Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
тургіі, паэзіі. Яму даступны магчымасці эпасу, лірыкі, драмы, раскрыццё складаных драм. канфліктаў; дакументальнае відэак і н о, матэрыялам якога пераважна з’яўляецца відэазапіс рэальных асоб і сапр. падзей у іх маст. увасабленні, a хранікальна зафіксаваная на плёнку сучасная рэчаіснасць з цягам часу робіцца экраннай старонкай летапісу гісторыі. Яно валодае шырынёй магчымасцей публіцыст. жанраў лры і журналістыкі (нарыс, рэпартаж), кананічных жанраў жывапісу, музыкі (відэапартрэт, відэапейзаж, муз. відэакліп); анімацыйнае відэак і н о,у якім сродкамі В. «адушаўляюцца» маляваныя, лялечныя ці выяўленыя ў камп’ютэрнай графіцы персанажы; навуковапапулярнае відэакіно, дзевыкарыстоўваюцца сродкі выразнасці 3 папярэдніх відаў В. для папулярызацыі навук. ведаў. Яно знаёміць гледачоў з жыццём прыроды і грамадства, адлюстроўвае ход творчых пошукаў дзеячаў культуры і мастацтва і інш., карыстаецца як дыдактычнымі, так і маст.вобразнымі сродкамі ў залежнасці ад тэмы і задачы фільма. Творы В. (відэафільмы) распаўсюджваюцца пры дапамозе сродкаў аудыёвізуальнай камунікацыі (тэлебачанне, відэакасеты, відэадыскі) і ўвасабляюцца ў розных відах, жанрах і формах ажыццяўлення: рэпрадуктыўныя (запіс і распаўсюджванне лепшых узораў маст. сусв. культуры), прадуктыўныя (утварэнне ўласных маст. відэатвораў рознай жанравай мадыфікацыі). Стварэнне твораў В. — складаны творчы і вытворчы працэс, у якім аб’ядноўваецца праца дзеячаў мастацтва розных спецыяльнасцей: кінадраматурга (аўтара сцэнарыя); рэжысёра, які ўвасабляе маст. ідэю ў фільме і кіруе астатнімі творцамі відэафільма; аператара, які ўвасабляе выяўл. рашэнне твора сродкамі аптычнай, кампазіцыйнай, светатанальнай і каларыстычнай інтэрпрэтацыі выявы; акцёраў, якія рэалізуюць вобразы дзеючых асоб (у ігравым відэафільме); мастака, які знаходзіць выяўл. характарыстыку інтэр’ераў, экстэр’ераў, касцюмаў дзеючых асоб (у ігравым і анімацыйным відэафільмах); кампазітара, які сродкамі муз. экс
285
ВІДЭАФІЛЬМ
прэсіі выяўляе ўнутраны эмацыянальнапсіхал. стан герояў фільма, ілюструе знешнія праявы жыцця, і інш. Як спецыфічны від чалавечай дзейнасці В. нясе тыя ж грамадскія функцыі, што і мастацтва ў цэлым: камунікатыўную, этычную, эстэтычную, кананічную, эўрыстычную, катартычную, геданістычную, пазнавальнаасветніцкую, прагматычную, грамадскапераўтваральную. Функцыяніраванне В. вызначаецца яго знешнімі сувязямі з сацыякульт. сістэмамі, у якіх яно развіваецца. У Беларусі В. стала развівацца з 1990х гг., калі склалася сістэма самаст. відэастудый: РУП «Беларускі відэацэнтр», «Фобас С», «Р», «Відэафакт», «ЮВЭПС», «Ірэалфільм», «Крынь» і інш., і пачаўся выпуск дакум., а потым і ігравых відэафільмаў. Сучаснае В. Беларусі ўяўляе сабой унікальны сацыякульт. феномен, у якім знайшлі адлюстраванне спецыфічныя рысы генезісу нац. культуры.
Літ:. Б о р е в В.Ю. Вндео: техннка—досуг—культура: зап. экспертамскусствоведа. М., 1990; Вартанов А.С. От фото до ввдео. М., 1996. І.А.Смірнова.
ВІДЭАФІЛЬМ (ад відэа... + англ. film плёнка, рабіць кіназдымку), асобны твор тэле ці відэамастацтва, заснаваны на фіксацыі дакладных бакоў матэрыяльнай альбо фантазійнай рэчаіснасці з дапамогай запісу электрычных відэасігналаў на магнітную стужку videotape (шыр. 12,7 і 8 мм) з мэтай далейшага ўзнаўлення на экране тэлевізара праз тэлевізійную трансляцыю альбо індывід. відэамагнітафон. Mae двухмернае, абмежаванае рамкамі кадра прасторавачасавае ўвасабленне, працэсуальную маст. форму, сінтэтычную аўдыёвізуальную экранную мову, відовішчны характар успрымання і хуткасць праекцыі на экран (25 кадраў у секунду). Спецыфіку В. вызначаюць моўныя асаблівасці, якія заключаюцца ў развіцці і пераўтварэнні мовы кіно на базе дасягненняў сучаснай электронікі і камп’ютэрнага мантажу; сацыякульт. асаблівасці, выяўленыя ў спосабе яго сац. функцыяніравання (масавыя і індывід.множныя сродкі камунікацыі, інавацыйны спосаб фіксацыі, кансервацыі і тыражавання маст. твораў усіх відаў мастацтва).
