• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХОР ДЗЯЎЧЬІНАК «ПРАЛЁСКІ». Створаны ў 1983 у г. Віцебск пры СШ № 33. У 1991 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.І.Бандарэнка (з 1983), М.А.Комлева (з 1994), Н.М.Крышталь (з 1996), Ю.В. Камалава (з 2003). У складзе хору 50 чал., вучаніцы 5—9х класаў. У рэпертуары духоўная музыка, творы класікаў, бел., рус. і інш. замежных кампазітараў, нар. песні: «Табе пяём» Дз.Бартнянскага, «Ave Maria» Дж.Ка
    чыні, бел. нар. песня «Ой, рана на Йвана» ў апрацоўцы К.Дзесюкова і інш. Калектыў —удзельнікабл. свята мастацтваў «Шчаслівае дзяцінства» ў межах Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (г. Віцебск, 1989), абл. тураў рэсп. фестываляў: нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Полацк, 1998,2004), харавога мастацтва «Спяваю табе, Беларусь» (2006), конкурсу харавых калектываў (абодва г. Віцебск, 1990).
    В.Г.Карнілаў.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХОР ХЛбПЧЫКАЎ. Створаныў 1986уг. Віцебск пры СШ № 1 (з 2007 гімназія № 3 імя А.С.Пушкіна). У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.П.Дубавец (з 1986), А.П. Ляхновіч (з 2009). У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў. У рэпертуары нар. песні бел., рус. («3паддуба, зпад вязу» ўапрацоўцы Р.Бяззубава), аўстрыйскія («Венскі лес»), творы кампазітараў бел. («Красуй, Беларусь» В.Раінчыка, «Край мой» В.Войціка, «Лясны паход» Я.Касалапава), рас. («Горныя вяршыні» А.Рубінштэйна, «3 горада ў вёску», «Казёл Васька» А.Грачанінава, «Яку дзеда Пятра» Я.Радыгіна), інш. замежных. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. туру Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (г. Віцебск, 1990), абл. і заключнага тураў усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Полацк, 2004), удзельнік рэсп. тэлеконкурсу
    366
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебскі ўзорны хор хлопчыкаў.
    юных выканаўцаў «Чырвоныя гваздзікі» (г. Віцебск, 1988).
    Г. С.Дуброўская.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЎЗОРНЫ ХОР ХЛбПЧЫКАЎ «ВІ'ЦЬБІЧЫ». Створаны ў 1970 у г. Віцебск пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў. 3 1974 дзейнічае пры СШ № 33. У 1976 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.Р.Гразноў (з 1970), А.У.Шалуха (з 1997). У складзе хору 35 чал., вучні 5—9х класаў. У рэпертуары творы класікаў і сучасных кампазітараў, нар. песні: «Ave Verum» В.А.Моцарта, «Я хачу па зямлі прайсці» У.Будніка, «Пакланіцеся, унукі, дзеду» І.Лучанка, рус. нар. песня «У кузні» ў апрацоўцы А.Шалухі і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалю хароў хлопчыкаў «Мінскія асамблеі» (Мінск, 1997—98, 2002), абл. тураў рэсп. фестываляў: нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (гарады Віцебск, Полацк, 1998, 2004), аматарскага харавога мастацтва «Спяваю табе, Беларусь» (г. Віцебск, 2006) і ІНШ. В.Г.Карнілаў.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ЦЫМБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1964 у г. Віцебск пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 1992 абл. аб’яднанне па арганізацыі пазашкольнай работы з дзецьмі і падлеткамі). У 1983 прысвоена званне «ўзорны аматарскі ка
    лектыў». Кіраўнікі: Я.П.Нікіцін (з 1964), Л.П.Тацэнка (з 1979). У складзе аркестра 100 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Інструментарый уключае цымбалы, баяны, ударныя. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне маст. густу, выхаванне ўдзельнікаў на лепшых узорах бел.нац. культуры, развіццё муз. здольнасцей. У рэпертуары песні нар. бел., рус. («Тонкая рабіна»), эстр. і папулярная музыка, творы кампазітараў бел. (полька з оперы «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), рус. («Раманс» Г.Свірыдава) і інш. Калектыў — дыпламант аглядаўконкурсаў: рэсп. інструм. музыкі «Аркестравая мазаіка» (Мінск, 2008), абл. агульнаадукац. устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучан
    Віцебскі чыгуначны вакзал.
    ня «Музычная Віцебшчына» (г. Віцебск, 2007) і інш. Л.В.Каровушкіна.
