• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Верцялішкаўскі цэнтр культуры і вольнага часу: зала грамадзянскіх абрадаў.
    266
    ВЕРШАЗНАУСТВА
    песні і танца «Над сінім Нёманам» (Гродзенскі рн), аматарскіх тэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда), дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты), рэсп. конкурс маладых эстр. выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна), фестываль нац. культур (г. Гродна) і інш. А.М.Халікаў.
    ВЕРЦЯЛІШКІ, вёска ў Гродзенскім рне. За 12 км на У ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Аульс на лініі Гродна—Масты, на аўтамагістралі Гродна—Вільнюс (Літва). Цэнтр Верцялішскага с/с. 1167 гаспадарак, 3258 ж. (2011).
    Вядомы ў ВКЛ з 14 ст. як фамільны маёнтак гродзенскага кашталяна кн. Давыда Гарадзенскага. 3 1559 каралеўскае ўладанне, сяло двара В. Гродзенскай эканоміі Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, з 1802 у Гродзенскай губ. У 1848 — 58 двароў. 3 1861 дзейнічала аднакласнае прыходскае вучылішча (у 1889/90 навуч. годзе навучаліся 74 хлопчыкі і 6 дзяўчынак). У 1885 сяло, цэнтр воласці Гродзенскага павета, 513 ж.; валасное праўленне, царк. прыход, вінакурня. У 1904 — 691 ж., у маёнтку 70 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв.; у сяле 515 ж., у фальварку 78 ж. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Гродзенскага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 13.10.1967 вёска аб’яднана з нас. пунктам Торфазавод. У 1996 — 1042 гаспадаркі, 3108 ж.
    Сучасныя В. — адзін з буйных добраўпарадкаваных агр.прам. населеных пунктаў краіны. Забудоўваўся па генпланах 1967 (карэкціроўка 1980), 1988. Усе грамадскія і жылыя будынкі выкананы па эксперымент. і палепшаных тыпавых праектах. Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Маладзёжная і Юбілейная, якія з прылеглымі да іх вуліцамі ўтвараюць некалькі невял. кварталаў. На цэнтр. пл. знаходзяцца 2павярховы адм. будынак, Дом культуры, 3блочны гандлёвы цэнтр з магазінамі, рэстаранам, До
    мам быту, гасцініцай. Завяршае ансамбль эксперымент. 4павярховы 1секцыйны дом. Да пл. прымыкае парк. Прам. зона развіваецца ў паўн.зах. напрамку. Пры добраўпарадкаванні шырока выкарыстаны малыя архіт. формы, веранды, тэрасы, групы дэкар. дрэў, адкрытыя лужкі, алеі ніцых вербаў, газоны, кветнікі і інш.
    У 2011 сярэдняя школа, інфармацыйны цэнтр, ДзЮСШ, школа мастацтваў, дашкольны Цэнтр развіцця дзіцяці, Цэнтр культуры і вольнага часу, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», сталовая, 5 магазінаў. Мемар. комплекс на брацкай магіле сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Герою Сац. Працы і Герою Беларусі А.І.Дубко. Помнік архітэктуры — царква Аляксандра Неўскага (1854).
    ВЕРШ (лац. versus), невялікі па аб’ёме і завершаны па сэнсе і форме твор, напісаны вершаванай мовай. Самым элементарным па кампазіцыйнай будове відам В. з’яўляецца дыстых (2радкоўе). Змест В. часцей за ўсё абумоўлены лірычным перажываннем, у якім знаходзяць адлюстраванне драм., трагічныя, камічныя з’явы і падзеі, стаўленне да іх аўтара. В. ствараецца з дапамогай рытмічнай і гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэт. сінтаксісу і інш. У бел. лры В. з’явіўся ў 16 ст. і звязваецца з імем Ф.Скарыны, які ў прадмовах да сваіх кніг змясціў некалькі рыфмаваных радкоў. У залежнасці ад зместу і псіхал. тону В. падзяляюцца на жанры — гімн, ода, элегія, эпітафія і інш., віды: па колькасці радкоў — аднарадковік, двухрадковік, трохрадковік, чатырохрадковік і інш., па характары рыфм і рыфмоўкі — манарым, двурым, бурымэ і інш. Існуюць таксама цвёрдыя вершаваныя формы: актавы, канцоны, рандо, санеты, танка, трыялеты, хоку і інш.
    І.М.Гоўзіч.
