Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2011 у вобласці дзейнічалі 136 бальнічных устаноў на 15,3 тыс. ложкаў, 282 урачэбныя амбулаторнапаліклінічныя ўстановы. Працуюць 8 санаторыяў (у т.л. дзіцячы), дзіцячы аздараўленчарэабілітацыйны цэнтр, дом адпачынку, пансіянат, 25 баз адпачынку, 42 санаторнакурортныя аргцыі. У вобласці налічваецца 55 спарт. залаў, 5 стадыёнаў, 31 плавальны і 100 мінібасейнаў, 9 манежаў, 2 лядовыя арэны, каля 2 тыс. іншых спарт. пляцовак і збудаванняў. Працуюць22 фізкультурнаспарт. клубы, 5 фізкультурнааздараўленчых цэнтраў, каля 1,5 тыс. секцый, гурткоў і інш. аб’яднанняў. Вобласць уваходзіць у 3 турысцкія раёны Беларусі — БраслаўскаГлыбоцкі, Віцебскі і Полацкі; на яе тэр. вылучаюць турысцкія зоны: Віцебскую, Полапкую, Браслаўскую, АршанскаКопыскую. Асн. турысцкія цэнтры: Віцебск, Орша, Полацк, Паставы, Глыбокае, Браслаў, нац. парк Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік. У сферы агратурызму ў 2011 зарэгістраваны 164 сельскія сядзібы. На тэр. вобласці 863 аб’екты ўключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, у т.л. архітэктуры — 279, гісторыі і культуры — 252, археалогіі — 346.
Адукацыя. У 2011 на тэр. вобласці дзейнічалі 5 ВНУ — Віцебскі дзяржаўныуніверсітэт імя П.М.Машэрава, Віцебскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Полацкі дзяржаўны універ
сітэт, 28 сярэдніх спец. і 36 прафес.тэхн. навуч. устаноў; 743 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у т.л. 3 ліцэі, 14 гімназій, 398 сярэдніх, 193 базавыя, 13 вячэрніх (зменных) школ; каля 670дашкольныхустаноў.
Культура. У 2011 працавала каля 1,7 тыс. дзярж. устаноў культуры, 782 бібліятэкі (агульны кніжны фонд больш за 10 млн. экз.), буйнейшыя з іх — Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна і Віцебская цэнтральная гарадская бібліятэка імя М.Горкага, больш за 670 устаноў клубнага тыпу, пры якіх дзейнічае каля 2 тыс. аматарскіх маст. калектываў, 6 з іх маюць званне «заслужаны», больш за 170 — «народны» і «ўзорны». Заслужанымі сталі ансамблі харэагр. «Зорка» і танца «Лявоніха» Цэнтра культуры «Віцебск», класічнага танца «Піруэт» школы мастацтваў№ 1 г. Віцебск, тэатр «Пілігрым» Полацкага ГДК, фалькл. ансамбль «Паазер’е» выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, тэатр танца «Прэм’ерспонайд» Палаца культуры ААТ «ПолацкШкловалакно». Сярод найб. вядомых нар. калектываў — фалькл. калектыў «Голас спадчыны» Багатырскага СДК, тэатр фальклору «Цярэшка» Глыбоцкага гар. Цэнтра культуры, фалькл. клуб «Кругаверць» Лепельскага РДК, узорных —ансамблі дзіцячы нар. музыкі «Таўкачыкі» Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, нар. музыкі «Жалейка» Віцебскага цэнтра нар. рамёстваў і мастацтваў «Задзвінне» і інш. Працуюць Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Беларускі тэатр «Лялька», Віцебская абласная філармонія', больш за 300 кінаўстановак. У вобласці 28 музеяў — 11 гіст., 12 краязнаўчых, 2 мастацтвазнаўчыя, 3 мемар. Буйнейшыя з іх — Бешанковіцкіраённы гісторыкакраязнаўчы музей, Віцебскі абласны краязнаўчы музей (з філіяламі), Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова, Віцебскі музей воінаўінтэрнацыяналістаў, Лепельскі раённы краязнаўчы музей, Лёзненскі ваеннагістарычны музей, Пастаўскіраённы краязнаўчы музей,Нацыянальны Полацкі гісторыкакультурны музейзапаведнік (з філіяламі), Сенненскі краязнаўчы
323
ВІЦЕБСКАЯ
музей, Ушацкі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, Чашніцкі гістарычны музей, Шумілінскі гісторыкакраязнаўчы музей, Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны (з філіяламі), Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка, Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», Броўкі Петруся доммузей, Музейсядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва», ПІагала Марка музей у Віцебску і інш. Традыцыйным стала правядзенне ў вобласці фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнароднага музычнага фестывалю імя І.І.Салярцінскага, Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (усе г. Віцебск), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), арганнай музыкі «Званы Сафіі» (г. Полацк), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ўДуброўне», абл. аўтарскай песні «Віцебскі лістапад», нац. культур «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Міёры), пленэраў дзіцячага імя І.Я.Рэпіна і Шагалаўскага (абодва г. Віцебск).
