Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Музычнае жыццё. Першыя звесткі пра муз. жыццё В. адносяцца да 1й пал. 18 ст., каліў 1730я гг. ўгорадзе выступала капэла віцебскага ваяводы М.Агінскага, у 1730—90 — школьная капэла Віцебскага езуіцкага калегіума, у рэпертуары якой была оперная, сімф., танц. музыка, а ў аркестры — скрыпкі, басэтлі, квартвіёлы, габоі, валторны, трубы, клавікорд, арган. Да пач. 1й пал. 19 ст. муз. жыццё развівалася ў формах дамашняга музіцыравання, канцэртаў мясц. аматараў і гастралёраў. У 1820—50я гг. яно канцэнтравалася вакол навуч. устаноў, у т.л. жаночых пансіёнаў Я.Яноўскай (1826), Л.Чаплінскай, А.Рэзенер, К.Зейдэль (1834— 35), дзе выхаванкі навучаліся ігры на фп. і спевам, дасягалі даволі высокага ўзроўню майстэрства, актыўна выступалі з канцэртамі. У 1845—47 у гар. тэатры працавала трупа польск. балетмайстра М.Піёна, у складзе якой былі прыгонныя бел. танцоўшчыкі і музыканты. 3 канца 19 ст. пры тэатры працаваў невялікі прафес. сімф. аркестр. Значную ролю ва ўзбагачэнні муз. жыцця горада адыгралі муз. твы. У 1887 створана Тва муз. і драм. мастацтва, з муз. класамі спеваў, ігры на фп., скрыпцы, выкладалася тэорыя музыкі. Віцебскі музычнадраматычны гурток і Тва прыгожых мастацтваў (пач. 20 ст.) штотыднёва наладжвалі канцэрты аматараў і прафесіяналаў. У 1915 у В. арганізавана аддз. Рускага муз. тва і муз. класы пры ім. Сярод вядомых музыкантаў, што гастраліравалі ў горадзе, Л.Аўэр, І.Гофман, Р.Піньё, Я.Хейфец і інш. У 1919 адбыўся 1ы з’езд настаўнікаў спеваў і муз. дзеячаў Віцебскай губ., скліканы па прапанове губернскага муз. пададдзела з мэтай прапаганды музыкі сярод нар. мас. Цэнтрам муз. культуры стаў сімф. аркестр са 120 музыкантаў пад кіраўніцтвам Б.Сухадрэва. У 1918 адкрьшася нар. кансерваторыя, якую ўзначаліў М.Малько. У горадзе пастаянна выступаў хор нар. кансерваторыі на чале з М.Анцавым. У 1922
318
«ВІЦЕБСК»
Да арт. Віцебск. Удзельнікі міжнароднага конкурсу спартыўных бальных танцаў «Віцебская сняжынка». 2009.
кансерваторыя была рэарганізавана ў муз. тэхнікум (з 1935 муз. вучылішча імя І.І.Салярцінскага), вакол якога ў 1920—30я гг. канцэнтравалася муз. жыццё. Сіламі яго навучэнцаў пастаўлены оперы «Фауст» Ш.Гуно і «Русалка» А.Даргамыжскага. Яркімі падзеямі сталі цыкл сімф. канцэртаў (1925), муз. вечары, прысвечаныя Л.Бетховену (1940). У Вял. Айч. вайну многія музыканты змагаліся на франтах, удзельнічалі ў франтавых канцэртных брыгадах. У пасляваен. перыяд большая частка калектываў аднавіла творчую дзейнасць. Актыўна прымалі ўдзел у канцэртным жыцці горада актэт балалаек, калектывы муз. вучылішча, муз. школ № 1 і № 2. У В. гастраліравалі вядомыя калектывы, музыканты і спевакі: Дзярж. сімф. аркестр Беларусі, піяністы С.Рыхтэр, Э.Гілельс, Л.Берман, віяланчэліст Д.Шафран і інш. У 1975 створаны гастрольнаканцэртны аддзел Белдзяржфілармоніі, у 1986 — гар. дзіцячаюнацкая філармонія. Значнага поспеху дасягнула маст. самадзейнасць. Лепшым калектывам прысвоены званні «народны» і «ўзорны». У цяперашні час цэнтрам муз. жыцця з’яўляецца Віцебская абласная філармонія. Працуюць муз. вучылішча, 5 муз. школ, школа і вучылішча мастацтваў, Цэнтр культуры «Віцебск». Пры іх дзейнічаюць муз. і харэагр. прафес. і аматарскія калектывы, лепшыя з якіх маюць званне «заслужаны» (Віцебскі заслужаны аматарскі ансамбль класічнага танца «Піруэт», Віцебскі заслужаны ама
тарскі ансамбль танца «Лявоніха», Віцебскі заслужаны аматарскі харэаграфічны ансамбль «Зорка»), Праводзяцца фестывалі: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салярцінскага, Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі, гітарнай музыкі «Менестрэль», адкрыты фестывальсвята аўтарскай песні «Віцебскі лістапад», міжнар. конкурс спарт. бальных танцаў «Віцебская сняжынка», свята духавой музыкі і інш.
