Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
355
ВІЦЕБСКІ
Да арт. Віцебскі раённы Дом кулыпуры: Народны майстар І.В.Яўсціхаў і ўдзельніцы студыі эстэтычнага развіцця «Рагнеда».
рад майстроў», конкурс маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (у т.л. ў яго межах абл. выстаўка «Усё натхненне ад роднай зямлі»), фестываль «Рок без межаў» у г. Рудня Смаленскай вобл. (Расія), абл. — фестываль нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», святы фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор», абрадавага фальклору «А ў нас сёння Маслінка», конкурс маладых выканаўцаў «Песні юнацтва нашых бацькоў», выстаўка «Таленты Прыдзвіння» і інш. М.А.Прышчэпава.
ВІЦЕБСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР НАРОДНЫХ МАСТАЦКІХ РАМЁСТВАЎ «АДРАДЖЭННЕ». Засн. ў 2004 у в. Акцябрская Віцебскага рна. Агульная пл. 308 м2, у т.л. выставачнай залы 78,1 м2. Асн. мэты дзейнас
ці — адраджэнне традыц. бел. рамёстваў і развіццё дэкар.прыкладной творчасці. Працуюць гурткі: вышыўкі, ткацтва, саломапляцення, ганчарства, ручной лепкі. Майстры Цэнтра рамёстваў удзельнічаюць у раённых выстаўках, конкурсах у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», у выстаўцы ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005). 3 2006 на базе цэнтра праводзіцца абл. пленэр ганчароў «Гліна спявае». Працуе магазін «Варвара» по продажы бел. сувеніраў.
ВІЦЕБСКІ ТРАМ, В і ц е б с к і тэатр рабочай моладзі. Дзейнічаў у 1931—34 у г. Віцебск. Створаны на базе аркестра, рэарганізаванага спачатку ў Піянерскі, затым у Маладзёжны тэатры. У сваёй дзейнасці арыентаваўся на Бел. цэнтр. трам у Мінску. Праводзіў агітацыйную работу на прадпрыемствах горада. Узначальваў В.т. рэж. Ланін. У рэпертуары былі агітканцэрты на мясц. матэрыяле, мініяцюры, у т.л. «Выжал», «Сапраўдная справа», пастаноўка «Сонечныя цэхі» паводле калект. сцэнарыя на вытворчую тэматыку і інш. У 1934 пастаўлена першая прафес. п’еса — «Дзяўчаты нашай краіны» І.Мікіценкі.
ВІ'ЦЕБСКІ ТЭАТР ДЗЯНІСАВА. Дзейнічаў у 1899—1900 у г. Віцебск.
Выстаўка работ майстроў Віцебскага раённага Цэнтра народных мастацкіх рамёстваў «Адраджэнне».
Мастакдэкаратар і рэж. Дзянісаў меў на мэце стварыць тэатр на ўзор Маскоўскага маст. тэатра. 3за фінансавых цяжкасцей праіснаваў толькі адзін сезон. У рэпертуары пераважала рус. класічная драматургія. Сярод пастановак: «Навальніца» і «Лес» А.Астроўскага, «Патанулы звон» Г.Гаўптмана, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, «Урыэль Акоста» К.Гуцкава, «Кошт жыцця» і «Цёмны бор» У.НеміровічаДанчанкі, «Улада цемры» Л.Талстога, «Дзядзька Ваня» А.Чэхава і інш. Спектаклі ставілі рэж. І.Гарскі і Дзянісаў. У складзе трупы налічвалася больш за 30 акцёраў. Пры тэатры працаваў аркестр.
ВІ'ЦЕБСКІ ТЭАТР РЭВАЛЮЦЬІЙНАЙ САТЬІРЫ, Віцебскі Tapa ў с а т, агітацыйнапрапагандысцкі тэатр мініяцюр. Дзейнічаў у 1919—20 у г. Віцебск. Створаны па ініцыятыве паэтасатырыка «Вокнаў РОСТА» Віцебска М.Пустыніна. Узначальваў тэатр М.Разумны, рэж. А.Сумарокаў, мастак М.Шагал. У праграме пераважалі палітсатыры, пародыі, аднаактовыя агітп’есы, інсцэніраваныя карыкатуры «Вокнаў РОСТА», куплеты, прыпеўкі, сцэнкі і інш. Паказы адрозніваліся агітацыйным зместам, вострай паліт. накіраванасцю, злабадзённасцю. Сярод нумароў: «Марш тэрэўсата», «На распуцці» («Тры багатыры»), «Палітмазурка», «Памяці парыжскіх камунараў» і інш. Аўтарамі выступалі А. Арго, А.Ісбах, М.Пустынін. У 1920 асн. склад трупы быў пераведзены ў MacKey і папоўнены акцёрамі маскоўскіх тэатраў (у першых грамадскіх прагля
356
ВІЦЕБСКІ
Віцебскі ўзорны ансамбль бальнага танца «Мазаіка».