ВІЦЕБСКАЯ ГУБЁРНСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1797—1812 і 1815—1917 у Віцебску. Першае выд. «Пахвальная песня пры ўступленні на прастол... імператара ўсёй Расіі Паўла Пятровіча Першага...» надрукаванаў 1799 нарус. мове грамадзянскім шрыфтам. Друкавала афіц. цыркуляры, газ. «Вйтебскйе губернскйе ведомостй» (з 1838), «Памятную кніжку Віцебскай губерні» (з 1860), «Гісторыкаюрыдычныя матэрыялы...» (вып. 1—32, 1871 — 1906), «Агляд Віцебскай губерні» (з 1885), зб. «Віцебская даўніна» (т. 1, 4, 5, 1883, 1885, 1888) і інш. Усяго надрукавана больш за 250 назваў кніг (большасць з іх адбіткі з «Внтебскнх губернскнх ведомостей»), звыш 400 друкаваных выданняў. Значную частку складалі кнігі па бел. гісторыі: «Кароткі летапіс падзей, якія ўплывалі на лёс Віцебскай губерні» (1876), «Полацкі Сафійскі сабор» (1888), «Беларусь і беларусы» (1910) А.П.Сапунова; зб. «Віцебская губерня: гісторыкагеаграфічны і статыстычны агляд» (1890), «Кароткае апісанне ваенных дзеянняў у Віцебскай губерні ў часы Айчыннай вайны 1812 г.» У.П.Цехана
вецкага (1892), «Беларусь і Літва: нарысы з гісторыі гарадоў на Беларусі» У.К.Стукаліча (рэцэнзія на выд. П.Бацюшкава; 1891,1893,1894), «Веліж» А.М.Кісялёва (1895), «Старонкі з недалёкай даўніны горада Віцебска» М.Я.Нікіфароўскага (1899), «Агульны нарыс Віцебскай губерні» Е.Р.Раманава (1898) і інш. Выдадзены шэраг кніг па гісторыі на польск. мове, у т.л. «Жыццё Януша Радзівіла...» Э.Катлубая (1859). Па бел. этнаграфіі і фальклоры В.г.д. выдала працы: «Кароткая нататка пра беларускую гаворку» У.К.Стукаліча, «Нарысы простагароднагажыццябыцця ў Віцебскай Беларусі 1 апісанне прадметаў ужытку» М.Я.Нікіфароўскага (абедзве 1895), «Беларуская частушка» В.Астаповіча (1903) і інш.
ВІЦЕБСКАЯ ДАБРАВЁШЧАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік старажытнарускай архітэктуры ў г. Віцебск. Пабудаванаў 1120—30я гг. ўтрадыцыях Полацкай школы дойлідства. Зведала ўплыў візант. буд. традыцый: сцены храма ўзведзены ў тэхніцы opus mixtum з чаргаваннем рада абчасаных вапняковых блокаў з 2—3 радамі тонкай цэглы — плінфы. Перабудоўвалася ў 14, 17—19 ст. пад уплывам УладзіміраСуздальскай, Наўгародскай школ дойлідства, віленскага барока. У 1714 і 1759 зах. фасад быў фланкіраваны 2 вежамізваніцамі, з
Віцебская Дабра вешчанская царкеа.
паўд. боку прыбудаваны 2узроўневы прытвор з трохвугольным франтонам, купал заменены на сігнатурку над алтаром. Інтэр’ер быў размаляваны фрэскамі (зберагліся часткова ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі). Царква пашкоджана ў Вял. Айч. вайну, у 1961 узарвана. У канцы 1970х гг. праведзена кансервацыя рэшткаў (архіт. С.Друшчыц), у 1999 адноўлена на аснове рэканструкцыі яе першапачатковага выгляду (архіт. А.Александровіч, Г.Лаўрэцкі, А.Мароз). У цяперашні час храм — 6столпны 3нефавы, выцягнуты па прадольнай восі, з паўкруглай цэнтр. апсідай. Аб’ём вянчае залачоны сферычны купал на светлавым барабане. На гал. фасадзе 3 арачныя праслы з арачнымі аконнымі праёмамі і блендамі, з зах. боку — прытвор з хорамі. Атынкаваны з адкрытымі фрагментамі стараж. плінфавай муроўкі. Устаноўлены 2ярусны іканастас. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае. Ю. Ю. Захарына.
