• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У.М.Конан.
    «ВЙТЕБСКНЙ КРАЙ», грамадскапалітычны і літаратурны часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся штотыднёва з 12.11.1916 да 4.11.1917 у Віцебску на рус. мове (з 18.3 да 2.9.1917 не выходзіў). Выступаў за дэмакр. рэспубліку, вітаў Лют. рэв. 1917, асуджаў падрыхтоўку да ўзброе
    нага паўстання супраць Часовага ўрада. Прытрымліваўся пацыфісцкіх пазіцый, але пасля звяржэння царызму выступаў за абарону «рускай бацькаўшчыны». Агітаваў за адзінства ўсіх нацый і народаў у складзе Расіі, мірнае вырашэнне сац. і нац. канфліктаў. Апублікаваў цыкл арт. «Забыты край. Нарысы Беларусі». Змяшчаўліт. творы, пераклады, рэцэнзіі, тэатр. агляды. Выйшла 20 нумароў.
    «ВЙТЕБСКНЙ ЛНСТОК», грамадскаэканамічная і сельскагаспадарчая газета ліберальнага кірунку. Выдавалася з 15.1.1898 да 2.4.1899 у Віцебску на рус. мове 2 разы на тыдзень Віцебскім твам сельскіх гаспадароў. Закранала гал. чынам праблемы памешчыцкай гаспадаркі 1 гандлю с.г. прадуктамі, будаўніцтва дарог. Друкавала звесткі пра кан’юнктуру мясц. рынку. Асвятляла тэатр. і муз. жыццё горада, дзейнасць мясц. культ. устаноў і інш.
    «ВЙТЕБСКНЙ ЛНСТОК», прыватная газета. Выдавалася ў Віцебску з 3.2.1916 да 12.7.1919 на рус. мове штодзённа. Да Кастр. рэв. 1917 прытрымлівалася памяркоўналіберальнага кірунку, вяла палеміку з чарнасоценнымі aprцыямі. Друкавала інфармацыю пра ваен. дзеянні на франтах 1й сусв. вайны, пра ўнутранае і міжнар. становішча краіны, эканам. стан Віцебскай губ., пра сац.эканам. і быт. праблемы горада. ВіталаЛют. рэв. 1917, падтрымлівала Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Часовы ўрад Расіі. Пасля Кастр. рэв. падтрымала дзейнасць органаў сав. улады. Выступаласупрацьабвяшчэння БН Р, вітала абвяшчэнне БССР. Асвятляла тэатр., муз. і літ. жыццё горада, рэкламавала кінематограф, эстраду, аперэту. У 1917 друкавала дадатак «Вечерняй бюллетень», у 1918—19 — гумарыст. старонку «Внтебскнй пнск».
    У.М.Конан.
    ВІТКА Васіль (сапр. К р ы с ь к о Цімох Васілевіч; 16.5.1911, в. Еўлічы Слуцкага рна — 5.7.1996), беларускі паэт. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1970). Скончыў Слуцкую прафтэхшколу (1928). Працаваў у перыяд. друку. 3 1951 гал. рэдактар газ. «Літа
    311
    ВІТКОЎСКІ
    ратура і мастацтва», у 1957—74 — час. «Вясёлка». Тэма подзвігу чалавека ў Вял. Айч. вайне, гіст. роздум аб жыцці, прызначэнні паэзіі ў збках вершаў «Гартаванне» (1944), «Поўдзень» (1946), «Ружаіштык» (1948), «Праводзіны лета» (1972), «Вышыні святла»
    В.Вітка.
    (1977). Значнае месца ў творчасці В. займаюць сатыр. вершы, пародыі, эпіграмы («Для дома, для альбома і трохі для эпохі», 1983). Аўтар п’есы «Шчасцепаэта» (паст. 1950), прысвечанай Я.Купалу, артыкулаў пра К.Чорнага, М.Лынькова, І.Мележа, М.Танка, Я.Брыля, Я.Маўра, У.Дубоўку, В.Сухамлінскага і інш. Пісаў для дзяцей: вершаваныя казкі «Вавёрчына гора» (1948), «Буслінаелета» (1957), «Казкапра цара Зубра» (1960), кнігі «Дударык» (1964), «Азбука Васі Вясёлкіна» (1965), «Чытанкамаляванка» (1971; з казкамі і паэмай «Беларуская калыханка», 1971, Дзярж. прэмія Беларусі 1972), «Хто памагае сонцу» (1975), «Мы будуем метро» (1979), «Мінскія балады» (1981),збкі апавяданняў «Зайчыквадалаз» (1962), нар. пацешак «Ладачкіладкі» (1977) і інш. Выступаў з артыкуламі па праблемах выхавання моладзі, узаемаадносін дзяцей і дарослых («Дзеці і мы», 1977; «Урокі», 1982; «Азбукадушы», 1988). Пераклаў на бел. мову паасобныя творы рус. і ўкр. пісьменнікаў.
    Тв.: Выбр. творы.Т. 1—2. Мінск, 1973; Дзецям: выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1986.