дахудзельнічаліакцёры І.Гораў, В.Тапаркоў, Л.Уцёсаў, Р.Ярон і інш.). На аснове тэатра быў створаны Маскоўскі тэатр рэв. сатыры. У 1920—21 на ўзор Віцебскага ствараліся тэатры ў гарадах Расіі, Украіны, Азербайджана і інш.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ БАЛЬНАГА ТАНЦА «МАЗАІКА». Створаны ў 1983 пры Палацы культуры Упраўлення быт. абслугоўвання насельніцтва, з 2006 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік і балетмайстар І.М.Бальшакова, балетмайстры Н.П. і А.С. Кананенкі (1991—99). У складзе ансамбля 62 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бальнага танца. У рэпертуары бальныя танцы еўрап. і лацінаамер. праграмы, танцы розных краін свету, сюжэтныя («Полькакантры», «Беларуская полька», «Лімба», «Мамба», «Павольны факстрот», вальс «Дунайскія хвалі», «Венскі вальс», «Сіртакі», «Румба», джайв, чачача, самба і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усесаюзнага аматарскай нар. творчасці (1990), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998, 2005, абодва г. Віцебск), рэсп. тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы ро
дам з дзяцінства» (гарады Віцебск, Мінск, 1994, 1996), конкурсаў: рэсп. тэлевізійнага «Тэлебом» (г. Мазыр, 1994), абл. бальнагатанца (г. Віцебск, 1988), удзельнік міжнар. фестываляў: мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1997—98), «Радасць Еўропы» (Бялград, 1998), «Даўгаўпілс Каўс» (г. Даўгаўпілс, Латвія, 1998), конкурсаў: міжнар. па спарт. і бальных танцах «Віцебская сняжынка» (г. Віцебск, 1991—2009), рэсп. бальных танцаў сярод школьнікаў «Школьны вальс» (Мінск, 1987) і інш.
I. В. ШэвяковаБагарад.
ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ СПАРТЬІЎНАГА БАЛЬНАГА ТАНЦА «ФЭСТ». Створаны ў 1986 у г. Ві
Віцебскі ўзорны ансалібль спартыўнага бальнага танца «Фэст».
цебск пры Палацы культуры чыгуначнікаў, з 2007 дзейнічае пры Цэнтры культуры «Віцебск». У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.Б.Таўсташова. У складзе ансамбля 50 чал. ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя спарт. бальнага танца. У рэпертуары вальс, блюз, тангафламенка, факстрот па матывах рокоперы «Юнона і Авось», венскі і фігурны вальсы, самба, чачача, румба «Прысвячэнне Марку Шагалу», джайв, полька, папуры «Мы любім танцаваць» на тэму дыскатанцаў, пасадобль. Кубак Еўропы па бальных танцах (Кіеў, 2001). Калектыў — прызёр і дыпламант міжнар. фестываляў: бальнага танца ў г. Сержы (Францыя, 1994), «Парад надзей» (Кіеў, 2002), конкурсаў: бальнага танца ў г. Шчэцін (Польшча, 1996), «Віцебская сняжынка»
(г. Віцебск, 1992, 1998, 2009), рэсп. тэлевізійнага фестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (г. Віцебск, 1997), чэмпіянату па бальных танцах (Мінск, 1988, 1992— 94, 1997, 2000), удзельнік чэмпіянату свету (Слагхарын, Галандыя, 1995; гарады Зальцбург, Аўстрыя, 1996, 2000, 2008; Масква, 1998, 2001), міжнар. конкурсаў па бальных танцах у г. Днепрапятроўск (Украіна), Кішынёве, «Залатая восень» (г. Каўнас, Літва, усе 2005—08), г. Тарту (Эстонія, 2007) і інш.
