Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВІЦЕБСКАЯ ІЛЫ'НСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 18 (17?) — пач. 20 ст. ў г. Віцебск. Пабудавана ў 1746 (паводле інш. звестак у 1643) з дрэва. Крыжовакупальны 4зрубавы храм з 3 бакоў быў абкружаны галерэяй. Тры 5гранныя зрубы і прамавугольны ў плане бабінец завяршаліся высокімі шатрамі з галоўкамі. Сяродкрыжжа было накрыта 4схільным шатром з невял. прагінам кожнага схілу ўверсе і завершана 2яруснай вежачкай з васьмерыковым барабанам сармац
Будынак галоўнага корпуса Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
кага тыпу і барочнымі купалкамі. Сцены былі вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, аздоблены разным карнізам і расчлянёны прамавугольнымі (у галерэі рамбічнымі) аконнымі праёмамі. Уваходы вылучаны ганкамі. У інтэр’еры зрубы перакрываліся самкнутымі скляпеннямі, сяродкрыжжа — 8гранным скляпеннем. Над уваходам знаходзіліся вузкія хоры. Побач з царквой размяшчалася 3ярусная зрубавакаркасная званіца, накрытая пакатым шатром. Згарэлаў 1904.
ВІЦЕБСКАЯ КАЗАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры з элементамі барока і ранняга класіцызму ў г. Віцебск. Пабудавана ў 1760 з цэглы на правым беразе р. Зах. Дзвіна, у 1995 над дахам узведзены гранёны купал, над уваходным парталам —
Віцебская Казанская царква
325
ВІЦЕБСКАЯ
Да арт. Віцебская кафля. Рэканструкцыя фрагментаў печаў:
І — з тэракотавай кафлі. 1я пал. 16 cm.; 2 — з эмалевым пакрыццём. Сярэдзіна 18 cm.
макаўка. Першапачаткова храм меў крыжовакупальную кампазіцыю. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму з 3 паўкруглымі апсідамі прымыкае развіты прытвор. Бакавыя фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі з арачнымі праёмамі. Алтарная апсіда дэкарыравана стукавай рамайблендай. Сцены прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, расчлянёны пілястрамі ў прасценках і вуглах. Інтэр’ер двума сценамі з арачнымі праёмамі падзелены на 3 нефы. У цэнтр гал. нефа праз плоскую столь раскрываецца драўляны светлавы ліхтар. Зберагліся абразы 18—19ст. У 1874зЗда царквыпрыбудавана Мітрафанаўская царква. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква рэстаўрыруецца (2011).
ВІЦЕБСКАЯ КАФЛЯ. архітэктурнадэкаратыўная кераміка 14—18 ст., выяўленая ў час археал. раскопак у г. Віцебск. Знойдзена больш за 25 тыс. фрагментаў. Адрозніваюць чырвонагліняныя гаршковыя кафлі з прамавугольным вусцем, арнаментаваным дном, пакрытым палівай (16 ст.); каробчатыя рэльефныя кафлі — тэракотавыя (не глазураваныя), з зялёнай палівай, шматколерныя паліваныя (канец 16—17 ст.); каробчатыя эмалевыя размаляваныя кафлі (18 ст.). Гаршковыя, ці «міскавыя», кафлі характэрны для простых глінабітных печаў з выкладзеным фігурнай арнаментаванай цэглай вусцем. Кафлі каробчатыя выкарыстоўвалі ў грубках і ацяпляльных печах, якія ад
начасова былі дэкар. элементам залы. Яны мелі шэраг элементаў: кафлі прамавугольныя, ці квадратныя, з якіх выкладвалі паверхню печы; кафлі гзымсавыя і паясковыя, балясіны і пячныя навершы. На кафлях канца 16 — пач. 17 ст. пашыраны раслінны і геаметрычны арнамент, геральдычныя матывы. Для В.к. 2й пал. 17 ст. характэрныя рамка па краі пласціны, запоўненая стылізаваным раслінным і геаметрычным узорамі; «дывановы» від арнаменту (малюнак размяшчаўся на некалькіх пласцінах). У канцы 17 — пач. 18 ст. з’явіліся кафлі, пакрытыя пераважна сінімі і белымі эмалямі (зрэдку карычневымі) з геаметрычным і раслінным арнаментам, у 2й пал. 18 ст. — са шматколернай размалёўкай на белым фоне. У канцы 18 ст. пераважалі гладкія белыя кафлі з вузкай рамкай па краі пласціны. Прыёмы вырабу В.к. адпавядалітагачаснаму еўрап. ўзроўню тэхналогіі. Некаторыя матывы арнаментацыі В.к. сустракаюцца ў Літве, на Смаленшчыне і Пскоўшчыне. Калекцыі В.к. знаходзяцца ў Віцебскім абл. краязнаўчым музеі і ў фондах Інта гісторыі НАН Беларусі.