    Літ.: Б р ы л ь Я. Паэтічалавек//3б. твораў. Мінск, 1981. Т. 1;Бензярук Р.М. Жыў на свеце дзед Васіль: кн. абразкоў пра Васіля Вітку, ягоны час і сяброў. Брэст, 2006.
    Р.Віткоўскі. Нёманскія далі. 1972.
    ВІТКОЎСКІ Рыгор Антонавіч (25.8. 1923, Мінск — 14.6.1992), беларускі графік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1959). У 1965—86 выкладаў у Бел. політэхн. інце. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод станковых работ: «Восень» (1960), трыпціхі «Мінскучора і сёння» (1977), «Героі Мінскага падполля» (1985), «Налівайка ў Магілёве» (1968), «Партрэт народнага артыста СССР Г.І. Цітовіча» (1971), серыі афортаў «Вайна» (1965—67), «На радзіме Янкі Купалы» (1977), пейзажы «Нёманскія далі» (1972), «Браслаўшчына» (1970я гг.) і інш. Аформіў і выканаў іл. да кніг «Чырвоная зорка» А.Вольскага (1961), «Над Нёманам» У.Дадзіёмава (1962), зб. апавяданняў М.Лынькова (1966). Аўтар каляровых літаграфій «Крыніцы натхнення», «Развітанне» (абедзве 1983).
    ВІТМАН (Wittman) Францішак (Франц), музыкант і капельмайстар 18 ст. У 1749—60 капельмайстар прыдворнага аркестра кн. Г.Ф.Радзівілаў Слуцку і Белым (цяпер г. БялаПадляска, Польшча). У Слуцку выступаў у драм. спектаклях, выканаў ролю Багацея ў адной з п’ес (1752). У 1756 выязджаў з групай музыкантаў у Нясвіж. У 1760 быў запрошаны М.К.Радзівілам Рыбанькай узначаліць Нясвіжскую капэлу Радзівілаў.
    ВІТРАЖ (франц. vitrage ад лац. vitrum шкло), сюжэтная або арнаментальная кампазіцыя са шкла і інш. матэрыялаў, якія прапускаюць святло. Змяшчаеццаў праёмах (аконным, дзвярным) або выконваецца ў выглядзе дэкар. перагародкі, пано. Тэхніка, тэхналогія і матэрыялы для В., вобразнапластычныя рашэнні мяняліся ў адпаведнасці з узроўнем тэхн. развіцця грамадства, стылёвай эпохі. У бел. мастацтве В. з’явіўся ў перыяд готыкі, пашырыўся ў эпоху Адраджэння ў аздобе культавых збудаванняў (капліцы фарнага касцёла ў Навагрудку, 15—16 ст.; СпасаПраабражэнская царква ў в. Шумакі Брэсцкага рна, 17 ст.), палацавых інтэр’ераў (палацавыя залы замка ў г.п. Мір Карэліцкага рна, 17 ст.), на мяжы 19 — пач. 20 ст. — у аздобе грамадскіх будынкаў і прыватных інтэр’ераў. Найб. значнымі творамі ў бел. мастацтве 20 ст. з’яўляюцца В. ў інтэр’ерах касцёла Сымона і Алены
    В.Н я м цоў, У.Тк а ч оў. Вітраж «Песні Беларусі». Фрагменты. 1978.
    312
    ВІЦЕБСК
    Вітражы паводле дзіцячых малюнкаў студыі С.Каткова. Мемарыял, прысвечаны дзецям, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Вё'ска Красны Бераг Жлобінскага рна. 1996—2006.
    (1974, Г.Вашчанка), Дома літаратара (1976, У.Стальмашонак), Дзярж. рус. драм. тэатра (1976, В.Позняк), фае Бел. рэсп. тэатра юнага гледача (1978, У.Ткачоў, В.Нямцоў), кінатэатры «Масква» (1980, Г. і Н. Вашчанкі), Доме быту (1980—81, В.Даўгала), адм. будынку ВА «Гарызонт» (1982, Н.Шчасная), Інце батанікі АН Беларусі (1984, В.Барабанцаў), універсаме «Талін» (1985—86, Л.Лук’янцаў), інтэр'еры 10й клінічнай бальніцы (1987, А.Лучыновіч, усе ў Мінску), кінатэатры «Радзіма» ў г. Маладзечна (1982, В.Ціханаў, В.Барабанцаў), Інце ўдасканальвання настаўнікаў у г. Магілёў (1986, Ю.Несцярук) і інш. У канцы 20 ст. ўтэхніцы В. таксама працавалі Л.Лук’янцаў (касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в. Налібакі Стаўбцоўскага рна, 1998), В.Позняк (санаторый «Радон» у в. Баравікі Дзятлаўскага рна, 1993), Б.Смольскі (СШ № 29 і № 95,199697), В.Даўгала (інтэр’еры Палаца Рэспублікі, 1999, усе ў Мінску), С.Каткоў, А.Велікжанаў, А.Шастапалаў (мемарыял, прысвечаны дзецям, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну ў дзіцячых канцлагерах у в. Красны Бераг Жлобінскага рна, 1996—2006, архіт. Л.Левін). 3 1990х гг. вітражнае мастацтва страціла манумент. формы. У цяперашні час В. выкарыстоўваюцца пераважна ў афармленні прыватных інтэр’ераў, набылі некалькі утылітарнае становішча. Майстрывітражысты звяртаюцца да разнастайных тэхнік і матэрыялаў, выконваюць В. літаваныя, з
    дадатковым роспісам эпаксіднымі смоламі, манціраваныя пракатнай алюмініевай стужкай, з літага шкла, замацаванага на цэментным растворы, камбінаваныя, якія ўключаюць ліццё, паянне, роспіс, арміраванне.
