• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Віцебскі ўзорны аркестр народных інструментаў.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ ДМШ № 1. Створаны ў 1991 у г. Віцебск пры дзіцячай муз. школе №1. У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.І.Цераш. У складзе аркестра 42 чал. ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне дзяцей і падлеткаў, развіццё нар. мастацтва, папулярызацыя аркестравай музыкі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў: «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Бярозка» І.Лучанка, «Галоп» В.Бібергана, «Вальс» Дз.Шастаковіча, «Хараводная» У.Баяшова, «Грэчаскія танцы» М.Тэадаракіса, «Дым» Дж.Керна, «Бугівугі» Ч.Мань
    янтэ 1 інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу аркестравых калектываў (Мінск, 1992, 1997), аглядаўконкурсаў: абл. аркестравых калектываў (1997, 2000, 2004, 2008), rap. ў межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005, усе г. Віцебск). Н.Г.Пінчукова.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «РАСІНКА». Створаныў 1989 уг. Віцебск пры Палацы культуры і тэхнікі прафсаюзаў як аркестр нар. інструментаў, з 1992 дзейнічае пры СШ № 44. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». 3 2000 сучасная назва. Кіраўнікі: В.А.Козак (з 1989), І.У.Кандрацюкова (з 2000). Асн. мэта
    Віцебскі ўзорны аркестр народных інструментаў ДМШ № 1.
    359
    ВІЦЕБСКІ
    дзейнасці — прапаганда твораў бел. і рус. кампазітараў. У рэпертуары нар. бел. песні («Нарадзілася каляда»), творы бел. кампазітараў («Танец» з «Палескай сюіты» Я.Глебава, «Беларуская полька» А.Туранкова, «Жураўлі на Палессе ляцяць» І.Лучанка). Калектыў — дыпламант і лаўрэат Усебел. фестывалю нар. мастацтва (2004—05), аглядаўконкурсаў: абл. сярод калектываў дзіцячых муз. школ і школ мастацтваў (2004), раённага фалькл. калектываў «3 крыніц спрадвечных» (2002), юных музыкантаўвыканаўцаў «Краіна сямінотка» (2003), удзельнік міжнар. фестываляў мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1996), «Беларусь—Кітай» (2005, усе г. Віцебск). Т.В.Кавака.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХІНСТРУМЁНТАЎ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 2004 у г. Віцебск пры СШ № 25. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Алешка. У складзе аркестра 25 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні ў апрацоўцы, творы сучасных кампазітараў. Сярод іх вянок бел. нар. мелодый, «Перавоз Дуня трымала» ў апрацоўцы А.Шалава, «Адажыо» В.Іванова, «Вясёлая кадрыля» В.Цямнова і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (в. Ноўка Віцебскагарна, 2008), раённага аглядуконкурсу «Мы —
    кроплі творчасці народнай» (г. Віцебск, 2003) і інш. Л.У.Масюта.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНАХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «ДЗВІНА». Створаныў 1996 уг. Віцебск пры абл. аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі В.А. і А.А.Фальковічы. У складзе калектыву 73 чал. ва ўзросце ад 8 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — раскрыццё выканальніцкага патэнцыялу ўдзельнікаў, выхаванне навучэнцаў на лепшых узорах дзіцячай песеннай музыкі. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў («Катрыншчык», «Баркарола» Ф.Шуберта, хор з оперы «Вольны стралок» К.Вебера), бел. (І.Лучанка, Э.Ханка), рус. («Бэз» С.Рахманінава), апрацоўкі бел. нар. песень. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю эстр. песні «Беларускія зоркі» (г. Віцебск, 2010), абл. конкурсу дзіцячай творчасці «Пяю табе, Беларусь» (г. Слонім, 2005—06), абл. тура рэсп. конкурсу «Воінскаму подзвігу славу пяём!» (2010, г. Віцебск), удзельнік міжнар. фестывалю харавога мастацтва «Спяваючы свет» (г. СанктПецярбург, Расія, 2002—06). Л.В.Каровушкіна.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНАХАРЭАГРАФЁЧНЫ АНСАМБЛЬ «ПЕРАПЁЛАЧКА». Створаны ў 1988 у г. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гім