    ВІЦЕБСКІ ЎЗбРНЫ ЦЫМБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1974 у г. Віцебск пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў. 3 1988 дзейнічае пры СШ № 29. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.П.Тацэнка (з 1974), Я.П.Нікіцін (з 1988), І.П.Іванова (з 1997). У складзе аркестра 44 чал., вучні ва ўзросце ад 8 да 11 гадоў, а таксама выкладчыкі школы. У рэпертуары нар. бел. і рус. песні («Як пайшлі нашыя сяброўкі», «Саўкады Грышка», «Кацілася чорна галка»), музыка ў апрацоўцы Я.Нікіціна («Ажарская мазур
    ка», «Равенькаўская полька», «Груздаўская вясельная», «Украінская сюіта»), творы класікаў і сучасных кампазітараў. Калектыў — удзельнік і лаўрэат фестываляў: усесаюзнага дзіцячых творчых калектываў (піянерскі лагер «Артэк», Украіна, 1984), рэсп. «Чырвоны гваздзік» (Мінск, 1985), дыпламант гар. фестывалю цымбалістаў (г. Віцебск, 2007), конкурсаў: рэсп. тэлевізійнага юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1994), гар. выканаўцаў рус. музыкі і песні «Горад княгіні Вольгі» (г. Віцебск, 2008). І.Л.Шушкевіч.
    ВІ'ЦЕБСКІ ЧЫГЎНАЧНЫ ВАКЗАЛ. Пабудаваны ў 1866, калі праз Віцебск была пракладзена РыгаАрлоўская чыгунка. У Вял. Айч. вайну пашкоджаны, у 1954 узведзены новы будынак (архіт. Б.Мезенцаў). У аб’ёмна
    367
    ВІЦЕБСКІ
    Віцебская Васкрасенская царква (1772).
    прасторавым вырашэнні сіметрычнага прамавугольнага ў плане цаглянага будынка дамінуе цэнтр. аб’ём з 2—4павярховымі бакавымі крыламі. Кампазіцыя гал. фасада засн. на рытме 3 буйных арачных праёмаў на ўсю вышыню. У архітэктуры фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны дэкар. элементы класічнай спадчыны (пілястры, капітэлі, паўкалоны і інш.). Будынак уключае вестыбюль, які аб'ядноўвае 1ы і 2і паверхі, залы чакання, касы, рэстаран, службовыя і дапаможныя памяшканні. Вядзецца рэканструкцыя (2011). Будынак вакзала і Прывакзальная пл. ўнесены ў
    Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ВІЦЕБСКІ ШКОЛЬНЫ ТЭАТР. 1снаваў у 1671 — 1766 у г. Віцебск пры езуіцкім калегіуме. Вядома пра пастаноўкі ў канцы 17 ст. лац. драмы «Два браты, святыя Канцый і Канцыян» (1693, з алегарычнаміфал. балетам, хорам і інтэрлюдыямі) і польск. «Містычнае прычасце вяселля Генсерыка і Трызімунда» (з польскабел. інтэрмедыямі, змешчаны ў «Аршанскім кодэксе»). У 18 ст. ставіліся панегірычная драма «Каштоўны камень у дзюбе крумкача Гасеўскіх, які ўпрыгожвае дзедаў пярсцёнак Корвінаў» (1737), прысвечаная гербу віцебскіх магнатаў і 50годдзю існавання калегіума, польск. трагедыі «Артаксар» Я.Кушаля (1765) і «Сеннахерыб» (1766) і інш. Школьныя драмы звычайна пісалі выкладчыкі рыторыкі і паэтыкі калегіума Ян Заранак, Д.Крачатоўскі, С.Макоўскі і інш.
