Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЗТ (ВДТУ). Засн. ў 1965 у г. Віцебск як тэхнал. інтлёгкай прамсці, з 1995 сучасная назва. У 2010/11 навуч. годзе фты: канструктарскатэхнал., маст. тэх
335
ВІЦЕБСКІ
Святочны канцэрт да 100годдзя Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
нал., механікатэхнал., эканам., завочны, падрыхтоўкі да ВНУ, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Аспірантура (з 1989), дактарантура (з 1993), магістратура (з 2003). Mae бку (фонд больш за 450тыс. экз.), цэнтр інфармацыйных тэхналогій, выдавецкі аддзел, музей гісторыі ВДТУ, выставачную залу і інш. падраздзяленні. Працуюць студэнцкі клуб і Дом моды. Штогод праводзіць Віцебскі рэгіянальны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна», гульні Клуба вясёлых і знаходлівых. Выкладчыкі, выпускнікі і студэнты маст. спецы
яльнасцей — удзельнікі і прызёры міжнар., рэсп., абласных, гар. маст. выставак і акцый, міжнар. конкурсаў па рэкламе і дызайне, конкурсаў мадэльераўдызайнераў вопраткі і абутку. Выдае навук. час. «Вестннк учреждення образовання «Внтебскнй государственный технологнческнй уннверснтет».
ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ і м я П.М.М а ш э р а в a (ВДУ). Засн. ў 1910уг. Віцебскякнастаўніцкі інт, з 1918 пед. інт. 3 1919 інт нар. адукацыі. У 1924 аб’яднаны з БДУ. 3 1930 індустрыяльнапед. інт, з 1933 пед. інт, з 1934 імя С.М.Кірава. 3 1995 Віцебскі унт, з 1998 імя П.М.Машэрава. У 2010/11
навуч. годзе фты: матэматычны, біял., гіст., фіз., пед., філалагічны, юрыд., маст.графічны, бел. філалогіі і культуры, сац. педагогікі і псіхалогіі, фіз. культуры і спорту. Аспірантура (з 1991), магістратура (з 1996). У структуры унта (2010): Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, Аршанскі і Полацкі пед. каледжы, 7 музеяў (гісторыі унта, біял., літ., дэкар.прыкладнога мастацтва, пед. фта, спарт. гонару, мемар. пакой П.М.Машэрава), батанічны сад, н.д. лабараторыя па біялогіі
Музей кафедры дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва мастацкаграфічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта.
Бел. Паазер’я, спарт. клуб. Mae бку, якая з’яўляецца метадычным цэнтрам бібліятэк ВНУ Віцебскай вобл. Студэнты і выкладчыкі маст.графічнага фта ўдзельнічаюць у міжнар. і рэсп. выстаўках і пленэрах. Дзейнічае студэнцкі клуб, маст. калектывы якога — пастаянныя ўдзельнікі фестываляў і конкурсаў горада, раёна, вобласці, рэспублікі, замежжа. Ва унце праводзяцца фестываль маст. творчасці студэнтаў «Хітпарад», конкурсы: першакурсніка «Курс маладога студэнта», грацыі і артыстычнага майстэрства «Міс Студэнцтва», аўтарскай і рокпесні, чэмпіянаты каманд Клуба вясёлых і знаходлівых і інш. Выдае «Вучоныя запіскі» ўстановы адукацыі «ВДУ імя П.М.Машэрава», час. «Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта», навук.практычны час. «Мастацтва і культура» (з 2011). І.В. Бондал.
ВІЦЕБСКІ ДОМ КУЛЬТЎРЫ АКАДЗМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЬІНЫ. Засн. ў 1959 у г. Віцебск як клуб прафсаюзнага кта студэнтаў Віцебскага ветэрынарнага інта (з 1994 Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны). 3 1998 сучасная назва. Дзейнічаюць духавы аркестр, танц., эстр., тэатр. калектывы, ансамблі: вак. «Канстанта», вак.інструм. «Лянок», зборная каманда Клуба вясёлых і знаходлівых. Калектывы — удзельнікі і лаўрэаты рэгіянальных і рэсп. фестываляў, у т.л.
336
ВІЦЕБСКІ
Да арт. Віцебскі Долі культуры Акадэміі ветэрынарнай медыцыны: 1 — будынак; 2 — выступленне вакальнага ансамбля «Канстанта».
нар. творчасці «Беларусь мая сінявокая», творчасці моладзі «Студэнцкая вясна»; конкурсаўаглядаў, канцэртных і святочных праграм і інш.
