• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ НАРбДНЫ КЛУБ «ВЕТЭРАН». Створаны ў 1985 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры. У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Бурэц (з 1985), І.А.Цімашэнка (з 2002), І.Г.Тамковіч (з 2003), М.У.Шчасная (з 2009). У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 50 да 76 гадоў. Мэты дзейнасці — арганізацыя вольнага часу і зносін людзей сталага ўзросту, развіццё творчых здольнасцей, прапаганда здаровага і актыўнагаладужыцця, далучэнне да нац. традыцый краю. Асн. кірункі дзейнасці: канцэртны, дэкар.прыкладное мастацтва, літ.краязнаўчы, фізкультурнааздараўленчы і інш. Удзельнікі клуба вядуць летапіс, імі сабраны багаты фота і відэаматэрыял пра дзейнасць клуба, цесную яго сувязь з клубамі ветэранаў вайны і працы ў г. Себеж (Расія), г.п. Ушачы, «Сучаснік» (г. Верхнядзвінск). Клуб арганізоўвае вечарыпартрэты, літ. і муз. вечары, сустрэчы з краязнаўцамі, выстаўкі мясц. мастакоў. На базе клуба працуе хор «Надзея». Н.П.Карніцкая.
    ВЕРХНЯДЗВІ'НСКІ НАРбДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРбЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКОЎ. Створаны ў 1989 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры, з 2005 дзей
    261
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ
    нічае пры раённым Доме рамёстваў. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.Б. Марозава (з 1989), В.В.Рыбалка (з 1998), А.В.Макеенак (з 2001 і з 2005), Л .А.Навумёнак (2002). У складзе клуба каля 40 майстроў ва ўзросце ад 24 да 75 гадоў. Мэты дзейнасці — прапаганда бел. рамёстваў, захаванне і развіццё нар. творчасці рэгіёна, папулярызацыя дзейнасці нар. майстроў і самадзейных мастакоў. Асн. кірункі: дэкар.прыкладное мастацтва, традыц. бел. рамёствы. Майстры і мастакі клуба — удзельнікі міжнар. выстаўкі «Мая крэпасць Даўгаўпілс» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2007), выставак на фестывалях: міжнар. дзіцячых фалькл. калектываў (г. Дзеснагорск, Расія, 2003, 2006), «Спяваюць беларусы Прыбалтыкі» (г. Вісагінас, Літва, 2009), рэсп. дзіцячай творчасці «ДзвінаДвннаДаўгава» (г. Верхнядзвінск, штогодз 2002), абл. «Грай, гармонік і цымбалы» (г. Паставы, 2001, 2008), у «Горадзе майстроў», у межах святкавання дзён гарадоў Міёры, Полацк і Наваполацк; конкурсаў па саломапляценні «Папарацькветка» (2004), вышыўцы «Чароўная нітка» (2008), нар. і сучаснай маст. размалёўцы «Райскі сад» (2009) у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», a таксама нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Паставы, 2006).
    В.Л. Шумская.
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ НАРбДНЫ ЭСТРАДНЫ ГУРТ «ПРАЁКТ». Створаны ў 1999 у г. Верхнядзвінск пры СШ № 1.3 2001 дзейнічае пры раённым Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.Дз.Хадорчанка. У складзе гурта 6 чал. ва ўзросце ад 26 да 51 года. У рэпертуары песні бел. нар., замежных і мясц. аўтараў, рамансы. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. афганскай песні «Салдаты Расіі» (Масква, 2005), патрыятычнай «Афганістан баліцьу маёйдушы», абл. тураўсебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (абодва г. Віцебск, 2005), міжрэгіянальнага бел. песні «На зямлі святой Сафіі» (г. Полацк, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю «Дзясна тан
    Верхнядзвінскі народны юнацкі тэатр мініяцюр «Зборная нашага горада».
    цуе і спявае» (г. Дзеснагорск, Расія, 2006). Н.П.Карніцкая.
    ВЕРХНЯДЗВГНСКІ НАРбДНЫ ЮНАЦКІ ТЭАТР МІНІЯЦЮР «ЗБбРНАЯ НАШАГА ГОРАДА». Створаны ў 2002 у г. Верхнядзвінск пры раённым Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.М.Пацянкоўская. У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 11 да 20 гадоў. У рэпертуары тэатр. мініяцюры, кліпыпапуры, муз. замалёўкі. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячых і юнацкіх школьных тэатраў «Залаты Цып» (Мінск, 2005), школьнай сатыры і гумару (г. Віцебск, 2007), абл. гульні і гумару «Капыльскія пацехі» (г. Капыль, 2008), свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2003, 2007, 2009) і інш.
