• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Селішча4 побач з могільнікам3, на схіле ўзвышша. У 1957 абследаваў Ю.В.Кухарэнка. Знойдзена невял. колькасць фрагментаў глінянага посуду.
    Літ.: Кухаренко Ю.В. Памятннкн железного века на террнторнн Полесья // Археологня СССР: свод археол. нсточннков. 1961. Вып. ДІ29; Яго ж. Зарубннецкая культура // Там жа. 1964. Вып. ДІ19; К a с п а р о в a К.В. Зарубннецкнй могнльннк Велемнчн II // Археологнческнй сборннк Гос. Эрмнтажа.
    Ленннград, 1972. Вып. 14; Я е ж. Охронологнн н связях зарубннецкой культуры // Ziemie polskie we wczesnej epoce ielaza i ich powiazania z innymi terenami. Rzeszow, 1992; Белявец B. Насельніцтва вельбарскай культуры ў ТураваПінскім Палессі: праблемы вывучэння // Гіст.археал. зб. 2007. Вып. 3.
    А.А.Егарэйчанка, В.Г.Белявец.
    ВЕЛЯМІЧЫ, вёска ў Столінскім рне, на беразе воз. Селішча. За 39 км на ПнУ ад г. Столін, 46 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 284 км ад Брэста, аўтадарогай звязана са Столінам. Цэнтр Веляміцкага с/с. 658 гаспадарак, 1637 ж. (2011).
    Упершыню згадваюцца ў 1519 як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1886 сяло ў Хорскай воласці, 95 двароў, 530 ж., царква. 3 1921 у складзе Польшчы, у Хорскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета ДавыдГарадоцкага рна Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў 1943 спалілі вёску і знішчылі 16 ж. Пасля вайны адноўлена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., з 19.1.1960 у Столінскім рне. У 1970 — 566 гаспадарак, 2037 ж.
    У 2011 сярэдняя школа, ДзЮСШ, Дом культуры, бка, ФАП, Дом быту, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 4 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — селішча. Помнік архітэктуры — Ільінская царква (1794).
    ВЕЛЯРЫЗАЦЫЯ (лац. velaris ад velum заслона) у мовазнаўс т в е, від дадатковай артыкуляцыі зычных, пры якім адбываецца пад’ём задняй часткі спінкі языка да мяккага паднябення. У выніку В. зычным надаецца нізкатанальная тэмбравая афарбоўка. У бел. мове ў заднеязычных зычных [r], [к], [х] яна супадае з асн. артыкуляцыяй, таму іх называюць велярнымі. Ва ўсіх астатніх цвёрдых зычных В. служыць для больш выразнага іх проціпастаўлення адпаведным мяккім палаталізаваным зычным (гл. Палаталізацыя). Акус
    тычны эфект В. нагадвае эфект ад лабіялізацыі.
    ВЕЛЯШКОВІЧЫ, вёска ў Лёзненскім рне. За 14 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Лёзна на лініі Віцебск—Смаленск (Расія), 54 км ад Віцебска, на шашы Лёзна—г.п. Янавічы. Цэнтр Веляшковіцкага с/с. 176 гаспадарак, 389 ж. (2011).
    У 18 ст. згадваецца як Варшава, цэнтр буйнога маёнтка (ад назвы фальваркаў ваколіцах В.) у Віцебскім павеце. Тэр. маёнтка падзялялася на Горжаўскае, Замшанскае і Пнёўскае лаўніцтвы, Паляніцкае войтаўства. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У пач. 20 ст. В. — сяло, цэнтр Веляшковіцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губ., 2 царквы, царк.прыходскае і дзярж. вучылішчы. 3 15.2.1923 у Лёзненскай воласці, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лёзненскага рна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2. 1938 — Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да пач. кастр. 1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 106 двароў, 296ж. У1996— 184гаспадаркі,459ж.
    У 2011 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, магазін. Брацкія магілы: сав. воінаў, сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну; магіла і мемар. дошка І.Г.Шляхценку — 1му старшыні Веляшковіцкага валаснога выканкома, помнік С.Р.Расленку — юнаму героюпатрыёту, якога закатавалі гітлераўцы ў час Вял. Айч. вайны.
    ВЕНГЁРКА (W^gierko) Аляксандр (17.7.1893, Варшава — 1941), польскі акцёр, рэжысёр, педагог. Вучыўся ў школе пры Варшаўскіх тэатрах. 3 1912 працаваў акцёрам у Вільні, потым выступаў у гарадах Польшчы. У 1924—25 выкладаў у Варшаўскай кансерваторыі, у 1932—39 — у Інце тэатр. мастацтва. У пач. 2й сусв. вайны эмігрыраваў у СССР. Заснавальнік і маст. кіраўнік Дзяржаўнага польскага тэатра БССР. Паставіў у ім спектаклі: «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, «Мараль пані
    249
    ВЕНДАРАЖ
    Дульскай» Г.Запольскай, «Пажыццёвая рэнта» А.Фрэдры, «Каварства і каханне» Ф.Шылера, «Пігмаліён» Б.Шоу (усе 1940), «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1941) і інш. Сярод роляў: прафесар Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), Фігаро («Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ) і інш. У 1941 у Брэсце арыштаваны гестапа, загінуў. Імем В. названы драм. тэатр у г. Беласток (Польшча).
    ВЁНДАРАЖ, вёска ў Магілёўскім рне. За 22 км на ПдЗ ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Цэнтр Вендаражскага с/с. 133 гаспадаркі, 325 ж. (2011).
    Засн. ў ВКЛ у 1568 «людмі прыхожымі», шляхецкая ўласнасць. У 1586 кн. Б.Саламярэцкім пабудавана царква. У 1604 сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 цэнтр маёнтка ў Магілёўскім павеце, 204 ж., 2 млыны, царква. Памешчык меў тут у 1856 зямлю, вінакурны завод і млын. У
    Вензавецкая Петрапаўлаўская царква.
    1860 пачала дзейнічаць дзягцярнасмалярная мануфактура. У 1880 — 38 двароў, 91 ж. У 1890я гг. валасны цэнтр Магілёўскага павета, працавала школа (з 1889). У 1897 сяло, цэнтр воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губ., 55 двароў, 366 ж., меліся царква, нар. вучылішча (у 1899 навучалася 25 хлопчыкаў, у 1907 — 58 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі), магазін, конны завод; раз у год праводзіўся кірмаш. Побач быў фальварак В. (5 двароў, 15 ж.), прыёмны пакой, вадзяны млын. заезны дом, капліца. У 1905 адкрыта казённая вінная крама. У 1909 сяло (60 двароў, 397 ж.) і маёнтак (3 двары, 3 ж.) у Магілёўскім павеце. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета ў Магілёўскім рне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1924 адкрыты бка і хатачытальня. На базе дарэв. створана прац. школа 1 й ступені, у якой у 1925 налічваўся 141 вучань. У 1926 — 76 двароў, 401 ж. 3 1932 працаваў радыёвузел, дзейнічала МТС. У 1936 пабудавана бальніца. У Вял.
    Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрвеня 27.6.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. Акупанты спалілі вёску, расстралялі 100 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1996 — 180 гаспадарак,453 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял дзіцячай муз. школы, клуб, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча.
    ВЕНЗАВЁЦ, вёска ў Дзятлаўскім рне. За 7 км на ПдЗ ад г.п. Дзятлава, 22 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Баранавічы—Ліда, 172 км ад Гродна, на шашы Слонім—Ліда. Цэнтр Вензавецкага с/с. 243 гаспадаркі, 670 ж. (2011).
    Вядомы з 2й пал. 15 ст. У 1й чвэрці 16 ст. маёнтак В. належаў кн. Ф.І.Заслаўскаму, у 1566 — Г.Сіняўскаму. У1613 мястэчка. У 17 ст. маёнткам валодалі Сапегі і Палубенскія. У 18 ст. мястэчка Слонімскага павета Навагрудскага ваяв., у складзе Дзятлаўскага графства Радзівілаў. У1775 — 53 двары, 2 млыны, карчма. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка Дзятлаўскай воласці Слонімскага павета. У 1875 пабудавана царква. У 1878 сяло Дзятлаўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губ., 90 двароў, працавалі нар. вучылішча, магазін. У 1885 — 90двароў, 718ж., царква, школа, праводзіліся кірмашы. У 1897 — 114 двароў, 705 ж. У 1904  718 ж. 3 1921 у складзе Полыычы, у Дзятлаўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР, у Юравіцкім с/с Дзятлаўскага рна Баранавіцкай. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 25.12.1962у Слонімскім рне, з 6.1.1965 уДзятлаўскім рне, з 12.11.1973 цэнтр сельсавета. У 1970 — 145 двароў, 485 ж. У 1995 — 215 гаспадарак, 588 ж.
    У 2011 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    250
    ВЕРАМЕЙКІ
    Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (1872—74).
    ВЕНЗАВЁЦКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Вензавец Дзятлаўскага рна. Пабудавана ў 1872—74 з цэглы і бутавага KaMeuro на месцы папярэдняга храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная шатровая званіца (2 васьмерыкі на чацверыку) з макаўкай у завяршэнні, кароткая трапезная і паўкруглая апсіда. Асн. аб’ём накрыты пакатым 4схільным дахам з 5купаллем у завяршэнні. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскасных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны элементы стараж.рускага царк. дойлідства: вял. фасадныя арачныя парталы ў кілепадобным абрамленні, круглыя прафіляваныя разеткі, буйнапрофільны карніз з сухарыкамі, прамавугольныя панелі цокаля і званіцы. Гал. ўваход аформлены ў выглядзе масіўнага і глыбокага арачнага партала на буйных пілонах. Царква дзейнічае.
    ВЁНЗЕЛЬ (ад польск. wQzel вузел), манаграма, пачатковыя літары тытула, імя, прозвішча адной або некалькіх асоб, якія звычайна пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць своеасаблівы ўзор, малюнак. Мог быць упрыгожаны вянком, каронай і інш. В. манархаў выкарыстоўваўся як геральдычны сімвал на грашовых знаках і інш. (напр., В. вял. князёў ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста—SA; Стэфана Баторыя — SR; Яна II Казіміра — JKR). Выкарыстоўваецца і як фірменная марка. В. С. Пазднякоў.
    ВЁНЦЕР, ж а к, традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы В.) ці два (двухкрылы В.) сеткавыя крылы, нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі. Яны перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. В. устанаўліваўся ў вадаёме пры дапамозе
    калкоў. Аднакрылымі В. лавілі рыбу пераважна ў азёрах, двухкрылымі — па цячэнні. В. выкарыстоўвалі на ўсёй тэр. Беларусі.	І.М.Браім.
    ВЁПРЫК Уладзімір Іванавіч (16.7. 1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія — 2003), беларускі спявак (лірычны тэнар). Засл. артыст Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў ва Украіне. У1963—2001 саліствакаліст Бел. філармоніі. У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.