• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «ВЁСТННК МОГНЛЁВСКОГО ЗЁМСТВА», часопіс. Выдаваўся ў 1914—17 у Магілёве нарус. мове. Меў на мэце служыць інтарэсам і патрэбам земскага і гар. самакіравання, пераважна зах. земстваў, утвораных у адпаведнасці з указам ад 14.3.1911. Асвятляў дзейнасць земскіх устаноў, пытанні сельскай гаспадаркі, меліярацыі, эканам. жыцця губерні, змяшчаў агляды дзейнасці земстваў інш. губерняў, пастановы ўрада па земскіх справах. Выйшла 67 нумароў.
    «ВЁСТННК НАРбДНОГО КОМНССАРНАТА ПРОСВЕІЦЁННЯ», часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастр. 1921даліст. 1922 у Мінску на рус. мове, меў асобны аддзел на бел. мове. Пісаў пра ліквідацыю непісьменнасці, правядзенне школьнай рэформы, развіццё асветы, вышэйшай школы. Змяшчаў навук. і крыт. артыкулы па пытаннях бел. гісторыі, культуры, лры, мовы. У часопісе друкаваліся З.Бядуля, У.Ігнатоўскі, Я.Карскі, Я.Колас, У.Пічэта і інш. Выйшла 14 нумароў.
    «ВЁСТННК РбДННЫ», перыядычны лісток Мінскага падпольнага гаркома КП(б)Б у Вял. Айч. вайну. Выдаваўся ў студз. — лютым 1942 у Мінску на рус. мове. 3 мэтай канспірацыі выходзіў ад імя паліт. ўпраўлення Зах. фронту. Захаваліся 3 нумары: ад 18, 25 студз. і 1 лютага.
    ВЕСТЭРНІЗАЦЫЯ сацыяльнакультурная, поўная або частковая пераарыентацыя грамадства на сацыякульт. развіццё па ўзоры найб. развітых краін Захаду (найперш ЗША і Зах. Еўропы). Звычайна адбываецца не шляхам прымусу і насільнага насаджэння, а ў выніку добраахвотнага прымання В. паліт.
    270
    ВЕСЯЛОЎСКІХ
    элітамі краіны і часткай грамадзян. Напр., В. рас. грамадства ў перыяд пятроўскіх рэформ пач. 18 ст., японскай дзяржавы ў 2й пал. 19—20 ст., ВКЛ і Рэчы Паспалітай у 16—18 ст. і інш. Пад уплывам В. адбываецца больш ці менш глыбокае, трывалае засваенне асобных элементаў, феноменаў і каштоўнасцей зах.еўрап. і амер. культуры (напр., адпаведнага ладу жыцця, моды, стэрэатыпаў паводзін і мыслення і г.д.). Ступень В. залежыць ад спецыфікі і ўзроўню развіцця нац. культуры, ад нар. традыцый і звычаяў, наяўнасці або адсутнасці супраціўлення новаўвядзенням з боку пэўных колаў грамадства. Для нац. культуры В. можа мець наступствы як пазітыўныя (абнаўленне агульнанац. культ. прасторы), так і негатыўныя (занядбанне нар. традыцый, абрадаў, звычаяў).
    У сучасны перыяд В. цесна звязана з глабалізацыяй, з’яўляецца яе прамым наступствам. Асн. каналы В. — СМІ (радыё, тэлебачанне, перыяд. друк, Інтэрнет), міждзярж. і індывід. кантакты, актыўнае распаўсюджванне адпаведных культ. артэфактаў (фільмаў, камп’ютэрных праграм, кніг, моднага адзення і інш.). 3 канца 1980х — пач. 1990х гг. у многіх рэспубліках СССР (у т.л. і Беларусі) прыкметна ўзмацніліся працэсы В., большасць якіх набыла характар «амерыканізацыі». Напр., шырокае распаўсюджанне англамоўнай non і рокмузыкі, прадукцыі Галівуда (баевікі, вестэрны, «фільмы жахаў», серыялы), прыкметнае павелічэнне карыстальнікаў інтэрнета і мабільных тэлефонаў, наяўнасць асобных англіцызмаў у лексіконе нац. моў, папулярнасць «фастфуда» ў харчаванні, джынсаўуадзенніідат.п. Практычна ва ўсіх краінах свету больш схільныя да пераймання зах. каштоўнасцей прадстаўнікі моладзі, у той час як многія людзі сярэдняга і старэйшага пакалення ўспрымаюць В. больш стрымана. Э.С.Дубянецкі. «ВЁСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІНАВЎК БЕЛАРЎСІ», навуковы часопіс. Выдаецца з 1940 у Мінску ў 7 серыях (у 1942—46 не выходзіў). Напачатку агульны часопіс для ўсіх аддзяленняў АН Беларусі, у 1956 па
    дзелены на серыі: грамадскіх (з 1992 гуманітарных), біял. і фізікатэхн. навук, з 1963 выходзіць серыя с.г. навук, з 1965 — фізікаматэм., хім. навук, з 1968 — фізікаэнергет. навук. Серыі гуманітарных, біял. і с.г. навук выходзяць на бел. мове, астатнія — на бел. і рус. мовах. Серыя гуманітарных навук мае спец. раздзелы: «Гісторыя», «Філасофія і сацыялогія», «Мастацтвазнаўства, этнаграфія, фальклор», «Літаратуразнаўства», «Мовазнаўства», «Права», «Эканоміка». Часопіс асвятляе пытанні развіцця навукі, змяшчае матэрыялы навук. даследаванняў і вынікі работ інтаў НАН Беларусі, н.д. інтаў і ВНУ рэспублікі, а таксама рэцэнзіі, хронікі, юбілейныя артыкулы пра вядучых вучоных краіны, інфармацыю пра навук. жыццё НАН Беларусі.
