Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ АЎТАРСКАЙ ПЁСНЕ Створаны ў 1998 у г. Віцебск пры гар.
Да арт. Віцебскі народны тэатрстудыя сучаснаіі харэаграфіі. Сцэназ харэаграфічнай мініяцюры «Век на далоні».
Цэнтры культуры (з 2003 Цэнтр культуры «Віцебск»), 3 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Пышненка (з 1998), А.А.Мядзведзева (з 2006). У складзе тэатра 37 чал. ва ўзросце ад 23 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя аўтарскай песні і гітарнай музыкі. У рэпертуары аўтарскія песні ўдзельнікаў («Вячэрняя размова», «Ты гэта ўсё перажыла сама» І.Бабыдава, «Белая птушка», «Гэта лепшы дзень» В.Зай
цавай, «Камета», «Восень» А.Іванова, «Дзве зоркі» А.Цыганковай, «Красавік» А.Мядзведзевай, «Аптымістычная» А.Базылева), творы бел. і рус. кампазітараў. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. праваслаўнага маладзёжнага фестывалю «Адзігітрыя» (Віцебск, 2008), аўтарскай песні «Іллічоўскі брыз» (г. Марыупаль, Украіна, 2008), фестывалюконкурсу «Пецярбургскі акорд», праваслаўнай песні «Неўскія купалы» (абодва г. СанктПецярбург, Расія, 2008), «Каўчэг» (г. Варонеж, Расія, 2008),
фестывалю «Мартаўскі кот» (г. Магілёў, 2006), удзельнік гар. фестывалю аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» (г. Віцебск, штогод).
/. В. ШэвяковаБагарад.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ТЭАТРСТУДЫЯ СУЧАСНАЙ ХАРЭАГРАФІІ. Створаны ў 2002 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»), У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Дз.М.Юрчанка. У складзе студыі 50 чал. ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя сучаснай харэаграфіі. У рэпертуары пастаноўкі Дз.Юрчанкі: аднаактовыя балеты («За святло заплаціць Пушкін?», «Мыльная опера»), харэагр. мініяцюры («Артпацыент», «Шторм», «Пра... за...», «Век надалоні», «Пуцявыя нататкі», «Смакдажджу», «Жыццё выдатных дзяцей», «Мелодыя першага снега», «Раптам шчасце!», «Толь
350
ВІЦЕБСКІ
Да арт. Віцебскі народны тэатрстудыя сучаснай харэаграфіі. Сцэна з харэаграфічнай мініяцюры «Раптам шчасце!».
кі ты», «Таямніца навагодняй елкі», «Храм», «Попел»), харэагр. суправаджэнні («Музыка НьюЙорка», «Пярсцёнак», «Памяці Каруза», «Лісце жоўтае», «Вось і ўсё»), канцэртспектакль «Усе дарогі вядуць...» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў «Артвясна» (Кіеў), сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, абодва 2008), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2006), рэсп. конкурсу мадэльераўдызайнераў «Белая амфара» (г. Віцебск, 2005), удзельнік міжнар. фестываляў сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 2002—05, 2007, 2009), тэатраў танца «Zawirowania» (Варшава, 2006), маладзёжнага тэатр. форуму «Сакавіккантакт» (г. Магілёў, 2007). І.В.ШэвяковаБагарад.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «СЛАВІЦА» Створаны ў 1957 у г. Віцебск пры вучэбнавытворчым камбінаце № 1 Бел. тва сляпых, з 2010 дзейнічае пры прыватным УП «Элект» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Веліканава (з 1957), В.Ц.Гарбатоўскі (з 1967), П.І. Акуневіч (з 1984), Я.М.Барабаш (з 1985), Ю.Я.Казлоў (з 1991), А.М.Падаляк (з 1999), Ю.Я.Казлоў (з 2002), А.А.Бардулёў (з 2004). У складзе калектыву 26 чал. ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні, творы бел., сав. кампазітараў. Калектыў — удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2004), рэсп. калектываў сістэмы Бел. тва інвалідаў па
зроку(г. Гомель, 1998), парафестывалю творчасці інвалідаў па зроку «Hama хваля» (г. Віцебск, 2009), рэсп. і абл. аглядаўконкурсаў (гарады Гродна, Магілёў, 1988, 1990), парафестывалю творчасці інвалідаў «Клопат» (гарады Віцебск, Орша, 2005—08).