ВІЦЕБСКІ ДОМКАМЎНА, помнік савецкай архітэктуры ў г. Віцебск. Пабудаваны ў 1927—29 (архіт. А.Вышалескі) як першае ў Беларусі зручнае эканам. жыллё для працоўных. Адлюстроўваў пошукі новых форм аб’ёмнапрасторавай арганізацыі жылога дома, быў разлічаны на засяленне 280—300 чал. Чатырохпавярховы будынак са складанай канфігурацыяй плана з цэнтр. аб’ёмам і бакавымі крыламі. На фоне гладкай паверхні сцен з пілястрамі нязначнага выступу кантрастна вылучаліся 2 вынесеныя за план дома і закругленыя аб’ёмы лесвічных клетак. Кожная ізаляваная група пакояў на 18—24 чал. была аб’яднана холам для заняткаў і адпачынку, мела агульную кухню. На 1м паверсе цэнтр. часткі размяшчаліся грамадскія (зала, хол, чытальня), у цокальным — камунальнабыт. памяшканні. У Вял. Айч. вайну будынак згарэў, пасля рэканструяваны ў звычайны секцыйны дом.
ВІ'ЦЕБСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ КЛАСІЧНАГА ТАНЦА «ПІРУЭТ». Створаны ў 1991 у г. Віцебск пры дзіцячай муз. школе
№ 2 (з 2003 школа мастацтваў № 1) як ансамбль класічнага танца, з 1998 назва «Піруэт». У 1998 прысвоена званне «ўзорны», у 2007 — «заслужаны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік і балетмайстар І.В.Пчолкіна, педагоriбалетмайстры Г.А.Максімава, Л .А. Паляўчэнка. У складзе ансамбля 78 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. У рэпертуары 70 канцэртных нумароў — урыўкі з класічных балетаў, аб’яднаных у тэматычныя, конкурсныя і канцэртныя праграмы. Калектыў — дыпламант і лаўрэат фестываляў: міжнар. дзіцячага харэагр. мастацтва «Глінкаўскі баль» (г. Ельня, Расія, 2004), дзіцячай творчасці «Залатая
Віцебскі заслужаны аматарскі ансалібль класічнага танца «Пірузт».
пчолка» (г. Клімавічы, 2006), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Мінск, 1998, 2005), рэсп. тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (гарады Віцебск, Мінск, 1996, 1998), харэаграфіі школ мастацтваў (гарады Брэст, Пінск, 2001, 2003), конкурсаў: міжнар. дзіцячага балета (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2001—03), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2005), абл. харэагр. калектываў школ мастацтваў (г. Віцебск, 1993, 1996, 1999, 2002, 2007). Пераможца абл. тура Маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаўудзельнікаў СНД (г. Віцебск, 2008). І.В.Пчолкіна.
337
ВІЦЕБСКІ
ВІЦЕБСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЛЯВОНІХА». Створаны ў 1954 у г. Віцебск пры гар. Доме культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1971 прысвоена званне «народны», у 2007 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.С.Партной (з 1954), Л.С.Барадулька (з 1964), У.В.Каратыцін (з 2000), В.Р.Панэ (з 2006). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бел. нар. танца на лепшых прыкладах нац. харэаграфіі. У складзе ансамбля 60 чал. ваўзросце ад 16 да 45 гадоў. У рэпертуары танцы бел. нар. («Навамодная Лявоніха»), рус. («Барыня», «Руская пляска»), іспанскі «Арагонская хота», італьян. «Тарантэла», вак.харэагр. кампазіцыі «Цыганская рапсодыя», «Касавіца», харэагр. кампазіцыі «Вянокбеларускіх танцаў» («Бульба», «Крыжачок», «Купалінка», «Вясёлая полька») і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: усесаюзных аматарскага маст. творчасці (Масква, 1976), польск. песні(г. Віцебск, 1988,1990), міжнар. фалькл. (г. ЗялёнаГура, Польшча, 1977; Канада, 1984), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (г. РастоўнаДоне, Расія), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, абодва 2007), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1992— 2009), фальклору «Ялта» (г. Ялта, Ук
Віцебскі заслужаны аматарскі харэаграфічны ансамбль «Зорка».
раіна, 2000), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008).
