Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
гонар. Памяць 14(27) крас. — Дзень спачынуАнтонія і 13(26)ліп. — Дзень перанясення мошчаў.
Літ.: Сперанскнй М.Н. Сербское жнтне лнтовскмх мученнков. М., 1909; Страдання Св. Внленскнх мученнков н чудотворцев Антоння, Ноанна н Евстафяя. Внльна, 1911; А н т о н н й (Чер е м н с о в). Святые Внленскне мученнкм Антоннй, Ноанн н Евстафнй — нсповедннкн Православня в Лнтве // Журн. Московской Патрнархнн. 1977. № 3; О г н ц к н й Д.П. К нсторнн Внленскмх мученнков // Богословскне тр. М., 1984. Сб. 25; М е е н д о р ф I. Тры літоўскіямучанікі: ВізантыяіЛітваў І4ст. // Праваслаўе ў Беларусі і ў сьвеце. 1993. № 1.
Т.А. Матрунчык.
ВІЛКІ, у х в a т ы, хатні бытавы (пячны) інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыць для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставяць у печ або дастаюць з яе. У інтэр’еры традыц. сялянскай хаты В. займаюць месца каля печы ў качарэжніку, побач з качаргой, чапялой і інш. пячным інвентаром.
Ві/ікі.
ВІЛЫ, традыцыйная ручная прылада для падняцця і пераносу сена, саломы, снапоў і інш. Бываюць драўляныя і металічныя, з 2 ці 3 пальцамі (зубамі) даўж. 40—50 см і круглым гладка адшліфаваным дзержаком даўж. 1,5—3 м. У трохзубых В. 3і палец размешчаны насупраць двух як проціпалец. Драўляныя трохзубыя
Вілы.
В. выкарыстоўваліся ў сялянскіх гаспадарках пры сціртаванні снапоў і саломы, стагаванні сена, двухзубыя — для вытрасання саломы ў час малацьбы, прыгатавання трасянкі. У наш час бытуюць В. з металічнымі пальцамі.
ВІЛЬКІН Станіслаў Уладзіслававіч (н. 7.10.1957, в. Тарашышкі Вільнюскага рна, Літва), беларускі акцёр. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1979). 3 1983 у Тэатрыстудыі кінаакцёра. Адначасова з 2000 кіраўнік тэатр. калектыву «Дзеці Райка» пры СШ №27. Сярод роляў: Барыс Вадзяны («Хто баіцца Рэя Брэдберы?» У.Максімова), Чайкоўскі («Нябачны сябар» Ю.Оснас), П’яніца («Фантазіі паводле Гогаля»), Дросельмэер («Шчаўкунок» А.Палешчанковай), Афіцыянт («Філумена Мартурана» Э. дэ Філіпа), Карлас («Апошняя жанчына сеньора Хуана» Л.Жухавіцкага), Гараджанін
305
ВІЛЬКІН
(«...Забыць Герастрата!» Р.Горына) і інш. Здымаецца ў кіно («Чырвоны веласіпед», «Знак бяды», «Яго батальён», «Чорная нявеста», «Плач перапёлкі», «Сівая легенда», «Маці ўрагану» і інш.).
ВІЛЬКІН Якаў Раманавіч (5.1.1932, г. Віцебск — 22.10.1997), беларускі этнограф, гісторык, педагог. Канд. гіст. навук (1971). Праф. (1991). Засл. трэнер Беларусі (1991). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1956), выкладаў у ім з 1960. Збіраў, даследаваў і класіфікаваў бел. нар. гульні. У 1960я гг. кіраваў фалькл.этнаграф. экспедыцыяй у цэнтр., зах. і паўд. раёнах Беларусі. Выдаў зб. «Беларускія народныя гульні» (1969, 2е выд. 1996). Адзін з аўтараў кніг «Хроніка фізкультурнага руху Беларусі» (1978), «Гульні народаў СССР» (1985), «Гульні і забавы» (1989) і інш., дзе разглядаў нар. гульні як састаўную частку сучаснай фіз. культуры і спорту.
