• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ ЎЗОРНЫ ХАРЭАГРАФГЧНЫ КАЛЕКТЬГЎ «ЛЯЛ ЬКІ». Створаны ў 1997 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік і арганізатар Л.С.Гуйда. У складзе калектыву 50 чал. ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Mae 3 узроставыя групы: малодшую, сярэднюю, старэйшую. Мэты дзейнасці — знаёмства з асновамі харэаграфіі і мастацтва танца, папулярызацыя сучаснага харэагр. мастацтва. У рэпертуары: эстр. пастаноўкі «Вясёлы дожджык», «Пчолы», танцы нар.сцэнічныя «Вясковая полька», «Лявоніха» і сюжэтнагульнявыя танцы «Кірмаш», «Юр’я», харэагр.
    замалёўка «Дажынкі» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. аматарскай творчасці «Вясна танцуе і спявае» (г. Дзеснагорск, Расія, 2006— 08), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2008), рэсп. дзіцячай творчасці «ДзвінаДвннаДаўгава» (г. Верхнядзвінск, 2004—10), абл. аглядуконкурсу «Прыдзвінскія карункі» (г. Віцебск, 2005—09), свята дзіцячай творчасці «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, 2008—09), удзельнік міжнар. антыфаш. форуму (г. Себеж, Расія, 2008), абл. мерапрыемстваў, прысвечаных дням гарадоў Наваполацк, Полацк і інш.
    Н.П.Карніцкая.
    ВЁРХНЯЕ КРЬІВІНА, вёска ў Бешанковіцкім рне, пры ўпадзенні р. Бярозка ў р. Крывінка (прыток р. Зах. Дзвіна). За 3 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 54 км ад Віцебска, 36 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Лепель— Орша, на аўтадарозе Бешанковічы— Сянно. Цэнтр Верхнякрывінскага с/с. 118 гаспадарак, 296 ж. (2011).
    У пач. 20 ст. фальварак Крывіна 1е Бешанковіцкай воласці Лепельскага пав. Віцебскай губ., уласнасць графа ХраптовічаБуцянёва, 300 дзесяцін зямлі. У 1918 тут створана тва па сумеснай апрацоўцы зямлі «Бараўцы—Крывіна» (у канцы 1920х г. пераўтворана ў с.г. арцель). 3 1924 у Бешанковіцкім рне Віцебскай ак
    ругі, з 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 7.8.1979 цэнтр Верхнекрывінскага с/с. У 1996 — 132 гаспадаркі, 360 ж.
    У 2011 пачатковая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. В.М.Князева.
    ВЁРХНЯЯ АЛБА, вёска ў Жлобінскім рне, на р. Дняпро. За 36 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Жлобін на лініі Бабруйск—Гомель, 129 км ад Гомеля. Цэнтр Верхнеалбянскага с/с. 129 гаспадарак, 349 ж. (2011).
    Вядома з 16 ст. як в. Алба ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ, уладанне каталіцкай царквы. У 18 ст. частка вяскоўцаў, перасяліўшыся за 3 км на Пд, заснавалі на беразе Дняпра в. Ніжняя Алба, а в. Алба стала звацца В.А. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1858 у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губ., 69 двароў, 463 ж., уладанне кн. Л.М.Галіцына. У 1881 у Стрэшынскай воласці, 83 двары. У 1897 — 137 двароў, 1058 ж., магазін, 4 ветракі. У 1908 адкрыта школа. У 1909 — 167 двароў, 1334 ж. У 1925 — 227 двароў. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Стрэшынскага, з 4.8.1927 Жлобінскага, з 28.6. 1939 Стрэшынскага рнаў Бабруй
    Верхнядзвінскі ўзор ны харэаграфічны калектыў «Лялькі».