I. В. ШэвяковаБагарад.
ВІЦЕБСКІ ЗАСЛЎЖАНЫ АМАТАРСКІ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ЗОРКА». Створаны ў 1962 у г. Віцебск пры Доме культуры Упраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва, з 2007 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1984 прысвоена званне «ўзорны», у 2006 — «заслужаны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.А.Серыкаў (з 1962), Н.А.Чарнюк (з 1981). Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бел. нар. танца, захоўванне маст. традыцый калектыву. У складзе ансамбля 148 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Беларусь прывітальная!», танцы бел. нар. («Маталіха», «Прыдзвінская з капелюшамі», «Юр’я»), рус. («Барыня»), матроскі («Яблычка»), вак.харэагр. кампазіцыі «Сяльцо», «Гармонік мой!», «Я вучуся танцаваць», «Гулівер і ліліпуты»), харэагр. балада («Лазенька») і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. нар. мастацтва (г. БялаПадляска, Польшча, 1984), дзіцячага юных талентаў «Артэк запальвае зорку» (дзіцячы лагер «Артэк», Украіна, 1988), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1995— 2009), дзіцячага харэагр. мастацтва
«Карагод дружбы» (г. Троіцк, Расія, 1999), «Europagarten» (г. ФранкфуртнаОдэры, Германія, 2003), «Моладзь — за Саюзную дзяржаву» (гарады Анапа, РастоўнаДоне, Расія, 2006, 2008), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), Саюзнай дзяржавы «Творчасць юных» (Масква, 2007), конкурсу нар. танца «Зялёны свет» (г. Харкаў, Украіна, 1996). І.В.ШэвяковаБагарад.
ВІЦЕБСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ. Існаваў у 18 пач. 20 ст. на ратушнай пл. ў г. Віцебск. Пабудаваны ў 1737—68 з цэглы ў стылі барока. К а с ц ё л — 3нефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Гал. фасад быў падзелены развітым антаблементам на 2 ярусы, аздобленыя паўкалонамі і пілястрамі. Верхні ярус завяршаўся франтонам і 2 вежамі з валютамі і фігурнымі купалкамі. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер быў аздоблены ордэрнай архіт. пластыкай ілепкай. Манастырскі к о р п у с — 3павярховы Ппадобны ў плане аб’ём, які разам з касцёлам утвараў замкнёны ўнутраны двор. Меў галерэйную планіроўку і размяшчаўся ніжэй па рэльефе адносна касцёла. Уваход у двор быў аформлены брамай паміж корпусам і гасп. памяшканнямі. Комплекс разбураны ў 1930я гг.
ВІ'ЦЕБСКІ КУЛЬТЎРНАСПАРТЬІЎНЫ ЦЭНТР Віцебскага аддзялення Беларускай ч ы г у н к і. Засн. ў 1920 у Віцебску як клуб «Суботнік», з 1963 Дом культуры чыгуначнікаў, з 1987 Палац культуры і тэхнікі чыгуначнікаў, з 2000 у структуры Віцебскага аддз. Бел. чыгункі, з 2006 сучасная назва. Дзейнічаюць 27 калектываў (2011), з іх 3 са званнем «народны» (хор нар. песні чыгуначнікаў, аркестр нар. інструментаў, драм. тэатр), 3 са званнем «узорны» (дзіцячыя аркестр нар. інструментаў, тэатр. калектыў, харэагр. ансамбль «Ладачкі») і інш.
ВІ'ЦЕБСКІ ЛЁТАПІС, Dzieje miasta Witebska,Аверкі і Панцырнага летапіс, пом
338
ВІЦЕБСКІ
нік гарадскога летапісання Беларусі 18 ст. Складзены ў 1768 на польск. мове жыхаром Віцебска С.Аверкам на аснове мясц. летапісу М.Панцырнага (звесткі за 896—1709), кароткіх гіст. запісаў Чарноўскіх (1601—33) і Г.Аверкі (1733—57), а таксама матэрыялаў, сабраных аўтарам. Твор кампіляцыйны, не мае літ. цэласнасці і кампазіцыйнай стройнасці. Форма выкладу традыц. летапісная. Аснову яго структуры складаюць асобныя кароткія пагадовыя запісыпаведамленні. Звесткі па рус., польск., сусв. і гісторыі ВКЛ запазычаны пераважна з польск. хронік. Найб. каштоўнасць прадстаўляюць арыгінальныя звесткі з гісторыі Беларусі і Віцебска, асабліва пра ваен.паліт. падзеі канца 17 — пач. 18 ст. У канцы летапісу змешчаны спісы членаў віцебскага магістрата 1597, віцебскіх ваявод за 1516—1753 і інш. гісторыкаюрыд. матэрыялы. Упершыню апубл. А.Сапуновым у «Віцебскай даўніне» (т. 1, 1883).