    Н.П.Карніцкая.
    ВЕРХНЯДЗВІ'НСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Верхнядзвінск. У раёне 265 сельскіх нас. пунктаў, 10 сельсаветаў: Асвейскі, Белькаўшчынскі, Бігосаўскі, Боркавіцкі, Валынецкі, Дзёрнавіцкі, Коханавіцкі, Сар’янскі, Чапаеўскі, Шайцераўскі. Пл. тэр. 2,14 тыс. км2, лясы займаюць 27%, балоты — 6%. Нас. (2010) 24,6 тыс. чал., гарадскога 34,2%. Жывуць беларусы (90,4%), рускія (7,4%), украінцы (1,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Полацк—Даўгаўпілс (Латвія), аўтадарогі Віцебск—Полацк—Бігосава—Даўгаўпілс (Латвія),
    Верхнядзвінск—Невель (Расія) і інш.; 2 пункты пропуску праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь — Бігосава1 і Бігосава2.
    Раён утвораны 17.7.1924 як Дрысенскі рн, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне больш за 6,5 тыс. мясц. жыхароў. Дзейнічалі Сар’янскае антыфаш. падполле (жн. 1941 — чэрв. 1942), камсамольскамаладзёжныя групы ў в. Боркавічы і суседніх вёсках, Дрысенскія падп. райкомы КП(б)Б (18.7.1942 26.12. 1943, 15.112.7.1944) ІЛКСМБ (18.6. 1942—12.7.1944), партыз. брыгады 1я і 2я Дрысенскія, імя Ракасоўскага, Асвейская імя Фрунзе, «За Савецкую Беларусь», выдавалася падп. газ. «Патрыёт Радзімы». Частка раёна ўваходзіла ў РасонскаАсвейскую партыз. зону. 4.8.1942 партызаны паспяхова знішчылі 110метровы чыг. мост цераз р. Дрыса. Супраць партызан гітлераўцы праводзілі карныя аперацыі, буйнейшая з іх — «Зімовае чараўніцтва» (люты—сак. 1943), у час якой былі спалены ўсе нас. пункты Асвейскага рна і сумежныя сельсаветы Дрысенскага рна (43 вёскі пасля вайны не былі адноўлены). Раён вызвалены ў ліп. 1944 у ходзе ДзвінскаРэжыцкай аперацыі войскамі 2га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1. 1954 у Віцебскай абласцях. 8.8.1959 далучанатэр. скасаванага Асвейскага рна. 25.12.1962 раён перайменаваны
    262
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ
    ў Верхнядзвінскі (у сувязі з перайменаваннем г. Дрыса ў Верхнядзвінск). 25.12.1962—6.1.1965 уключаў 4 сельсаветы Расонскага рна. У 1969 у раёне 39,7 тыс. ж., у 1996 — 33,2 тыс.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, лясной і дрэваапрацоўчай, харчовай прамсці. У раёне (2011) Боркавіцкае вучэбнапед. дзярж. ПТВ № 170 с.г. вытворчасці, гімназія, 9 сярэдніх, 4 базавыя, пачатковая школы, комплексы: сярэдняя школа—дзіцячы сад, базавая школа—дзіцячы сад (2), пачатковая школа—сад, 3 муз. школы, школа мастацтваў, 20 дзіцячых дашкольных устаноў, сац. прытулак, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі. Працуюць раённыя Дом культуры, Дом рамёстваў, Цэнтр рамяства ў в. Азернікі, 18 сельскіх дамоў культуры і клубаў (у т.л. 4 клубыбібліятэкі), 26 бк (у т.л. 6 бібліятэкклубаў), краязнаўчы музей І.Д. Чэрскага ў в. Валынцы і нар. музейсядзіба «Хатка бабкі Параскі» ў в. Цінкаўцы. Курган Дружбы ў гонар баявой садружнасці на мяжы трох краін — Беларусі, Латвіі і Расіі (за 5 км ад в. Прошкі). Дзейнічаюць 3 бальніцы, паліклініка, 2 амбулаторыі, 15 ФАПаў. Зоны адпачынку: рэсп. значэння Асвея, мясц. — Верхнядзвінск. Выдаецца раённая газ. «Дзвінская праўда». У раёне 30 рэліг.