«ВІ'ЦЕБСКАЯ ДАЎНІНА», «В н тебская с т а р н н а», зборнік дакументаўпа гісторыі Віцебшчыны і Полаччыны 11—19 ст. Падрыхтаваў і выдаў у Віцебскай губернскай друкарні бел. гісторык А.П.Сапуноў. 3 6 запланаваных тамоў выдадзены 3. У т. 1 (1883) матэрыялы пра Віцебск з
324
ВІЦЕБСКАЯ
1021 па 1883: урыўкі з летапісаў, Віцебскі летапіс, інвентары горада, дагаворы, граматы віцебскіх і полацкіх князёў, статыстычныя звесткі пра насельніцтва, законы рас. ўрада, якія датычылі горада і губерні, прывілеі Віцебску на магдэбургскае права 1597 1 1644, дакументы пра Траецкі манастыр, віцебскае паўстанне 1623, вайну 1812 і інш. У тамах 2 і 3 меркавалася змясціць дакументы па гісторыі Полацка і інш. гарадоў і мясцовасцей губерні. Ва ўступе да т. 4 (1885) змешчаны «Кароткі нарыс барацьбы Маскоўскай дзяржавы з Літвой і Польшчай у XIV—XVII ст.» А.П.Сапунова. У 1й яго частцы — дакументы пра заняцце Полацка і наваколля ў 1563 войскамі рус. цара Івана IV; вызваленне Полацка і Полаччыны ў 1579 бел.літоўскімі і польск. войскамі на чале з каралём Стэфанам Баторыем; у 2й частцы — дакументы часоў вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—67. У т. 5 (1888) дакументы Полацкай епархіі ад яе ўзнікнення да 1772, матэрыялы пра далучэнне паўн.ўсх. часткі Беларусі да Расіі. У пачатку тома змешчаны «Кароткі нарыс гістарычнага лёсу Полацкай епархіі ад старажытнага часу да паловы XIX ст.», дзе ёсць звесткі пра скасаванне уніяцкай царквы, далучэнне яе да рас. праваслаўнай царквы і правядзенне Полацкага царк. сабора 1839. У т. 6 меркавалася змясціць гіст. нарыс пра Віцебскую губ., дадаткі, паказальнікі. Выданне багата ілюстравана (карты, малюнкі помнікаў архітэктуры, факсіміле рэдкіх рукапісных кніг, партрэты гіст. асоб і інш.). Большасць дакументаў апубл. ўпершыню, арыгіналы асобных з іх не зберагліся. He ўсе дакументы надрукаваны цалкам, некаторыя дадзены ў перакладзе. А.П.Грыцкевіч.
ВІЦЕБСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЗМІЯ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЬІНЫ о р д э н а «Зн а к П a ш а н ы». Засн. ў 1924 у г. Віцебск як Бел. ветэрынарны інт на базе Віцебскага вышэйшага с.г. тэхнікума (з 1921), губернскага ветэрынарназаалагічнага музея (з 1918), ветэрынарнай бактэрыялагічнай лабараторыі (з 1913). 3 1994 сучасная назва. Акадэмія размешчана ў будынку б. пазя
мельнасялянскага банка (1917). У 2010/11 навуч. годзе фты: ветэрынарнай медыцыны; біятэхнал.; завочнага навучання; падрыхтоўкі да ВНУ; павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Навучаецца звыш 5 тыс. студэнтаў. Аспірантура (з 1960), дактарантура (з 2000), магістратура (з 2005). У структуры акадэміі (2010) НДІ прыкладной ветэрынарнай медыцыны, філіялы фта завочнага навучання ўг. Рэчыца (Гомельская вобл.) і г. Пінск (Брэсцкая вобл.), агр. каледж (в. Лужасна Віцебскага рна). Пры акадэміі дзейнічаюць Дом культуры, спарт. комплекс. Выдае час. «Учёные запнскн учреждення образовання «Внтебская ордена «Знак Почёта» государственная академня ветерннарной меднцнны», газеты «Вестннк академнн ветерннарной меднцнны», «Международный вестннк ветерннарнн» (разам з СанктПецярбургскай акадэміяй ветэрынарыі). А.І.Ятусевіч.