/. В. Шэвякова Багарад.
ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ГАРЙЗА». Створаны ў 1997 у г. Віцебск пры гар. Цэнтры
357
ВІЦЕБСКІ
Віцебскі ўзорны ансамбль танца «Гарэза».
культуры (з 2007 Цэнтр культуры «Віцебск»), У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.Я.Самсонава. У складзе ансамбля 70 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бел. нар. танца на лепшых прыкладах нац. харэаграфіі. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі («Беларускі карагод», «Бравы атаман», «Вянок беларускіх танцаў»,
Віцебскі ўзорны аркестр баянаў.
«Косы», «Кітайскія ліхтарыкі»), бел. нар. танцы («Лявоніха», «Люлечка», «Крыжачок», «Таўкуша», «Тапатуха»), рус. («У садзе ці ў гародзе»). Калектьгў — дыпламант абл. аглядуконкурсу нар. танца «Прыдзвінскія карункі» імя І.А.Серыкава (г. Гарадок, 2009), тэлеконкурсу «Паказуха» (г. Віцебск, 2002), удзельнік міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1993—2009),
усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2003) і інш.
I. В. ШэвяковаБагарад.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР БАЯНАЎ. Створаны ў 1993 у г. Віцебск пры дзіцячай муз. школе № 5. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.Р. Данільчанка (з 1993), А.М.Атрахімовіч (з 1996), Н.Я.Кісялёва (з 1999), Г.Д.Шаўкера (з 2000). У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне дзяцей, моладзі на лепшых творах нар. музыкі, кампазітараў бел., рус., еўрап. класікаў; прывіванне дзецям навыкаў калект. музіцыравання; папулярызацыя нар. інструментаў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Адажыо», «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Жартоўная» В.Паўлава, «Святочны вальс» Р.Суруса і інш.), рус. («Над хвалямі» Ю.Розаса, «Школьны вальс» І.Дунаеўскага і інш.), еўрап. класікаў («Да Элізы» Л.Бетховена, «Паветра Берліна» П.Лінке, «Канцэртнае танга» П.Фрасіні і інш.). Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ (1997,2000, 2004), удзельнік аглядуконкурсу «Насустрач 60годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецкафашысцкіх захопнікаў» (усе г. Віцебск, 2004). Н.П.Шаблоўская.
ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1966 у г. Віцебск пры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 Культ,спарт. цэнтр Віцебскага адз. Бел. чыгункі). У 1983 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Смірноў (з 1966), В.А.Казак (з 1975), Н.М.Гарбунова (з 1985). У складзе аркестра 22 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. У рэпертуары творы кампазітараў бел. («Дударыкі» І.Лучанка), рус. («Гарманіст іграе джаз», «У сельскім клубе», «Свята», «Прыпеўка» Я.Дзярбенкі, «Румынская песня і чардаш» В.Андрэева), замежных («Казка» А.Рыбака), бел. нар. песні («Ашмянская кадрыля», «Сядзіць камар на дубочку» ў апрацоўцы У.Грома, «Расхадуха»). Калектыў —
358
ВІЦЕБСКІ
удзельнік фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» і гар. тура (гарады Мінск, 1998; Віцебск, 2005), дарожных дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (2004, 2007) прысвечаных 125 і 135годдзю бел. магістралі (1996, 2006, усе Мінск). С.Р.Кастэнка.
ВІЦЕБСКІЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1971 у г. Віцебск пры школе мастацтваў №1. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Раманава (з 1971), А.І. Максімаў (з 1999), А.С.Рабікава (з 2006). У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё выканальніцкіх здольнасцей удзельнікаў, высокага маст. густу, папулярызацыя аркестравай музыкі. У рэпертуары класічныя творы (канцэрт для фп. з аркестрам№ 1 Ф.Мендэльсона), творы бел. кампазітараў (канцэртная фантазія «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка), сучасных рус. («Гарманіст іграе твіст» Я.Дзярбенкі, «Дарогі» А.Новікава, канцэрт для домры з аркестрам А.Ласкутова, сюітафантазія з к/фільма «Аб бедным гусары закіныіе слоўца» А.Максімава, вальс з к/фільма «Беражыс яаўтамабіля» А.Пятрова і інш.). Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў (г. Віцебск, 2004, 2008). Н.М.Мурашка.