• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    С.Р.Кастэнка.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1946 у г. Віцебск пры муз. вучылішчы (з 2010 муз. каледж імя І.І.Салярцінскага). У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектьгў». Кіраўнікі: Л.Г.Шандрык (з 1946), Я.Я.Дзягілеў (з 1966), Т.А.Шафранава (з 1971), І.Я.Дзенісёнак (з 1992), У.Ф.Шышоў (з 2000). У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 21 года. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда твораў бел. і
    341
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебскі народны аркестр рускіх народных інструментаў.
    рус. кампазітараў. У рэпертуары творы кампазітараў рус. («Пачвара», «Баба Яга» А.Лядава, «Рэтрасюіта» Я.Дзярбенкі), бел. («Край буслоў» Г.Ермачэнкава, «Лес» з оперы «Новая зямля» Ю.Семянякі). Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. аглядаўконкурсаў: аркестраў і харавых калектываў сярэдніх спец. устаноў (2001), аркестравых калектываў (2006), абл. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005, усе г. Віцебск). У.Ф.Шышоў.
    ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «АЛЬЯНС». Створаны ў 1986 у в. Ноўка Віцебскага рна пры Віцебскім раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.С. Кансон (з 1986), А.А.Аляксееў (з 1997). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. У рэпертуары нар. песні бел. («Як пайду я ў белую канюшню»), рус., творы кампазітараў бел. («Ля замкавай гары» В.Шарапава і інш.), рас. («Кацюша» М.Блантэра, «На суседняй вуліцы» А.Марозава, «Сэрца зямлі сваёй» К.Брэйтбурга, «Дайце мне» С.Міхайлава). Калектыў — удзельнік раённых свят, канцэртных праграм на гар. пляцоўках у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Н.Я.Мадудзіна.
    ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВАКЗАЛ». Створаны ў 1986 у г. Віцебск пры аўтавакзале № 1. У 1998 прысвоена званне «на
    родны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.І.Кавалеўскі. У складзе ансамбля 7 чал. ваўзросце ад40да45 гадоў. Выпусціў 5 аўтарскіх альбомаў: «Новы герой» (1997), «Птушкі» (2000), «Банальны сюжэт» (2004), «Эха вайны» (2009), «Нам 20!» (2010). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Басовішча» (г. Беласток, Польшча, 1996), муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў, 2006), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1997), удзельнік міжнар. фестываляў мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1997), «Рэха Славянскага базару» (2003), конкурсу «ОдэрФэст» (1998, 2008, абодва Германія), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Полацк, 2002). Калектыў — арганізатар дабрачынных акцый «Дзеці ў бядзе» (г. Віцебск).
    Я.І.Кавалеўскі.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «МАРА». Створаны ў 1980 у в. Ноўка Віцебскага рна пры Віцебскім раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Я.І.Сцяпанаў (з 2007). У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 20 да 42 гадоў. У рэпертуары папулярныя эстр. песні рус. кампазітараў («Час не чакае», «Я не шкадую ні аб чым» Ю.Антонава, «Паварот» А.Куцікава, «Трава каля дому» У.Мігулі, «Прыстанак тваёй надзеі» У.Кузьміна), ням. («Усёяшчэ кахаю цябе» К.Майнэ), мясц. аўтараў («За паўгадзіны да вясны», «Воўн блюз» А.Каралёва, «Толькі на маёй зямлі», «Васілёчкі» І.Шэвякова). Ка
    лектыў — удзельнік рэсп. фестывалю за здароваы лад жыцця «Алімпія» (в. Ракаў Валожынскага рна, 2008), канцэртнай праграмы «Конкурс маляванкі» ў межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», абл. тура нац. тэлеконкурсу аматарскіх муз. калектываў «Песні маёй краіны», раённага свята «Дажынкі» (усе г. Віцебск, 2009).
    Н.Я.Мадудзіна.
    ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ВІКТбРЫЯ». Створаны ў 1998 у г. Віцебск пры Першамайскім аддзеле Дэпартамента аховы Мінва ўнутраных спраў (МУС) Рэспублікі Беларусь. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.К.Зелянкевіч. У складзе калектыву 10 чал. ва ўзросце ад 18 да 54 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — аб’яднанне творчых людзей, прадстаўнікоў розных пакаленняў. Пры ансамблі працуе падрыхтоўчая група (6 мужчын і 4 жанчыны). У рэпертуары творы сав. кампазітараў, песні сучасных бел. аўтараў І.Лучанка («Песня аб роднай зямлі»), А.Іванова («Талая вада»), Л.Захлеўнага («Каля Чырвонага касцёла»), К.Цесакова («Сэрцы зямлі маёй»), аўтарскія творы М.Зелянкевіча («Да дому», «Маладзенькая вярба», «Зімовая казка») і інш. Ансамбль — лаўрэат рэсп. і абл. аглядаўконкурсаў, у т.л. штогадовых сярод аддзелаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь (г. Віцебск, 2002—09), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2009), абл. і гар. мерапрыемстваў. Т.М.Бабіч.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «РЭЗАНАНС». Створаны ў 1996 у г. Віцебск пры культ.дзелавым цэнтры «Віцебск» (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М.Сувораў. У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 25 да 48 гадоў. У рэпертуары творы эстр. («Учора» П.Макартні), рус. кампазітараў («Песня аб першым каханні», «Каханне, цудоўная краіна» А.Пятрова, «Ёсць толькі імгненне» А.Зацэпіна), духоўныя («Абудзі, Божа, малітву маю»),
    342
    ВІЦЕБСКІ
    «Памілуй нас, Божа» А.Архангельскага, «Блажэнны муж» А.Бандарэнкі, А.Ляхновіча), песні нар. рус. («Уніз па матухне, па Волзе», «Ах, ты, стэп шырокая», «Дарожанька», «Барыня» ў апрацоўцы А.Свешнікава), бел. («Ой, рана, на Йвана» ў апрацоўцы М.Куліковіча). Калектыў — дыпламант і лаўрэат міжнар. фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 2000), «ОдэрФэст» (г. ФранкфуртнаОдэры, Германія, 1999), конкурсу праваслаўных песнапенняў (г. Гродна, 2006), «Быдгашчцкія музычныя імпрэсіі» (г. Быдгашч, Польшча, 1997), рэсп. конкурсу творчых работ выкладчыкаў сярэдніх спец. навуч. устаноў (Мінск, 2002), абл. і гар. тураў усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998, 2004), удзельнік міжнар. фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі» (г. Полацк), сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, абодва 2008), фестывалю гітарнай музыкі «Менестрэль» (г. Віцебск, 2007) і інш.
    I. В. Шэвякова  Багарад.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ. Створаны ў 1978 у г. Віцебск пры вучэбнавытворчым прадпрыемстве Бел. тва сляпых (з 1990 прыватнае УП «Элект» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку»). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І. Нісневіч. У складзе калектыву 21 чал. ва ўзросце ад 20 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё нар. і тэатр. майстэрства, сцэнічнай культуры,
    Віцебскі народны вакальны ансамбль «Рэзананс».
    фарміраванне творчай асобы ўдзельнікаў. Сярод пастановак 2000х гг.: «Трыбунал» А.Макаёнка, «Нашэсце» Л.Лявонава, «Маладыя» Т.Ян, «Дом Бернарды Альбы» Ф.Гарсія Лоркі, «Прымакі» Я.Купалы, «Мікітаў лапаць» М.Чарота, «Бярозавая галінка» Ю.Візбара, «Стрэчанне», «Смяяцца не грэх» і «Пакроўскі кірмаш» А.Нісневіча, маналогі «Сучасніцы» В.Капанідзе, «Чужыя мужы» У.Яшына, «Елка для Толіка» В.Хабадзяна, «Ах, якая жанчына» Г.Грыгор’ева і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў міжнар. «Тыфла Арт» (г. Злін, Чэхія, 1996), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 2006), рэсп. фалькл. калектываў (2003), муз.літ. кампазіцый «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі» (2005, абодва г. Маладзечна), тэатр. мініяцюр «Дамавік» (г. Гомель, 2005), фалькл. мастацтва «Пакроўскі кірмаш» (г. Маладзечна, 2007) і інш. Т.У. Туманава.
    ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР КУЛЬТЎРНАДЗЕЛАВОГА ЦЭНТРА «ПЕРШАМАЙСКІ». Створаны ў 1947 як Духавы аркестр пры клубе дрэваперапрацоўчага камбіната ў г. Віцебск. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў», з 2009 сучасная назва. Кіраўнікі: І.Р.Ісакоўскі (з 1947), М.Ц.Васілеўскі (з 1957), В.І.Лебедзеў (з 1987). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 80 гадоў. У рэпертуары разнажанравыя інструментоўкі да вядомых папулярных песень, маршаў, вальсаў, лепшыя ўзоры класічнай музыкі.
    Калектыў — лаўрэат аглядаўконкурсаў духавой музыкі: абл. «Віват, аркестр» (г. Лепель, 2010), гар. ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), прысвечанага 60годдзю вызвалення Беларусі ад ням.фаш. захопнікаў (2004, абодва г. Віцебск), і інш. Аркестр — удзельнік мерапрыемстваў, прысвечаных святу горада ў межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», і інш. Т.М.Бабіч.
    ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ КАЛЕКТЬІЎ БУФАНАДЫ «МАСКА». Створаны ў 2001 у г. Віцебск пры клубе прыватнага УП «Галант» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік У.М.Бакштаеў. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 26 да 41 года. Асн. кірунак творчасці — папулярызацыя і развіццё жанру буфанады. У рэпертуары буфанады, пантамімы, спектаклі. Сярод пастановак 2000х гг.: спектакль «Вечны палёт Шагала», пантаміма «Ну і гусь» (абедзве рэж. Б.Сяўко), буфапантамімы «Яблык», «У чаканні кахання», буфанады «ПінгПонг», «Відэа», «Добрай ночы», «ФокусПокус» (усе рэж. У.Бакштаеў) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў міжнар. пантамімы (Мадрыд, 2004), сатыры і гумару «Белая варона» (г. Гомель, 2003, 2008), мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2008), творчасці інвалідаў Саюзнай дзяржавы (г. Смаленск, Расія, 2003, 2005), рэсп. аглядуконкурсу канцэртных праграм, прысвечаных 75годдзю грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» (Мінск, 2006), конкурсу пантамімы (Мінск, 2008), абл. конкурсу творчасці інвалідаў «Глядзі на мяне, як на роўню» (г. Віцебск, 2008), свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2009) і інш. У.М.Бакштаеў.
    ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1992 у г. Віцебск пры муз. вучылішчы імя 1.1.Салярцінскага (з 2010 муз. каледж) на базе сімф. аркестра. У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.П.Бяляўскі. У складзе аркестра 19 чал. ва ўзросце ад
    343
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебскі народны камерны аркестр.
    18 да 45 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў («Кармэнсюіта» Р.Шчадрына, «Камерная сімфонія» Дз.Шастаковіча, «Маленькая начная серэнада», «Дывертысмент» В.Моцарта, «Адажыо» Т.Альбіноні, Брандэнбургскія канцэрты № 3 і № 6 І.Баха, сюіта «Пер Гюнт» Э.Грыга), бел. («Вакаліз», «Вячэрні Віцебск» Н.Усцінавай, адажыо з балета «Маленькі прынц» Я.Глебава). Калектыў — лаўрэат рэсп. аглядуконкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў (1992, 2001, 2004), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), удзельнік міжнар. фестывалю камернай музыкі імя І.І.Салярцінскага (1993—2000, усе г. Віцебск).