тэхн. чарчэння, размалёўкі па тканіне, дрэве, фарфоры і інш.) былі пабудаваны паводле акадэмічнага прынцыпу. За час існавання ў школе навучаліся больш за 4 тыс. чал., каля 50 выпускнікоў прадоўжылі адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, Строганаўскім вучылішчы ў Маскве, у маст. акадэміях Берліна, Мюнхена (Германія), Парыжа. У школе арганізоўваліся маст. выстаўкі з удзелам мастакоў Пецярбурга, Варшавы, Кракава(Польшча), рэтраспектыўныя паказы работ віленскіх жывапісцаў пач. 19 ст. Па ініцыятыве групы педагогаў створаны аб’яднанні мастакоў Віленскі мастацкі гурток і Віленскае мастацкае таварыства. У пач. 1й сусв. вайны школу эвакуіравалі ў г. Самара (Расія), у 1915 яна спыніла сваё існаванне. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. школа была адзінай спец. маст. установай, якая адыграла прыкметную ролю ў развіцці бел. і літоўскага мастацтва. У розны час у В.н.ш.м. працавалі Ю.Базулькевіч, В.Вагін, В.Гразноў, А.Ромер, І.Рыбакоў, І.Чамаданаў і інш. Сярод выпускнікоў школы
    Л.Альпяровіч, М.Антакольскі, С.БогушСестранцэвіч, І.Дабравольскі, Я.Драздовіч, Ф.Пахоменка, Х.Суэцін, Б.Тамашэвіч, Р.Яхімовіч і інш.
    Літ.: Р ы н к е в і ч У.І. Віленская рысавальная школа І.П.Трутнева // Мастацкая адукацыя і культура. 2004. №3.
    У./.Рынкевіч.
    ВІЛЕНСКАЯ ПІЯРСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў Вільні з сярэдзіны 18 ст. да 1840. Належала ордэну піяраў. Заснавальнік М.Догель. Прывілей на адкрыццё друкарні выдаў кароль польскі і вял. кн. літоўскі Аўгуст III у 1754. Першыя выданні выйшлі ў 1758, гэта былі складзеныя М.Догелем збкі дакументаў «Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага» (т. 1)1 «Граніцы Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага». Асн. месца сярод прадукцыі друкарні займалі падручнікі для піярскіх школ: польск. і франц. моў, філасофіі (у т.л. «Логіка» і «Выбраныя філасофскія меркаванні» К.Нарбута, 1769, 1771), прыродазнаўчых навук, матэматыкі, педагогікі (у т.л. творы Я.А. Каменскага, 1767—68). У 1774 выйшла «Усеагульная гісторыя» Я.Пучынскага. Выдадзены польск. пераклады прац франц. вучоных П.Саліньяка «Польская гісторыя» (т. 1—5, 1763— 67) і Ж.Русе дэ Місі «Гісторыя расійскага народа» (т. 1—5, 1781), кніга Вальтэра «Век Людовіка XIV» (1793). Апублікавана перакладзеная з лац. мовы кн. «Апісанне Польскага каралеўства часоў Жыгімонта III» Ш.Старавольскага (1765). Выдавалася маст. лра, п’есы для школьнага тэатра (Я.Кушаль, Я.Збікоўскі і інш.). Творы рэліг. тэматыкі складалі каля чвэрці ўсіх выданняў. Сярод іх працы па агіяграфіі, багаслоўі, літургіцы, казанні М.Ф.Карповіча, Е.Цяпінскага і інш. Усягоў 1758—99 друкарня выдала каля 320 кніг.
    Літ.: Самайлюк Т.А. Выдавецкая дзейнасць ордэна піяраў у Вільні (1754—1840) // Матэрыялы Другіх кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Рэчы Паспалітай»: (Мінск, 15—16 вер. 2000 г.). Мінск, 2002. Гл. таксама арт. Віленская акадэмічная друкарня. В. С. Пазднякоў.