    назія №3 імя А.С.Пушкіна) як дзіцячы вак. ансамбль. Ў 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: В.М.Кузняцова (з 1988), А.У.Вішнякоў (з 1993), В.А.Вішнеўская (з 2009). У складзе ансамбля 60 чал. ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і развіццё бел. нац. культуры, захаванне муз. спадчыны Прыдзвінскага краю. У рэпертуары вак.харэагр. замалёўкі («Добры дзень вам, добры людзі»), нар.сцэнічныя танцы («Гарэзлівыя каленцы», «Лявоніха», «Расшугалец», «Закавыркі вясёльныя», «Расхадуха», «Гульні і скокі»), нар. песні бел. («Аў бары, бары» ў апрацоўцы М.Дрынеўскага, «3пад каменя», «Ой, рана сонейка зайграла» ў апрацоўцы М.Сіраты, «Ой, сівы конь бяжыць», «Рана сонца ўсходзіць»), польск. («Гэй, саколы») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў фальклору «Любляна» (г. Любляна, Польшча, 1994), дзіцячага фальклору (г. ЗялёнаГура, Польшча, 2001), рэсп. тэлефестывалю юныхталентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (г. Віцебск, 1994), абл. аглядуконкурсу харэагр. калектываў «Прыдзвінскія карункі» імя І.А.Серыкава (г. Гарадок, 2001, 2006, 2009; г. Сянно, 2003), свята фалькл. мастацтва дзяцей і моладзі «Ад прашчураў да зор» у межах рэсп. фестывалю фалькл. мастацтва «Берагіня» (2005— 06), абл. і заключнага тураў усебел.
    Віцебскі ўзорны вакальнахарэаграфічны ансамбль «Перапёлачка».
    360
    ВІЦЕБСКІ
    фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2004—05, усе г. Віцебск) і інш. Г.С.Дуброўская.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ЛАДА». Створаны ў 2002 у г. Віцебск пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Першамайскага рна. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Н.М.Лысенка, канцэртмайстар Н.А.Чарнігава. У складзе калектыву 27 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне ўзроўню выканальніцкага майстэрства, раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў.У рэпертуары творы сучасных бел. і рус. кампазітараў, аўтарскія песні. Калектыў — лаўрэат і дыпламант міжнар. фестываляў: сцэнічнага мастацтва «Open Belarus» (Мінск, 2005—06), маладзёжнага мастацтва «Сяргееўскія досвіткі» (курорт Сяргееўка, Адэская вобл., Украіна, 2005—06), «Жамчужына Караліны» (курорт КаралінаБугаз, Адэская вобл., 2008), маладых талентаў «Крымскія хвалі» (г. Феадосія, Украіна, 2007), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2006—07, 2010), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007), конкурсаў: «Фестывальны рух краін СНД і Балтыі» (2004—06, 2008—09), нац. тэлевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (2006), рэсп. «Песня для Еўрабачання» (2006—08), аглядаўконкурсаў: эстр. песні «Беларускія зоркі» (2007, усе Мінск), абл. салістаў і вак. груп школ і ўстаноў пазашкольнага выхавання і адукацыі «Маладыя галасы» (г. Віцебск, 2003),удзельнікканцэртных праграм у межах міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». А.А.Плюскевіч.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧАЮНАЦКІ ТЭАТР «МАРА». Створаны ў 1982 у г. Віцебск пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. аб’яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі) як тэатр. гурток. У 1992 прысвоеназванне «ўзорны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнік Н.М.Паліцан. У складзе калектыву 30 чал. ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнас
    Да арт. Віцебскі ўзорны дзіцячаюнацкі тэатр моды «Наш стыль». Калекцыя «Маскарад».
