• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    С.Е.Фарашчан.
    ВЁТКАЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТбКА. Засн. ў кастр. 1919 уг. Ветка як раённая бка, з 1923 1я сав.раённая бка.У 1979усувязіз цэнтралізацыяй бібліятэк раёна рэарганізавана ў цэнтр. раённую бку. Кніжны фонд — 43,5 тыс. экз. (2010). Штогод бку наведваюць каля 1900 чытачоў. Асн. кірункі і мэты дзейнасці — краязнаўства, далучэнне чытачоў да маст. традыцый нар. культуры, фарміраванне прававой і інфармацыйнай культуры, экалагічных ведаў, папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Выпускае інфармацыйныя бюлетэні «Чарнобыль у творчасці паэтаў Веткаўшчыны», «За здаровы лад жыцця», «Славуты зямляк Веткаўшчыны» (да 100годдзя з дня нараджэння А.А.Грамыкі) і інш. Працуе па праграмах: «Веткаўшчына, край дарагі», «Моладзь Веткаўшчыны», «Праграма прафілактыкі ВІЧінфекцыі», «Удасканаленне сістэмы сацыяльнай работы з адзінокімі грамадзянамі пажылога ўзросту ў Веткаўскім раёне». Праводзіць семінары, літ. вечарыны, прэзентацыі новых кніг мясц. паэтаў, сустрэчы з пісьменнікамі. Вядзе літ. рубрыку на раённым радыё Веткаўшчыны «Літаратурная спадчына». Пры бцы дзейнічаюць клуб «Гаспадыня» (з 2006), краязнаўчы куток «Голас яго жывы»,
    у якім сабраны матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю паэтаземляка Дз.Кавалёва. У.Д.Мельнікаў.
    ВЁТКАЎСКІ ГАРАДСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1960 у г. Ветка як раённы Дом культуры, з 1994 сучасная назва. Агульная пл. 1090 м2, у т.л. глядзельнай залы — 244,4 м2. Дзейнічаюць 22 фарміраванні, з іх са званнем «народны» — ансамблі: гарманістаў «Вясёлыя музыкі», вак. «Веткаўчанка» і «Завалінка», бандурыстаў «Вэрбычэнька», фалькл. «Крыніцы», сямейны вак. «АНІ», тэатр «Ісціна», духавы аркестр «Экспромт», студыя
    Веткаўскі гарадскі Дом культуры.
    эстр. песні «Рэзананс». Калектывы Дома культуры ўдзельнічаюць у раённых, абл., рэсп., міжнар.: конкурсах, фестывалях, святах. Сярод іх Mixnap. конкурс гарманістаў «Дружба» (г. Коймава Бранскай вобл., Расія, 1996), фестывалі — міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (2000,2002), духавой музыкі (г.п. PanKi Чарнігаўскай вобл., Украіна, 2002), кабзарскага майстэрства «Звіні, бандура» (г. Ялта, Украіна, 2003), музыкі і песні «Галасы Падняпроўя» (2004, 2007), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2004, 2005), «Зорнылістапад» (г. Карукаўка Чарнігаўскай вобл., Украіна, 2008), «Студэнцкі шлягер (2008—10), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1999), рэсп. — нац. культур (2001—10), «Грай, гармонік» (Мінск, 1996), афганскай пес
    275
    ВЕТКАЎСКІ
    ні «Час выбраўнас» (2007—10), рэгіянальны дзіцячай эстр. вак. творчасці «Зорная карусель» (2007—08), нац. тэлеконкурс юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2005); рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (гарады Мозыр, Рэчыца, 2001, 2007).
    ВЁТКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ БАНДУРЬІСТАЎ «ВЭРБЬІЧЭНЬКА». Створаны ў 1998 у г. Ветка пры гар. Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.А.Якса. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё бел. нац. культуры і мастацтва, прапаганда муз. творчасці сярод насельніцтва, вывучэнне і папулярызацыя сучаснай, класічнай, нар. музыкі. У рэпертуары укр. нар. песні («Ішов козак потайком», «Чорні очка», «Горіла сосна», «Ой, ходзіла по садочку», «Глібока кірніця»), бел. («Жураўка», «Купалінка»), творы укр. кампазітараў («Ой, вербічэнька» І.Шамо, «Ходзіць жураўка» А.Стадніка 1 інш.). Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: «Звіні, бандуро» (г. Ялта, Украіна, 2003), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2004, 2006), «Дружба» (на мяжы Беларусі, Украіны, Расіі — манумент «Тры сястры», 2009), Рэсп. нац. культур (гарады Мінск, Гродна, 2002, 2004, 2006, 2008), абл. тура Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Рагачоў, 2009), абл. аглядуконкурсу нар. творчасці ў межах
    Веткаўскі народны духавы аркестр «Экспромт».
    усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004). А.Л.Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ГАРМАНі'СТАЎ «ВЯСЁЛЫЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 1992 у г. Ветка пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.М.Байдук. У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 40 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — зберажэнне самабытнай нац. культуры, развіццё інструм. і вак. жанраў. У рэпертуары творы бел. кампазітараў і мясц. аўтараў («Веткаўскія найгрышы» С.Байдука, «Веткаўскі вальс» В.Пракошына, «Грай, гармонь», «Прывітальная», «Эй, братка, беларус» Л.Юшынай). Калектыў — удзельнік міжнар. конкурсу гарманістаў «Дружба» (г. Коймаў, Расія, 1996), усебел. фестывалю нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вял. і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1999), рэсп. фестываляў«Грай, гармонік» (1996), «Мінскі гармонік» (2005, абодва Мінск), абл. «Грай, гармонь» (г. БудаКашалёва, 2009). А.Л.Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «ФАНТАЗІЯ». Створаны ў 1970 у г. Ветка пры дзіцячай школе мастацтваў як ансамбль нар. інструментаў. 3 2005 сучасная назва. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.П.Дудкін
    (з 1970),Я.В.Яськоў(з 1983), А.М.Шубара (з 1990), Н.У.Апалонава (з 2005). У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 23 да 54 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — рост праф. і выканальніцкага майстэрства удзельнікаў, выхаванне эстэтычнага густу, прапаганда і папулярызацыя муз. мастацтва, вывучэнне сучаснай, класічнай, нар. музыкі. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Палеская сюіта» Я.Глебава), сучасных замежных ( «Танга» А.П’яцола), рус. («Песенька без канца» Э.Калманоўскага). Калектыў — удзельнік абл. конкурсу аркестраў, ансамбляў струнных інструментаў імя Г.І. Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (г. Гомель, 2006, 2009).
    А.Л.Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВЕТКАЎЧАНКА». Створаны ў 1977 у г. Ветка пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Дом культуры). Ў 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.А.Пракошын (з 1977), М.У.Грамыка (з 1990), Н.А.Якса (з 1998). У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 36 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё бел. нац. культуры і мастацтва, папулярызацыя сучаснай, класічнай, нар. музыкі. У рэпертуары песні бел. нар. («Чаму ж мне не пець», «Янка»), рус. («Камара муха кахала»), творы бел. кампазітараў («Полькавесялуха» Л.Захлеўнага), мясц. аўтараў («Ўцякаюць рэкі пад масты», «Клічу цябе» Н.Якса). Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. музыкі і песні «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2004), конкурсу «Дружба» (г. Чарнігаў, Украіна, 1995), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998, 2004, 2007), абл. фестывалю нар. ансамбляў (г. Чачэрск, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007).
    А.Л. Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР«ЭКСПРОМТ». Створаны ў 1999 у г. Ветка пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Дом культуры). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.М. Уласенка (з 1999), А.А.Рудэнка (з 2004), А.П.Карэлін (з 2010). У скла
    276
    ВЕТКАЎСКІ
    дзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё бел. нац. культуры і мастацтва, прапаганда муз. творчасці сярод насельніцтва, вывучэнне і папулярызацыя сучаснай, класічнай, нар. і бел. музыкі. У рэпертуары песні бел. і рус. кампазітараў («Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Ёсць толькі імгненне...» А.Зацэпіна, «Сустрэча» В.Зубкова), маршы і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002), «Слабацкі кірмаш» (г. Навазыбкаў, Расія, 2003), духавой музыкі «Беларускія фанфары» (г. Баранавічы, 2006), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2003—04), духавых аркестраў «Пружанскі блюз» (г. Пружаны, 2006), абл. духавых аркестраў (2004); конкурсаў: рэсп. і абл. духавых аркестраў (2001, 2006, усе г. Гомель), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Мазыр, Рэчыца, 2001, 2007) і 1НШ. А.Л.Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРбДНЫ СЯМЁЙНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «АНІ». Створаны ў 2000 у г. Ветка пры гар. Доме культуры. У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.І.Фарашан (з 2000), В.Ц.Фарашан (з 2008), Т.Ц.Фарашан (з 2009). У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 21 да 48 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё армянскай самабытнай культуры і мастацтва, выхаванне эстэтычнага густу і прапаганда муз. творчасці. У рэпертуары песні армянскія нар. («Шогеров, шагеров», «Ані»), бел. («Купалінка»), творы бел. кампазітараў («Дзецям Чарнобыля» Г.Казловай, «Песня беларуская мая» Л.Шурмана, «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Мой родны кут» І.Лучанка) і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Карот міясін» (Мінск, 2009), маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 2000), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2004, 2008), абл. маладых выканаўцаў «Песні юнацтва нашых бацькоў» (г. Гомель, 2001), абл. тура Рэсп. нац. культур (г. Рагачоў, 2009); конкурсаў: міжнар. «Добры бусел» (г. РастоўнаДоне, Расія, 2008), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск,
    2003, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007) і інш.
    А.Л. Бартноўская.
    ВЁТКАЎСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «ІСЦІНА». Створаныў 1974уг. Ветка пры раённым Доме культуры (з 1994 гар. Дом культуры). Ў 1985 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». 3 2001 сучасная назва. Кіраўнікі: В.М.Гаўрылава (з 1974), Л.А. Новікава (з 1992), Т.М.Курбатава (з 1996). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва і бел. нац. драматургіі, эстэтычнае развіццё і арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У складзе калектыву 21 чал. ад 10 да 70 гадоў. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежныхдраматургаў. Сярод пастановак: «Калыска чатырох чараўніц» У. Караткевіча (1996), «Пастка» Р.Тама (1998), «Верачка» А.Макаёнка (2000), «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага (2001), «Пра Фядотастральца, удалога малайца» Л.Філатава (2002), «Беспасажнік» Л.Разумоўскай (2003), «Курорт для зяця» В.Ткачова (2007), «Бяда ад чуллівага сэрца» У.Салагуба (2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), абл. аматарскагатэатр. мастацтва імя А.Макаёнка, прысвечанага яго 80годдзю з дня нараджэння (1999), абл. аглядаўконкурсаў нар. аматарскіх тэатраў (г. Гомель, 2003, 2007) і інш. А.Л.Бартноўская.