Літ.: Л е в к о О.Н. Внтебскне нзразцы ХГУ—XVIII вв. Мннск, 1981; Я е ж. Средневековое гончарство северовосточной Беларусн. Мннск, 1992.
В.М.Ляўко.
ВІЦЕБСКАЯ КЕРАМІКА, вырабы 10—18 ст. з мясцовай гліны, знойдзеныя ў час археал. раскопак у г. Віцебск (посуд, падсвечнікі, цацкі, люлькі і інш. прадметы хатняга
ўжытку). Вырабы 10— 1йпал. 14 ст. (гаршкі, міскі) таўстасценныя, арнаментаваныя рэльефнымі ямкамі, косымі насечкамі, хвалістым малюнкам, лінейным рыфленнем, кальцавымі і спіральнымі налепамі. Кераміка2йпал. 14— 1йпал. 16 ст. (збаны, спарышы, макотры, накрыўкі) вызначаецца большай разнастайнасцю форм і тонкімі сценкамі. У 2й пал. 16 — 17 ст. посуд рабілі на нажным ганчарным крузе, знутры вырабы пакрывалі зялёнай і жоўтай палівай, звонку дэкарыравалі ангобам або рэльефным (лінейным ці хвалістым) арнаментам. У 17 ст. значна пашырыўся асартымент (глякі, талеркі, кубкі, кухлі, малочнікі, чайнікі, рукамыі, прыборы для спецый і інш.), выкарыстоўвалася падглазурная ангобная размалёўка, арнаменты ў выглядзе ліній, салярных знакаў, кветак, кропак выконвалі карычневым і белым колерамі на зялёным і жоўтым фонах. На посудзе 17—18 ст. (на сценках ці днішчах) сустракаюцца надпісы ангобам, якія належаць вытворцам гэтых вырабаў. У канцы 17 — 18 ст. зрэдку сустракаюцца насценныя талеркі, якія ўпрыгожвалі інтэр’ер пакоя. Вырабы 18 ст. арнаментаваны менш, формы посуду спрошчаны, размалёўвалі толькі міскі і талеркі,
Да арт. Віцебская кераміка. Фрагменты мясцовых распісных вырабаў. 17—18 cm.
326
ВІЦЕБСКАЯ
Да арт. Віцебская кераміка. Гаршчок. 15—16 cm.
выкарыстоўвалі пераважна аднаколерную паліву, якая пакрывала сценкі знутры і звонку. Гліняныя падсвечнікі, цацкі, люлькі і інш. прадметы хатняга ўжытку таго часу дэкарыраваны рэльефнымі арнаментамі, разеткамі.
Літ.: Гл. да арт. Віцебская кафля.
В. М.Ляўко.
ВІЦЕБСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 2й пал. 18 — пач. 20ст. ўг. Віцебск. Пабудаванаў 1799з дрэва, перабудавана ў 1853. У архітэктуры храма спалучаліся традыц. рысы культавага драўлянага дойлідства ПнЗ Беларусі і асобныя элементы класіцызму. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкалі бабінец і 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам быў узведзены купал на 6гранным барабане з вял. цыбулепадобнай галоўкай. Над бабінцам узвышалася 2ярусная вежазваніца з купалам са шпілем у завяршэнні. 3 паўд. боку да царквы прымыкаў 2і аб’ём («цёплая царква») з 3граннай апсідай. Згарэла ў 1904.
ВІЦЕБСКАЯ МІХАЙЛАЎСКАЯ ЦАРКВА. Існавала ў 17 ст. ў г. Віцебск на тэр. Верхняга замка (гл. Віцебскія замкі). Складалася з 2 прамавугольных у плане асн. і алтарнага зрубаў, накрытых 2схільнымі дахамі. Асн. зруб завяршаўся чацверыковай вежачкай з шатровым пакрыццём. Гал. фасад быў упрыгожаны невял. адкрытай галерэяй з балясавай агароджай. Царква вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664.
ВІ'ЦЕБСКАЯ НАРОДНАЯ ГРЎПА «ТЭАТР». Створана ў 1990 у в. Ноўка Віцебскага рна пры Віцебскім раён
ным Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Нісневіч (з 1990), Ю.Г.Іваноўскі (з 2009). Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. У рэпертуары тэатралізаваныя прадстаўленні, спектаклі. Сярод пастановак 2000х гг.: «Выбачайце... Заказана», «Скрыжаванне», «Забавы Скамароха», «Цуды ад Дзеда Мароза», «Змова Снежнай Каралевы», «Прымакі» паводле Я.Купалы, «Не забыцца б і паспець на сябе хамут надзець» паводле Л.Родзевіча і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. свят: нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2003), аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2006) і інш.
Ю.Г.Іваноўскі.
ВІЦЕБСКАЯ НАРОДНАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ВЫЯЎЛЁНЧАЯ СТЎДЫЯ.
Створана ў 1962 у г. Віцебск пры абл. Палацы піянераў (з 1992 абл. аб’яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі). У 1983 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнікі: В.М.Лук’янаўі Г.Ф.Шутаў(з 1962), В.П.Клімовіч (з 1970), В.І.Шчасны (з 1974), Л.М.Здор (з 1976). У складзе студыі 75 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Mae 5 узроставых груп: 2 малодшыя, 2 сярэднія і старэйшую. Асн. мэта дзейнасці — развіццё дзіцячай творчасці. Выхаванцы студыі — дыпламанты і лаўрэаты міжнар. конкурсаў дзіцячага малюнка імя А.Шанкара (Дэлі, 2003—08), «Дзіця і сабака» (г.
Да арт. Віцебская народная студыя сучаснага танца. Сцэназ харэаграфічнага нумара «Віхор свабоды».
Торунь, Польшча, 2004), выяўл. мастацтвафранц. цэнтра ЮНЕСКА(Парыж, 2005), «Сябруюць дзеці на планеце» (Мінск, 2006), дзіцячага біенале (г. Канагава, Японія, 1997, 2001), удзельнікі міжнар. выставакдзіцячай творчасці ў Турцыі, Фінляндыі і інш. /.Я.Макарава.
ВІЦЕБСКАЯ НАРОДНАЯ МУЖЧЬІНСКАЯ ВАКАЛЬНАЯ ГРЎПА.
Створана ў 2004 у г. Віцебск пры прыватным УП «Элект» Бел. тва інвалідаў па зроку. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.У.Кецкін. У складзе групы 8 чал. ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Белая Русь», «Вяртанне», «Праважала сына маці» У.Мулявіна, «Два полі» Э.Ханка, «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Спадчына» І.Лучанка, «Ой, зямля мая» В.Раінчыка), рус. («Чыстыя пруды», «Нашы каханыя» Д.Тухманава). Калектыў — удзельнік рэсп. фестываляў: лірыкапатрыятычнай песні (г. Магілёў, 2004), вак. ансамбляў і хароў (турысцкааздараўленчы комплекс «Лосвіда» Гарадоцкага рна, 2005), муз.літ. кампазіцый «Я буду маліцца і сэрцам, і думкамі», «Радзіма мая дарагая» (г. Маладзечна, 2005—06), творчасці інвалідаў па зроку «Наша хваля» (г. Віцебск, 2009) і інш. Т.У.Туманава.
ВЁЦЕБСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ СУЧАСНАГА ТАНЦА Створана ў 2003 у г. Віцебск пры вучылішчы мастацтваў (з 2010 каледж культуры і мастацтваў). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Бухавецкая. У складзе калектыву 22 чал. ва ўзросце ад 16 да
327
ВІЦЕБСКАЯ
25 гадоў. У рэпертуары танцы розных стыляў і тэхнік. Сярод нумароў харэагр.: «Прысвячаецца...» (2003), «Да і пасля» (2004), «Цягнік» (2005), «Hama танга», «Дзікія танцы» (абодва 2006), «Давайце патанцуем!», «Сустрэча лепшых сяброў», «Крок наперад» (усе 2007), «Будзьса мной», «Цяпер ты», «Раманс», «Чаму?» (усе 2008), «Віхор свабоды» (2009), «Танцуйце разам з намі» (бел. варыянт), «Разам» («Перамагаючы хвалю»), «Мы»; антуражных: «Яна Лэдзі», «Адлюстраванне кахання», «Не разбівай» (усе 2010) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2008), конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні і сучаснага танца «Сівер Тон» (г. Чарнігаў, Украіна, 2008—09), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008), кункурсаў: традыц. адкрытага мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2007, 2009), маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (Мінск, 2010) і інш.