    ці — развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў сродкамі тэатр. мастацтва, далучэнне іх да агульначалавечых каштоўнасцей культуры і мастацтва, вывучэнне традыцый бел. нац. і замежнай драматургіі, гісторыі тэатр. мастацтва. У рэпертуары творы празаічныя і паэт. бел. і замежных аўтараў, бел. нар. творчасці, драматычныя. Сярод пастановак 2000х гг.: «Пан і Паліна» М.Ляскова, «Свечка» Я.Ткачова, «Бяда ад пяшчотнага сэрца» У.Салагуба, «Казка пра смажаных пеўняў» У.Панфілава, «Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава і А.Табакова, «Пунсовенькая кветачка» С.Аксакава, «Падарожжа з ОлеЛукое», «Хансчурбан» Х.К.Андэрсена, «Калабок», тэатралізаванамуз. кампазіцыярэквіем «Боль сэрца — Хатынь» (патворах бел. паэтаў), гульняказка «Скамарошына» і інш. На базе калектыву праводзяцца семінары, майстаркласы, кансультацыі для кіраўнікоў дзіцячых тэатр. калектываў горада і вобласці. Калектыў — удзельнік і лаўрэат рэсп. тэлефестывалю «Усе мы родам з дзяцінства» (1994) і інш. Д. В. Каровушкіна.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧАЮНАЦКІ ТЭАТР МОДЫ «НАШ СТЫЛЬ». Створаны ў 1994 у г. Віцебск пры абл. аб’яднанні па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі. У 2004 прысвоена
    званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.Б.Пеўзнер. У складзе калектыву 48 чал. ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Асн. кірунак творчасці — канструяванне, мадэліраванне і дэманстрацыя адзення. Сярод калекцый 2000х гг.: «Джынсавы бунт», «Яніна», «Баль», «Ярылкі», «Ваенны парад», «От куцюр», «Беласнежная сімфонія», «Віншуем, гарохі!», «Кактэйль», «Дыскатэка», «Танга», «Мары дзяўчынкі», «Маскарад» і інш.; сярод канцэртных праграм: «Хто паедзе ў Парыж?», «3 чаго зроблены дзяўчынкі?», «Стыль запрашае», «Модны прыгавор», «Стань прыкметней», «Ваенны парад», «Планета Дзяцінства», «Зімовыя замалёўкі» і інш. Калектыў — удзельнік 1 дыпламант рэсп. фестывалю «Юныя таленты Беларусі» (лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2009), абл. і rap. свят і інш.
    І.Я.Макарава.
    ВГЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ДЗІЦЯЧЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЛАДАЧКІ». Створаны ў 1964 у г. Віцебск пры Доме культуры чыгуначнікаў (з 2006 Культурнаспарт. цэнтр Віцебскага аддз. Бел. чыгункі) як ансамбль нар. танца, з 2000 сучасная назва. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.А.Варанцова (з 1964), А.І.Казлова (з 2000). У складзе ансамбля 120 чал. ва ўзросце ад 4 да 16 гадоў. У рэпертуары танцы
    361
    ВІЦЕБСКІ
    Да арт. Віцебскі ўзорны дзіцячы ансалібль танца «Ладачкі». Харэаграфічная кампазіцыя «Намаляваць мару».
    бел. нар. («Весялуха», «Заспявай, салоўка», «Касіў Ясь канюшыну», «Камарык»), яўр. («ХаваНагіла»), сюжэтныя («Дожджык»), эстр. («Аранжавае сонейка»), харэагр. кампазіцыі («Намаляваць мару», «Вяртайся», «Матрошкі») і інш. Калектыў — дыпламант фестывалю, прысвечанага 135годдзю Бел. чыгункі (2006), дарожнага дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (2007, абодва Мінск), удзельнік міжнар. фестывалю творчасці моладзі (г. ФранкфуртнаОдэры, Германія, 2007), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004, 2006) і інш. С.Р.Кастэнка.