Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
297
ВІЛЕНСКАЯ
гаду генералгубернатара М.М.Мураўёва.
Літ.: Каханоўскі Г.В. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мінск, 1984; А л е к с е е в Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн XVI в. — 30ые годы XX в. Мннск, 1996; В я р г е й В. Археалагічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове XIX ст. // Гіст.археал. зб. Мінск, 2006. № 22; Д о б р н я н А. Деятельность Внленского музеума древностей н временной археологнческой комнсснн по нзученню археологнческнх памятннков // Там жа.
Л.Г.Марковіч
ВІЛЕНСКАЯ АСТРАНАМІЧНАЯ АБСЕРВАТОРЫЯ, адна з найстарэйшых астранамічных абсерваторый у Еўропе. Засн. ў 1753 у Вільні. Адным з арганізатараў і першым дырэктарам (1765—1807) быў М.ПачобутАдляніцкі. У абсерваторыі ў розны час працавалі астраном Я.Снядэцкі, П.Славінскі, М.Глушневіч, М.М.Гусеў, Я.Я.Саблер, П.М.Смыслоўіінш., навук. і асветніцкая дзейнасць якіх адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні ў Беларусі і Літве прыродазнаўчых ведаў. У 1753—65 В.а.а. існавала як астранамічны кабінет, абсталяваны найпрасцейшымі прыладамі. Пасля набыцця больш дасканалых астранамічных інструментаў з 1773 вяліся сістэматычныя назіранні планет, астэроідаў, камет, зацьменняў Сонца і Месяца, пакрыццё зорак Месяцам. Першая ў Расіі пачала астрафіз. даследаванні: з 1864 асн. яе кірункам стала вывучэнне фатаграфічнымі метадамі паверхні Месяца і фіз. з’яў, што адбываюцца на Сонцы. Вяла таксама метэаралагічныя назіранні; віленскія астраномы прымалі ўдзел у вызначэнні геагр. кардынат нас. пунктаў і ў геадэзічных экспедыцыях натэр. Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Курляндскай губерняў. Абсерваторыя мела вял. бку, у 1838—46 выдавала свае навук. працы. Спыніла дзейнасць пасля пажару 1876. У 1940 утворана астранамічная абсерваторыя пры Вільнюскім унце.
А.І.Болсун.
ВІ'ЛЕНСКАЯ БАЗЫЛЬЯНСКАЯ ДРУКАРНЯ, Віленская Троі ц к а я друкарня. Існавалапры Віленскім Троіцкім манастыры ў
17—пач. 19 ст. Засн. на базе Віленскай друкарні Мамонічаў, якую пасля 1624 Л.Мамоніч перадаў ордэну базыльян. Мела некалькі варштатаў і наборных шрыфтоў, што дазваляла выдаваць кнігі на царкоўнаслав., польск., лац. і французскай мовах. Першая вядомая кніга друкарні — «Катэхізіс», датаваная 1628. У 1692 спыніла сваю дзейнасць, зноў аднавіла пасля 1760. Выпускала богаслужэбную ітэалагічную лру, а таксама панегірыкі і падручнікі: «Буквар славянскай мовы» (1767, 1782), «Буквар польскай мовы» (1783), «Жыціі святых» К.Масіні ў 13 тамах (закончана ў 1786), «Лексікон геаграфічны» Г.Карповіча (1766), «Гісторыя Усходніх Індый» Т.Падлескага (1776) і інш. У канцы 18 ст. выдавала паэзію, маст. прозу, драм. творы, выконвала заказы віленскіх бернардзінцаў і дамініканцаў. Аздоба кніг складаецца з арнаментальных гравюр і заставак, канцовак, ініцыялаў, сюжэтных ілюстрацый рэліг. тэматыкі, геагр. карт. Выявы Багародзіцы з дзіцем, Яфрэма Сірына, цара Давіда, выкананыя ў канцы 18 ст., адрозніваюцца ад гравюр 17 ст., якія мелі эмблематычны характар. Для друкарні працаваў гравёр Л .Тарасевіч, які зрабіў для «Служэбніка» (Вільня, 1692; Супрасль, 1695) тытульны аркуш, партрэт К.С. Радзівіла і Укрыжаванне.
Літ.: Гл. таксама да арт. Віленская акадэмічная друкарня.
М.В.Нікалаеў, М.І.Ткачэнка.