Ю.Ю.Захарына (архітэктура), Д.Г.Кузняцоў (друк, радыё, тэлебачанне), В.І.Русілка (літаратурнае жыццё), М.Л.Цыбульскі (мастацкае жыццё), Н.С.Валанцэвіч (тэатральнае жыццё), В.П.Пракапцова, А.Г.Суботняя (музычнае жыццё).
«ВІЦЕБСК»,«Тэлерадыёкамп а н і я « В і ц е б с к». Засн. ў крас. 1960 як Кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Віцебскага аблвыканкома, з жн. 1992 Віцебскае абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі, з мая 1994 абл. кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Дзярж. кта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з жн. 1994 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Віцебск». У складзе 2 студыі: тэле і радыёвяшчання. Тэлерадыёпраграмы выходзяць у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканале «ЛАД», аб’ём вяшчання 2 гадз. ў суткі, на Першым нац. тэлеканале, аб’ём вяшчання
Будынак канцэртнай залы Цэнтра культуры «Віцебск».
25 мін у суткі, на тэлеканале ТБТ — сецявы партнёр тэлерадыёкампаніі «Мір» — аб’ём вяшчання 1 гадз. ўсуткі з панядзелка па чацвер. Эфірную сетку складаюць штодзённы і аглядны выпускі навін, блок перадач, якія робяцца ў рамках вобласці: інтэрактыўная праграма «Віцебскі час», «Вытокі» — праект аб духоўным адраджэнні, праграмы «Цэнтр увагі», «Спартінфарм», «Закон і парадак», «Вяскоўцы», «Здароўе», «Актуальны рэпартаж». Студыя тэлебачання рыхтуе шэраг праграм для тэлеканала «БеларусьТБ», у т.л. «Камертон», «Скарбніца». Таксама выходзяць у эфір камерцыйныя праекты. Для стварэння выязных праграм мае перасовачную тэлевізійную відэазапісваючую станцыю. Радыёперадачы выходзяць ва ўключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры радыёстанцыі «Радыё Віцебск». Аб’ём праваднога вяшчання 1 гадз. 20 мін, прамога эфіру на хвалях 91,2 FM і ультракароткіх 71,48 — 23 гадз. ў суткі. У сетцы праваднога вяшчання інфармацыйныя і інфармацыйнааналітычныя праграмы «Рытм», «Прыдзвінне». Радыёстанцыя «Радыё Віцебск» акрамя выпускаў навін пра асн. падзеі Віцебшчыны, Беларусі і СНД і зводак інфармацыі прапаноўвае жыхарам горада і вобласці муз.забаўляльныя перадачы (80% эфіру).
Т.А.Карале'ва.
«ВІЦЕБСК», цэнтр культуры. Засн. ў 1951 у г. Віцебск як гар. Дом культуры, з 1988 гар. Цэнтр культуры, з 2007
319
ВІЦЕБСКАГА
Арткафэ «Маэстра» Цэнтра культуры «Віцебск».
цэнтр культуры «В.». Аб’ядноўвае некалькі філіялаў і структурных падраздзяленняў (агульная пл. 30 тыс. м2). Летні амфітэатр — гал. сцэнічная пляцоўка міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Пл. 8303,9 м2, глядзельная зала на 6128 месцаў. Дзейнічае з 1988; канцэртны сезон з мая па вер. К а н цэртная зала «Віцебск» пабудавана ў снеж. 1988. Пл. 14 482 м2; 3 залы: глядзельная на 1060 месцаў, малая — 150 месцаў, круглая (танц.) — умяшчальнасцю да 500 чал. Выставачная зала « Д у х а ў с к і к р у г л і к». Працуюць 2 пастаянныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі Віцебскіх замкаў і фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Парк культуры і а д пачынку і м я Савецкай А р м 1 і. Пл. 455 тыс. м2. Размешчаны ў паўн. частцы горада ўздоўж р. Зах. Дзвіна. Закладзены ў 1946 воінамідэсантнікамі Віцебскага гарнізона як парк «Мазурына», з 1976 імя Сав. Арміі, з 2007 сучасная назва. Цэнтр нацыянальных к у л ь т у р аб’ядноўвае грамадскія аргцыі, якія прадстаўляюць у Віцебску культуру інш. нацыянальнасцей — азербайджанцаў, англічан, яўрэяў, латышоў, немцаў, палякаў, рускіх, украінцаў, цыган 1 якім дапамагае падтрымліваць культ. сувязі з іх этнічнай радзімай. Дзейнічаюць таксама арткафэ «Маэстра», маст. салонмагазін «Вольга», інтэрнетцэнтр. У цэнтры культуры «В.» працуе 48 творчых калектываў і аб’яднанняў (з іх 23 для дзяцей і падлет
каў), у т.л. 20 са званнем «заслужаны», «народны», «узорны». Штогод тут праводзіцца больш за 900 мерапрыемстваў: канцэрты і спектаклі аматарскіх і прафес. калектываў і выканаўцаў, вечары адпачынку і танц.забаўляльныя праграмы, святочныя і юбілейныя вечары, культ.спарт. святы, нар. гулянні, фестывалі і конкурсы, у іх ліку фестывалі міжнар. сучаснай харэаграфіі (з 1987), абл. творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» (з 1989), аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» (з 1987), міжнар. конкурс спарт. бальных танцаў «Віцебская сняжынка» (з 1986), адкрыты конкурсвыстаўка візуальнага мастацтва студэнтаў маст. спецыяльнасцей ВНУ «Артсесія» (з 1992) і інш.