    ВЕСЯЛОВА, вёска ў Барысаўскім рне, на р. Бярэзіна. За 20 км на ПнЗ ад Барысава, 25 км ад чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск—Орша, 96 км ад Мінска, на шашы Барысаў—Бягомль. Цэнтр Весялоўскага с/с. 151 гаспадарка, 371 ж. (2011).
    Вядома ў ВКЛ з 18 ст. У 1777 уладанне І.Храптовіча ў Зембінскім ключы Халопеніцкага графства, 10 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. ў КішчынаСлабодскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1й пал. 19 ст. ваўладанні памешчыка І.Ліхадзіеўскага, карчма. У 1917 — 74 ж. У 1ю сусв. вайну амаль уся вёска спалена. 3 1.1.1919 у БССР, з лютага 1919 у ЛітоўскаБел. ССР, з 31.7.1920 у БССР. У 1922 адкрыта прац. школа 1йступені (у 1923 навучалася 28 дзяцей). 3 20.8.1924 у Бытчанскім с/с Барысаўскага рна, з 21.6.1925 у Касцюкоўскім с/с Зембінскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 Мінскай акруг (да 26.7.1930). У 1926 — 136 ж. 3 22.9.1927 вёска зноў у Барысаўскім рне. У канцы 1920х гг. тут пачаў працаваць крухмальны завод. 3 1938 у вёсцы размяшчалася Барысаўская МТС. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 30.6. 1941 да 28.6.1944 акупіравана ням,фаш. захопнікамі, якія вывезлі на прымусовыя работы ў Германію 26
    чал. У 1960  288 ж. У 1996  137 гаспадарак, 422 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, клуб, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнікі: землякам і сав. лётчыкам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЕСЯЛОЎСКІ Аляксандр Мікалаевіч (16.2.1838, Масква — 23.10.1906), рускі літаратуразнавец, фалькларыст. Акадэмік Пецярбургскай АН (1880). Скончыў Маскоўскі унт (1858). Праф. Пецярбургскага унта (1872). Пачынальнік параўнальнагіст. метаду ў літ.знаўстве, заснавальнік т.зв. школы запазычанняў у рус. філал. навуцы. Сістэмна даследаваў фальклор і лру ў іх адзінстве, сувязі зах.еўрап. і славянскіх лр. Перагледзеў прынцыпы міфалагічнай школы («Славянскія сказанні пра Саламона і Кітаўраса і заходнія легенды пра Марольфа і Мерліна», 1872). У «Даследаваннях у галіне рускага духоўнага верша» (1879—91) упершыню раскрыў ролю апокрыфаў. Распрацаваў прынцыпы гіст. вывучэння міфалогіі («Параўнальная міфалогія і яе метад», 1873), нар. эпасу («Паўднёварускія быліны», 1881—84), літ. жанраў («Тэорыя паэтычных родаў у іх гістарычным развіцці», 1883—86). Даследаваў пытанні бел. культуры. Вывучаў бел. фальклор («Гетэрызм, пабрацімства і кумаўство ў купальскай абраднасці», 1894), бел. перакладную лру («Беларускія аповесці пра Трышчана, Баву і Атылу ў Пазнанскім рукапісе канца XVI стагоддзя», 1887 і 1888).
    Тв.: Собр. соч. Т. 1—6, 8, 16. СанктПетербург; М.; Ленннград, 1908—38; Нсторнческая поэтнка. Ленннград, 1940.
    ВЕСЯЛОЎСКІХ ПАРТРЗТЫ, тры партрэты сям'і магнатаў Весялоўскіх, створаныя невядомым мастаком у 1й пал. 17 ст. для Гродзенскага кляштара брыгітак. На адным з 3 партрэтаў (напісаны ў 1636) намаляваны Крыштоф Весялоўскі, вял. маршалак літоўскі і аканом гродзенскі. Рэпрэзентатыўны партрэт цэнтр.еўрап. тыпу па ўзоры каралеўскіх партрэтаў: у тыповым мясц. арыстакратычным касцюме, з маршалкоўскім посахам, стаіць у інтэр’еры з падлогай з Map
    271
    ВЕТКА
    Весялоўскіх партрэты: 1 — Крыштофа Весялоўскага, 2 — Грызельды Сапежыны, 3 — Аляксандры Марыяны. 1япал. 17 cm.