Т.У.Туманава.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «ВІЦЯБЧАНКА». Створаны ў 1967 у г. Віцебск пры тэхнал. інце лёгкай прамсці (з 1995 унт прамсці). У 1977 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.У.Дарнеў (з 1980). У складзе ансамбля 40 чел. ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў. У рэпертуары рус.,
Віцебскі народны харэаграфічны ансамбль «Віцябчанка».
укр., літоўскія, польск. танцы («Арлоўская мотаня», «Смаленскі гусачок», «Вяснянкі», «Трапукас», «Мазур» і інш.), муз.харэагр. кампазіцыі («Вясна», «Вясковая кадрыль», «Гарадоцкая полька», «Прыдзвінская скакуха», «ПолькаВіцябчанка» і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу маст. творчасці студэнтаў «АРТвакацыя» (2008), абл. фестывалю творчасці моладзі «Студэнцкая вясна» (абодва г. Віцебск, 2010) і інш.
Б.Я.Рыклін.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХАРЭАГРАФІ'ЧНЫ АНСАМБЛЬ «КАРНАВАЛ».
Створаны ў 2003 у г. Віцебск пры УП «Віцебскаблгаз». У 2009 прысвоена
351
ВІЦЕБСКІ
Віцебскі народны харэаграфічны ансамбль «Карнавал».
званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.А.Чарнюк. У складзе калектыву 19 чал. ва ўзросце ад 23 да 35 гадоў. У рэпертуары танцы нар., бальныя, народаў свету. Гранпры абл. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці сярод філіялаў УП «Віцебскаблгаз» (г. Віцебск, 2008). Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці Бел. прафсаюза працаўнікоў нафтавай і газавай прамсці (г. Віцебск, 2003— 08), удзельнік міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2003—06) і інш. Ф.Г.Талан.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1999 у г. Віцебск пры УП «Віцебскаблгаз». У 2009 прысвоена званне «народны аматарскі калектьгў». Кіраўнік І.У.Кецкін. У складзе калектыву 50 чал. ва ўзросце ад 21 да 48 гадоў. У рэпертуары песні нар. бел., рус., украінскія, бел. і рус. кампазітараў. Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці Бел. прафсаюза працаўнікоў нафтавай і газавай прамсці (г. Віцебск, 2003—08), удзельнік міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2003—06) і інш. Ф.Г.Талан.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХОР «ДЗВІНА». Створаны ў 1978 у г.п. Руба
Віцебскага рна пры Палацы культуры і тэхнікі ВА «Даламіт» (з 2003 дзейнічае пры Палацы культуры). У 1987 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Ц.Гарбатоўскі (з 1979), С.А.Міхайлаў (з 2002). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 35 да 65 гадоў. У рэпертуары творы бел. («Бацькаўшчына» Л.Мурашкі, «Карагодная» Г.Цітовіча, «Матуліны рукі», «Падаюць зоры» Л.Захлеўнага, «Цвіце чаромха» В.Гарбатоўскага) і рус. кампазітараў («Кадры
Віцебскі народны хор «Дзвіна».
ля» Г.Завалокіна), бел. нар. песні («Ой, каліна, ой, маліна», «А ў садзе рэчанька», «Цераз рэчаньку»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. і гар. аглядаўконкурсаў усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1997, 2004), удзельнік абл. фестывалю «Нас з’яднала зямля Беларусі» (г. Міёры, 2003) і ІНШ. І.А.Кліменка.