Тв.: Фнзнческая культура н спорт в БССР. Мннск, 1979 (разам з К.А.Кулінковічам); Белорусскнй государственный ордена Трудового Красного Знаменн ннстнтут фнзнческой культуры, 1937—1987. Мннск, 1987 (разам з В.А.Сакаловым); Маркетннг спорта н турнзма. Мннск, 1996 (разам з І.У.Касалапавай).
А.Ю.Лозка.
ВІЛЬНЮС (Vilnius; да кастр. 1939 Вільня), горад, сталіца Літвы. Размешчаны на р. Нярыс (Вілія). Вузел чыгунакіаўтадарог. 546,3тыс.ж. (2010).
У 11 — 12 ст. тут існавала паселішча крывічоў гар. тыпу пад назвай Крывы (Крывічгорад), які пазней атрымаў назву Вільня. У 2й пал. 11 ст. горад стаў цэнтрам удзельнага княства Полацкай зямлі. У 1323 вял. кн. літоўскі Гедзімін зрабіў В. сталіцай ВКЛ. У 1387 горад атрымаў магдэбургскае права. 3 1413 цэнтр ваяводства. 3 1416 у В. знаходзілася рэзідэнцыя праваслаўнага мітрапаліта, існавалі праваслаўныя цэрквы. У 1511 — 14 цэркваў, 7 касцёлаў. У пач. 16 ст. ў В. бел. першадрукар Ф.Скарына абсталяваў друкарню, у якой выдаў «Малую падарожную кніжку» (1522) і «Апостал» (1525). Бел. друкар П.Мсціславец у 1569 заснаваў тут
друкарню з кірылічным шрыфтам. У 1579 езуіты заснавалі Віленскую акадэмію. У 1773 у В. пачала дзейнічаць Адукацыйная камісія. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр Віленскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 ЛітоўскаВіленскай, з 1840 зноў Віленскай губерняў. 3 1855 працавала Віленская археалагічная камісія, з 1864 — Віленская археаграфічная камісія. У 1895 у горадзе 286 прадпрыемстваў. У 1897 — 154 352 ж. 1.1.1919 засн. Віленская беларуская гімназія. 3 27.2 да 21.4.1919 В. — адм. цэнтр ЛітоўскаБел. ССР. 3 кастр. 1920сталіца Сярэдняй Літвы. 3 1922у складзе Польшчы, цэнтр ваяводства. 3 10.10.1939 у складзе Літвы. 3 25.8. 1940 цэнтр Літоўскай ССР. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 13.7. 1944 В. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 1991 сталіца незалежнай Літвы. У 1993 582 тыс.ж.
Літаратурнае жыццё. У В. ствараліся помнікі пісьменства (летапісы, статуты), агульны здабытак бел. і літоўскага народаў. У пач. 16 ст. ў В. абсталяваў друкарню Ф.Скарына і ў 1522 выдаў «Малую падарожную кніжыцу», а ў 1525 «Апостал», тым самым паклаў пачатак кнігадрукаванню на тэр. Беларусі. Традыцыі Ф.Скарыны ў В. працягвалі браты К. і Л. Мамонічы (гл. Віленская друкарня Мамонічаў). 3 Мамонічамі супрацоўнічаў віленскі друкар В.Гарабурда. 3 В. звязана творчая дзейнасць Л. і С. Зізаніяў, Л.Карповіча, М.Сматрыцкага. У 2й пал. 16 — 18 ст. літ. жыццё Беларусі і Літвы канцэнтравалася вакол Віленскай акадэміі, а ў пач. 19 ст. — Віленскага унта, у якім вучыліся А.Міцкевіч, Я.Чачот і інш. бел., польск. і літоўскія пісьменнікі. У 1820я гг. ў В. існавалі тайныя твы студэнцкай моладзі — філаматаў, філарэтаў і прамяністых, адным з кіраўнікоў якіх быў Т.Зан. Тут вучыўся і ўдзельнічаў у рэв. руху Ф.Савіч, жыў і працаваў стваральнік нац. класічнай оперы С.Манюшка. У 1830—40я гг. ў В. выйшлі 6 бел. фалькл. збкаў Я.Чачота, «Ідылія» В.ДунінаМарцінкевіча. У канцы 1850х — пач. 1860х гг. вакол газ. «Внленскнй вестннк» і яе рэд. А.КІр