    ВІЦЕБСКІЯ ВАСКРАСЁНСКІЯ ЦЗРКВЫ. Існавалі ў 16—19 ст. у г. Віцебск. У 16 ст. на рыначнай пл. пабудавана драўляная 3зрубавая царква (вядома паводле «Чарцяжа» Віцебска 1664), якая складалася з асн. аб’ёму, алтарнай часткі і бабінца з вежамі пад асобнымі шатровымі дахамі з галоўкамі ў завяршэнні. У 1772 на яе месцы пабудавана мураваная уніяцкая (рыначная) царква, з 1834 ці 1865 праваслаўная. Храм разбураны ў 1936, адноўлены ў сваім першапачат
    ковым выглядзе ў 2008. Аднанефавая 2вежавая базіліка з паўкруглай апсідай і бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Тарцы высокага даху на гал. фасадзе і над апсідай закрываюцца фігурнымі атыкавымі франтонамі. Вежы з фігурнымі купалкамі ў завяршэнні. Сцены аздоблены плоскімі пілястрамі і завершаны прафіляванымі карнізамі, скразныя ярусы ажурных вежаў і франтон упрыгожаны валютамі. У вонкавых нішах фасада прарысаваны выявы Збаўцы, Маці Божай і святых. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    «ВІЦЕБСКІЯ ДЫВАНЬІ», прадпрыемства па вытворчасці дывановых вырабаў. Засн. ў 1947 у г. Віцебск як дывановы камбінат на базе льнопрадзільнай фкі «Дзвіна» (пабудавана ў 1900 бельгійскімі акцыянерамі). 3 1980 вытворчае дывановае аб’яднанне імя 50годдзя БССР, з 1994 ААТ з сучаснай назвай. Выпускае (2010) дываны і дывановыя вырабы (больш за 120 найменняў, а таксама па індывід. заказах), нятканыя тэкстыльныя матэрыялы.Выкарыстоўвае тэхналогію 2палотнага ткацтва на 8каляровых станках. З’яўляецца асн. вытворцам прашыўных дывановых пакрыццяў з пячатаным малюнкам.
    ВІЦЕБСКІЯ ЗАМКІ. Існавалі ў 10— 18 ст. у г. Віцебск. Складалі сістэму абарончых збудаванняў, якая ўключала Верхні, Ніжні і Узгорскі замкі.
    Прадукцыя прадпрыемства «Віцебскія дываны».
    368
    ВІЦЕБСКІЯ
    Верхні замак быўпабудаваны на стараж. дзяцінцы горада на левым беразе р. Віцьба пры ўпадзенні яе ў р. Зах. Дзвіна. У 12 ст. тэр. замка была абнесена магутным земляным валам (шыр. ў аснове 36 м, выш. каля 8 м), які меў запоўнены вязкай глінай унутраны каркас з 7 радоў хваёвых бярвён, пакладзеных перпендыкулярна адно да аднаго. У 14 ст. на грэбені вала ўзведзены мураваныя ўмацаванні (замак Альгерда). Трапецападобнае ў плане збудаванне мела 8 вежаў. Сцены былі завершаны прамавугольнымі зубцамі і накрыты стрэшкай, пад якой на кансольных бэльках размяшчалася галерэя насценнага бою. На тэр. замка знаходзіліся драўляны прыказ, двор ваяводы, Віцебская Міхайлаўская царква, т. зв. дом Горскага. Замак працярпеў мноства аблог з выкарыстаннем артылерыі, мураваныя ўмацаванні разбураліся і замяняліся драўлянымі. У пач. 18 ст. спалены, адноўлены да сярэдзіны 18 ст., у 1757 пасля пажараў разабраны. Ніжні з а м а к быў вьшянуты па восі 3—У. 3 Пн прымыкаў да сцен Верхняга замка. У 1й пал. 14 ст. ўмацаваны земляным абарончым валам з унутранай драўлянай канструкцыяй, драўлянымі вежамі і сценамі. У 17 ст. меў 3 праезныя брамы, 8 вежаў, 2 круглікі, Задунаўскую брамку. На тэр. знаходзіліся Віцебская Дабравешчанская царква, Аляксееўскі манастыр, Віцебскі палац Агінскага, дом Шапкіна. Пасля аблог (14—16 ст.) з выкарыстаннем артылерыі і бамбардзіровак ад замка засталіся руіны і фрагменты вежаў. У 17 ст. рэканструяваны, у сярэдзіне 18 ст. спалены. Узгорскі замак меў форму, блізкую да чатырохвугольніка, драўляныя сцены, 3 брамы, 6 вежаў, 2 раскаты, Мяшчанскі круглік. 3 усх. і паўд. бакоў яго агінала р. Віцьба, з зах. — Зах. Дзвіна, паўн. бок не меў абарончых сцен(у гэтым напрамку ішло далейшае развіццё горада). Гал. вуліца Вялікая Узгорская звязвала Узгорскі і Ніжні замкі. Каля моста цераз р. Віцьба сфарміраваўся адм.гандлёвы цэнтр з Віцебскім гасціным дваром і крамамі, якія ўтваралі гандлёвую плошчу. На тэр. замка дзейнічалі Віцебская Увядзенская царква, Віцебская СпасаПраабражэнская