• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВІДАЛЯЦКАГА КАРТА, першая вядомая геаграфічная карта, створаная і выдадзеная на тэр. ВКЛ (Вільня, 1555), на якой паказаны зах. раёны Маскоўскага вял. княства і частка тэр. ВКЛ. Прызначалася для інфармавання зах.еўрап. аўдыторыі пра малавядомую Масковію. Гравёр і картограф А.Від разам з аселым у ВКЛ б. акольнічым Васіля III І.Ляцкім працавалі над ёй у 1537—42, скарыстаўшы картаграфічныя матэрыялы, вывезеныя І.Ляцкім з Масквы ў 1534. Яшчэ да апублікавання І.Ляцкі рассылаў чарнавыя варыянты карты вядомым еўрап. вучоным, у т.л. С.Мюнстэру (1540) і С.Герберштэйну (1541). На карту нанесены стратэ
    гічныя замкі памежжа ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы: Веліж, Віцебск, Гомель, Кіеў, Крычаў, Орша, Полацк, Смаленск. На думку М.Ткачова, выявы замкаў добра стасуюцца з археал. і інвентарнымі данымі і зроблены з натуры. Пададзена інфармацыя пра Аршанскую бітву 1514 з сімвалічным малюнкам. Некалькідзесяцігоддзяў лічылася адной з самых дакладных карт Масковіі. У 1570 яе перагравіроўваў Ф.Хогенберг, адзін з рэдактараў энцыклапедычнай серыі «Гарады зямнога шара». Карта з’яўляецца найб. раннім помнікам старабел. свецкага друку — тлумачальны тэкст напісаны на старабел. мове з вял. колькасцю паланізмаў. Белая Русь, паводле аўтараў карты, — іншая назва Маскоўскай дзяржавы.
    Літ.: Карта Росснн Антоння Внда // Атлас географмческнх открытнй в Снбнрн н в СевероЗападной Амернке XVII— XVIII вв. М., 1964; Б е л ы А. Хроніка Белай Русі: нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000. А.В.Белы.
    ВІДАМЛЯ, вёска ў Камянецкім рне. За 9 км на Пд ад г. Камянец, 25 км ад чыг. ст. Жабінка на лініі Брэст—Баранавічы, 30 км ад Брэста, на скрыжаванні аўтадарог Брэст—Камянец і Высокае—Пружаны. Цэнтр Відамлянскага с/с. 340 гаспадарак, 971 ж. (2011).
    У 17 ст. вёска ў Берасцейскім павеце Берасцейскага ваяв. ВКЛ. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1646. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі. У 19 ст. вёска і аднайм. маёнтак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губ. 3 1850х гг. у Турноўскай воласці таго ж павета. У 1857 вёска, 283 рэвізскія душы, у маёнтку Чанаўчыцы, уласнасць Грабоўскіх. У 1885 — 34 двары, 357 ж., школа, карчма. У 1905 — 507 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, вёскаўТурноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяв. У 1923 — 40 двароў, 198 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Камянецкага рна Брэсцкай вобл. У 1940 — 70 двароў, 352 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1944 спалілі 87 дамоў. Пасля вайны адбудавана. У 1948 у 7гадовай школе 66 вучняў. У 1960 — 317 ж., у 1970 —
    281
    ВІДЗАЛАЎЧЫНСКАЯ
    409 ж. У 1996 — 305 гаспадарак, 1037 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кантрольнапрапускны пункт, 4 магазіны. Памятны знак і мемар. дошка ў гонар 60годдзя вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў.
    ВІДЗАЛАЎЧЬІНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Відзы Лаўчынскія Браслаўскага рна. Закладзена ў канцы 18 — пач. 19 ст. на беразе воз. Дворнае. Належала Ваўжэцкім, Мінейкам. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы (стайню, свіран, пякарню і інш.),парк. Сядзібныдом 1павярховы на мураваным цокалі. 3 боку гал. фасада ў цэнтр. частцы высокі 4калонны порцік з трохвугольным франтонам і мансардай на ўзроўні 2га паверха. 3 боку возера дом 2павярховы. У цэнтр. частцы 2павярховая арачная веранда, прыбудаваная ў 1900 па праекце архіт. Т.Раствароўскага. 3 абодвух яе бакоў сходы. У інтэр’еры дома былі мэбля ў стылі Людовіка XV, Луі Філіпа, камін з белай кафлі. У сядзібе знаходзілася калекцыя карцін галандскіх і франц. мастакоў, у т.л. літоўскага жывапісца Я.Рустэма. Парк (пл. каля 5 га) размяшчаўся ўздоўж берага возера. У ім раслі хваёвыя пароды дрэў (елкі звычайная і блакітная, сасна веймутава і інш.), а таксама лісцевыя (ліпа, каштан, белая таполя, ясень, ляшчына). Каля суседняга воз. Смердзіс на аснове 4 серавадародных крыніц з пач. 19 ст. дзейнічаў курорт «Лазенкі». Захаваліся сядзібны дом, рэшткі парку,
    гасп. пабудовы, будынак бровара, карчма. Сядзіба ўключана ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. І.М.Пракаповіч. ВІ'ДЗАЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «КРУГАГЛЯД». Створана ў 1982 у г.п. Відзы Браслаўскага рна пры гарпасялковай бібліятэцы — філіяле № 2 Браслаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектьгў». Кіраўнікі: Л.С.Мачан (з 1982), С.С.Падалячына (з 2003). У складзе аб’яднання больш за 20 чал. ва ўзросце ад 40 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці: прапаганда лепшых твораў бел. і замежнай лры і мастацтва, знаёмства з творамі маладых аўтараў, далучэнне чытачоў да каштоўнасцей бел. і сусв. спадчыны. Работа аб’яднання мае літ.маст. кірунак. Удзельнікаў аб’ядноўвае інтарэс да кнігі, імкненне пастаянна пашыраць свой
    кругагляд, набываць новыя веды па розных пытаннях грамадскага і паліт. жыцця краіны і свету. Аб’яднанне праводзіць пасяджэнні штомесячна, арганізоўвае вечарыны, літ.муз. кампазіцыі, гадзіны мастацтва, сустрэчы з цікавымі людзьмі, дабрачынныя акцыі, эколагакраязнаўчыя вандроўкі. Да ўсіх мерапрыемстваў афармляюцца разгорнутыя тэматычныя кніжныя выстаўкі, рыхтуюцца бібліяграфічныя агляды лры.
    І.Г.Макарэвіч.
    ВІ'ДЗАЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры мадэрн у г.п. Відзы Браслаўскага рна. Пабудавана ў 1910 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная (васьмерык на 2 чацверыках) званіца з цыбулепадобным купалком у завяршэнні і 5гранная апсіда. Храм накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад вылучаны высокім уваходным парталам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з лучковымі броўкамі і падаконнымі нішамі. У дэкоры выкарыстаны вуглавыя лапаткі, прафіляваныя карнізы і цягі, паясок гарадкоў. У інтэр’еры абраз «Святы Мікалай Цудатворца» (пач. 19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВІДЗАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Відзы Брас
    282
    ВІДЫ
    Відзаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
    лаўскага рна. Пабудаваны ў 1904— 14 з чырвонай цэглы на месцы папярэдняга храма 1481. Гал. фасад 3нефавай базілікі з трансептам, 5граннай апсідай і 2павярховымі бакавымі сакрысціямі фланкіруюць 2 вежы (выш. 59 м) з 8граннымі шатрамі ў завяршэнні. Перспектыўны партал са стральчатым абрысам арак тымпана завершаны вімпергам з пінаклямі па баках. Стральчатыя формы вітражных аконных праёмаў гал. і бакавых фасадаў дубліруюць аркі партала. Дынамізм форм ствараецца складаным рытмам архіт. элементаў: пінаклей, зубчастых трохвугольных шчытоў гал. фасада і трансепта, ступеньчатых контрфорсаў, стральчатых ніш. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    Ю.Ю.Захарына.
    ВІДЗІБОР, вёска ў Столінскім рне, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Роўна (Украіна), 257 км ад Брэста. За 13 км на ПнЗ ад г. Столін. Цэнтр Відзіборскага с/с. 213 гаспадарак, 487 ж. (2011).
    Паводле пісьмовых крыніц вядомы ў ВКЛ з 1503. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1795у Столінскай воласці Пінскага павета Мінскай губ., належала Шырмам, Харневічам, Мальшчыцкім. У 1897 вёска Столінскай воласці, 39 двароў, 275 ж., меліся царква, магазін; каля вёскі чыг. станцыя В., 1 двор, 5 ж. На пач. 20 ст. ў тых жа воласці і павеце існавалі 3 паселішчы пад назвай Відзбор: вёска (59 двароў, 320 ж.), маёнтак (1 двор, 4 ж.), чыг. станцыя (3 двары, 31 ж.). 3 1921 у складзе Польшчы, у Столінскай гміне Лунінецкага, з 6.12.1922 Столінскага павета Палескага ваяв. 3 назвай Відзбор існавалі побач: вёска (81 двор, 441 ж.) і фальварак (1 двор, 7 ж.). 3 1939 у БССР, вёска. 3 12.10. 1940 у Асавецкім с/с Столінскага рна Пінскай вобл. 3 сярэдзіны ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 31.3.1959 цэнтр сельсавета. У 1959 — 337 ж. У 1970 — 754 ж. У 1996 — 248 гаспадарак, 654 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнік архітэктуры — Міхайлаўская царква (19 ст.).
    ВІДЗЫ, гарадскі пасёлак у Браслаўскім рне, паміж азёрамі Відзскае, Маруга, Ніпалаты. За 40 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 30 км адчыг. ст. Гадуцішкі на лініі Лынтупы—Варапаева, 260 км ад Віцебска, на аўтадарозе Паставы—Даўгаўпілс (Латвія). Цэнтр Відзаўскага с/с. 680 гаспадарак, 1735 ж. (2011).
    Вядомы ў ВКЛ з сярэдзіны 15 ст. Належалі Нарушэвічам, А.Гаштольду, Пацам, Ваўжэцкім і інш. У 1481 тут пабудаваны касцёл, пры ім існаваў шпіталь. 3 16 ст. ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяв. У пач. 18 ст. езуіты адкрылі ў В. касцёл, рэзідэнцыю, школу. У 1794—95 цэнтр Браслаўскага ваяв.; 182 дамы, 1270 ж. (1794). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, да 1835 цэнтр Браслаўскага павета Віленскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 зноў Віленскай губерняў. У 1825 — 498 дамоў, 822 ж., павятовая школа, 2 шынкі, лазня. 3 1843 заштатны горад Ковенскай губ., цэнтр воласці. У 1860 —
    248 дамоў, 3498 ж., касцёл, капліца, сінагога, 5 яўр. малітоўных дамоў, мячэць, гар. дума, мужчынскае і жаночае нар. вучылішчы, паштовая станцыя, аптэка; 3 разы на год праводзіліся кірмашы, найб. вядомыя конскія і гусіныя (у год прадавалася да 100 тыс. гусей). У 1893 — 5,8 тыс. ж. 3 1921 у складзе Польшчы, заштатны горад Браслаўскага павета Віленскагаваяв.З 1939уБССР,з 15.1.1940гар. пасёлак, цэнтр Відзскага рна Вілейскай, з 20.9.1944 Полацкай вобл. 3 27.6.1941 да 8.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў В. і раёне 4154 чал. 29.6.1944 бел. і літоўскія партызаны разграмілі ў В. варожы гарнізон. 3 8.1.1954 у Маладзечанскай вобл. 3 1960 rap. пасёлак у Браслаўскім рне Віцебскай вобл. У 1969 — 2,6 тыс. ж. У 1995 — 2,3 тыс. ж.
    У 2011 праф.тэхн. каледж, дзіцячыя сад і яслі, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, магазіны. Дзве брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мікалаеўская царква (2010). Помнікі: надмагілле аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794, пераемніка Т.Касцюшкі Т.А.Ваўжэцкага, які нарадзіўся ў В. Помнікі архітэктуры — касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1904—14), Успенская царква (1910).