    Да арт. Верхнядзвінскіраённы Дом культуры: удзел творчых калектываў у фестывалі дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двйна—Даўгава».
    абшчын, у т.л. 9 праваслаўных. Захаваліся помнікі архітэктуры і садовапаркавага мастацтва: касцёл (1852—57, дзейнічае як Успенская царква) і парк (19 ст.) у в. Сар’я, манастырскі шпіталь і парк (абодва 18 ст.) у г.п. Асвея, Троіцкі касцёл (1884) у в. Росіца, сядзібнапаркавы комплекс (19 ст.) у в. Вопытная, чыг. вакзал (1924—26) у в. Бігосава. У в. Коханавічы нарадзіўся бел. паэт, фалькларыст І.Е.Храпавіцкі (1817— 93), у в. Свольна — геолаг, палеантолаг і географ І.Д.Чэрскі (1845—92), у в. Шайцерава — бел. пісьменнік Т.К. Хадкевіч (1912—75).
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТУРЫ. Засн. ў 1947 у г. Дрыса (з 1962 г. Верхнядзвінск) як раённы Дом культуры. Агульная пл. памяшканняў 3500 м2, мае 2 глядзельныя залы на 550 месцаў. Дзейнічаюць 23 калектывы (11 дарослых, 12 падлеткавых і дзіцячых), з іх 5 са званнем «народны»: вак.харэагр. ансамбль «Ярыца», духавы аркестр, эстр. гурт «Праект», клуб «Ветэран», юнацкі тэатр мініяцюр «Зборная нашага горада» («ЗНГ»); 2 са званнем «узорны»: харэагр. калектыў «Лялькі», студыя эстр. спеваў «Жаваранкі». Вядучыя калектывы Дома культуры — харэагр. «Magic», «mini Magic», гурток брэйкдансу «Дзвінскі клан», вак.інструм.
    Да арт. Верхііядзвінскі раённы Дом рамёстваў: работы народнага клуба майстроў.
    ансамбль «P.FUNC», тэатр лялек «Фантазёры», студыі: эстр. «Туцці», эстр. спеваў «Сола», «Пераменка», тэатрстудыі «Арт», «Мост», хор «Надзея», клубы: «Хіт», вінаградараў «Паўночны вінаград», спарт. кіокушынкай каратэдо «Віцязь». Калектывы — удзельнікі, лаўрэаты, дыпламанты міжнар., рэсп., абл., раённых фестываляў, конкурсаў, свят. Сярод іх фестывалі: міжнар. «Спяваюць беларусы Прыбалтыкі» (г. Вісагінас, Літва), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі», патрыятычнай песні «Афганістан баліць у маёй душы», рэгіянальны дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава», рэсп. фестывальярмарка «Дажынкі», міжнар. конкурс вакалістаў «Спяваю табе, Расія!» (г. Вялікія Лукі, Расія), абл. — тур рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю», свята нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі», конкурсыагляды выканаўцаў бел. песні «На зямлі святой Сафіі» і інш. Н.П.Карніцкая.
    ВЕРХНЯДЗВІ'НСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Адкрыты ў 1997 у г. Верхнядзвінск. Асн. кірункі дзейнасці — даследчая работа, арганізацыя выставак. Дзейнічаюць гурткі па саломапляценні, кераміцы, маст. ткацтве. Пры ўстанове працуе нар. клуб майстроў і самадзейных мастакоў. Майстры Дома рамёстваў і
    263
    ВЕРХНЯДЗВІНСКІ
    нар. клуба штогод удзельнічаюць у выстаўках нар. творчасці, якія праводзяцца ў межах раённых і абл. мерапрыемстваў. Найб. значныя сярод іх — фестывалі дзіцячай творчасці «Дзвіна—Двнна—Даўгава» (г. Верхнядзвінск), «Грай, гармонік і цымбалы» (г. Паставы), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», фестывалькірмаш «Дажынкі» (2008, г. Орша), нац. выстаўка «Інсіт2008», выстаўкі ў гарадах Дзеснагорск (Расія), Даўгаўпілс (Латвія), Вісагінас (Літва). Пры Доме рамёстваў працуе магазін «Куфэрак» па продажы вырабаў нар. творчасці. Н.А.Масквічова.