• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Вердаміцкі парк. Bid на палац з боку р. Рось. Малюнак Н.Орды. 1877.
    сакавітай нар. мовай. Яна напоўнена замалёўкамі побыту, звычаяў, абрадаў, традыцый; у ёй адлюстраваны нормы маралі, норавы, светаадчуванне і светаўспрыманне беларусаў. У Полацку паэтлацініст і філосаф 17 ст. М.Сарбеўскі напісаў свае самыя значныя трактаты «Аб паэзіі дасканалай, або Вергілій і Гамер» (у 9 кнігах, апубл. 1954). Вершамі В. захапляўся М.Сматрыцкі, звяртаўся да яго ў «Фрынасе». М.Багдановіч пазнаёміўся з творамі В. яшчэ ў дзіцячыя гады. У 1882 у Гродне асобнымі выданнямі ў перакладзе на рус. мову з заўвагамі апублікаваны 7, 8 і 9я песні «Энеіды». У 1909 у Мінску надрукаваны «Скандоўнік» да «Энеіды» (дапаможнік для правільнага чытання лац. вершаў).
    Тв.: Рус. пер. — Буколнкн. Георгнкн. Эненда. М., 1979; Собр. соч. СанктПетербург, 1994. В.М.Іўчанка.
    ВЁРДАМІЦКІ ПАРК, батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963) і садовапаркавага мастацтваўв. Вердамічы Свіслацкага рна. Закладзены ў 2й пал. 19 ст. Талочкамі. Парк (пл. каля 12 га) пейзажнага тыпу. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляўся палац (не захаваўся), які складаўся з 1 і 2павярховага аб’ёмаў, а таксама 4яруснай вежы. Перад ім з паўд. боку размяшчаўся круглы партэр, у цэнтры якога раслі вязы, ліпы, рабіна звычайная, елка, каштан конскі, сасна веймутава. У асн. кампазіцыі парку складаная водная сістэма замкнутага тыпу. Уключала ру
    чай, канал, па якім вада паступала з навакольных палёў, а таксама вадаёмы рознай велічыні, што пратокамі злучаліся паміжсабою і р. Рось. Пейзажная частка парку размешчана на ПнЗ ад сажалак. У яе кампазіцыі ўлічаны асаблівасці афарбоўкі дрэў у розныя поры года, формы кроны і інш. Тут налічваецца звыш 40 відаў дрэў і кустарнікаў. Растуць дуб шарлахавы, клёны (чырвоны, серабрысты, ясенелісцевы), явар і яго пурпурналісцевая форма, сасна веймутава, лістоўніцы еўрапейская і польская, туя заходняя і інш. Ад партэра, які перасякае парк у паўн. напрамку, праходзіць ліпавая алея. У паўд. частцы В.п. размяшчаўся круг для выездкі коней, абсаджаны фармаваным грабам.
    ВЁРДАМІЧЫ, вёска ў Свіслацкім рне. За 15 км на У ад г.п. Свіслач, 6 км ад чыг. ст. Сакі на лініі Свіслач—Ваўкавыск, 117 км ад Гродна. Цэнтр Вердаміцкага с/с. 188гаспадарак, 398 ж. (2011).
    У 1897 вёска ў Талачманскай воласці, Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. 53 двары, 287 ж., бровар, карчма. Побач быў маёнтак. У 1905 у вёсцы 290 ж., у маёнтку — 50 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім пав. Беластоцкагаваяв. 3 восені 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у Палонкаўскім с/с Свіслацкага рна Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 2.12.1961 цэнтр сельсавета.
    256
    ВЕРХАЛЕСКАЯ
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя агульнаадукац. школа, клуб, бка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, магазін. Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (2я пал. 19 ст.).
    «ВЁРЕСК», часопіс «тэатра, літаратуры і мастацтва». Выдаваўся на рус. мовеўГомелі. РэдактарЛ.С.Выгоцкі. Вядомы нумар ад 22.5.1922. Імкнуўся аб’яднаць «мясцовыя мастацкія сілы», асвятляць маст. жыццё горада, выхоўваць эстэтычныя густы. Змясціў вершы сімвалісцкага кірунку мясц. аўтараў (У.Узіна, Д.Выгодскага), крыт. аналіз тэатр. сезона ў горадзе, рэцэнзію на п’есу М.Метэрлінка «Монна Вана», фрагменты зтвораў А.Франса, кароткія водгукі на тэатр. і муз. падзеі. Асобныя аўтары часопіса выяўлялі схільнасць да «чыстага мастацтва». У.М.Конан.