ВІЛЁНСКАЯ БЕЛАРЎСКАЯ ГІМНАЗІЯ, адна з першых беларускіх сярэдніх навуч. устаноў у Зах. Беларусі. Існавала ў 1919—44 у г. Вільня (цяпер Вільнюс, Літва). Засн. па ініцыятыве І.Луцкевіча. Мела на мэце захаванне бел. нац. самабытнасці, развіццё роднай мовы, выхаванне патрыятычных пачуццяў, пашырэнне гуманіст. поглядаў. Амальусе прадметы выкладаліся на бел. мове, толькі геаграфія і гісторыя Польшчы — на польск. У 1932/33 навуч. годзе В.б.г. стала філіялам польск. гімназіі імя Ю.Славацкага. У ліст. 1939 рэарганізавана ў прагімназію. У 1940/41 навуч. годзе стала няпоўнай сярэдняй школай. У крас. 1944спыніла існаванне. 3 1993 у Вільнюсе дзейнічае сярэдняя школа
імя Ф.Скарыны з бел. мовай навучання.
ВІЛЕНСКАЯ БРАЦКАЯ ДРУКАРНЯ, Віленская Святадухаўская друкарня. Існавала пры Віленскім Святадухаўскім манастыры ў 16—18 стст. З’яўлялася выдавецкім прадпрыемствам праваслаўнай царквы ВКЛ. Выдавецкая дзейнасць дазволена прывілеямі Жыгімонта III Вазы ад 1589 і 1592 на друкаванне розных кніг «...пагрэцку, славянску, руску і польску». Выдавала тэксты святога пісання, школьныя падручнікі, богаслужэбныя кнігі, палемічную лру. Першае вядомае выданне выйшлаў 1595. У 1589—1610 выдадзены творы Мялеція Сматрыцкага, С. і Л. Зізаніяў. Спец. загадам ад 7.5.1610 Жыгімонта III з лагера пад Смаленскам друкарня закрыта. Брацтва перанесла сваю выдавецкую дзейнасць за межы Вільні, дзе арганізавала Еўінскую друкарню. Дзейнасць В.б.д. аднавілася ў 1615 і працягвалася да 1749, калі пажар знішчыў манастыр Святога Духа. Для аздобы кніг шырока ўжываліся арнаментальная гравюра і застаўкі, канцоўкі, рамкі з расліннымі і геаметрычнымі матывамі, антрапаморфнымі сюжэтамі. Геральдычная гравюра прадстаўлена гербамі Астрожскіх, Валовічаў, Агінскіх і інш., змяшчалася звычайна на адвароце тытульных аркушаў. Літургічныя выданні мелі сюжэтныя іл. з выявамі прарокаў, апосталаў, айцоў царквы. Гравюры евангельскай тэматыкі сустракаюцца ў Трэбніках, Евангеллях. У пачатку дзейнасці друкарні ўжываліся ініцыялы, адціснутыя з дошак Ф.Скарыны. У польскамоўных выданнях пераважаюць гатычныя ініцыялы, за выключэннем асобных літар з зааморфнымі выявамі (звяроў, птушак), выкананых у рэнесансавым стылі. Кніжныя ўпрыгажэнні В.б.д. зроблены ў тэхніцы ксілаграфіі.
Літ.: Гл. да арт. Віленская акадамічная друкарня. М. В. Нікалаеў, М. I. Ткачэнка.
ВІЛЕНСКАЯ ВОСТРАЯ БРАМА, Медніцкая брама (літ. б р а м а Аўшра), брама ў Вільні, частка сістэмы агульнагар. умацаванняў 16—18 ст. Пабудавана паміж
298
ВІЛЕНСКАЯ
1503 і 1514. Ад брамы пачынаўся Медніцкі гасцінец (адсюль паходзіць першапачатковая назва). Паўд. прадмесце Вільні называлася Вострым канцом (адсюль назва брамы; першая згадка назвы ў Метрыцы ВКЛ датуецца 1556). Архітэктоніка брамы захавала познагатычныя рысы. У плане мае форму прамавугольніка, набліжанага да квадрата (11,2х 10,8 м). Таўшч. падмурка да 2 м. У ніжнім ярусе па лініі Пн—Пд праезд з крыжовымі скляпеннямі. Магчыма, брама перабудоўвалася ў апошняй трэці 16 ст., пра што сведчаць круглыя байніцы. Фасад аздоблены маньерыстычным фрызам, з паўд. боку якога выступае выява герба «Пагоня», які трымаюць грыфоны. Магчымы час узвядзення атыка — 1я чвэрць 17 ст. (пасля пажару 1610?). Атык патынкаваны, арнамент імітуе каванку. Некаторыя інш. элементы дэкору (нішы, пілястры) адносяцца да раннебарочнага перыяду. Да 1828 на браме захоўвалася размалёўка. У 1671 (ці 1672) з паўн. (гар.) боку брамы прыбудавана драўляная капліца, даступная толькі з тэр. прылеглага да гар. муроў кляштара кармелітаў босых. 3 таго часу вядзецца дакументаваная гісторыя культу Вастрабрамскага абраза Маці Божай — святыні Літвы і Беларусі. У 1711 —12 на месцы згарэлай пабудавана мураваная капліца, якая захавалася да нашых дзён. Сюжэтная праграма познабарочнай капліцы прачытваецца як трыумфальная брама для Марыі — Нябесная Брама. Стукавы дэкор і алтар створаны ў 1785—87, магчыма, мясц. скульпт. К.Ельскім. Сучасны выгляд капліцы распрацоўваў Ф.Рушчыц (1932). 3 пач. 20 ст. вобраз Вострай брамы стала замацаваўся ў новай бел. лры (М.Багдановіч, А.Зязюля, К.Сваяк) як сімвал непарыўнасці старой і сучаснай культ. традыцыі, стаў метафарай Вільні.
Літ.: № 48; J u r g і n і s J. Ausros vartai. 2 leid. Vilnius, 1987; Ka4amajskaSaeed M. Ostra Brama w Wilnie. Warszawa, 1990; D r ё m a V. Dingus Vilnius. Vilnius, 1991. А.І.Дзярновіч.
ВІЛЕНСКАЯ ДРУКАРНЯ ЗАРЭЦKIX. Дзейнічала ў канцы 16 ст. ў Вільні. Другая, пасля Скарынаўскай, дру
карня ў сталіцы ВКЛ. Уладальнікі друкарні — скарбнік ВКЛ І.Зарэцкі і віленскі бурмістр З.Зарэцкі. Вядома адна кніга В.д.З. — «Часоўнік», надрукаваны каля 1571. Кніга выйшла ў малым фармаце (у 8ю долю аркуша), упрыгожана 6 застаўкамі, ініцыяламі. Некаторыя тытульныя лісты, ініцыялы, асобныя літары набору падобныя да скарынаўскіх.
Літ.: JaroszewiczPieresiaw с е w Z. Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego KsiQStwa Litewskiego w XVI— XVIII wieku. Olsztyn, 2003. В.С.Пазднякоў.
ВІЛЕНСКАЯ ДРУКАРНЯ MAMOНІЧАЎ, друкарня віленскіх беларускіх купцоў Мамонічаў у канцы 16 — пач. 17 ст. На іх сродкі П.Мсціславец у сярэдзіне 1570х гг. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдадзены «Часоўнік» (1574— 76?), «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр» (1576). Мамонічы імкнуліся поўнасцю ўзяць кнігадрукаванне ў свае рукі, у выніку канфлікту паміж імі і П.Мсціслаўцам друкарняў 1576 спыніладзейнасць. У 1583 адноўлена К. і Л. Мамонічамі. Фінансавую падтрымку ім аказвалі праваслаўныя шляхціцы Зарэцкія. Пры падтрымцы канцлера ВКЛ Л.Сапегі ў 1586 і 1593 Мамонічы атрымалі прывілеі на выданне кніг на бел. і царк.слав. мовах. 3 імі супрацоўнічаў віленскі друкар В.Гарабурда, які выпусціў у пач. 1580х гг. некалькі выданняў. В.д.М. улічвала запатрабаванні 1 культ. традыцыі розных пластоў насельніцтва. Большая частка яе выданняў 16 ст. прызначалася на патрэбы праваслаўных брацтваў, іх школ, царквы, мяшчанства. Гандлёвыя сувязі Мамонічаў з Украінай, Рус. дзяржавай, Польшчай скарыстоўваліся для кніжнага ўзаемаабмену. Выпускаліся багаслоўскія і літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыст. творы, падручнікі, ут.л. «Граматыкаславянская» (1586), «Дыялектыка» І.Спангенберга (каля 1586), «Буквар» (1590я гг., 1618, 1621). Была адзінай бел. друкарняй, якая выпускала збкі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару, у т.л. «Статут Вялікага княства Літоўскага» (1588, набел. мове; 1614, на польск. мове), «Трыбунал абывацелям Вялікага княства Літоўскага»
(1586), канстытуцыі вальных сеймаў, шэраг палемічных твораў у абарону уніі, гал. чынам напісаных І.Пацеем. Усяго друкарня да 1623 выпусціла каля 50 кірылічных і 35 выданняў на польск. мове. Кнігі адметныя высокім паліграф. і маст.арнаментальным афармленнем. Тутупершыню выкарыстаны зробленыя Г.Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцылярскага пісьма. Выкарыстоўваліся свецкія гравюры (партрэт Жыгімонта III, сейм Рэчы Паспалітай і інш.). Друкарскія матэрыялы В.д.М. пасля 1624 часткова перайшлі ва ўласнасць Віленскай базыльянскай друкарні.