    ВЕРШ У ПРбЗЕ, лірычны твор у празаічнай форме. Валодае такімі прыкметамі лірычнага верша, як невял. аб’ём, павышаная эмацыянальнасць, звычайна бессюжэтная кампазіцыя (рудыментарны сюжэт),
    агульная ўстаноўка на перадачу суб’ектыўнага ўражання або перажывання, але не такімі сродкамі, як метр, рытм, рыфма. В. у п. адрозніваюць менавіта па метрычнай прыкмеце ад форм, прамежкавых паміж паэзіяй і прозай, — рытмічнай прозы і верлібра. Упершыню тэрмін «В. у п.» ўвёў Ш.Бадлер, у рус. лры вядомымі аўтарамі такіх вершаў сталі І.Тургенеў, І.Аненскі. Доўгі час у бел. літ.знаўстве да В. у п. адносілі «Думкі ў дарозе» Я.Коласа, «Васількі», «Раны» Ядвігіна Ш., «Стогны душы», «Максімава зязюля» М.Гарэцкага, «Плач пралесак», «Пяюць начлежнікі», «Прытуліся ка мне» З.Бядулі.
    І.М.Гоўзіч.
    ВЕРШАВАНАЯ МОВА, асаблівы тып эмацыянальна афарбаванай, згушчанай мовы, у якой гранічна адчуваецца кожны кампанент, а найб. значныя гукі і сугуччы, словы, паўзы, вобразы не толькі акцэнтуюцца, але і ставяцца ў цэнтр увагі. Інтанацыйна, а на пісьме і графічна падзелена на супастаўляльныя паралельныя рады (вершаваныя радкі) у супрацьлегласць мове прозы. Характарызуецца сіметрыяй і перыядычнасцю члянення сінтаксічных адрэзкаў, арганізаванай рытмамелодыкай. Адсюль наяўнасць рыфмаў, строф, устаноўка на муз. гучанне. Вылучаюцца белы верш, вольны верш, свабодны верш, дольнік. В.м. пішуцца і некаторыя творы павучальнага ці рэкламнага характару, разлічаныя на хутчэйшае запамінанне, т.зв. мнеманічныя вершы.
    ВЕРПІАВАНЫ РЫТМ, гл. ў арт. Рытм.
    ВЕРШАЗНАЎСТВА, раздзел паэтыкі, які вывучае будову верша, уласцівасці вершаванай мовы і прынцыпы яе аналізу. В. ў большасці выпадкаў зводзіцца да вывучэння вершаванай фонікі, рытмікі і строфікі, астатнімі пытаннямі займаецца тэорыя лры. У эпохі антычнасці і сярэдневякоўя В. з’яўлялася апісальнай дысцыплінай і мела прыкладны і нарматыўны характар. Заснавальнікамі бел. В. з’яўляюццаЛ.Зізаній («Граматыка славянская», 1596), які падаў кароткі курс тэорыі антычнага Bep
    267
    ВЕРШАЛІНА
    ша, даў тлумачэнне паняццяў «стапа», «метр», «памер», «рыфма»; М.Сматрыцкі («Граматыкі славенскія правільная сінтагма», 1618—19), які апісаў асновы антычнага верша, сфармуляваў назвы вершаваных памераў (ямб, харэй, дактыль, пірыхій, спандэй), Сімяон Полацкі, які ўвёў тэрміны «метр» і «рытмалогія». Асобныя пытанні В. раскрылі Я.Карскі, І.Насовіч, М.К.Сарбеўскі, Я.Чачот. Значны ўклад у бел. В. зрабіў М.Багдановіч, які даследаваў санет, фоніку, рытміку вершаў і інш. Вял. ролю ў развіцці бел. В. адыгралі навук. пошукі А.Вазнясенскага («Паэтыка М.Багдановіча», 1926), Я.БарычэўсKara («Тэорыя санета», 1927), У.Дубоўкі («Рыфма ў беларускай народнай творчасці», 1927), М.Грынчыка(«Шляхі беларускага вершаскладання», 1973), Н.Гілевіча («Паэтыка беларускай народнай лірыкі», 1975), А.Кабаковіч («Беларускі свабодны верш», 1985), В.Рагойшы («Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша», 1968; «Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка», 1979), І.Ралько («Беларускі верш: старонкі гісторыі ітэорыі», 1969; «Вершаскладанне: даследаванні і матэрыялы», 1977; «Верш і мова», 1986), А.Яскевіча («Рытмічная арганізацыя мастацкага тэксту», 1991) і інш. У наш час В. мае лінгв. аснову, арыентавана на агульныя пытанні тэорыі (жанр, вобраз, кампазіцыя, лексіка, сінтаксіс) і гісторыі лры. і.м.Гоўзіч.