    ВЕРЛЁН (Verlaine) Поль (30.3.1844, г. Мец, Францыя — 8.1.1896), французскі паэт. Скончыў ліцэй Банапарта (1862). Падрыхтаваў пераход франц. паэзіі ад рамантызму да сімвалізму. У збках паэзіі В. «Сатурнаўскія вершы» (1866), «Галантныя святкаванні» (1869), «Добрая песня» (1870), «Рамансы без слоў» (1874), «Мудрасць» (1881), «Далёкае і блізкае» (1884) пранікнёны лірызм, яркая вобразнасць, вытанчанасць пачуццяў, музычнасць спалучаюцца з меланхоліяй, самотай, рэліг. містыкай, матывамі адзіноты, смутку, адчаю. Аўтар кн. літ.крытычных артыкулаў «Праклятыя паэты» (1884). Пісаў рэліг. вершы («Любоў», 1888; «Шчасце», 1891), закранаў эратычнуютэму («Паралельна», 1889; «Песні для яе», 1891; «Оды ў яе гонар», 1893). Свой жыццёвы і творчы шлях апісаў у аўтабіяграфіі «Споведзь». Упершыню вершы В. на бел. мову пераклаў М.Багдановіч, які перадаў складанасць душэўнага настрою паэта і неакрэсленасць яго пачуццяў. 3 22 перакладзеных ім вершаў вылучаюцца «Асенняя песня», «Ціхі і сіні...», «Раяль цалуе тонкая рука...», прасякнутыя сумам па мінулым, адчуваннем зменлівасці прыродных стыхій.
    Вершы В. перакладалі Ю.Гаўрук, С.Ліхадзіеўскі. Выбраныя творы В. выдадзены асобным зб. «У месяцавым ззянні» (1974) у перакладзе А.Лойкі з прадмовай Б.Міцкевіча «Паэтычная муза Верлена».
    Тв.: Бел. пер. — У кн.: Багдановіч М. 36. твораў. Т.1. Мінск, 1968; Рус. пер. — Лнрнка. М., 1969; йсповедь: автобногр. проза, художеств. проза. СанктПетербург, 2006.
    Літ.: П т н ф а с П.П. П.Верлен. М., 2002.	В.М.Іўчанка.
    ВЕРЛЁБР, свабодны верш (ад франц. vers libre верш свабодны), верш без памеру (дысметрычны) і без рыфмы; «пераходная канструкцыя» ад вершаванай рытмічнай арганізацыі да празаічнай. У аснове яго рытму чаргаванне аднатыпных у інтанацыйнасэнсавых адносінах вершаваных радкоў. У В. ўсе паўторы аднатыпныя і скразныя, яны могуць змяняцца, як і рытм у цэлым, асабліва ў заключнай частцы. Як правіла, В. — гэта разважанне, медытацыя. Свабоднае мысленне тут спалучаецца з асацыятыўнай вобразнасцю, засн. на злучэнні канкрэтнага і абстрактнага паводле ледзь прыкметных, але відавочных змястоўных сувязей. Ля вытокаў бел. В. стаяў М.Багдановіч («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы» і інш.). Прызнаным майстрам жанрулічыцца М.Танк:
    Каб зрабіць першы крок, Патрэбна нам Рука маці;
    Каб, спаткнуўшыся, Зноўку падняцца — Вера ў дарогу;
    Каб адчуць цяпло сонца — Дружба;
    Каб не знаць адзіноцтва — Радзіма.
    Цікавасць да В. ўзрастае з 2й пал. 20 ст. (творы А.Вярцінскага, А.Лойкі, А.Разанава, Я.Сіпакова і інш.).
    І.М.Гоўзіч.
    ВЕРН (Verne) Жуль (8.2.1828, г. Нант, Францыя — 24.3.1905), французскі пісьменнік. Стварыў «новы тып рамана», які грунтаваўся на дасягненнях навукі. Чалавек і прырода, навука, веды і праца, сучаснасць і будучыня, адказнасць вучонага, асобы,
    калектыву перад грамадствам — асн. праблемы творчасці В. Аўтар навук.фантаст., сатыр. і прыгодніцкіх раманаў з элементамі утопіі і антыутопіі «Пяць тыдняў на паветраным шары» (1863), «Падарожжа да цэнтра Зямлі» (1864), «3 Зямлі на Месяц» (1865), «Вакол Месяца» (1869), «Дзеці капітана Гранта» (1867—68, бел. пераклад 1938), «20 000 лье пад вадой» (1869—70, бел. пераклад «80 000 кіламетраў пад вадой», 1937), «За 80 дзён вакол свету» (1872, бел. пераклад 1941), «Таямнічы востраў» (1875, бел. пераклад 1938), «Пятнаццацігадовы капітан» (1878, бел. пераклад 1940), «Рабурзаваёўнік» (1886), «Валадар свету» (1904), «Незвычайныя прыгоды экспедыцыі Барсака» (выд. 1914); прац па геаграфіі і гісторыі геагр. даследаванняў. На бел. мову яго творы перакладалі Ю.Лявонны, С.Грахоўскі, Я.Камянецкі, П.Кутылоўскі, М.Паслядовіч, К.Шавель і інш.