    муровых плітак, на фоне з архіт. калонай і занавесамдрапіроўкай; у правым верхнім вугле — тытульны подпіс і герб «Агончык». На другім партрэце (паміж 1633—45) Г р ы зельда Сапега, прыёмнаядачка фундатараў кляштара Весялоўскіх, жонка Я.С.Сапегі, ранняя смерць якой натхніла Весялоўскіх на заснаванне кляштара. Парадны арыстакратычны партрэт сярэднееўрап. тыпу (накшталт партрэта франц. каралевы Ганны Аўстрыйскай): Грызельда прадстаўлена ў багатым святочным адзенні, на фоне калоны і расхінутай заслоны, у апушчанай руцэ этыкетная белая хустачка. Трэці партрэт (1632— 33) Аляксандра Марыяна з Сабескіх, жонкі Крыштофа, заснавальніцы кляштара. Весялоўская, пажылая пані ў чорным манаскім адзенні з белай хусткай, сядзіць у крэсле ў пакоі з падлогай, выкладзенай пліткамі. Архіт. фон утварае сцяна з калонай, балюстрадай і акном, праз якое бачна храмавая пабудова. Партрэты вызначаюцца багатым, прыгожым каларытам і дасканалай кампазіцыяй.
    А.А.Ярашэвіч.
    ВЁТКА, горад у Гомельскай вобл., цэнтр Веткаўскага рна, на р. Сож (прыток р. Дняпро), за 22 км на ПнУ ад абл. цэнтра і чыг. ст. ГомельПасажырскі на лініі Жлобін—Церахоўка,
    за 323 км ад Мінска. Аўтадарогамі злучана з Гомелем, Добрушам, Чачэрскам. 8 тыс. ж. (2010).
    Засн. ў 1685 (паводле інш. звестак, у 1682) рас. стараабраднікамі на землях мазырскага ваяводы К.Халецкага паблізу мястэчка Хальч. У 1695 пабудавана першая ў ВКЛ стараабрадніцкая царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы, якая ў хуткім часе стала шырокавядомай сярод прыхільнікаў «старой веры» (пазней пры ёй існаваў манастыр). В. ператварылася ў своеасаблівы цэнтр стараабраднікаў. У канцы 17 — пач. 18 ст. сфарміраваліся веткаўскія іканапісная школа, манера афармлення рукапіснай кнігі, самабытная школа разьбы па дрэве. В. стала буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. У 1733 В. як цэнтр стараабрадніцтва атрымала свайго епіскапа — Епіфанія. У 1730я гг. ў В. з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі жыло каля 40 тыс. чал. Войскі рас. царскага ўрада двойчы (у 17351 1764) палілі В., большасць жыхароў была прымусова выселена ва ўсх. губерні Расіі. У 1772 тут хаваўся ад праследаванняў будучы кіраўнік сялянскай вайны 1773—74 у Расіі Е.І.Пугачоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1784 мястэчка Беліцкага, з 1852 Гомельскага паветаў Ма
    гілёўскай губ. Належала Станевічам. У 1796—1802 уБел.,з 1919у Гомельскай губернях. У 1834—40 пабудавана Праабражэнская царква. На верфі, якая дзейнічала з 1840, будаваліся драўляныя рачныя судны. Штогод праводзіліся кірмашы. 3 1853 працавалі 2 майстэрні па апрацоўцы скуры, у 1864—74 — 3 крупадзёркі, у 1870—80 — 6 невял. канатнавяровачных прадпрыемстваў. У 1885 — 5982 ж., 11 мураваных і 994 драўляныя будынкі, 4 мураваныя і 120 драўляных крам. У 2й пал. 19 ст. дзейнічалі паштоватэлеграфнае аддз., нар. вучылішчы для хлопчыкаў (з 1869) і для дзяўчынак (з 1874), уякіху 1889 навучаліся 113 дзяцей. Цэнтр Веткаўскай воласці (да 8.12.1926). У 1897 мястэчка, 1169 жылых будынкаў, 7134 ж., царква, капліца, стараабрадніцкі і яўр. малітоўныя дамы, мужчынскае і жаночае нар. вучылішчы, прыёмны пакой, паштоватэлеграфная кантора, аптэка, 2 прыстані, магазін, 8 млыноў, 12 кузняў, 2 цагельныя і 6 канатных заводаў, 3 гарбарныя майстэрні, 5 крупадзёрак, 245 крам, у т.л. кніжная, бка, 5 піцейных дамоў. Побач быў аднайм. фальварак з цагельным заводам. 3 1908 дзейнічала пазыковаашчадная каса. У 1909 — 10 340 ж., 15 мурава