    ВЕРШАЛІНА, сукаватка, а с т р о г а, старажытная сельскагасп. прылада для апрацоўкі глебы; найб. архаічны тып бараны. Яе выраблялі з верхавіны елкі, сукі якой абсякалі на адлегласці 40—60 см ад ствала і завострывалі іх. Пастронкі мацавалі за больш тонкі канец. В. цягнуў звычайна конь ці вол. Выкарыстоўвалі ў падсечным (агнявым) земляробстве. В. была асн. земляробчай прыладай на лясных лядах, дзе заставалася шмат пнёў і каранёў. Яна сумяшчала ў сабе функцыі бараны і сахі. В. эпізадычна сустракаліся ў сярэдняй паласе Беларусі і на ўсх. Палессі да пач. 20 ст.
    В.С.Цітоў.
    ВЕРШАРАД, графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы, у якім цалкам змяшчаецца схема памеру вершаванага. У большасці паэт. твораў В. супадае з вершаваным радком. Аднак, каб зрабіць больш разнастайным малюнак верша, падкрэсліць, вылучыць асобныя словы, у многіх выпадках паэты дзеляць В. на некалькі вершаваных радкоў:
    Ой, зіма, Зіма, Зіма! Весялей цябе Няма.
    (П.Броўка.
    «Зімовыя малюнкі»)
    Тут 2 В. чатырохстопнага харэя падзелены на 5 радкоў.
    ВЕРШАСКЛАДАННЕ, в е р с і ф і к а ц ы я, сістэма гукавой арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой паўтарэнне пэўнага рытмікаінтанацыйнага кампанента. Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы з’яўляецца радок верша, адзінкай сувымернасці вершаў у розных мовах — склад. Асн. фанетычныя характарыстыкі склада (складаўтваральнага галоснага) — вышыня, даўжыня і сіла. На пэўным гіст. этапе развіцця лры выпрацоўваюцца асобныя сістэмы В. — тыпы рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, якія абумоўлены фанетычнымі асаблівасцямі нац. мовы, пануючымі ў ёй традыцыямі В. і залежаць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках. Сувязь паміж вершам і музыкай абумовіла асн. асаблівасці народнага вершаскладання. Наяўнасць у стараж.грэч. мове доўгіх і кароткіх складоў прывяла да ўзнікнення метрычнага (антычнага) вершаскладання. У мовах з пастаянным націскам пануе сілабічнае вершаскладанне, з рухомым — танічнае і сілабатанічнае. Усе сістэмы В. звязаны паміж сабой, узаемна ўплываюць адна на адну, маюць свае вершаваныя віды і формы. Гісторыя развіцця асобных сістэм В. ў бел. паэзіі пачынаецца з 16 ст., калі панаваў нар. верш у 2 разнавіднасцях — муз,моўнай (песеннай) і інтанацыйна
    сказавай (асобныя ўрыўкі «Слова аб палку Ігаравьш», «словы» Кірылы Тураўскага). Узоры антычнага В. існавалі ў творчасці бел. паэтаўлаціністаў 16—17 ст. Я.Вісліцкага, Міколы Гусоўскага і інш. Зараджэнне бел. сілабікі звязана з дзейнасцю Ф.Скарыны, А.Рымшы, Я.Пашкевіча, Сімяона Полацкага. У творчасці В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча і інш. прадстаўнікоў новай бел. лры сілабічнае В. мадэрнізавалася і ўзбагацілася. У пач. 19 ст. пад уплывам рус. і ўкр. літр зарадзілася і бел. сілабатоніка (паэмы «Энеіда навыварат», «Тарасна Парнасе»), У 20—21 ст. сілабатанічнае вершаскладанне стала пануючым у бел. лры. У сувязі з паглыбленнем сац.эстэтычных і філас. асноў сучаснай бел. паэзіі побач з традыц. формамі сілабатонікі ўсё большае пашырэнне набылі літ. танічны верш ва ўсіх сваіх відах (гл. Танічнае вершаскладанне) і верлібр (свабодны верш).