ВІЦЕБСКІ НАРбДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНЕ Створаны ў 1959 у г. Віцебск пры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 Культ.спарт. цэнтр Віцебскагааддз. Бел. чыгункі). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.В.Талсты (з 1959), Ф.В.Метла (з 2006). У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 25 да 55 гадоў. У рэпертуары нар. песні бел. («Вясёлая староначка», «Ой, вішанькачарэшанька», «Ой, каліна», «3пад каменя», «Цераз рэчку» ў апрацоўцы М.Сіраты, «Ой, зпад гор, гары» ў апрацоўцы М.Дрынеўскага, «Ой, у лузе»), рус. («Ой, мароз, мароз» у апрацоўцы М.Кутузава, «Пчолачка залатая»), творы бел. кампазітараў («Вечарынка», «Гэй, мой конік», «Хлеб ды соль» Л.Захлеўнага) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2008), абл. аглядуконкурсу «Не старэюць душой ве
352
ВІЦЕБСКІ
тэраны» ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Орша, 2004), дарожнага нар. творчасці «Родныя напевы» (Мінск), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Полацк, абодва 2002) і ІНШ. С.Р.Кастэнка.
ВІЦЕБСКІ НАРОДНЫ ХОР НАРОДНАЙ ПЁСНІ «МАЛАДОСЦЬ» Створаны ў 1996 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»), У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ю.Я.Казлоў. У складзе хору 26 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя харавога мастацтва і нар. песні. У рэпертуары нар. песні бел. ў апрацоўцы М.Сіраты («Ой, ты, сонца яснае», «Цераз рэчаньку», «Ой, вецер вее»), рус. і ўкр., творы бел. кампазітараў («Бярэзінскія гулі», «Вясёлая староначка» М.Сіраты), рус. («Я — сяло» Г.Завалокіна). Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2005), лаўрэат rap. фестывалю нар. творчасці, удзельнік рэсп. тура ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (абодваг. Віцебск, 1998).
I. В. ШэвяковаБагарад.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ АРКЁСТР «ДЫКСІЛЁНД». Створаны ў 1988 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі В.І.Лебедзеў (з 1988), А.В.Лебедзеў (з 1996). У складзе аркестра 14 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — пошук новых ідэй і інтэрпрэтацый гучання класічных джазавых твораў, папаўненне рэпертуару новымі мелодыямі, захоўванне маст. традыцый калектыву. У рэпертуары творы амер. кампазітараў («Аўтар блюз» А.Лоўтэна, «Калі святыя маршыруюць» О.Блэка, «Новы Арлеан» Дж.Уільямса, «Прыемны ліст» Д.Робінсана, «Фіроцці» Э.Элінгтана, факстрот № 2 Ю.Мерліна, «На балі», «Паляванне на тыгра» Л. Ля Рока, «Джолі Рол», «Я пакахаў добрую дзяўчыну» К.Уільямса), сав. («Песня пра Ленінград» Г.Носава) і
інш. Калектыў — лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Віцебск, 1998, 2003), удзельнік міжнар. джазавага фестывалю (гарады Даўгаўпілс, 1997, 1999; Рэзекне, 2001, Латвія), рэсп. эстр. калектываў і аркестраў (Мінск, 1997—98). І.В.ШэвяковаБагарад.
ВІ'ЦЕБСКІ НАРОДНЫ ЭСТРАДНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ДЗВІНА». Створаны ў 1987 у г.п. Руба Віцебскага рна пры Доме культуры і тэхнікі ВА «Даламіт» (з 2003 дзейнічае пры Палацы культуры). У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.М.Лур’е (з 1987), В.М.Данчанка (з 2005). У складзе калектыву 6 чал. ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў рус. («Кветка і нож», «Пацалунак» К.Меладзе, «Ноч — сяброўка» Т.Івановай, «Адлятаю» Б.Серкебаева, «Рускі хлопец», «Сэрца зямлі маёй», «Кветкі пад снегам» К.Брэйтбурга, «Стары раяль» М.Мінкова, «Я ведаю, ты далёка» А.Макарэвіча), бел. («Зачараваная мая», «Майскі вальс» І.Лучанка), укр. («Адна каліна», «Белая зіма» Р.Квінты) і інш. Калектыў — лаўрэат