ВІЦЕБСКАГА АКРУГбВАГА СУДА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Віцебск. Пабудаваны ў 1883 (архіт. І.Камінскі) у гіст. цэнтры горада. Двухпавярховы Ппадобны асіметрычны ў плане будынак з крыламі неаднолькавай даўжыні. Арыентаваны на плошчу, фасад мае
Віцебскага акруговага суда будынак.
сіметрычную кампазіцыю, цэнтр якой вылучаны 3павярховым рызалітам, завершаным атыкавай сценкай з трохвугольным франтонам. Пластыка сцен ствараецца рытмам пілястраў, дэкарыраваных ліштвамі аконных праёмаў. Фасады на вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам. Планіроўка калідорная з 2баковым размяшчэннем памяшканняў. Пры гал. уваходзе вестыбюль з параднай лесвіцай. Інтэр’ер упрыгожаны ляпнымі плафонамі, разеткамі, карнізамі, пілястрамі і інш. На гал. фасадзе ўсталявана мемар. дошка ў памяць аб размяшчэнні ваенрэўкома ў 1917 у па
мяшканнях б. акруговага суда. Цяпер у будынку знаходзіцца Віцебскі маст. музей. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
В. М. Чарнатаў.
ВІЦЕБСКАЕ АДДЗЯЛЁННЕ РАСІЙСКАГА ТЭЛЕГРАФНАГА АГЁНЦТВА (ВіцРОСТА). Створана ў 1919 у г. Віцебск як прадстаўніцтва цэнтр. інфармацыйнага органа Рэспублікі Саветаў. Дзейнасці Віцебскага аддз. РОСТА папярэднічаў вопыт арганізацыі ў губерні інфармацыйнай працы Пецярбургскага тэлеграфнага агенцтва, паслугамі якога карысталіся мясц. газеты. Першы кіраўнік паэтсатырык, журналіст М.Пустынін (сапр. Разенблат). Выконвала агульныя для РОСТА агітацыйнапрапагандысцкія функцыі ў адм. межах рэгіёна, вайсковых злучэннях Зах. фронту ў перыяд грамадз. вайны, збірала і перадавала інфармацыю для цэнтр. выданняў, спрыяла выпуску мясц. друку (выдавала інструкцыйнаметадычныя матэрыялы для мясц.
320
ВІЦЕБСКАЯ
сродкаў інфармацыі, насценныя газеты, лістоўкі, плакаты), удзельнічала ў агітцягніках Усерас. цэнтр. выканаўчагакта. У 1919—21 аддзяленнем выдаваліся агітплакаты «Окна РОСТА», вусная і светлавыя газеты, тэатралізаваны альманах, тэлеграмы РОСТА, дэманстраваліся карыкатуры, малюнкі, партрэты. Фотааддзел ВіцРОСТА зрабіў больш за 400 фотаздымкаў з рэв. жыцця губерні. Мела разгалінаваную сетку тэлеграфа, якая напярэдадні рэвалюцыі злучала больш за 50 нас. пунктаў Віцебскай губ. ВіцРОСТА супрацоўнічала з Віцебскім тэатрам рэв. сатыры (тэрэўсат, студз. 1919 — май 1920), першым у Рэспубліцы Саветаў агітацыйнапрапагандысцкім тэатрам мініяцюр (кіраўнік рэж. М.Разумны). Агітп’есы для яго ствараў М.Пустынін. У 1921 выйшаў «Часопіс ВіцРОСТА» (вядомы толькі адзіны нумар выдання), дзе былі змешчаны творы з рэпертуара Віцебскага тэрэўсата. У студз. 1921 ВіцРОСТА пачаў падрыхтоўку журналісцкіх кадраў: адкрылася першая ў краіне школа журналістаў (кіраўнік — супрацоўнік РОСТА А.Ісбах, сапр. І.Бахрах). 3 1924 у складзе БЕЛТА.