    Б.А.Лазука.
    ВІХЕРТ Ян (2.7.17371791), драматург і педагог. Па паходжанні беларус. У 1756—58 вучыўся ў Слуцкім калегіуме. У 1758—60 выкладаў рыторыку ў Бабруйскім, у 1763—65 — Полацкім калегіумах. У 1765—69 вучыўся ў езуіцкіх навуч. установах у Полацку і Варшаве, пасля 1773 выкладаў рыторыку і права ў віленскай акруговай школе. Аўтар трагедый на польск. мове «Тэадор» (паст. ў Пінску, 1764), «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (паст. ў Бабруйску, 1768), «Белізарый» (выд. ў Варшаве, 1787), сюжэты якіх узяты з антычнай гісторыі. У творах В. выявіліся ідэі ранняга Асветніцтва.
    ВІЦЕБСК, горад, цэнтр Віцебскай вобласці і раёна, на р. Зах. Дзвіна. За 300 км ад Мінска. Вузел чыг. дарог на Маскву, СанктПецярбург, Оршу, Полацк і аўтадарог у гэтых напрамках. Порт на Зах. Дзвіне. Аэрапорт. 348,8 тыс. ж. (2010).
    Гісторыя. Паводле Віцебскага летапісу 18 ст., засн. ў 947 (974). Назву атрымаў ад р. Віцьба. Займаў важнае месца на шляху «з варагаў у грэкі», належаў кіеўскім князям. У 1021 вял. кн. кіеўскі Яраслаў Мудры перадаў В. полацкаму кн. Брачыславу Ізяславічу. Пасля смерці полацкага кн.
    Усяслава Брачыславіча (1101) цэнтр удзельнага Віцебскага княства. 3 1320 віцебскім князем стаў будучы вял. кн. ВКЛ Альгерд. У 1351 у В. скончана будаўніцтва Верхняга і Ніжняга замкаў, княжацкага палаца. 3 14 ст. цэнтр Віцебскага павета. Вял. кн. Казімір IV Ягелончык устаўной граматай 1444 дараваў гораду абмежаванае самакіраванне. У 16 ст. В. меў уласную адміністрацыю і суд, быў буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. 3 пач. 16 ст. цэнтр ваяводства. 17.3.1597 кароль польск. і вял. кн. ВКЛ Жыгімонт III Ваза дараваў гораду магдэбургскае права і герб — на блакітным фоне выява Ісуса Хрыста ў профіль, пад якой чырвоны меч. 3 2й пал. 16 — 1й пал. 17 ст. ў горадзе дзейнічалі праваслаўныя брацтвы. 12.11.1623 адбылося паўстанне супраць полацкага уніяцкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча, якое было падаўлена каралеўскім войскам, a горад пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў 1641). У 17 ст. створана Віцебская эканомія. У сярэдзіне 17 ст. — больш за 1 тыс. дамоў, каля Ютыс.ж. Пасля 1гападзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, да 1777 цэнтр правінцыі. Павятовы горад В. уваходзіў у склад Пскоўскай, з 1776 — Полацкай губерняў, з 1796 цэнтр Бел., з 1802 — Віцебскай губерняў. У 1781 зацверджаны новы герб В.: на чырвоным з сярэбранымі стужкамі фоне выява ўзброенага вершніка. У 1785 — 10,5тыс.ж. 3 1797дзейнічаладрукарня.У 1825— 16,9тыс.ж., Юпрадпрыемстваў, 135 крам, 6 навуч. устаноў, 24 царквы. У 1826 створана Бел. вольнае эканам. тва. У 1834 адкрыта настаўніцкая семінарыя. 3 1838 выходзіла газ. «Внтебскне губернскне ведомостл», з 1898 — «Внтебскнй лнсток», з 1916 — час. «Внтебскнй край». 3 1845 дзейнічаў гар. тэатр. У 1866 праз В. прайшла РыгаАрлоўская чыг., потым чыг. лініі звязалі горад з Масквой, Брэстам, Пецярбургам і Кіевам. У 1894 з’явіўся водаправод, у 1897 — трамвай (першы ў Беларусі і трэці ў Рас. імперыі). У 1897 — 65 871 ж., каля 2,8 тыс. дамоў, 31 навуч. ўстанова, 3 друкарні, 2 бальніцы. У 1862 адкрыты цэнтр. архіў стараж. ак