    ВІ'ЛЕНСКАЯ РЫМСКАКАТАЛІЦКАЯ ЕПАРХІЯ, адміністрацыйнатэ
    300
    ВІЛЕНСКАЯ
    рытарыяльная адзінка рымскакаталіцкай царквы з цэнтрам у Вільні. Утворана паводле прывілея вял. князя літоўскага і караля польск. Ягайлы ад 17.2.1387, зацверджана рымскім папам Урбанам VI у 1388. Першапачаткова падпарадкоўвалася непасрэдна папе, з 1418 гнезненскаму арцыбіскупу. Самая вял. рымскакаталіцкая епархія ВКЛ, якая ахоплівала амаль усе парафіі Беларусі і Усх. Літвы (акрамя Берасцейскага ваяв.). Віленскі капітул (калегія духоўных асоб пры біскупе) створаныў2й пал. 1388 пазнанскім біскупам Дабрагостам паводле булы папы Урбана VI са згоды Ягайлы. У яго першапачаткова ўваходзілі пробашч, дэкан, 10 канонікаў; з 1397 — кусташ, з 1345 — архідыякан, з 1522 — прэлаткантар. Для вырашэння важных пытанняў царк. жыцця біскуп склікаў сіноды (з’езды) духавенства. Першы сінод адбыўся ў канцы 1520 або пач. 1521. Штодзённымі справамі біскупства займаўся двор (біскупская курыя), які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд (кансісторыю) і прыватны двор біскупа (маршалак, падскарбі, кухмістр, ключнік і інш. прыдворныя, а таксама капеланы). За 1387— 1430 на аснове фундушаў было створана 27 парафіяльных касцёлаў, за 1431—1500 — 99 касцёлаў, у 1й пал. 16 ст. — 129 касцёлаў. У сярэдзіне 16 ст. ў 17 паветах ВКЛ дзейнічала 259 парафій, у 1790 — 277, у т.л. 62 у Ашмянскім, 49 у Гродзенскім (Гарадзенскім), 29 у Навагрудскім (Новагародскім) паветах. Парафіі былі аб’яднаны ў дэканаты. У 18 ст. ў Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гродзенскі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Радашковіцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты. У 1387 вял. князь ВКЛ аддаў віленскаму біскупу воласць Таўрогіне на ПнУ сучаснай Літвы, Бакшты на Пн Міншчыны, Дуброўна каля Ліды і некалькі вёсак. Пазней біскупства атрымала Стрэшын на Дняпры (1391), Корань, Ганявічы 1 Ваўчу (Бягомль) на Пн Міншчыны (1395), воласць Убарць (цяпер Лельчыцы) на Мазыршчыне (1430), Параф’янава каля Докшыц (1434) і інш.
    маёнткі. У сярэдзіне 16 ст. ўладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак (прыкладна 11,5 тыс. двароў, 60— 80 тыс. прыгонных сялян). Яны падзяляліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ад іх ішоў на патрэбы біскупа і яго памочніка — суфрагана), сталовыя капітульныя (на ўтрыманне капітула) і прэстыманіяльныя ўладанні (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найб. значнымі біскупскімі маёнткамі натэр. Беларусі былі Ігумен і Убарць, сталовымі капітульнымі — Горваль і Стрэшын, прэстыманіяльнымі — Бакшты, Корань, Ганявічы, Ваўча, Параф’янава і інш. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 імператрыца Кацярына II выдала ўказ аб далучэнні Віленскага біскупства да Інфлянцкага, што не прызнаў рымскі папа. В.р.к.е. ў новых межах адноўлена Паўлам I у 1798. У яе склад увайшлі Літоўская і Курляндская губерні. У канцы 1840х гг. епархія засталася толькі ў межах Віленскай і Гродзенскай губерняў. У канцы 1860х— 1883уяескладуваходзіла тэр. скасаванай Мінскай каталіцкай епархіі. У 1918 В.р.к.е. падзелена польскалітоўскай граніцай, большая частка з г.Вільня адышла ў 1921 Польшчы. Булай папы Пія XI ад 28.10. 1925 атрымала статус архіепархіі (арцыбіскупства) Польскай рымскакаталіцкай царквы, у яе ўваходзілі тэр. Віленскага, палова Навагрудскага і частка Беластоцкага ваяводстваў. Пасля 1939 тэр. Віленскай епархіі апынулася ў розных дзяржавах: асн. частка на тэр. БССР, меншая з Вільняй у Літве, з 1944 зах. частка зноў у Польшчы. Пасля 2й сусветнай вайны епархія намінальна засталася ў складзе Польскай каталіцкай царквы, з 1945 рэзідэнцыя біскупа знаходзілася ў Беластоку. У 1991 у сувязі з рэарганізацыяй каталіцкіх епархій у адпаведнасці з нац.дзярж. граніцамі, В.р.к.е. афіцыйна пераведзена ў юрысдыкцыю Літоўскай каталіцкай царквы, атрымала статус мітраполіі.