    Тв:. Рус. пер. — Собр. соч.: В 50 т. Т. 1 — 19. М., 1992—94. Е.А.Лявонава.
    ВЁРНЕР (Werner) Мар’яна, спявачка і драматычная актрыса 2й пал. 18 ст. У 1783—85 актрыса прыдворнага тэатра К.С.Радзівіла Пане Каханку ў Нясвіжы. У 1785—91 педагог тэатр. школы ў Нясвіжы. Рыхтавала прыгонных дзяцей для выступленняў у «камедыхаўзе».
    ВЕРХАЛЁСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускагастылюўв. Верхалессе Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1882—88 з дрэва на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 8гранная шатровая званіца над прытворам з макаўкай у завяршэнні і прамавугольная апсіда. Храм накрыты шатровым дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з сандрыкамі і апяразаны карнізам простага профілю з 2граннымі заломамі на бакавых фасадах. Тры ўваходныя праёмы аформлены ў выглядзе 2слупавых ганкаў пад 2схільным пак
    257
    ВЕРХАЎЛЯНСКАЕ
    Верхалеская Мікалаеўская царква.
    рыццём. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЕРХАЎЛЯНСКАЕ СВЯЦІЛІШЧА, Верхаўляны, Гарадзішча, этнаграфічны аб’ект, помнік язычніцкага культу эпохі Кіеўскай Русі каля в. Верхаўляны Бераставіцкага рна. Уяўляе сабой узгорак з круглай пляцоўкай дыям. да 7 м, абкружанай ровам (глыб. 1,5—2 м) і валам (выш. 3—7 м), з уваходам з 3. Пры раскопках у рове знойдзена выбрукоўка, перакрытая культ. пластом з косткамі жывёл і вуголлем, пад ёй — фрагменты керамікі, вырабленай на ганчарным крузе. На пляцоўцы на глыбіні
    каля 0,2 м знойдзена вуголле і абломкі ранняй керамікі. Магчыма, на пляцоўцы ў старажытнасці размяшчаўся ідал ці ахвярнік, а ў рове гарэлі вогнішчы. В.с. адкрыта Ф.Пакроўскім у канцы 19 ст., раскопкі праводзіў Э.Зайкоўскіў 1986, 1996.
    Э.М.Зайкоўскі.
    ВЁРХНЕНСКАЯ СПАСАПРААБРАЖЭНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Верхняе Глыбоцкага рна. Пабудавана ў 1886. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольныя бабінец і апсіда. Храм накрыты 2схільным дахам (над апсідай з вальмамі) з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Сцены фасадаў гарызантальна аша
    ляваны, цокальная і фрызавая часткі — вертыкальна. Рытміку фасадаў ствараюць вертыкальныя брусы і лучковыя праёмы акон. У інтэр’еры — столь плоская, хоры на разных слупах. Перад царквой узведзена брамазваніца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЕРХНЯДЗВІНСК (да 25.12.1962 Дрыса), горад у Віцебскай вобл., цэнтр Верхнядзвінскага рна, пры ўпадзенні р. Дрыса ў Зах. Дзвіну. За 175 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), на аўта
    Верхненская СпасаПраабражэнская царква.
    дарозе Полацк—Даўгаўпілс. 7,1 тыс. ж. (2011).
    Упершыню ўпамінаецца пад 1386 (летапісныя назвы Д р ы с ь, Д р ы са, Д р ы з а), калі Дрысенскі замак захапіў і падпаліў кн. Андрэй Полацкі. 3 15 ст. Дрыса бьыа асобнай, падпарадкаванай Полацку воласцю. 3 1й пал. 16 ст. ў складзе Полацкага ваяв., гандлёвы цэнтр на Зах. Дзвіне, каралеўскае ўладанне. У Лівонскую вайну 1558—83 Жыгімонтам II Аўгустам тут у 1563 адноўлены замак, у гэтым жа годзе Дрыса захоплена войскамі Івана IV Грознага, у 1583 вызвалена Стэфанам Баторыем. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1776—96 павятовы горад Полацкай, з 1802 — Віцебскай губерняў. У 1797 — 1310 ж. У вайну 1812 каля Дрысы знаходзіўся лагер — умацаваная пазіцыя рус. арміі і гал. кватэра камандуючага М.Б.Барклая дэ Толі. У 1866 непадалёку ад Дрысы пракладзена чыг. Полацк—Дзвінск. У 1897  4238 ж. У 1905  5750 ж.; 14 дробных прам. прадпрыемстваў, гар. і прыходскае вучылішчы, ніжэйшая рамесная школа, бальніца, аптэка. 3 сак. 1924 у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр Дрысенскага рна Полацкай акругі (да 26.7.1930 і з 21.6.1935 да 20.2.1938), з 3.7.1925 мястэчка, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл., з 27.9.1938 горад. У 1939 — 2,7 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 12.7.1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі