• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Партнзанская правда», «Сялянская газета», «Народный мстнтель», «Молодёжная правда». Вызвалены ў ліп. 1944 у ходзе Мінскай і Вільнюскай аперацый войскамі 3га Бел. фронту пры падтрымцы партызан. 3 20.9. 1944 у Маладзечанскай вобл., адначасова цэнтр раёна перанесены ў Вілейку, 5.7.1946 раён перайменаваны ўВілейскі. У1954 г.п. Куранец пераўтвораны ў вёску. 20.7.1957 да В.р. далучана тэр. скасаванага Ільянскага рна. 3 20.1.1960 раён у Мінскай вобл. 25.12.1962 далучана частка скасаванага Крывіцкага рна, з таго часу В.р. у сучасных межах.
    Працуюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамсці. У раёне (2011) с.г. прафес. ліцэй, каледжы: прафес.тэхн., Ільянскі агр., філіял Мінскага тэхнікума бізнесу і права, 2 гімназіі, 10 сярэдніх, базавая, пачатковая школы, вучэбнапед. комплексы: дзіцячы сад—сярэдняя школа (7), дзіцячы сад—базавая школа (4), дзіцячы сад—пачатковая школа (4), 5 школ мастацтваў, спец. школаінтэрнат, 2 ДзЮСШ, 2 спарт. клубы для падлеткаў, цэнтр фізкультурнааздараўленчай працы «Сатурн», 2 вучэбнавытворчыя камбінаты, 15 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры — карэкйыйнаразвіваючага навучання, дашкольны развіцця дзіцяці, раённы пазашкольнай работы, дзіцячыя сац. прытулак, дом сямейнага тыпу і аздараўленчы лагер «Лясная казка». Працуюць Палац культуры, Дом рамёстваў (в. Узбіно), раённыя цэнтры — метадычны нар. творчасці і культ.асветнай работы, рамёстваў, эстэтычнага выхавання, 35 сельскіх клубных устаноў, 39 бк (у т.л. 31 сельская, 1 бібліятэкаклуб), краязнаўчы музей. Дзейнічаюць 5 бальніц, 2 паліклінікі (у т.л. стаматалагічная), 9 амбулаторый, 25 ФАПаў, 4 аздараўленчыя пункты, анкалагічны і скурнавенералагічны дыспансеры, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, дзіцячы рэабілітацыйнааздараўленчы цэнтр «Надзея» ў в. Будзічы. Зона адпачынку рэсп. значэння Вілейка. Выдаецца газ. «Шлях перамогі». На тэр. раёна 46 рэліг. абшчын, у т.л. 25 праваслаўных, 10 каталіцкіх.
    Археал. помнікі: гарадзішчы і селішчы ў вёсках Арпа, Баравыя, Бязводнае, Галінава, Даўгінава, Задвор’е, Камена, Козлы, Малышкі, Рэчкі, Слабада, Сосенка; стаянкі ў вёсках Слабада, Суцькі; курганныя могільнікі ў вёсках Галінава, Журыхі, Забор’е, Задвор’е, Зачорная, Кастыкі, Каўшэвічы, Кучкі, Любоўшы, Малевічы, Млечкі, Папоўцы, Ручыца, Хаценчыцы, Шведы, Шыпкі; стараж. цэнтр па вырабе жалеза ў в. Бязводнае; каменныя магілы ў вёсках Латыголь, Малевічы, Ручыца, Хаценчыцы. Помнік эпіграфікі — Барысаў камень(12ст.)ув. Камена. Помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: царква Сарака Севасційскіх Мучанікаў(2япал. 19ст.)ув. Кастыкі, касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі (1763) у в. Касцяневічы, Мікалаеўская царква (1771) у в. Латыголь, царква Іаана Хрысціцеля (1789) у в. Бароўцы, парк (1793) у в. Асцюковічы, капліцы (сярэдзіна 18 ст. і пач. 19 ст.) у в. Ручыца, Ільінская царква (1827) і касцёл Сэрца Ісуса (1907—09) у в. Ілья, Станіславаўскі касцёл (1853) у в. Даўгінава, Успенская царква (1862) у в. Рабунь, царква Раства Багародзіцы (1865) у в. Мільча, Петрапаўлаўская царква (1868) у в. Касута, Троіцкая царква (1870) у в. Даўгінава, царква Раства Багародзіцы (1870) у в. Куранец, Ільінская царква (1877) у в. Нарач, капліца Нараджэння Дзевы Марыі (1878), Успенская царква (да 1864), сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Вязынь, Успенская царква (1868) у в. Ручыца, Святадухаўская царква (19 ст.) у в. Рэчкі, званіца (канец 18 — пач. 19 ст.) і касцёлДабравешчання (1897—1902) у в. Альковічы, Іосіфаўская царква (1922—29) у в. Іжа, Успенская царква (1923) у в. Спягла. Вёска Заблошчына — радзіма пісьменніка І.Ходзькі (1794—1861), в. Цынцэвічы — мастака М.Ю.Сілівановіча (1834—1919), в. Куранец — мастака Л.А.Альпяровіча (1874—1913), в. Вязынь — акадэміка НАН Беларусі В.В.Свірыдава (1931 — 2002), в. Даўгінава — мастака Ю.П. ГерасіменкіЖызнеўскага (1948—97).
    ВІЛЁЙСКІРАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Адкрыты ў 1994 у в. Ізбіно Вілейскага рна. Асн. мэты дзей
    293
    ВІЛЕЙСКІ
    Да арт. Вілейскіраённы Дом рамёстваў: 1 — на заняткаху гуртку « Чароўныя вобразы», юныя майстры; 2 — майстар С.А.Дубяга.
    насці — ахова, зберажэнне і адраджэнне нар. мастацтва, традыц. промыслаў і рамёстваў Вілейшчыны. Агульная пл. памяшканняў 357,4 м2, у т.л. выставачных залаў — 66 м2 і Т1 м2. Працуюць гурткі па кераміцы, выяўл. мастацтве, салома, лоза, бісерапляценні, вышыўцы, разьбе па дрэве, пчалярстве. На базе Дома рамёстваў з 2003 існуе аматарскае аб’яднанне «Вытокі», у склад якога ўваходзяць 23 майстры горада і раёна. Дом рамёстваў удзельнічае ў міжнар., рэсп., абл. выстаўках, святахконкурсах, фестывалях. Сярод іх: рэсп. фестываль песні і паэзіі ў г. Маладзечна (2007, 2009), фестывалікірмашы рамёстваў «Вясновы букет» (2007, 2010), «Палітра фарбаў і фантазій» (2007, абодва Мінск), фестывальярмарка працаўнікоў сяла «Дажынкі» (г. Кобрын, 2009), абл. фестываль нар. музыкі «Грай, гармонік» (г. Нясвіж, 2008), святыконкурсы: драўлянай манументальнай скульптуры «Сонечная цеплыня дрэва» (г.п. Івянец Валожынскага рна, 2007; гарады Старыя Дарогі, 2008; Вілейка, 2009; Барысаў, 2010) гульні і цацкі, «Беларуская лялька» (г. Слуцк, 2007), саломапляцення «Саламяныя дзівосы» (Дзяржынскі рн, 2008), «Калыска талентаў» (г. Клецк, 2010), выстаўка «Саламяны павук» (Мінск, 2008), рэгіянальныя святыконкурсы: майстроў разьбы па дрэве «Разь
    бы зачараванне» (г. Мядзел, 2007, 2010), вышыўкі і пляцення паясоў «Умельцы» (г. Узда), саломапляцення «Саламяны павук» (Мінск, абодва 2007), лозапляцення «Лазовыя карункі» (г. Вілейка), ткацтва «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, абодва 2008), свята дзіцячай цацкі «Усе мы родам з дзяцінства» (г. Салігорск, 2009) і інш. А.А.Дубяга.
    ВІЛЁЙСКІ СТРОЙ, варыянт традыцыйнага беларускага народнага адзення ў цэнтр. Беларусі. Бытаваў у 19 — пач. 20 ст. пераважна на ПнЗ
    Да арт. Вілейскі строй. Дзяўчына ў зімовай вопратцы (бурнос). Вёска Каралеўцы Вілейскага раёна.
    Мінскай і ПнУ Гродзенскай абласцей. На знешні выгляд і спосабы пашыву касцюма паўплываў бел. rap. касцюм. Для В.с. характэрна шырокае выкарыстанне крамных тканін, узорнае ткацтва, нашытыя тасёмкі і стужкі, вышыўка строгім арнаментам. Жаночы гарнітур складаўся з кашулі, спадніцы, фартуха, гарсэта ці безрукаўкі«сканцэркі», галаўнога ўбору. Кашуля была з прамымі плечавымі ўстаўкамі, з сярэдзіны 19ст. — з гесткай, аздаблялася паскам расліннага ці геаметрычнага арнаменту чырвоначорнага колеру на каўняры, грудзях і плячах. Спадніцу шылі з цэлых прадольных полак (з 4 прамавугольных, пазней трапецападобных). Клетачны і паскавы ўзор на спадніцы ўтвараўся за кошт перапляцення нітак чорнага, цёмнасіняга, шэрага, жоўтага колераў. Тканая тканіна для андаракаў была буйнарапортная ў зялёнавішнёвыя клеткі ці аднатонная (сіняга, чорнага, цёмназялёнага колеру; «спадніцарудляк»), Белы льняны ці паркалёвы фартух або цёмны (з крамных тканін) упрыгожвалі гафтам, нашыўкамі стужак, маршчэннем; гарсэт шылі з чорнай або цёмнасіняй шарсцянкі ці аксаміту, кроілі з баскай. У якасці жаночага галаўнога ўбору насілі намітку, белую палатняную або разнаколерную хустку, каптур. Традыц. жаночы касцюм дапаўняўся ўпрыгажэннямі.
    294
    ВІЛЕНСКАЕ
    Штодзённай жаночай вопраткай былі бурнос і паўбурнос (расшыраныя ўнізе, аздабляліся нашыўкамі паскаў і тасьмы), святочнай — суконныя капоты. Мужчынскі гарнітур уключаў кашулю, сінюю ці чорную камізэльку (доўгую са стаячым каўняром ці кароткую), трохвугольную шыйную хустачку («каляшыйнік»), нагавіцы, галаўны ўбор. У В.с. шмат відаў мужчынскай вопраткі, што адрозніваліся якасцю тканін, кроем, афармленнем. Восенню і вясной насілі шытыя з валенага сукна армяк, сярмягу, чуйку, бурку, зімой — кажухі белага, шэрага, цёмнакарычневага колеру.
    ВІЛЁЙСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1989 у г. Вілейка пры дзіцячай школе мастацтваў. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ф.М.Гур (з 1989), В.В.Чачулін (з 2008). У складзе аркестра 44 чал. ва ўзросце ад 11 да 54 гадоў. У рэпертуары маршы, вальсы, рытуальная музыка, творы бел. кампазітараў, эстр. музыка. Гранпры абл. фестываляў нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2001), духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Заслаўе Мінскага рна, 2007). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжных аркестраў (г. Беласток, Польшча, 1996), духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2004), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск,
    Вілейскі ўзорны духавы аркестр.
    1998, 2005), абл. духавой музыкі «Майскі вальс» (г. Маладзечна, 2010), конкурсаў: абл. духавых аркестраў (г. Вілейка, 1992, 2003), «Джазтайм» (г. Салігорск, 2006), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005). В.В.Чачулін.
    ВІЛЕНСКАЕ БАРОКА, архітэктурнамастацкі кірунак позняга барока ў ВКЛ у 1730—70я гг. Склалася пераважна ў культавым дойлідстве ў сувязі з адбудовай хрысціянскіх храмаў розных канфесій пасля Паўн. вайны. Важную ролю ў стварэнні своеасаблівай школы В.б. адыграла творчасць архіт. І.К.Глаўбіца. Архіт. помнікі вызначаюцца вытанчанасцю і разнастайнасцю прапорцый, пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю сілуэта, утворанага стромкімі шмат’яруснымі
    скразнымі ажурнымі вежамі, фігурнымі атыкавымі франтонамі, якія надаюць гал. фасаду прасторавую структуру, пышнасцю і разнастайнасцю аздобы інтэр’ераў (царква манастыра базыльян у в. Беразвечча, цяпер у межах г. Глыбокае; уніяцкі Полацкі Сафійскі сабор). Значную ролю ў станаўленні архітэктанічнай семантыкі адыграла шырокае будаўніцтва уніяцкіх храмаў (Віцебск, Орша, Полацк, Талачын). Храмы В.б. з пластычнымі фігурнымі франтонамі маглі мець гал. фасады з 2 стромкімі вежамі (Віцебская Васкрасенская царква) або бязвежавыя (касцёл кармелітаў у г. Гродна). Стылістыка В.б. пашырылася ў будаўніцтве цэркваў (Магілёў), ратуш (Віцебск) і палацаў (Гродна, Нясвіж, Слонім).
    Да арт. Віленскае барока. Фрагменты аздобы інтэр'ера Полацкага Сафійскага сабора.
    295
    ВІЛЕНСКАЕ
    Літ.: ГабрусьТ.В. Мураваныяхаралы: сакральная архітэктура бел. барока. Мінск, 2001. Т.В.Габрусь.
    ВІЛЕНСКАЕ МАСТАЦКАЕ ТАВАРЬІСТВА, культурнаасветная арганізацыя ў Вільні. Існавалаў 1908—15. Створана б. членамі Віленскага мастацкага гуртка. Асн. мэты: аб’яднанне мастакоў незалежна ад нацыянальнасці, развіццё і прапаганда мастацтва ў Віленскай губ., падтрымка мастакоў і маст. устаноў, захаванне стараж. помнікаў мастацтва і інш. Старшыня праўлення — кіраўнік горада М.Венслаўскі, віцэстаршыня І.Рыбакоў. Сярод членаўтва мастак і кампазітар М.Чурлёніс. Тва арганізоўвала штотыднёвыя сходы па розных пытаннях маст. жыцця, выстаўкі, у т.л. за 1909—15 сем «Вясновых выставак» з удзелам мясц. мастакоў, а таксама з Пецярбурга і Варшавы, «Мастацтва ў жыцці дзяцей» (1909), «Імпрэсіяністы» (снеж. 1909 — студз. 1910). 3 лютага 1913 пры тве працавала маст. школа, якую ўзначальваў І.Рыбакоў.