кора ўтварыўся польскабел.літоўскі літ. гурток, у які ўваходзілі У.Сыракомля і В.Каратынскі. 3 гуртком падтрымлівалі сувязі В.ДунінМарцінкевіч, А.ВярыгаДарэўскі. У 1864 у В. пакараны смерцю К.Каліноўскі. У канцы 19 ст. ў В. працаваў адвакатам Ф.Багушэвіч, вучыўся ў рэальным вучылішчы А.Гурыновіч. У 1905 рэв. работу сярод rap. насельніцтва вяла Цётка, вершы якой выдаваліся тут у выглядзе пракламацый. Пасля рэвалюцыі 1905—07 В. на працягу 10 гадоў — асн. цэнтр бел. літ. жыцця. 3 1906 тут выдаваліся першыя легальныя бел. газеты «Наша доля» і «Наша ніва», пазней час. «Саха», дзейнічалі Беларускае выдавецкае таварыства, выдва «Наша хата», друкарня М.Кухты, якія выпусцілі шмат бел. кніг, у т.л. «Вянок» М.Багдановіча. Працавала першая бел. кнігарня. Наладжваліся бел. вечарынкі, на якіх выступалі Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага, Бел. муз.драм. гурток. У 1906—15 у В. жылі пісьменнікі Я.Купала, Я.Колас, З.Бядуля, Ядвігін Ш. (пахаваны ў В. на могілках Расу), К.Буйло, Л.Гіра і інш. Плённым быў віленскі перыяд творчасці Я.Купалы. У В. ён напісаў або задумаў многія вершы са зб. «Гусляр», цыкла «Песні вайны», завяршыў паэму«Зашто?».У 1906, 1907, 191113 у В. прыязджаў Я.Колас, у 1911 — М.Багдановіч. Вобраз горада арганічна ўвайшоў у бел. лру (верш Я.Купалы «Замкавая гара», раздзел паэмы Я.Коласа «Новая зямля» — «Дзядзька ў Вільні», цыклы вершаў М.Багдановіча і З.Бядулі). У 1919— 39, калі В. ўваходзіла ў склад Польшчы, яна стала цэнтрам зах.бел. рэв.вызваленчага руху. У ёй знаходзіліся цэнтр. органы КПЗБ, Бел. сялянскаработніцкай грамады, Тва бел. школы (ТБШ), іх легальныя і нелегальныя выданні. Тут жылі дзеячы бел. адраджэння, навукі і культуры А.Луцкевіч, М.Гарэцкі, А.Станкевіч, С.РакМіхайлоўскі, І.Дварчанін, Ф.Аляхновіч, Б.Тарашкевіч, Л.Родзевіч, У.Жылка, І.Канчэўскі, У.Самойла і інш. У віленскай турме «Лукішкі» былі зняволены бел. пісьменнікі М.Танк, П.Пястрак, В.Таўлай,
306
ВІЛЬНЮС
М.Машара, А.Салагуб. У В. працавалі выдвы Б.А.Клецкіна, У.Знамяроўскага, ТБШ, выйшлі першыя збкі паэзіі М.Танка, М.Машары, М.Васілька і інш. зах.бел. пісьменнікаў. Іх творы друкаваліся таксама ў перыяд. выд. «Маланка», «Беларускі летапіс», «Авадзень», «Шлях волі», «Калоссе», «Шлях моладзі» і інш. У 1920—30я гг. ў В. дзейнічаў Бел. музей. У 1941 у В. спыняліся Я.Купала, П.Броўка, М.Лынькоў. У пасляваен. час у В. праходзілі дэкады і вечары бел. лры, выдаваліся пераклады бел. пісьменнікаў. В. апаэтызавана ў творчасці М.Танка, П.Панчанкі, Р.Барадуліна, У. Караткевіча і інш. Літоўскабел. літ. сувязі даследуюць у Інце літоўскай мовы і лры АН Літвы, шматрэдкіх бел. выданняўірукапісаў зберагаецца ў Цэнтр. бцы АН Літвы, архівах.