    264
    ВЕРЦЯЛІШКАЎСКАЯ
    скай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1929 працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 у Жлобінскім рне. У 1959 — 748 ж. У 1996 — 200 гаспадарак, 459 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, бка, клуб, ФАП, аддз. сувязі, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: курганны могільнік, паселішча 4—3 тыс. да н.э. Радзіма Героя Сав. Саюза М.С.Рогава (яго імя носіць вясковая школа).
    ВЕРЦЯЛІШКАЎСКАЯ НАРОДНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ГРАТЭСК». Створана ў 1980 у в. Верцялішкі Гродзенскага рна пры цэнтр. Доме культуры (з 2009) Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнік А.М.Халікаў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары творы бел., рус., укр. і замежных аўтараў. Сярод пастановак: «Пра Фядотастральца, удалога малайца» Л.Філатава (2004), «Чарнобыльская малітва» С.Алексіевіч (2005), «Да трэціх пеўняў» В.Шукшына (2006), «Анцісусветы» А.Вазнясенскага (2007), «Шлюб мімаволі» Мальера (2008), «Збянтэжаны Саўка» Л.Родзевіча, «Графіня Эльвіра» Е.Міровіча (абедзве 2009), «Каханне ў стылі барока» Я.Стэльмах (2010) і інш. Калектыў — арганізатар рэгіянальнага адкрытага фестывалю тэатр. творчасці «Партал», удзельнік і дыпламант абл. фестывалю аматарскіхтэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2009) і інш. А.М.Халікаў.
    ВЕРЦЯЛІШКАЎСКАЯ НАРОДНАЯ ЭСТРАДНАЯ СТЎДЫЯ «РАНІЦА» Створана ў 1973 у в. Верцялішкі Гродзенскага рна пры цэнтр. Доме культуры (з 2009 Цэнтр культуры і вольнага часу) як вак.інструм. ансамбль «Раніца». У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». 3 2001 сучасная назва. Кіраўнікі: В.Б.Іофе (з 1973), Ю.Б.Іофе (з 1994). У складзе студыі 14 чал. ва
    ўзросце ад 10 да 35 гадоў. Mae 2 узроставыя групы: малодшую і старэйшую. Мэты дзейнасці: пашырэнне муз. кругагляду сродкамі вак. мастацтва, развіццё выканальніцкага майстэрства, фарміраванне эстэтычнага густу на лепшых узорах нац. культуры і сучаснага сусв. мастацтва, папулярызацыя бел. эстр. песні. У рэпертуары песні бел. нар. ў сучаснай аранжыроўцы, бел. і замежных кампазітараў і аўтарскія Ю.Б.Іофе. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007), конкурсаў: міжрэсп. эстр. музыкі «Янтарная труба» (г. Каўнас, Літва, 1976, 1979), рэсп. эстр. песні «Маладосць Палесся» (г. Салігорск, 1973, 1982—83, 1986), тэлевізійных нац. юных талентаў «Су
    Берцялішкаўская ўзорная студыя танца «Галактыка V».
    зор’е надзей» (2006), рэсп. «Усе мы родам з дзяцінства» (1997), эстр. выканаўцаў «Зорная ростань» (1986, усе Мінск) і «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2008), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Масты, 1997; Ваўкавыск, 2004), фестывалю нац. культур (г. Гродна, 19982008) і інш. Ю.Б.Іофе.
    ВЕРЦЯЛІШКАЎСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ТАНЦА «ГАЛАКТЫКАV». Створана ў 2004 у в. Верцялішкі Гродзенскага рна пры Доме культуры (з 2009 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.В.Марозаў. У складзе студыі 40 чал. ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё твор
    265
    ВЕРЦЯЛІШКАЎСКАЯ
    чых здольнасцей кожнага ўдзельніка. У рэпертуары бел. нар. («Шляхетныя скокі», «Развітанне з Радзімай», «Расонка», «Хлопцы хоць куды» і інш.) і сучасныя эстр. («Адлюстраванне», «Давай, Масква!», «Не наркотыкам» і інш.) танцы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў і конкурсаў: міжнар. сучаснага танца і маладзёжнай эстр. творчасці «Зарапад» (2006), фестывальнага руху краін Балтыі і СНД (2006—07, абодва Мінск), дзіцячай творчасці «Шанс маладым» (Рыга), «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў), «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, усе 2007), маст. творчасці «Юнацтва планеты» (Маскоўская вобл.), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, абодва 2008), «Паланез» (г. Слонім, 2009); рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2008, 2010), адкрытага Кубка Беларусі па сучасныхтанцах і сцэнічным мастацтве (Мінск, 2007), абл. дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2006, 2008, 2010), аглядуконкурсу сельскіх танц. калектываў (г.п. Карэлічы, 2006, 2010) і інш. С.В.Марозаў.
    ВЕРЦЯЛЙІІКАЎСКАЯ ЦАРКВА АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры стылю ампір у в. Верцялішкі Гродзенскагарна. Пабудавана ў 1854 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Адзіны прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад вылучаны 6калонным порцікам з трохвугольным франто
    нам у завяршэнні. Над ім узведзена драўляная 1ярусная чацверыковая званіца, завершаная 8гранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Плоскасныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, акантаваны прафіляваным карнізам і цягай. У інтэр’еры зберагліся абразы 19 ст. Тэр. царквы абнесена бутавай агароджай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ВЕРЦЯЛЁШКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «НЁВА». Створаны ў 1972 у в. Верцялішкі Гродзенскага рна пры цэнтр. Доме культуры (з 2009 Цэнтр культуры і вольнага часу). У 1976 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: ВА.Пакумейка (з 1972), Л.У.Прасвірніна (з 2004). У складзе ансамбля 41 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Mae харавую, інструм. і харэагр. групы. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нар. танц. і песенных традыцый Прынёманскага краю. У рэпертуары лепшыя ўзоры бел. нар. і харэагр. творчасці рэгіёна, ут.л. вак.харэагр. кампазіцыі «Залатыя каласы» кампазітарааматара Я.Петрашэвіча, «Весялуха», «Руская субацея» і інш. Гранпры міжнар. фестывалю харавых калектываў і ансамбляў песні і танца (г. ЗялёнаГура, Польшча, 1998). Калектыў — лаўрэат фестываляў: Усесаюзнага нар. твор
    часці (Масква, 1977, 1980), абл. конкурсаў нар. хароў 1 ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (в. Абухава Гродзенскага рна, 2006, 2009), удзельнік міжнар. фестывалю нар. музыкі «Не толькі скрыпкі» (г. Алітус, Літва, 2008). Л.У.Прасвірніна.
    ВЕРЦЯЛІ'ШКАЎСКІ ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ I ВбЛЬНАГА ЧАСУ. Засн. ў 1968 у в. Верцялішкі Гродзенскага рна. 3 1970 цэнтр. сельскі Дом культуры, з 1985 культ.спарт. комплекс, з 1987 сац.культ. комплекс, з 1992 Дом культуры, з 2009 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 4242 м2. Mae залы: глядзельную на 240 месцаў, грамадзянскіх абрадаў, харэаграфіі, танц., трэнажорную, выставачную. У будынку размешчаны дзіцячая школа мастацтваў, бка і чытальная зала з кніжным фондам 15 тыс. экз. Дзейнічаюць 15 гурткоўмаст. самадзейнасці, з іх са званнем «народны»: ансамбль песні і танца «Ніва», эстр. студыя «Раніца», тэатр. студыя «Гратэск»; са званнем «узорны»: студыя танца «ГалактыкаV». Калектывы — удзельнікі, лаўрэаты, дыпламанты міжнар., рэсп., абл., раённых фестываляў, конкурсаў, аглядаў. Сярод іх фестывалі: міжнар. юных талентаў «Зямля пад белымі крьшамі» (г. Мазыр), «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў), дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы), абл. нар. хароў і ансамбляў