В. можа ўвасабляцца ў розных формах ажыццяўлення: рэпрадуктыўная — запіс і распаўсюджванне лепшых твораў сусв. маст. культуры; прадуктыўная — утварэнне ўласных маст. відэатвораў рознай жанравай мадыфікацыі, а таксама ў розных відах (ігравое, дакумент.хранікальнае, навук.папулярнае, анімацыйнае) і жанрах (драма, камедыя, казка, фільмпартрэт, фільмпейзаж, муз. відэакліп і інш.) відэамастацтва. В. бываюць нямыя, гукавыя, чорнабелыя, каляровыя; шматсерыйныя, поўнаметражныя (ад 80 да 120 мін), сярэднеметражныя (ад 26 да 52 мін), кароткаметражныя (менш за 26 мін), відэаролікі (ад 15—30 с да 1—3 мін). Пачаў фарміравацца ў 1960я гг. ў сістэме тэлекіно, спачатку выконваючы выключна службовыя, рэпрадукцыйныя функцыі. 3 канца 1960х гг. выпускаліся дакумент. В. крэатыўных форм розных жанравых мадыфікацый. Дасярэдзіны 1980хгг. склалася сістэма аўтаномных самаст. студый — вытворцаў відэапрадукцыі. У Беларусі В. як маст. рэпрэзентант відэамастацтва пачаў культывавацца ў 1980я гг. Буйнейшы вытворца відэапрадукцыі ў Беларусі — РУП «Белвідэацэнтр». У апошнія гады 20 ст. распрацавана і знайшла сваё прымяненне такая форма фіксацыі В., як цыфравы відэадыск. 3 паслядоўным прагрэсам сучаснай тэхнікі пашыраецца трохмернае відэа, камп’ютэрная падача выявы і гуку ў форме аб’ектаў (MPEG IV, MIDI), што сведчыць аб новых магчымасцях і перспектывах развіцця В. і экраннага мастацтва ўвогуле.
Літ:. С м н р н о в а Н.А. Вмдеофнльм: эстетнческнй н соцнокультурный феномен // Панарама мастацтва ў дыяпазоне сучасных даследаванняў: зб. навук. арт. Мінск, 2004. І.А.Смірнова.
ВІЕР Гаўрыла Сямёнавіч (6.4.1890, в. Пуцунтэй Архейскага рна, Малдова — 7.3.1964), беларускі жывапісец. 3 1905 вучыўся ў іканапіснай майстэрні П.Курбатава ў Мінску, у 1910—12 у Пецярбургу ў мастака С.Ягорава, скончыў там Школу тва заахвочвання мастацтваў (1916). 3 1921 у Мінску: працаваў дэкаратарам у тэатры «Чырвоная зала», выкладаў у чыг. тэхнікуме і інш. Сярод твораў:
Г.Віер. Маладымастак. 1923.
«Малады мастак» (1923), «Курлоўскі расстрэл» (1924), «Старое і новае» (1927), «Суботнік» (1932), «Маладыя спартсмены» (1934), «Зборка машын на заводзе імя Кірава» (1937), «Лядовае пабоішча» (1938), «3 ліпеня 1944 года ў Мінску» (1945), партрэты «Змітрок Бядуля» (1924), «Сямейны партрэт» (1927), «Кандрат Крапіва» (1938), «Мацігераіня» (1946) іінш.
ВІЗАНТЬІЙСКАЯ ЛІТАРАТЎРА, літаратура Візантыйскай імперыі (395—1453). Стваралася на грэч. мове. На яе станаўленне і развіццё паўплывала антычная культура эліністычнага перыяду. У 4 — сярэдзіне 7 ст. В.л. захоўвала традыцыі стараж.грэч. лры (гл. Антычная літаратура),якая ўсё больш трапляла пад уплыў хрысціянства. Антычныя традыцыі выразна прасочваліся ў свецкай паэзіі і прозе (Нон Панапалітанскі, Агафій Мірынейскі, Георгій Пісіда), патрыстычнай лры (Васілій Кесарыйскі, Іаан Златавуст). Хрысціянская ідэалогія ўсталявалася ў гімнаграфіі (Яфрэм Сірын), агіяграфіі (Афанасій Александрыйскі), хранаграфіі (Іаан Малала). У 7—9 ст. развівалася рэліг. лра. Асн. жанрамі прозы былі хронікі і жыціі. Свецкую тэматыку распрацоўвалі Іаан Граматык (іканаборчыя акравершы), Ігнацій Антыяхійскі, паэтэса Касія. 3 сярэдзіны 9 ст. ствараліся літ.знаўчыя зборнікі («Мірыябібліён» Фоція), слоўнікі. У 9—12 ст. росквіту дасяг
286
ВІКТАРАУ
нулі свецкая паэзія (Хрыстафор Мітыленскі), гераічны эпас («Дыгеніс Акрыт») і раман (Нікіта Яўгеніян, Яўстафій Макрэмваліт). Былі складзены кнігі энцыклапедычнага характару, анталогіі жыцій, эпіграм, зборнік афарызмаў і нар. выслоўяў («Пчала» манаха Антоніяса). У 11 — 12 ст. В.л. вызначалася кампілятыўнасцю (Феафілакт Балгарскі, Яўстафій Салунскі), узніклі новыя формы арганізацыі літ. творчасці — літ. гурткі. Вял. значэнне набывала выкрывальная лра («Філапатрыс», «Тымарыён»), У 13—15 ст. — перыяд крызісу феадалізму і распаду імперыі — у В.л. з’явіліся трагічныя матывы (пісьменнікігуманісты Пліфан, Вісарыён Нікейскі). Пад уплывам зах.еўрап. рыцарскага рамана выкарыстоўваліся антычныя сюжэты («Іліяда» Гермоніяка, «Александрыя»), ствараліся арыгінальныя вершаваныя раманы («Калімах і Хрызарыя»). Падзенне візант. сталіцы апісана ў паэт. «Манодыі на ўзяцце Канстанцінопаля» Іаана Яўгеніка. Каштоўнасць В.л. вызначаецца захаваннем антычных літ. помнікаў і традыцый, фарміраваннем і развіццём спецыфічнага варыянта сярэдневяковай лры.
У канцы 10 — 1й пал. 11 ст. кніжнікі Кіеўскай Русі пазнаёміліся з усімі гал. жанрамі і асн. помнікамі В.л. ў перакладзе з грэч. мовы і перапісанымі з балгарскіх кніг. Праз пасрэдніцтва Балгарыі Кіеўская Русь атрымала ў слав. перакладах кнігі Старога і Новага запавету, Псалтыр, евангеллі, богаслужэбныя мінеі, трэбнікі, часасловы, трапары, а таксама творы агіяграфічнай лры («Жыціе Аляксея, чалавека Божага»), пацерыкі, апокрыфы («Хаджэнне Багародзіцы па пакутах»), У 11 —12 ст. іх перапісвалі ва ўсіх значных культ. цэнтрах, у т.л. ў Кіеве, Тураве, Полацку і інш. Некаторыя апокрыфы ўвайшлі ў «Аповесць мінулых гадоў». Набылі вядомасць зборнікі маральнафілас. прызначэння. У «Ізборніку» Святаслава (1073) змешчаны трактат Георгія Хірабоска «О образех», які ўпершыню пазнаёміў усх. славян з асновамі паэтыкі. Творы Іаана Златавуста, які не толькі настаўляў у хрысціянстве, але і выкрываў заганы грамадскага ладу, склалі зб. «Златаструй» (старэй
шы спіс ад 12 ст.), яго «словы» ўваходзілі ў апракосы, а пазней у зб. «Маргарыт». У канцы 11 — пач. 12 ст. з грэч. арыгінала перакладзена «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа». У 13—15 ст. для царк. патрэб у Полацку, Мінску, Віцебску, Оршы, Магілёве, Гродне перапісвалі і прыгожа аздаблялі евангеллі, псалтыр, мінеі і інш. зборнікі рэліг. лры, у якіх змяшчаліся творы візант. пісьменнікаў. У 16 ст. біблейскія кнігі з асветніцкімі мэтамі друкаваў Ф.Скарына, пераклаў на бел. мову і выдаў сваё евангелле В.Цяпінскі. Творы «Троя» і «Александрыя» з’явіліся ў перакладзе на бел. мову і ў новых рэдакцыях, перапісваліся апокрыфы. Перакладная В.л. ўзбагаціла культуру і лру ўсх. славян, у т.л. і беларусаў, мноствам рэліг., філас., сац.палітычных ідэй, гіст. і навук.прыродазнаўчымі звесткамі, шырокавядомымі сюжэтамі.
А.А.Кастыка.
Да арт. Візантыйская літаратура. «Ізборнік» Святаслава. 1073.