Мастацкае жыццё. 3 14 ст. В. адыгрываў важную ролю ў развіцці бел. мастацтва. Працы бел. мастакоў з В. і абразы віленскага паходжання 15 ст. сведчаць аб існаванні жывапіснай школы візант. арыентацыі. Закладзеныя Ф.Скарынам традыцыі маст. афармлення кнігі працягвала Віленская школа гравюры, якая была вядучай у бел. кнігадрукаванні 16—17 ст. (В.Гарабурда, П.Мсціславец, \.Тарасевіч). 3 віленскай брацкай Святадухаўскай друкарняй у 18 ст. звязана дзейнасць гравёраў ЯЛапцінскага, Я.Перлі, П.Камара. Многія віленскія архітэктары і мастакі працавалі на сучаснай тэр. Беларусі (П.Перці, ці Жылевіч, у в. Міхалішкі Астравецкага рна, І.Шрэтар у Гродне, І.Глаўбіц у Глыбокім, Магілёве, Мсціславе, Полацку і інш.), майстры з бел. зямель — у В. (разьбяр з Нясвіжа Г.Кунтцан у 1634—35 у Віленскім кафедральным касцёле, Т.Макоўскі рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры В. і інш.). На маст. кафедрах Віленскага унта ў канцы 18 — 1й трэці 19 ст. атрымалі адукацыю многія мастакі, выхадцы з Беларусі (гл. Віленская мастацкая школа). У 1866—1914 існавала Віленская народная школа малюнка, арганізатарам і заг. якой быў І.Трутнеў. 3 гэтай школы выйшлі мастакі Л.Альпяровіч, М.Антакольскі,
Я.Драздовіч, Э.Паўловіч, І.Шрэдар і інш. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў В. рэгулярна наладжваліся маст. выстаўкі, у якіх удзельнічалі многія мастакі з Беларусі. У 1910 у В. адбылася выстаўка маст. твораў навучэнцаў школ Полацка, Віцебска, Маладзечна, Гродна, Слоніма, Свіслачы і інш. На з’ездзе настаўнікаў графічных мастацтваў і рамёстваў Віленскай навуч. акругі (1912) быў прыняты зваротпрапанова да навучэнцаў школ Беларусі і Літвы рабіць замалёўкі помнікаў архітэктуры і памятных мясцін. У 1920—39 у В. канцэнтравалася зах.бел. маст. жыццё. Тут працавалі мастакі М.Васілеўскі, Я.Горыд, Я.Драздовіч, Н.Сасноўская, Р.Семашкевіч, П.Сергіевіч, М.Сяўрук, В.Сідаровіч, К.Чурыла, П.Южык і інш., у творчасці якіх выявіўся своеасаблівы стыль бел. рамантызму, што ўзнік на хвалях рэв. барацьбы працоўных Зах. Беларусі за сваё сац. і нац. вызваленне. Выдаваліся шматлікія ілюстраваныя перыяд. выданні і кнігі. Значную ролю ў рэв.вызваленчым руху адыгрываў сатыр. час. «Маланка» (1926—28), дзе змяшчалі малюнкі многія бел. мастакі. Цэнтрам падрыхтоўкі маст. кадраў быў фт прыгожых мастацтваў Віленскага унта, якім кіраваў праф. Ф.Рушчыц. Вял. колькасць твораў стараж. бел. мастацтва была сабрана ў фондах Бел. музея імя ІЛуцкевіча ў Вільні. У 1950—90я гг. ў Літоўскай акадэміі мастацтваў атрымалі адукацыю педагогі і мастакі А.Аблажэй, І.Васільеў, А.Куцікаў, А.Лось, Д.Раманюк і інш. 3 1991 у В. дзейнічае міжнар. аб’яднанне бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар».